• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    На Беларусі звароі да формаў А. найб. выявіўся ў познім класіцызме ў інтэр’еры палацаў (Жыліцкі палацавапаркавы ансамбль) і пры трактоўцы малых арх. формаў у палацавапаркавым мастантве (сфінксы на варотах Новага замка ў Гродне, фантан Нараўлянскага сядзібнапаркавага ансамбля і мемарыяльнай архітэктуры (капліцапахавальня сядзібы ў в. Маліноўіпчына Маладзечалскага рна). А.М.Кулагін.
    АРХАЛАКСІС (ад грэч. arche пачатак + allaxis змена), адзін са спосабаў эвалюцыі, пры якім змена першапачатковай закладкі органа адбываецца на ранняй сіадыі эмбрыягенезу і мяняе ўвесь далейшы ход яго развіцця. Тэрмін увёў рус, вучоны А.М.Северцаў (1910) у сваёй тэорыі філэмбрыягенезу. Пры А. адбываецца адносна буйная скачкападобная змена будовы органаў і ўзнікаюць новыя органы, якіх не было ў продкаў. Па тыпе А., напр., развіваецца закладка валасоў у зародкаў млекакормячых (інакш, чым плакоідная луска ў рыб або рагавая ў паўзуноў).
    АРХАНГЕЛЫ (грэч. archangelos), паводле хрысціянскіх вераванняў — старшыя анёлы. Артадаксальная хрысц. традыцыя называе 3 А.: Міхаіла — нябеснага архістратыга (военачальніка), анёлаапёкуна ўсіх хрысціян; Гаўрыіла — божага пасланніка, які прынёс добрую вестку Марыі (гл. Благавешчанне); Рафаіла — анёлалекара.
    АРХАНГЕЛЬСК, горад у Расіі, цэнтр Архангельскай вобл., у вусці р. Паўн. Дзвіна. 415,7 тыс. ж. (1994). Марскі і рачны порт. Чыг. вузел. Аэрапорт. Буйны цэнтр лесаапр., лесахім. (цэлюлознапапяровая, гідролізная) прамсці. Машынабудаванне (абсталяванне для лясной і дрэваапр. прамсці, суднабудаванне і суднарамонт), харч. (мясамалочная, перапрацоўка марскіх водарасцяў) прамсць; вьггвсць буд. матэрыялаў. Мастацкія промыслы (разьба па дрэве і косці). Пачатковы пункг многіх палярных экспедыцый, адна з асн. баз Паўн. марскога шляху.
    Засн. ў 1584 паводле загаду Івана IV. Наз. Новахалмагоры, з 1613 Архангельскі (ад на
    звьі МіхайлаАрхангельскага манастыра), пасля — Архангельск. Першы марскі порт Расіі. У 1693 Пётр I заклаў на вве Саламбал верф 1 засн. адміралцейства. У 1701—05 у Карабельным вусці пабудавана Навадзвінская крэпасць. 3 1708 цзнтр Архангелагародскай губ. У 1771 засн. мараходнае вучылішча. 3 канца 19 ст. буйны лесапрамысл. і лесаэкспартны пункт Расіі. 3 1898 звязаны чыгункай з Масквой. 3 1929 цэнтр Паўн. краю, з 1936 — Паўночнай, з 1937 — Архангельскай вобл. У царскія і сав. часы месца лаліт. ссылкі.
    АРХАНГЕЛЬСКАЕ, сядзібны ансамбль 18—19 ст. за 20 км ад Масквы, з 1918 музейсядзіба. 3 1703 належала князям Галіцыным, у 1810—1917 — князям Юсупавым. Пабудавана ў стылі класіцызму. На тэр. А. палац (1780я г., арх. дэ Герн, перабудаваны ў 1811—28), у якім захаваліся аддзелка, мэбля, кераміка і інш. вырабы прыгонных майстроў, а таксама карціны (А.Ван Дэйка, Дж.Б.Цьепала, Ф.Бушэ, П.Ратары) і скульптура (Э.М.Фальканэ, І.П.Віталі),
    Да арт. Архаіка. Фрагмент вазапісу. Майстар Эксекій. 6 ст, да н.э.
    Да арт. Архаіка. Капліцапахавальня ў в. Маліноўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобл 2я пал. 19 ст.
    парк (18 ст.) з тэрасамі, шматлікімі бюстамі, статуямі і паркавымі збудаваннямі (у тл. тэатр., 1817—18, з дэкарацыямі П.Ганзага).
    АРХАНГЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ, у складзе Расіі Утворана 23.9.1937. Пл. 587,4 тыс. км . Насельніцтва 1547,4 тыс. чал. (1994), гар. 76%. Цэнтр —г. Архан
    гельск. Уключае Ненецкую аўтаномную акругу і астравы Паўн. Ледавітага ак. (Калгуеў, Вайгач, Новая Зямля, Зямля ФранцаІосіфа, Салавецкія і інш.). Найб. гарады: Котлас, Северадзвінск, Навадзвінск, Анега.
    Прырода. Размешчана на Пн Усх.Еўрапейскай раўніны. У паўн.зах. частцы тэр. цягнецца горны краж Ветраны Пояс (выш. да 344 м), на ПнУ — Ціманскі краж (выш. да 303 м), Канін Камень (да 242 м) і хр. ПайХой (выш. да 467 м). Цэнтральная ч. парэзана далінамі рэк, асобныя платопадобныя ўчасткі выш. 150—270 м (Каношскае і Няндомскае ўзвыіпшы, БеламорскаКулойскае плато і інш.). На У ад Ціманскага кража — вялізная забалочаная Пячорская нізіна б.ч. якой занята
    Архангельскае. Палац. Паўночны фасад.
    Вяліказямельскай і Малазямельскай тундрамі з шэрагам марэнных градаў выш. да 250—275 м. Карысныя выкапні: медзь, баксіты, алмазы, свінцовацынкавыя руды, вапнякі, даламіты, гліны, кварцавыя пяскі, нафта, прыродны газ, вял. запасы торфу. Клімат на Пн субарктычны, на Пд умерана кантынентальны. Сярэднія тры студз. ад 12 да 18 °C, ліп. ад 8 да 16 °C. Ападкаў 300—500 мм за год. На Пн шматгадовая мерзлата. Гал. рэкі: Паўн. Дзвіна (з прытокамі Вычэгда, Пінега і Вага), Пячора, Анега, Мязень. Густая сетка азёраў (каля 2,5 тыс.), найб. Лана, Кенвозера, Кожвозера. Рэзка выяўлена шыротная занальнасць глебаварасліннага покрыва. На ПнУ зона тундры (аркгычная, мохавалішайнікавая і хмызняковая) на тундраваглеевых і тундравабалотных глебах. Зона лесатундры занята рэдкалессем на тарфянаглеевых і слабападзолістых глебах. Лясы займаюць 72 тэр. А.В., пераважае тайга з елкі і хвоі, на У трапляюцца піхта і лістоўніца. У А.в. Пінежскі запаведнік.
    Гаспадарка. Ав. — буйны раён лесанарыхтоўкі, лесапілавання, лесаэкспарту, цэлюлознапапяровай вытвсці. Развіты машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт, дарожныя машыны, абсталяванне для лясной прамсці), лёгкая, харч. прамсць. Вьггвсць буд. ма
    518 АРХАНГЕЛЬСКІ
    тэрыялаў. Гал. галіны сельскай гаспадаркі — малочная жывёлагадоўля (высокапрадукцыйная халмагорская буйн. par. жывёла). На Пн — аленегадоўля, зверагадоўля, пушны і марскі промысел. Пасевы жыта, бульбы, агародніны. Марскі і рачны транспарт (водная трансп. сістэма — Паўн. Дзвша з прытокамі), суднаходныя таксама Вычагда, Пячора, Мязень. Парты: Архангельск, Анега, Мязень, Нар’янМар. Чыг. лініі ВолагдаАрхангельск,	Канаш—Ko
    Mac—Мікуль. Касмадром Плясецк. Цэнтры нар. промыслаў: Каргапаль, Сольвычагодск, Халмагоры. Курорты: Сольвычагодск, Саланіха, Беламор’е і інш. На Салавецкіх авах гіст.арх. і прыродны музейзапаведнік з Салавецкім манастыром.	П.І.Рогач.
    АРХАНГЕЛЬСКІ Аляксандр Андрэевіч (23.10.1846, с. Старое Тэзікава Пензен
    скай вобл. — 16.11.1924), рускі харавы дырыжор. Засл. арт. Рэспублікі (1921). Працаваў рэгентам хароў у Пензе і Пецярбургу. Уперпіыню ўвёў у царк. спевы жаночыя галасы (замест галасоў хлопчыкаў). У 1880 арганізаваў мяшаны хор, з якім канцэртаваў па Расіі. Аўтар хар. твораў, у тл. духоўных, апрацовак нар. песень. Выдаў серыю «Рэпертуар канцэртаў А.А.Архангельскага» (1893— 94).
    АРХАНГЕЛЬСЮ Аляксандр Сямёнавіч (24.7.1854, г. Пенза — 24.4.1926), рускі
    літаратуразнавец. Чл.кар. Пецярбургскай АН (1904). Скончыў Казанскі унт (1876), праф. гэтага унта (1882— 1908). Асн. працы па стараж.рус. лры, лры 19 ст. і тэатры 17—18 ст. У кн. «Нарысы з гісторыі заходнярускай літа
    ратуры XVI—XVII стст.» (1888) пісаў пра бел. лру. Даследаваў барацьбу з каталіцызмам на бел. і ўкр. землях, гісторыю царк. брацтваў на Беларусі (у Вільні, Гродне, Магілёве, Брэсце, Мінску, Оршы, Пінску і інш.), славянскае кнігадрукаванне (ад Ш.Фіёля і Ф.Скарыны, са спісам бел. кміг 14—16 ст.), творы палемічнай лры («Апокрысіс» Хрыстафора Філалета, «Трэнас» М.Сматрыцкага і інш.), зах.рус. прапаведнікаў І.Галятоўскага, Л.Барановіча і інш., «Лексіс» Л.Зізанія, «Лексікон» П.Бярынды, «Граматыку» М.Сматрыцкага і інш. І.У.Саламевіч.
    АРХАНГЕЛЬСКІ Андрэй Дзмітрыевіч (8.12.1879, г. Разань — 16.6.1940), рускі геолаг. Акад. AH СССР (1929, чл.кар. 1925). Праф. (1918). Скончыў Маскоўскі унт (1904). Выкладаў у Маскоўскім унце, Горнай акадэміі, Межавы.м і Геолагаразведачным інтах. Даследчык геал. будовы Еўрап. часткі СССР, Казахстана, Сярэдняй Азіі і інш. Кіраваў вывучэннем Курскай магнітнай анамаліі. Навук. працы па рэгіянальнай
    теалогіі, стратыграфіі, тэктоніцы, петраграфіі асадкавых пародаў, палеагеаграфіі і інш. Прэмія імя У.І.Леніна (1928).
    Тв.: йзбр. труды. Т. 1—2. М., 1952—54.
    Літ.: Г о р д е е в Д.й. АД.Архангельскнй, 1879—1940. М., 1981.
    АРХАНГЕЛЬСКІ ЦЭЛЮЛОЗНАПА
    ПЯРОВЫ КАМБІНАТ, у г. Навадзвінск Архангельскай вобл. Расійскай Федэрацыі, адзін з найбольшых у Еўропе. Першая чарга (сульфітцэлюлозны зд і папяровая фка) пачала дзейнічаць у 1940, другая (сульфатцэлюлозны зд і кардонная фка) — у 1972, трэцяя (зд беленай сульфатнай цэлюлозы) — у 1975. 3 1994 холдынг. Асн. прадукцыя (1995): цэлюлоза, тарны кардон, папера. Выпускае таксама этылавы спірт, кармавыя дрожджы, драўнянавалакністыя пліты, сшыткі, папяровабелавыя тавары. Занята больш за 10 тыс. працаўнікоў (1990). Магутнасці разлічаны на перапрацоўку 4,5 млн. мт драўніны за год. Частка прадукцыі экспартуецца ў Беларусь.
    Я.М.Селіцкая.
    АРХАНТРАПЫ (ад грэч. archaios старажытны + anthropos чалавек), адна са стадый эвалюцыі чалавека; выкапнёвыя людзі, якія ў раннім плейстацэне прыйшлі на змену чалавеку ўмеламу (Homo habilis). Усіх А. аб’чдноўваюць у адзін від — чалавек прамахадзячы (Homo erectus). Шматлікія знаходкі яго рэшткаў даюць магчымасць датаваць перыяд існавання гэтага віду тэрмінам ад 1,6 млн. да 360 тыс. гадоў назад, калі А. былі адзінымі прадстаўнікамі роду чалавечага, якія ў часе адносна мала мяняліся. У параўнанні са сваім папярэднікам (чалавекам умелым) А. характарызуюцца павелічэннем памераў цела, буйным абліччам і зубамі. Ад сучасных людзей адрозніваліся больш прымітыўнай будовай чэрапа (нізкае скляпенне	са	сплюшчваннем
    патылічнага алдзела, выступанне сківіц), адсутнасцю падбародачнага выступу ніжняй сківіцы, моцна развітымі надброўямі. Найб. стараж. касцявыя рэшткі (1,6 млн. гадоў) А. знойдзены ў Афрыцы (Кенія). Шматлікія, але менш старажытныя (ад 900 да 500—400 тыс. гадоў назад) рэпггкі А. выяўлены на Б. Усходзе і ў Кітаі (сінантрапы), на вве Ява (яванскі пітэкантрап, маджакерскі чалавек; гл. Пітэкантрапы), на тэр. Еўропы стаянкі А. у Германіі (гейдэльбергскі чалавек), Венгрыі (паселішча Верцешсёлёш), Чэхіі (Пржэзлеціцэ), Грэцыі (Петралона) і інш. Больш за 100 стаянак А. без касцявых рэпггкаў адкрыта на тэр. Сярэдняй Азіі, Каўказа, Прыазоўя, Закарпацця, Атгая, Малдовы і інш. Па меры асваення новых жьгццёвых арэалаў у выніку прыстасавання да новых умоў асяроддзя адбываліся змены морфатыпаў А. (узнікненне расавых адрозненняў). А. выраблялі каменныя прылады ашэльскага тыпу. Далейшая эвалюцыя А. прывяла да ўзнікнен
    АРХЕАГРАФІЯ 519
    ня палеантрапаў і чалавека разумнага (Homo sapiens). Л.І.Цягака.