• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Г.В.Штыхаў.
    «АРХЕАЛОГІЯ I НУМІЗМАТЫКА БЕЛАРУСІ», аднатомная галіновая энцыклапедыя. Падрыхтавана і выдадзена выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1993. У сістэматызаваным выглядзе і алфавітным парадку ў ёй падаюцца звесткі па гісторыі бел. археал. і нумізматычнай навукі. Аб’екгы апісання — выяўленыя на працягу апошніх 250 гадоў археолагамі розных краін помнікі матэрыяльнай культуры далёкіх продкаў беларусаў, усе манеты і боны, што хадзілі на тэр. Беларусі. Уключае аглядныя нарысы па бел. археалогіі і нумізматыцы і больш за 2,3 тыс. энцыклапедычных артыкулаў; спіс лры (1756 назваў) на бел., рус., англ., польскай, ням., італьян., літ., чэшскай, швед. і інш. мовах. Артыкулы ілюстраваны здымкамі, картамі, планамі, схемамі. В.К.Шчзрбін.
    АРХЕАЛОПЯ МУЗЫЧНАЯ, галіна музычнагістарычнай навукі, якая распрацоўвае праблемы музычнай культуры старажытнага свету на аснове археал. матэрыялаў; частка агульнай археалогіі. Сярод археал. матэрыялаў муз. інструменты (або іх фрагменты) з каменю, косці, гліны, металу, помнікі стараж. выяўл. мастацтва з муз. сюжэтамі (наскальныя малюнкі, фрэскі, каменная і гліняная скулыттура). Пачынальнік А.м. — ням. музыказнавец і этнограф К.Закс (1930—40я г.). Наконт зместу, межаў і магчымасцяў А.м. існуюць розныя погляды. Адны даследчыкі (Я.Браўда, Расія) абмяжоўваюць яе вывучэннем аб’ектаў муз. матэрыяльнай культуры (муз. інструментаў), іншыя (Закс, рус. музыказнавец М.Фіндэйзен) пашыраюць яе і на даследаванні рэліктавых узораў нар. музыкі. помнікаў нотнага пісьма стараж. эпох. На Беларусі даследаванні па А.М. вядуцца ў межах агульнай археалогіі.
    Літ,: Садоков Р. Археологнческне нсточннкн в нзученнн музыкальной культуры древнего мнра // Народные музыкальные ннструменты н ннструментальная музыка: Сб. статей н матерналов. М., 1987. Ч. 1; Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыкл. Мн.. 1993. С. 93—94, 446. І.Дз.Назіна.
    АРХЕАЛОГІЯ ПОМНІКАЎ АРХІТЭКТУРЫ, галіна археалогіі, якая вызначае месцазнаходжанне рэшткаў загінулых або значна пераробленых помнікаў архітэкгуры, вывучае іх, аднаўляе планы і, па магчымасці, рэканструюе фасады і асн. аб’ёмы помнікаў у цэлым.
    Да 19 ст. манум. архітэктуру вывучалі гісторыкі архітэктуры і мастацгвазнаўцы, археал. даследаванні мелі дапаможны харакгар. У 1820—40я г. ў Зах. Еўропе, у канцы 19 — пач. 20 ст. ў Расіі пачаліся навук. даследа
    ванні арх. помнікаў. У 1930—40я г. вылучылася ў асобную галіну археалогіі. У пасляваен. гады распрацавана методыка археал. вывучэння арх. аб'ектаў, праводзіцца сумеснае іх даследаванне аб’яднанымі экспедыцыямі археолагаў, архігэкгараўрэстаўратараў, гісторыкаў архітэктуры 1 мастадтвазнаўцаў.
    На Беларусі першыя археал. даследаванні арх. помніка зроблены невяд. археолагам у 1790я г. ў Полацку, у выніку якіх раскапаны падмуркі храматрыконха Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра 12 ст. У 1й пал. 19 ст. праводзілася візуальнае мастацтвазнаўчае і гіст. архіўнае вывучэнне помнікаў архітэктуры. Рус. і польск. даследчыкі абследавалі шмат помнікаў, зрабілі іх пач. абмеры, вывучалі буд. матэрыялы і сістэмы муровак, сабралі вял. факталагічны матэрыял па гісторыі бел. архітэкгуры і спрабавалі яго крытычна асэнсаваць. Часам даследаванні спалучаліся з рамонтнарэстаўрацыйнымі работамі. А.п.а. актывізавалася ў канцы 1920—1й пал. 1930х г. (працы І.Хозерава, М.Шчакаціхіна). На высокім навук. узроўні праведзены раскопкі по
    Да арт. Археалогія помнікаў архітэктуры. Муроўка Гродзенскай Барысаглебскай царквы. 12 ст.
    лацкіх арх. помнікаў 12 ст., што дазволіла вылучыць іх у самастойную Полацкую школу дойлідства. У пасляваенны перыяд раскопкі М.Вароніна, М.Каргера, П.Рапапорта, В.Булкіна далі магчымасць пановаму ўбачыць і растлумачыць складаныя працэсы станаўлення і развіцця архітэкгуры зах. зямель Стараж. Русі. 3 канца 1960х г. пачаліся раскопкі помнікаў 13—18 ст., вынікі іх надрукаваны ў працах М.Ткачова і
    Археаптэрыкс.
    М.Малеўскай. У апошні час шырока вывучаецца культавая і грамадзянская архітэктура эпохі Адраджэння і барока (раскопкі І.Чарняўскага, З.Пазняка, А.Кушнярэвіча і інш.).
    Літ.: Мнхайловскнй Е.В. Ресгаврацня памятннков архнтекгуры. М., 1971; Раппопорт П.А О методаке археологнческнх раскопок памятнмков древнерусского зодчества // Краткне сообіцення Ннта археолошн AH СССР. М., 1973. Выл. 135; Т р у с о в О. А Памягнлкн монументального зодчесгва Белоруссші XI—XVII вв.: Архлт.археол. аналнз. Мн., 1988. А.А.Трусаў. АРХЕАЛОГІЯ ЦАРКОЎНАЯ, багаслоўская дысцыпліна, якая займаецца пошукам і вывучэннем рэчаў і помнікаў, звязаных з гісторыяй хрысціянскай царквы. Прадметам А.ц. з’яўляецца таксама аднаўленне і апісанне геагр., побытавага і інш. фону, на якім адбываліся біблейскія падзеі. Выкладаецца ў духоўных навуч. установах пад назвай «Царкоўная археалогія ў сувязі з гісторыяй хрысціянскага мастацтва». Трэба адрозніваць А.ц. ад т.зв. «Археалогіі біблейскай», мэта якой на аснове археал. раскопак на тэр. стараж. Палесціны, Месапатаміі, Егіпта, Міжземнамор’я даказаць міфалагічны характар біблейскіх сказанняў, асобных тэкстаў і сюжэтаў Старога і Новага Запаветаў.
    АРХЕАМАГНЕТЫЗМ, гл. Палеамагнетызм.
    АРХЕАПТЭРЫКС, археорніс, першаптушка (Archaeopteryx), самы стараж. вымерлы род птушак падкл. яшчарахвостых птушак. 1 від — A.lithographica. Назва дадзена па адбітку ітяра, знойдзеным у 1860 у верхняюрскіх (цітонскіх) літаграфічных сланцах Золенгофена (Баварыя, Германія). У 1861 там знайшлі і першы няпоўны яго шкілет з адбіткамі пер’я. Вядома 5 шкілетаў; 1 экз. (берлінскі) апісаны пад назвай археорніс, але ён ідэнтычны з А.
    Памерамі з голуба, меў дзюбу з канічнымі зубамі, 3 свабодныя пальцы на крылах, доўгі хвост з 20 пазванкамі. Мяркуюць, што А пералятаў з дрэва на дрэва, пры гэтым выкарыстоўваў пальцы крылаў, або бегаў па зямлі і зрэдку пералягаў на невял. адлегласці. Марфалогія А пацвярджае філагенетычныя сувязі паўзуноў і птуніак. Мяркуюць, што А. — прамы продак птушак, які паходзіць ад тэраііодных дыназаўраў ці ад псеўдазухій.
    АРХЕАПТЭРЫКСАВАЯ ФЛОРА, існавала ў познім дэвоне. Змяніла ксілафітавую флору. Вылучана па знаходках у Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Аўстраліі. На Беларусі прадстаўнікі А.ф. выяўлены на ПдУ, у Прыпяцкай упадзіне ў адкладах позняга фамену (азёрскахаванскія слаі). Складалася з папарацепадобных, дзеразовых і членістасцябловых, у канцы дэвону з’явіліся прымітыўныя голанасенныя (птэрыдаспермы) расліны. Развіваліся сумчатыя грыбы і нематафіты. Складам і разна
    524 АРХЕАЦЫЯТЫ
    стайнасцю відаў Аф. блізкая да раннекаменнавугальнай.
    АРХЕАЦЫЯТЫ (Archaeocyatha), тып вымерлых прымітыўных беспазваночных жывёл. Больш за 1 тыс. відаў. Жылі ва ўсіх морах ранняга кембрыю на глыб. да 100 м.
    Даўж. 1—10 см (рэдка 40—150 см), дыям. 1—ю см (рэдка 40—80 см). Вапнавы порысты шкілет меў форму кубка або рога (грэч. kyathos кубак, адсюль назва). Адзіночнмя, радзей каланіяльныя формы. Вялі прымацаваны спосаб жыцця, зрэдку стваралі першыя стараж. рыфы. Рэіпткі А з’яўляюцца вызначальнымі выкапнямі для кембрыйскіх адкладаў.
    АРХЕБАКТЭРЫІ, мікраарганізмы пракарыётнага тыпу. Адкрыты ў 1970я г. Ад іншых пракарыётаў адрозніваюцца хім. будовай макрамалекул, напр. нуклеатыднымі паслядоўнасцямі 16S рыбасамальнай РНК, саставам мембранных ліпідаў, клетачных сценак і інш., і здольнасцю ажыццяўляць унікальныя біяхім. працэсы. Поруч з эўкарыётамі і эўбактэрыямі (сапраўдныя бакіэрыі) складаюць адзін з кірункаў клетачнай эвалюцыі. Уключаюць бакіэрыі, якія існуюць у экстрэмальных умовах: метанаўтваральныя А., экстрэмальныя галафілы (існуюць пры высокіх канцэнтрацыях хларыду натрыю), А. без клетачнай сценкі, А., іігго аднаўляюць сульфаты, і экстрэмальныя тэрмафілы, якія метабалізуюць малекулярную серу. Хемалітатрофныя віды А. перспектыўныя для выкарыстання ў біягідраметалургіі, а таксама для абяссервання некандыцыйнага каменнага вугалю; метанаўгваральныя А. могуць быць карысныя як прадуцэнты вітаміну Ві2 і метану. А.М.Капіч.
    АРХЕГОНІЙ (ад грэч. arche пачатак + gone нараджэнне), жаночы орган палавога размнажэння ў моха і папарацепадобных, некаторых голанасенных раслін, водарасцяў і грыбоў. Па наяўнасці А. яны вылучаюцца ў асобную групу раслін — археганіятаў. У імхоў мае выгляд колбы: у пашыранай брушной частцы знаходзіцца яйцаклетка, над ёй брушная канальцавая клетка, у вузкай — шэраг дробных шыйных канальцавых клетак, якія расплываюцца ў слізь, раскрываюць шыйку А і садзейнічаюць пранікненмю да яйцаюіеткі сперматазоідаў.
    АРХЁЙ (ад грэч. archaios старажытны), архейская эра і г р у п a , самая стараж. эра ў геал. гісторыі Зямлі і адпаведная група парод дакембрыю. Пачалася пасля завяршэння фарміравання Зямлі і доўжылася да 2,5 млрд. гадоў назад (працягласць каля 2 млрд. гадоў). Назву ўвёў амер. геолаг Дж. Дана ў 1872. У А. ўтварылася складана пабудаваная і перапрацаваная магматычнымі і метамарфічнымі працэсамі тоўшча го
    рных парод, сабраная ў складкі і перарваная інтрузіямі. Пароды А. ўваходзяць у склад крышт. фундамента старадаўніх платформаў, выходзяць на паверхню Зямлі на іх шчытах (Балтыйскі шчыт, Украінскі шчыт, Канадскі, Бразільскі і інш.) і ў сярэдзінных масівах геасінклінальных паясоў. Сярод метамарфічных парод А. пашыраны гнейсы, крышт. сланцы, амфібаліты. кварцыты, у тл. жалезістыя, мармуры і слабаметамарфізаваныя зялёнасланцавыя пароды; сярод магматычных — гранггы, гранадыярыты, дыярыты, габра, каматыіты і інш. У пародах А. трапляюцца рэптткі аднаклетачных водарасцяў (узрост каля 3 млрд. гадоў). Тыповымі рэгіянальнымі стратыграфічнымі падраздзяленнямі А. для УсходнеЕўрапейскай платформы прыняты саамскі (беламорскі) і лопскі комплексы. На Беларусі вылучаюць шчучынскую і кулажынскую серыі. Пароды А. залягаюць на рознай глыбіні: 80—160 м на Беларускай антэклізе, да
    6000 м у Прыпяцкім прагіне. 3 А. звязаны радовішчы храмітаў і жалеза, меднанікелевых і меднакалчаданавых рудаў, марганцу, золата, карунду, графіту і інш., на Беларусі — ільменітмагнетытавыя руды Навасёлкаўскага радовішча. І.В.Найдзенкаў.
    АРХЕОРНІС, вымерлая птушка, тое, што археаптэрыкс.
    АРХЕТЬІП (ад грэч. arche пачатак + typos вобраз), агульначалавечы першавобраз, персанаж, што паслядоўна паўтараецца ў міфах, лпаратуры і індывідуальным мысленні; спосаб сувязі вобразаў, што пераходзяць з пакалення ў пакаленне; цэіпр. паняцце аналітычнай псіхалогіі. Ідэю А. ў аб’ектыўнаідэаліст. форме можна знайсці ў творах Платона, Аўгусціна, схаластаў. Як навук. тэрмін «А.» уведзены швейц. псіхолагам К..Г./Онгам і адаптаваны філасофіяй,