• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АРТАГАНАЛЬНАСЦЬ (ад арта... + грэч. gonia вугал), абагульненне паняцця перпендыкулярнасці на розныя аб’екты матэматыкі. Так. гтерпендыкулярнасць дзвюх прамых абагульняецца на А ліній (вугал паміж крывымі роўны вуглу паміж датычнымі ў пункце перасячэння), А. траекгорый (перасячэнне імі пад прамым вуглом зададзенай сям’і ліній, напр., сям’я радыяльных прамых перасякае пад прамым вуглом акружнасць) і А векгараў (роўнасць нулю іх скалярнага здабытку) — на любую векгарную прастору, дзе вызначана паняцце скалярнага здабытку са звычайнымі ўласцівасцямі і інш. Гл. таксама Артаганальная сістэма.
    В.А.ЛІПНІЦКІ.
    АРТАГАНАЛЬНАЯ ПРАЕКЦЫЯ, гл. ў арт. Праекцыя.
    АРТАГАНАЛЬНАЯ СІСТЭМА, 1) мноства {хп} ненулявых векгараў у эўклідавай (гільбертавай) прасторы, для якіх скалярны здабытак (хп, хш) = 0 пры п * * ш. Калі модуль кожнага векгара роўны 1, то сістэма {хп} наз. артанармоўнай. Поўную А.с. наз. артаганальным базісам. Адпаведна вызначаецца і артанармоўны базіс. 2) Сістэма каардынатаў, у якой каардынатныя лініі (або паверхні) перасякаюцца пад прамым вуглом. Звычайна карыстаюцца дэкартавымі, палярнымі, эліптычньтмі,
    АРТАПВДЫЯ 505
    сферычнымі, цыліндрычнымі А.с. каардынатаў. 3) Сістэма мнагаскладаў [Pn(x)}, п = 0. 1, 2.. якія на адрэзку
    [a, b] з вагой g(x) задавальняюць умовам артаганальнасці j Pn(x)Pm(x)g(x)dx a
    = 0 /п*т/, пры гэтым ступень кожнага мнагасклада Рп(х) супадае з яго індэксам п. Выкарыстоўваюцца ў задачах матэм. фізікі, тэорыі выяўленняў груп, вылічальнай матэматыкі і інш. 4) Сістэма функцый {(pn), n = 1, 2..., якія на адрэзку [a, b] з вагой р(х) задавальняюць умовам артаганальнасці:
    *
    J фn(x)фm(x)p(x)dx = 0 пры n/m, дзе a
    * — знак камплекснай спалучанасці. Напр., сістэма трыганаметр. функцый 72, cos ппх, sin плх (n = 1, 2, ...) — А.с. на адрэзку [1,11 з вагой 1. Выкарыстоўваецца для рашэння задач, напр., спектральнага аналізу ў тэорыі ваганняў, акустыкі, радыёфізікі, ошыйВА.Ліпніцкі.
    АРТАДАНТЫЯ [ад арта... + ірэч. odus (odontos) зуб], раздзел стаматалогіі, які вывучае дыягностыку, лячэнне, прафілакгыку анамалій развіцця і дэфармацый зубоў, зубных радоў і сківіц у дзяцей і дарослых. Функцыянальныя расстройствы зубнасківічнай сістэмы парушаюць дзейнасць і выклікаюць захворванні органаў стрававання і дыхання. Касметычныя недахопы і дэфекты мовы фарміруюць у дзяцей маўклівасць, замкнёнасць, што можа прывесці да адставання ў развівді псіхікі. Лячэнне пачынаюць з ранняга ўзросту; адвучаюць дзіця ад шкодных звычак (ссанне пальца, языка, цацкі). Пры выражаных анамаліях зубнасківічнай сістэмы выкарыстоўваюць артадантычныя апараты. Лячэнне ад некалькіх месяцаў да года і больш.	А. С.Арцюшкевіч.
    АРТАДОКСІЯ (ад ірэч. orthodoxia правільная думка), цвёрдая паслядоўнасць, прыхільнасць да традыцый, асноў якоганебудзь вучэння, светапогляду, якая цалкам выключае нават нязначныя адхіленні. А. ў рэлігіі — прававер’е, няўхільнае прытрымліванне традыцыйнага вучэння царквы.
    АРТАЗІДЫ (Ortheziidae), ч а р в я ц ы , група найб. прымігыўных хобатных насякомых атр. раўнакрылых. Больш за 1,6 тыс. відаў. Жывуць пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі кашаніль польская занесена ў Чырв. кнігу.
    Даўж. ад некалькіх мм да 1 см. На целе ў маладых і дарослых спінны шчыт з воска і смолападобных рэчываў сакрэту скурных залоз. Галава звычайна з добра развітымі вусікамі і вачамі. Ногі адаа або двухчленікавыя з кіпцюром на канды. Лічьшкі («бадзяжкі»), выходзячы зпад матчынага пічытка або яйцавага мяшка распаўзаюцца ў розных напрамках ці пераносяцца ветрам, Жывуць на раслінах, кормяцца іх сокам. Рэзка выяўлены палавы дымарфізм. Самка бяскрылая, лічынкападобная, сампы крылатыя. Многія з
    мучністых A —шкоднікі раслін, асабліва су Артаклаз.
    бтрапічных (напр., цытрусавых). Есць каштоўныя: А. лакавыя даюць ізаляцыйны матэрыял шэлак, кермесы — чырв. фарбу кармін. Некаторыя ахоўваюцца.
    АРТАКЛАЗ (ад арта... + грэч. klasis трэшчына), мінерал з групы палявых шпатаў, KfAlSijOs], Прымесі натрыю, радзей барыю, жалеза, кальцыю і інш. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя (характэрны двайнікі), агрэгаты зярпістыя. Бясколерны, белы, шэры, ружовы, чырванаваты і інш. Бляск шкляны. Цв. 5—6,5. Шчыльн. каля 2,6 г/см3. Празрыстыя крышталі А., найб. чыстыя паводле саставу, наз. адулярам. Паходжанне магматычнае, часткова метамарфічнае; пародаўтваральны мінерал гранітаў, сіенітаў, гнейсаў і інш. На Беларусі пашыраны ў антрапагенных адкладах розных генетычных тыпаў. Выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай прамсці.
    АРТАКСЕРКС I Даўгарукі, персідскі цар [465—424 да н.э.]. 3 дынастыі Ахеменідаў. Уступіў на трон пасля забойства ў выніку прыдворнай змовы яго бацькі — Ксеркса I. На пач. царавання задушыў паўстанне егіпцян, якое падтрымлівалі Афіны. У 454 да н.э. персы знішчылі флот афінян у дэльце Ніла. У 449 да н.э. заключыў Каліеў мір, якім завершаны грэкаперсідскія войны і зафіксаваны разгром персаў.
    АРТАКСЕРКС II М н е м о н , персідскі
    цар [404—358 да н.э.]. 3 дынастыі Ахеменідаў. На пач. праўлення вёў барацьбу за трон з малодшым братам Кірам, правіцелем М.Азіі. Нягледзячы на поспехі ў знешняй палітыцы (разграміў спартанскі флот каля Кніда ў 394 да н.э., заключыў Анталкідаў мір 387 да н.э.), праўленне A. II — перыяд аслаблення Ахеменідаў дзяржавы.
    АРТАКСЕРКС III О х , персідскі цар [358—338 да н.э.]. 3 дынастыі Ахеменідаў, сын Артаксеркса II. Стаў царом пасля знішчэння старэйшых братоў. Імкнуўся аднавіць цэласнасць і магутнасць Ахеменідаў дзяржавы, жорстка душыў паўстанні ў М.Азіі, Фінікіі, на Кіпры. У 341 да н.э. зноў далучыў да сваёй дзяржавы Егіпет. Забіты сваім прыбліжаным еўнухам Багоем.
    АРТАМОНАВА (В а р о н і н a ) Інга Рыгораўна (29.8.1936, Масква — 4.1.1966), расійская спартсменка (канькабежны спорт). Засл. майстар спорту СССР (1962). Чатырохразовая чэмпіёнка свету (1957—58, 1962, 1965), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1963, 1964), неаднаразовая рэкардсменка свету, чэмпіёнка СССР у мнагаборстве (1956, 1958, 1962—64), шматразовая чэмпіёнка СССР (1956—59, 1961—65) на розных дыстанцыях.
    АРТАНІЯ, Арсанія, Арта, адзін з трох раннефеадальных цэнтраў Стараж. Русі 8—9 ст. Упамінаецца разам з Куявіяй (Кіеўская зямля) і Славіяй (наўгародскія, ці ільменскія, славяне) араб. і перс. географамі. Адны з даследчыкаў атаясамліваюць А. з тэр. ан~ таў, другія — з Тмутараканню, трэція — з гарадамі Разань ці Чарнігаў. Ёсць меркаванне, што А. мае дачыненне да тэр. Беларусі і, магчыма, знаходзілася недзе на рацэ Рша (сучасная Аршыца, прыток Дняпра), на скрыжаванні падняпроўскіх гандл. шляхоў; арабскае напісанне Арсанія атаясамлівалі з Аршаніяй (ад Орша, Рша).
    АРТАПВДЫЯ [ад арта... + грэч. pais (paidos) дзіця], галіна медыцыны, якая вывучае прадухіленне, распазнаванне і лячэнне захворванняў, дэфармацый і вынікаў пашкоджанняў апорнарухальнай сістэмы. Разам з траўматалогіяй складае адзіную ўрачэбную спецыяльнасць.
    Заснавальнік навук. A — франц. ўрач Н.Андры (N.Andrd), які ў 1741 увёў гэты тэрмін. Класічныя апісанні пашкоджанняў і захворванняў органаў апоры і руху і рэкамендацыі па іх лячэнні трапляліся яшчэ ў працах Гіпакрата і ІбнСіньі. У пач. 16 ст. франц. ўрач АПарэ распрацаваў метады ампугацыі канечнасцяў і прапанаваў апараты для выкарыстання іх пры артапедычных захворваннях. Прагрэсу А ў Расіі садзейнічалі працы Я.В.Мухіна (1806) пра асновы лячэння пераломаў і вывіхаў, М.І.Пірагова (1840), які распрацаваў вучэнне аб працэсах рэгенерацыі пасля аперацыі ахілавага сухажылля, увёў не
    506
    АРТАШАТ
    рухомую гіпсавую павязку і інш. Працы М.П.Нікольскага (1870), М.Ф.Руднева (1880) садзейнічалі прагрэсу касцёвапластычнай хірургіі, працы В.І.Разумоўскага, М.І.Студэнцкага, В.М.Шаўкуненкі (канец 19 — пач. 20 ст.) — развіішю артапедычных аперацый пры артрадэзіі, астэаміі, касалапасці. Пад кіраўніцтвам заснавальніка сістэмы артапедычнай дапамогі ў краінах б. СССР М.М.Прыёрава створапы Лячэбнапратэзны інт (1921), метадычны цэнтр па А і траўматалогіі.
    ВЛрткаке.
    На Беларусі асобныя пытанні А. пачалі вывучаць у 19 — пач. 20 ст. У ліку першых у Еўропе К.І.Гібенталь выкарыстаў гіпс для фіксацыі зламанай канечнасці (1812). Сістэматычныя даследаванні па А. вядуцца з 1930х г. у Бел. НДІ траўматалогіі і артапедыі, Бел. інце ўдасканалення ўрачоў, на адпаведных кафедрах мед. інтаў. Развіццю А. садзейнічалі працы М.Н.Шапіры, Б.Н.Цыпкіна, В.А.Маркса, Р.Х.Мінінай, І.Р.Варановіча, А.С.Крука, А.У.Руцкага, С.С.Навумовіча, А.А.Губко, А.М.Сакалоўскага і інш. Асн. кірункі даследаванняў: прафілактыка і лячэнне артапедычных захворванняў і траўмаў, распрацоўка метадаў і сродкаў мед. рэабілітацыі хворых і інвалідаў з прычыны ўскладненых пашкоджанняў касцей і суставаў, хірургічнага лячэння пухлін, ліквідацыі вынікаў дэгенератыўнадыстрафічных працэсаў у касцях і суставах, эндапратэзаванне, удакладненне пытанняў дыягностыкі.
    Літ.: М а р к с В. 0. Ортопедаческая даагностнка. 2 нзд. Мн., 1978; Травматологня н ортопедая. 3 нзд. М., 1990; В о л к о в М.В. Болезші костей у детей. 2 нзд. М., 1985.
    АРТАШАТ, горад, у 2 ст. да н.э. — сярэдзіне 5 ст. н.э. сталіца стараж. Арменіі Вялікай. Заснаваны каля 176 да н.э. Арташэсам I, які сталіцу дзяржавы з Армавіра перанёс у пабудаваны ім А. У 58 і 163 н.э. разбураны рымлянамі, у 364— 68 — іранцамі. Прыйшоў у заняпад у сувязі з пераносам сталіцы Арменіі ў Дзвін. Знаходзіўся паблізу сучаснага арм. г. Арташат.
    АРТАШЭС I, Артаксій (7—160 да н.э.), цар Арменіі Вялікай [189—160 да н.э.]. У 190 узначаліў паўстанне армян супраць Селеўкідаў, абвясціў незалежнасць дзяржавы і стаў заснавальнікам дынастыі Арташэсідаў. Умацаваў і пашырыў свае ўладанні, сталіцу
    з Армавіра перанёс ў пабудаваны ім г. Арташат. Правёў рэформу, якая ўмацавала прыватную ўласнасць на зямлю.
    АРТМАНЕ (Artmane) Вія (сапр. Аліда Фрыцаўна; н. 21.8.1929, г. Тукулес, Латвія), латышская актрыса. Нар. арт. СССР (1969). Скончыла студыю пры Латышскім маст. тры імя Я.Райніса (Рыга), працуе ў гэтым тры. 3 1956 здымаецца ў кіно. Драматычная актрыса. Мастацтва А. адметнае лірызмам, шчырасцю, стрыманасцю, якія спалучаюцца з унутр. напоўненасцю і эмацыянальнасцю. Сярод тэатр. роляў: Афелія, Джульета («Гамлет», «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Лаймдота («Агонь і ноч» Райніса). 3 лепшых работ у кіно: Соня («Родная кроў»), бна («Ніхто не хацеў паміраць»), Крысціна («Эдгар і Крысціна»), Джулія Ламбэрт («Тэатр» паводле С.Моэма, тэлевіз.). Пра А. зняты дакументальны фільм «Размовы з каралевай». Дзярж. прэмія Латвіі 1980.