• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Крамля ў б. патрыяршых палатах на вул. Разіна. У А.п. прадстаўлена дэкар.прыкладное мастаіггва Расіі, Візантыі, Зах. Еўропы і шэрагу краін Пярэдняй Азіі 5 — пач. 20 ст., захоўваюцца рэдкія калекцыі старадаўняй маст. зброі (13— 18 ст.), калекцыі залатога і сярэбранага посуду, тканін і адзення (14—19 ст.), дары паслоў, рэчы царскага і княжацкага ўжытку, ювелірныя вырабы і інш.
    Літ.: Пясарская Л., М а р т ы н о в a М . Оружейная палата. 6 нзд. М., 1987.
    АРУМ, род кветкавых раслін, гл. Ароннік.
    АРУНА, у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі бажаство світання. Уяўлялася ў выглядзе Сонца на Усходзе. Паводле эпасу «Махабхарата» яго маці Вініта разбівае ў нецярплівасці знесенае ёю
    яйка, у якім знаходзіўся напаўразвіты А. Ен праклінае маці за сваю выродлівасць і прадракае ёй рабства.
    АРУНТА ПУСТЫНЯ (Arunta), гл. Сімпсана пустыня.
    АРУРА (Oruro), горад у Балівіі, у Андах. Адм. ц. дэпартамента Арура. Засн. ў пач. 17 ст. 184 тыс. ж. (1986). Трансп. вузел. Адзін з цэнтраў горназдабыўной (волава, вальфрам, медзь, сурма) прамсці. Каляровая металургія. Харч., тэкст., абутковая прамсці. Унт.
    АРУТЧАН Міхаіл (Мікаэл) Аветавіч (29.7.1897, г. Шуша, Нагорны Карабах — 20.6.1961), армянскі тэатральны мастак і графік. Нар. мастак Арменіі (1958). Вучыўся ў Саратаве (1920—23), у Парыжы (у акадэміі Каларосі, 1924— 25). Адзін з заснавальнікаў арм.
    тэатральнадэкарацыйнага мастацтва, Аформіў больш як 100 спектакляў, у т.л. «Жаніцьба Фігара» П.А.Бамаршэ
    (1933), «Атэла» У.Шэкспіра (1940), «Пікавая дама» П.І.Чайкоўскага (1956) і інш.
    АРУЦЮНЯН Аляксандр Рыгоравіч (н. 23.9.1920, Ерэван), армянскі кампазітар. Нар. арт. СССР (1970). Скончыў Ерэванскую кансерваторыю (1941), з 1962 выкладае ў ёй (з 1977 праф.). 3 1954 кіраўнік Армянскай філармоніі. Сярод твораў: опера «СаятНава» (1969); «Кантата аб Радзіме» (1948), «Паданне аб армянскім народзе» (1961); сімфонія (1957); 5 канцэртаў з аркестрам для розных інструментаў; камернаінстр. і вак. творы (у тл. для хору а капэла); музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1949, Дзярж. прэмія Арменіі 1970, 1986.
    Літ.: Е о л я н М. Александр Арутюнян. М„ 1962.
    АРФА (ням. Harfe), струннашчыпковы музычны інструмент.
    Mae выгляд высокага трохвугольніка, бакамі якога з’яўляюцца рэзанансная расшыраная ўнізе скрынка, калонка з рычагамі механізма перастройкі і дутападобная рама ўверсе з калкамі і дыскамі педальнага механізма. Унутры трохвугольніка вертыкальна нацягнуты 44—47 струнаў рознай даўжыні і настройкі (дыяпазон Сі—g4). Асн. строй А дыятанічны (Cesdur). 3 дапамогай 7 педаляў (вынайдзены ў 1801 С.Эрарам) яна механічна перастройваецца ва ўсе танальнасці. Гучанне мяккае, пяіпчотнае, камернае. A — стараж. струнны інструмент, вядомы многім народам свету (найб. раннія выявы датуюцца 5м тыс. да н.э.). 3 17 ст. выкарыстоўваецца як аркестравы, з 18 ст. — як ансамблевы і сольны інструмент. На Беларусі А і яе выявы сустракаюцца ў літ. помніках і размалёўках каталіцкіх храмаў 16—19 ст. У Бел. акадэміі музыкі існуе клас А ІДз.Назіна.
    АРФАГРАФІЧНЫ СЛОЎНІК, алфавітны даведнік, які падае правільнае напісанне рэестравых слоў і іх формаў у адпаведнасці з існуючымі правапіснымі нормамі. Яго лічаць «слоўнікам слоўнікаў», паколькі ўсе інш. даведнікі арыентуюцца на яго і толькі ў ім поруч з рэестравай лексікай ладаецца ў сістэматызаваным выглядзе афіцыйна ўзаконены звод арфаграфічных правілаў. А.с. любой мовы падзяляюць на а г у л ь н ы я (напр., «Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне», 1987) і а с п е к т н ы я слоўнікі. Сярод аспекгных вылучаюць: спецыяльныя (напр., рус. «Арфаграфічны марскі слоўнік» Р.Э.Парэцкай, 1974); школьныя (бел. «Арфаграфічны слоўнік: Для пачатковых класаў», 5е выд., 1987; «Арфаграфічны слоўнік: Для сярэдняй школы» М.П.Лобана і М.Р.Судніка, 6е выд., 1990); вузкааспекгныя, якія засяроджваюць увагу на правільным напісанні слоў пэўных разрадаў (бел. «Асобна, разам, праз дэфіс» М.Р.Прыгодзіча, 1994; рус. «Вялікая ці малая?» Д.Э.Разенталя, 3е выд., 1987, і інш.). В.К.Шчэрбін.
    516
    АРФАГРАФІЯ
    АРФАГРАФІЯ (ад грэч. orthos правільны + ...графія'ў п р а в а п і с , сістэма правілаў, якія вызначаюць аднолькавыя спосабы перадачы маўлення на пісьме. Асн. задачы бел. А. — рэгламентацыя графічнага ўзнаўлення гукавога складу слова; злггнага, паўзлітнага (дэфіснага) і раздзельнага напісання; пераносу слоў, а таксама правілы афармлення абрэвіятур, умоўных скарачэнняў. У перадачы гукавога складу слова адрозніваюць 2 асн. прынцыпы; фанетычны (захаванне асаблівасцяў вымаўлення) і марфалагічны (захаванне нязменнымі асобных марфал. частак слова); сустракаюцца таксама правапісныя нормы, замацаваныя традыцыяй. Сучасная бел. А. рацыянальна спалучае фанет. і марфал. прынцыпы.
    Бел. А фарміравалася на працягу доўгага часу. Ужо ў ранніх помніках бел. пісьменства
    Арфведсаніт.
    14—15 ст. адлюстраваны найб. харакгэрныя асаблівасці бел. фанетыкі. 3 19 ст., калі жывая нар. таворка сгала асновай бел. літ. мовы. складваюцца і замацоўваюцца найважнейшыя рысы бел. А (напр., перавага аддаевда фанет. прьпіцыпу). Сганаўленню арфаграфічных нормаУ садзейнічала навук. распрацоўка бел.
    Арфей, які іграе на ліры. Мазаіка. 3 ст.
    мобы на пач. 20 ст. (працы Я.Ф.Карскага). Першая спроба нармалізаваць А зроблена ў «Граматьшы для беларускіх школ» БАТараіпкевіча (1918). Пастановай СНК БССР ад 23.8.1933 «Аб зменах і спраіпчэнні беларускага правапісу» праведзена ўдакладненне бел. А, значная роля была адведзена марфалаг. прынцыпу. Пасля шырокай даскусй ў 1929—57 CM БССР зацвердзіў праект Арфаграфічнай камісіі «Аб удакладнеяні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу» (11.5.1957). На яго аснове выдадзены «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959). Аднак і яны не ахопліваюць усіх спрэчных і няясных выпадкаў, таму праца па ўдасканаленні правілаў бел. А працягваецца.
    Літ.: Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фразеалогія. Лексікаграфія. Фразеаграфія. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. 2 выд. Мн., 1984; Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі. граматыкі. Мн., 1987; Камароўскі Я.М. Сучасная беларуская арфаграфія. Мн., 1985. П.П.Шуба.
    АРФАЭШЯ (ад грэч. orthos правільны + epos маўленне), сукупнасць вымаўленчых нормаў, уласцівых літаратурнай мове, якія забяспечваюць аднастайнасць гукавога афармлення вуснай мовы. 2) Раздзел мовазнаўства, які вывучае нормы вымаўлення. Непарыўна звязана з фанетычнай сістэмай мовы, бо ўюіючае і харакгарыстыку вымаўлення асобных гукаў (арфафанію, напр. дзеканне, цеканне, неаглушэнне «й» і г.д.) і іх вымаўленне ў залежнасці ад пазіцыі ў слове. Такія, напр., выразныя асаблівасці бел. фанетыкі, як недысімілятыўнае аканне («вада», «маладзік», «чалавек»), прыстаўныя галосныя («ільняны», «аўторак», «імгла») і зычныя («вока», «завочнік»), мяккія свісцячыя «з» і «с» перад наступнымі мяккімі («бязлесіца», «з зімы», «песня»), мяккія афрыкаты «дз» і «ц» («Дзвіна», «дзверы», «цвёрды»), губнагубны «в(ў)» («траўка», «жоўгы»), падоўжаныя зычныя («збожжа», «галлё», «насенне») замацаваліся як арфаэпічныя нормы. Да А. часта адносяць таксама правілы пастаноўкі націску і інтанацыйныя правілы.
    Літ.: Янкоўскі Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. 4 выд. Мн., 1976; Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985; Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1989.
    АРФВЕДСАНІТ (ад прозвішча швед. хіміка Арфведсана), мінерал, ма
    наклінны шчолачны
    NaNa2Fe24+Fe3+Si«O22(OH)2.
    амфібол Натрый
    можа замяпічацца кальцыем. Утварае прызматычныя крыіпталі, прамянёвашаставатыя агрэгаты, зерні. Колер цёмназялёны да чорнага. Паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 3,4—3,5 г/см . Пародаўтваральны мінерал. Пашыраны ў масівах нефелінавых сіенітаў і lx пегматытах, некаторых шчолачных гранітах, метасаматытах і карбанатытах.
    АРФЕЙ, у грэчаскай міфалогіі фракійскі спявак, сын музы Каліопы. Цудоўнымі спевамі і ігрой на кіфары ён зачароўваў багоў і людзей, утаймоўваў дзікія сілы прыроды. Паводле міфаў, А.
    удзельнічаў у паходзе арганаўтаў, лічыўся заснавальнікам арфічных культаў. Калі раптоўна памерла яго жонка Эўрыдыка, А. адправіўся за ёю ў царства мёртвых. Міф пра A — часты сюжэт у выяўл. мастацгве (ант. вазы, фрэскі, карціны П.Рубенса, Я.Тынтарэта), лры (Авідзій, Вергілій), музыцы (К.Глюк, Ф.Ліст, І.Стравінскі) і інш.
    АРХАЗАЎРЫ (Archosauria), самы вялікі падклас выкапнёвых паўзуноў. 5 атр.: тэкадонты (зыходная група А.), кракадзілы, дыназаўры яшчара і птушкатазавыя, птэразаўры (лятучыя яшчары). Знойдзены ў адкладах верхняй пярмі на ўсіх кантынентах. Насялялі сушу, прэсныя і марскія воды, паветра.
    Даўж. да 35 м, маса да 50 т. Пярэднія канечнасці карацейшыя і слабейшыя за заднія. Чэрап з дзвюма скроневымі ўгіадзінамі. У многіх скурны панцыр. Драпежнію і раслінаедныя. У сучаснай фауне прадстаўлены толькі кракадзіламі. Ад А паходзяць шушкі.
    АРХАІЗМ (ад грэч. archaios старадаўні, старажытны), устарэлая назва сучаснай рэаліі, што абазначаецца новым словам: напр., «раць» — войска, «рамёны» — плечы. Архаічнымі могуць быць і формы слоў. Адрозніваюцца А: уласналексічныя («каморнік» — землямер), лексікасемантычныя («жывот» — жыццё), лексікафанетычныя («кроніка» — хроніка), лексікаакцэнталагічныя («рапбрт» — ріпарт), лексікасловаўтваральныя («лгар» — ліун), лексікамарфалагічныя («паэта» — паэт). Выкарыстоўваюцца ў мове як стылістычны сродак. І.Л.Бурак.
    AFXAIKA (ад грэч. archaikos старадаўні, старажыгны), ранні этап у гіст. развіцці якойнебудзь з’явы. У мастацтвазнаўстве тэрмін выкарыстоўваецца гал. чынам для вызначэння ранняга перыяду
    Да арт. Архазаўры: птушкатазавы дыназаўр ігуанадонт.
    АРХАНГЕЛЬСКАЯ 517
    развіцця архітэкгуры і выяўл. мастацтва Старажытнай Грэцыі (7—6 ст. да н.э.), калі выпрацоўваліся найважнейшыя арх.маст. прыёмы, традыцыйныя для грэч. класікі.
    Архітэкгура развівалася на аснове стоечнабэлечнай канструкцыйнай сістэмы, выяўл. мастацтва — вобразаў ант. міфалогіі. Найважнейіпымі дасягненнямі мастацгва перывду А была выпрацоўка прапарцыянальных канонаў і дэкар. формаў арх. ордэра (у т.л. дарычнага і іанічнага), асн. тыпажу манум. скулыпуры, чорна і чырвонафігурнага стыляў вазапісу з’явіліся і новыя тыпы манум. скульпгуры — статуі юнакоўатлетаў (курас) і дзяўчат (кора). У больш шырокім значэнні A — мастацгва стараж. гіст. энох, якое вызначаецпа прымітывізмам формаў. У мастацівазнаўстве тэрмін «А» выкарыстоўваецца ў дачыненні да твораў, у якіх ёсць рэграспектыўныя формы старажытнасці (пераважна антычнасці).