• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А.І.Падлужны (мовазнаўства).
    АРТЫЛЕРЫЯ (франц. artillerie), 1) род войскаў, прызначаны для абслугоўвання і баявога выкарыстання артыл. ўзбраення. Ва ўсіх арміях свету выконвае баявыя задачы ў інтарэсах інш. родаў войскаў.
    У сучасных сухапутных войсках падзяляецца на А вайсковую (палявую) — армейскую, карпусную, палкавую 1 да т.п. і рэзерву Гал. камандавання, на наземную (бывае пушачная, гаўбічная, рэактыўная, процітанкавая, горная і мінамёты) і зенггную. Залежна ад спосабу арганізацыі ўзаемадзеяння з інш. родамі войскаў адрозніваюць А прыдадзеную (на час выканання баявой задачы перадаецца ў распараджэнне камандзіра злучэння, часці) і А падгрымкі (застаецца ў падначаленні ст. артыл. камандзіра, але выконвае агнявыя задачы, пастаўленыя агульнавайск. камандзірам). А ў ВПС — авіяц. пушкі на самалётах і верталётах. У ВМФ падзяляецца на карабельную (у т.л. зенітную) і берагавую.
    Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь А. складаецца са злучэнняў, часцей і падраздзяленняў уласнаствольных артыл.
    508	АРТЫЛЕРЫЯ
    сістэм, процітанкавых кіроўных ракет, a таксама падраздзяленняў артыл. разведкі і спец. падраздзяленняў, што ўваходзяць у склад артыл. злучэнняў і часцей. Артыл. злучэнні і часці, што не належаць да вайсковай А., з’яўляюцца рэзервам Гал. камандавання і прызначаны для ўзмацнення дзеянняў агульнавайск. падраздзяленняў, а таксама дая стварэння артьш. рэзерваў. 2) Від зброі або сукупнасць прадметаў артыл. ўзбраення, уключаючы сродкі наземнай і паветр. разведкі, сувязі, назірання, кіравання агнём, цягі, транспарту і інш. 3) Навука, якая вывучае асновы будовы матэрыяльнай часткі агнястрэльнай зброі, яе ўласцівасці і спосабы выкарыстання ў баі. Асн. раздзелы: унуграная і знешняя балістыка, асновы будовы матэрыяльнай часткі боепрыпасаў, выбуховыя сродкі і порахі, тэхналогія артыл. вьпвсці, тактыка, тэорыя стральбы, гісторыя А.
    Самы ранні этап развіцця A — сценабігная і кідальная зброя краін Стараж. Усходу (Егіпет, Індыя, Кітай і інш.), Грэцыі і Рыму. 3 вынаходствам пораху ўзнікла агня
    стрэльная зброя: у Кітаі ў 11 ст., у Еўропе першыя ўзоры яе з’явіліся ў Італіі, Францыі, Германіі, Англіі, на Беларусі — у 14 ст. Войскі ВКЛ упершыню сутыкнуліся з новай зброяй у 1341, калі ў час аблогі крыжацкага замка Баербург «вогненнай стралой» быў забіты вял. князь Гедзімін. У 1382 войскі ВКЛ ужо мелі ўласныя бамбарды, пры дапамозе якіх штурмавалі ордэнскі замак Георгенбург. Першыя гарматы рабілі з дрэва (Кітай, Галандыя), потым з жалеза ў выглядзе каванай метал. трубы, якая мацавалася да масіўнай драўлянай калодкі. Ядры напачатку былі драўляныя і каменныя, пазней алавяныя і бронзавыя. У 14 ст. з’явіліся гарматы з бронзы (на Беларусі іх выраблялі майстэрні ў Полацку, Віцебску, Навагрудку і інш.). У 1384 кідальныя балісты, зробленыя на Беларусі, выкарыстоўваліся супраць войскаў Лівонскага ордэна. Каля 1540 у Вільні заснаваны гарматны ліцейны двор — людаісарня, у 1597 — майстэрня па вьпвсці куль і ядраў Бараньская кульня. У 16—17 ст. гарматы ставілі на колы, у іх з’явіўся перадок з зараднай скрьшяй. Ядры былі жалезныя, чыгунныя і нават цгкляныя. Напачатку А на Беларусі абслугоўвалі наёмныя пушкары з Германіі, Чэхіі, Галандыі (у іх вучыліся бел. майстры), з сярэдзіны 16 ст. абыходзіліся без іх. Вядомы імёны майстроў Сцяпана і Пятра з Нясвіжа (канец 16 — пач. 17 сг.), К.Ганусава з Быхава (2я пал. 16 ст.) і інш. У 1й пал. 17 ст. выпушчаны падручнікі па артыл. справе на лац. і польскай мовах: італьянца Андрэя
    дэль'Аква, іспанца Дыега Уфана, ураджэнца
    Беларусі К. Семяновіча. У 18 ст. артыл. гарматы выраблялі ў Слуцку, Быхаве, Нясвіжы, Гродне, Жлобіне, Вішневе. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі выраб гармат спынены, эпізадычна для асобкых мапіатаў рабіліся невял. гарматысалютоўкі. 3 сярэдзіны 19 ст. ў большасці краін пачаўся пераход да наразной А У пач. 20 ст. артылерысты ўпершыню вялі стральбу з закрьгтых агнявых пазіцый, быў створаны і выкарыстаны мінамёт (1904—05). У перыяд 1й сусв. вайны з’явілася А суправаджэння, зенітная, процітанкавая, былі ўдасханалены мінамёты. 2я сусв. вайна выклікала ўсебаковае развіццё зенітнай, процітанкавай, рэактыўнай і самаходнай А, выкарыстоўвалася А вялікай і асаблівай магугнасці. Узніклі новыя формы баявых дзеянняў А, павялічылася яе шчыльнасць ла ўчастках прарыву (да 200—300 гармат на 1 км фронту). Вопыт баявога выкарыстання А даў багаты матэрыял для развіцця артыл. навукі. Удасканаленне А працягваецца.
    Літ.: П е р е д е льскн й Г.Е., Токмаков АН., Хорошнлов Г.Т. Артнллерня в бою н операцнн. М., 1980; Отечественная артнллерня, 600 лет. М., 1986; Nowak Т . Polska technika wojenna XVI— XVIII w. Warszawa, 1970.
    М.Р.Піахотны, В.А.Юшкевіч.
    Да арт. Артылерыя. Ручная кідальная зброя даагнястрэльнай эпохі: 1, 2 — нервабалістычныя баявыя гарматы; 3, 4 — барабалістычныя гарматы (в — гіганцкіх памераў, 5 — з процівагай); 5 — акрабаліста (таксабалісга).
    Да арт. Артылерыя. Гарматы 11 — пач. 20 ст.: 1 — старажытная кітайская драўляная гармата 11 ст.; 2 — марціра 14 ст.; 3 — доўгая французская серпанціна 15 ст.; 4 — гафуніца 1542; 5 — трохфунтовая палявая пушка 1700; 6 — бронзавая марціра Чохава 1606; 7 — «сакрэтная гаўбіца» Шувалава 1754; 8 — руская шасцідзюймовая аблогавая гармата 1877; 9 — 122мм палявая скарастрэльная гаўбіца ўзору 1910; 10 — 76мм зенітная пушка ўзору 1915.
    510	АРТЫМОВІЧ
    АРТЫМОВІЧ Надзея Еўдакімаўна (н. 18.2.1946, в. Аўгустова Беластоцкага ваяв., Польшча), бел. паэтэса. Скончьша Варшаўскі унт (1982). 3 1970 друкуецца ў беластоцкай газ. «Ніва». Першы зб. вершаў «У сне, у болю слова» (Беласток, 1979) выйшаў у пер. на польскую мову. У паэзіі пераважаюць інлымная лірыка, грамадскапатрыят. матывы, праблемы адаптацыі селяніна ў горадзе. Ей характэрна ўскладненасць формы, метафарычнасць (зб. «Роздумы», Беласток, 1981; «Сезон у белых пейзажах», Беласток, 1990; «3 неспакойных дарог», Мн., 1993; «Дзверы», Беласток, 1994, з А.Разанавым).
    Літ.: Надзея Артымовіч // Крыніца. 1994. № 12.	І.У.Саламевіч.
    АРТЬІТ (ад грэч. orthos прамы, правільны), а л а н і т , рэдказямельны міне
    рал класа сілікатаў, аналаг эпідоту, Ce2Fe2AlO(OH)[SiO4] [SijO?]. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крыпггалі прызматычныя, таблітчастыя, агрэгаты зярністыя. Колер чорны, буры. Бляск смалісты. Цв. 5—6,5. Шчыльн. 3,3—4,2 г/см3. Радыеакгыўны. У прыродзе трапляецца рэдка. Акцэсорны мінерал гранітаў, гнейсаў, гранітных пегматытаў. Часта метамікгны. На Беларусі як акцэсорны мінерал выяўлены ў пародах крышт. фундамента. Сыравіна для атрымання рэдказямельных элементаў (цэзію, ітрыю і інш.). Выкарыстоўваецца для вызначэння абсалютнага ўзросту парод свінцовым метадам.
    АРТЫШОК (Супага), род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 12 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і на Канарскіх авах. У культуры 2 блізкія віды — А. кардон, або іспанскі (С.
    cardunculus), і сапраўдны, або калючы (С. scolymus). Як харч., кармавыя і дэкар. расліны вырошчваюць у Паўд. Еўропе, на Пд Расіі, на Украіне. На Беларусі А. сапраўдны ёсць у калекцыі Цэнтр. бат. сада АН. Размнажаюць насеннем і атожылкамі. У сярэдняй паласе вырошчваюць як аднагадовую культуру расадным метадам.
    Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло галінастае, прамое, выш. 0,5—1 м. Лісце буйное, лопасцевае або перыстарассечанае. Трубчастыя фіялетавыя, сінія або белыя кветкі сабраны ў буйны кошык дыям. да 10 см. Сакавітыя нераскрытыя кошыкі з мясістым кветаложам (маюць да 3% бялку, 7—15% вутляводаў, 3—11 мг% вітаміну С, 0,4 мг% караціну, вітаміны Ві і Вг, правггамін А, цукар, інулін), ачышчаныя чаранкі, галоўныя жылкі лісця і карані спажываюць вараныя і кансерваваныя (далікатэсная страва). У насенні каля 30% тлушчу, прыдатнае на корм птушкам. Стымулявальны і дыўрэтычны лек. сродак; ужываюць пры дыябеце, атэраскле
    Да арт. Артылерыя. 1. Гарматы 16 — 17 ст. з Нясвіжскага замка: 1, 2, 3 — з фігурнымі аздабленнямі, 4 — з серыі Германа Мольтфелвда. II. Гарматы корпуса артылерыі ВКЛ канца 18 ст.: 1 — адна—трохфунтовая палявая гармата, зробленая на аўстрыйскі ўзор, 2 — двух — васьміфунтовая гаўбіца, зробленая на ўзор французскай гаўбіцы сістэмы Грыбаваля (лафет паказаны ў разрэзе). III. Адна з гармат польскабеларускалітоўскіх паўстанцаў 1863 — 64 (паводле Баляслава Галэцкага).
    АРТЭГА	511
    розе, хваробах печані; плады — проціяддзе опіуму.
    АРТЭГА СААВЕДРА (Ortega Saavedra) Даніэль (н. 11.11.1945, г. ЛаЛібертад, Нікарагуа), дзяржаўны, палітычны і ваенны дзеяч Нікарагуа. Прэзідэнт Рэс
    публікі Нікарагуа ў 1985—90. 3 1962 удзельнік барацьбы супраць дыктатуры Самосы, з 1965 чл. Нац. кіраўніцтва
    Сандзінісцкага фронту нац. вызвалення (СФНВ), у 1966—67 камандуючы Цэнтр. фронтам партыз. атрадаў. У
    1975—79 адзін з кіраўнікоў узбр. сіл СФНВ. У 1981—85 каардынатар Кіруючага савета ўрада Нац. адраджэння.
    Да арг. Артылерыя. Гарматы перыяду 1й і 2й сусветных войнаў: 1 — 155мм палявая пушка (Францыя); 2 — 76мм палявая скарастрэльная пушка ўзору 1902 (Расія); 3 — 210мм аблогавая гаўбіца Крупа (Германія); 4 — 305мм марціра (Аўстрыя); 5 — 105мм гаўбіца (ЗША); 6 — шасціствольны мінамёг (Германія); 7 — 105мм лёгкая гаўбіца (Германія); 8 — баявая машына рэактыўнай артылерыі БМ13 (СССР); 9 — 7бмм самаходная артылерыйская устаноўка СУ76 (СССР).
    Да арт. Артылерыя. Сучасная артылерыя: 1  139,7мм пушка МК3 (Вялікабрытанія); 2  баявая машына рэактыўнай артылерыі БМ24 (Расія); 3 90мм самарушная процітанкавая пушка (ФРГ); 4  устаноўка рэактыўных кіроўных процітанкавых снарадаў 55ІІ (францыя); 5 — 122мм самаходная гаўбіца (Расія); 6  203мм самаходная гаубіца М 1101 Е2 (ЗША); 7  105мм горная гаўбіца ўзору 1956 (Італія); 8  122мм гаўбіца Д30 (Беларусь).
    АРТЭМІДА
    513
    АРТЭЗІЯНСКІ БАСЁЙН (ад Artesium — лац. назвы франц. правінцыі Артуа), басейн напорных падземных водаў (гл. Артэзіянскія воды), прымеркаваны да адмоўных геал. струкгур. Адрозніваюць платформавыя А.б. (у сінеклізах, мульдах і інш.) і міжгорныя А.б. (у міжгорных прагінах). Утвараюцца пластавымі водамі платформавага чахла і трэіпчынаважыльнымі водамі крышт. фундамента. У А.6. вылучаюць вобласці жыўлення, напору і разгрузкі падземных водаў. Пл. ад дзесяткаў да мільёнаў квадратных кіламетраў. Самыя вял. Аб.: ЗаходнеСібірскі, Маскоўскі (зах. ч. на тэр. Беларусі), Прыбалтыйскі, В. Аўстралійскі, Парыжскі і інш.