Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
А зарадзілася, калі чалавек пачаў сам будаваць жыллё. Найб. раннія жылыя збудаванні на тэр. Беларусі адносяцца да часоў палеаліту (стаянкі каля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага рнаў Го
Да арт. Архітэктоніка. Нервюрнае скляпенне інтэр'ера сабора ў г. Эксетэр (Вялікабрытанія). 1300 99.
людзей. А. адначасова з’яўляецца і галіной матэрыяльнай культуры і маст. творчасці. Ствараецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі і магчымасцямі грамадства, якое вызначае функцыян. прызначэнне і маст. лад А. Паводле функцыян. прызначэння падзяляецца на жылую А. (гл. Жымё), прамысловую архітжтуру, А. грамадскіх будынкаў і збудаванняў (гл. Грамадскія будынкі), садовапаркавую (гл. Садовапаркавае мастацтва). У асобныя галіны вылучаюць планіроўку і забудову гар. і сельскіх населеных месцаў (гл. Горадабудаўніцтва, Сельская
Да арт. Архітэктура. Храм Геры ў Пестуме. Італія. 5 ст. да нэ.
Да арт. Архітэктура. СпасаЕфрасіннеўская царкза ў Полацку. 1152—61 (уверсе); Дзмітрыеўскі сабор ва Уладзіміры. 1194—97.
АРХІТЭКТУРА 529
мельскай вобл.). Пазней з’явіліся селішчы з наземнымі жытламі. Ад часоў бронз. і жал. вякоў у Англіі, Францыі, Арменіі і інш. краінах захаваліся культавыя мегалітычныя збудаванні — дальмены, менгіры, кромлехі (сусветна вядомы кромлех у Стоўнхенджы, Вялікабрытанія) і абарончыя збудаванні. У рабаўладальніцкіх дзяржавах, дзе ў руках маёмных класаў каішэнтраваліся сродкі і бясплатная рабочая сіла, былі дасягненві навукі і тэхнікі, ствараліся буйныя ірыгацыйныя сістэмы, абарончыя і культавыя забудаванні, манум. палацы і храмы (піраміды ў Гізе, храмы ў Луксоры і Карнаку ў Егіпце, зікураты Асірыі і Вавілоніі, Вялікая Кітайская сйяна, пячорныя храмы і ступы ў Індыі, храмы і палацы інкаў і ацтэкаў). У эпоху росквіту эгейскага мастацтва і гарадоўдзяржаў (полісаў) Сгараж. Грэцыі развівалася сістэма рэгулярнай планіроўкі гарадоў, узніклі разнастайныя тыпы жылых, культавых і грамадскіх будынкаў, грамадскарэліг. цэнтры — акропалі (Афінскі акропаль), склалася сістэма арх. ордэра. Прасякнутая гуманіст. духам А. Стараж. Грэцыі значна паўплывала на далейшае развіццс сусветнага дойлідства. У Стараж. Рыме вял. значэнне набылі збудаванні, якія
Да арт. Архітэктура. Сабор у Ілі (Вялікабрытанія). 12 ст. (уверсе); палацца Ручэлаі ў Фларэнцыі (арх. Л.Б.Альберці і Б.Раселіна). 1446 — 51.
сведчылі аб магутнасці дзяржавы (фору.мы, амфітзатры, тэрмы, базілікі, палацы, аркі трыумфальныя), з’явіліся скляпеністыя перакрыцці, новыя буд. матэрыялы (.Рымскі Калізей, Рымскі Пантэон). У эпоху сярэднявечча асн. тыпамі былі культавыя збудаванні (хрысц. цэрквы і манастыры ў Еўропе, мячэці і медрэсэ, маўзалеі ва ўсх. краінах), а таксама крапасныя і абарончыя замкі, крамлі. У Візантыі створаны буйныя купальныя збудаванні (Канстанцінопальскі Сафійскі сабор). Візантыйская А зрабіла вял. ўплыў на дойлідства Балгарыі, Сербіі, Македоніі, Грузіі, Арменіі і Стараж. Русі. На землях Кіеўскай Русі ў 10—12 ст. будаваліся гарады, абарончыя ўмацаванні з магугнымі валамі і вежамі (Залатыя вароты ў Кіеве). храмы (Кіеўскі Сафійскі сабор, Наўгародскі Сафійскі сабор Уладзімірскі Дзмітрыеўскі сабор). на бел. землях — Полацкі Сафійскі сабор, Полацкая СпасаЕфрасіннеўская царкеа, Віцебская Благаеешчанская царкваў княжацкія палацы. У 12—14 ст. на землях б. Стараж. Русі склаліся школы дойлідства: кіеўская, чарнігаўская, уладзімірасуздальская, пскоўская, наўгародская, гродзенская, полацкая (гл. асобныя арт.). У 14—16 ст. фарміруецца руская,
Да арт. Архітэктура. Сабор НотрДам у Шартры (францыя). 11941260.
украінская, беларуская А У 17—18 ст. высокаіа ўзроўню дасягнула рус., бел. і ўкр. драўлянае дойлідства (Кіжы, Новамаскоўскі Троіцкі сабор, Рубельская Міхайлаўская царква). Значны ўклад у развіццё А сярэднявечча зрабілі народы араб. Усходу і Сярэдняй Азіі (гл. ў арт. Арабская кулыпура), Паўд.Усх. Азіі (храмавы комплекс Ангкор у Камбоджы, маўзалей ТаджМахал у Агры. Індыя). У Зах. і Цэнтр. Еўропе ў канцы 10 ст. склаўся раманскі стыль — манастырскія комплексы з замкнугымі двараміклуатрамі, масіўныя храмы базілікальнага тыпу з некалькімі манументальнымі вежамі (саборы ў Мілане, Вормсе, Ілі і інш.). У 12 ст. ў Францыі, а потым у краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы пашырылася A
Да арт. Архітэктура. Палац Верхні Бельведэр у Вене. Арх. Л.Гільдэбрант. 1722.
готыкі са своеасаблівай канструкцыйнай сістэмай — нервюрнымі скляпеннямі. стральчатымі аркамі, аркбутанамі і г.д. (саборы ў Парыжы, Рэймсе, Ам’ене, Шартры ў Францыі, Кёльне, Марбургу ў Германіі, у Празе, Кракаве і інш.).
Важны этап гісторыі А ў краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы звязаны з зпохай Адраджэння, калі пашырылася будва свецкіх будынкаў, ансамбляў, гарадскіх цэнтраў. На змену ананімнаму рамеснікудойліду прыйшоў адукаваны спецыялістархітэктар, які ў сваіх праектах звяртаецца да ант спадчыны і абапіраецца на дасягненні сучаснай яму культуры (Ф.Брунелескі. Д.Брамантэ, Мікелоца; тэорыю А развівалі Л.Б.Альберці, Віньёла, АПаладыо і інш.). На Беларусі стыль эпохі Адраджэння выявіўся ў культавых (Заслаўская СпасаПраабражэнская царква) і замкавапалацавых (Мірскі замкавапаркавы комплекс, ратуша і замкавая брама ў Нясвіжы) пабудовах. У канцы 16 ст. ўзнік стыль барока са складанай сістэмай аб’ёму 1 прасторы.
пластычнасцю 1 сакавітай дэкаратыўнасцю. Ён стаў пануючым у Італіі (арх. Л.Берніні, Ф.Бараміні), Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, Іспаніі, Партугаліі, пашырыўся ў Расіі, а ў краінах Лацінскай Амерыкі набыў нац. маст. ўвасабленне. Першы помнік барока на Беларусі — Нясвіжскі касцёл езуітаў. Маст. сістэма позняга бел. барока мае назву віленскае барока. У 2й пал. 17 ст. ў Францыі пачала складвацца А класіцызму, якая была гал. кірункам і ў 18 ст. пасля кароткачасовай уснышкі дэкар. і вычварнага стылю ракако. Сярод франц. архітэктараў класіцызму вылучаліся Л.Лево, Ж.АрдуэнМансар. АЛенотр, К.Перо. Ж.АГабрыэль, К.Н.Леду. У Францыі класіцызм перывду напалеонаўскай імперыі прый
530 АРХІТЭКТУРА
шоў да халодаай параднасці ампіру. У Расіі ён адцясніў барока і праз абавязковыя «ўзорныя праекты» пашырыўся на звычайную забудову гарадоў. Росквіт рус. класіцызму на пач. 19 ст. адзначаны стварэннем манум. ансамбляў у Пецярбургу, Маскве і правінцыяльных гарадах. Яго прадстаўнікі — В.Бажэнаў, М.Казакоў, І.Староў, Дж.Кварэнгі. А.Захараў, АВараніхін, Ж.Тама дэ Тамон, К.Росі, В.Бавэ, Дж.Жылярдзі, АГрыгор’еў. На Беларусі канца 18 — 1й пал. 19 ст. ў ліку помнікаў сталага класіцызму ў жыллёвай грамадз. і культавай А Гомельскі, Сноўскі (Нясвіжскі рн), Жыліцкі (Кіраўскі рн), Радзівілімоіггаўскі (в. Чырвоная Зорка Клецкага рна) палацы, Магілёўскі Іосіфаўскі сабор, Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы. У сярэдзіне 19 ст. класіцызм прыйшоў у занялад. Пачалі ўзнікаць новыя тыпы збудаванняў: заводскія цэхі, шматпавярховыя фабрычныя будынкі, вакзалы, універсальныя магазіны,
Да арт. Архітэктура. Мікалаеўская царква ў в. КажанГарадок Лунінецкага раёна Брэсцкай вобл. 1818.
Да арт. Архітэктура. Царква Саграда Фамілія ў Барселоне. Арх. А Гаўдзі. 1884 — 1926.
выставачныя павільёны, даходныя дамы; будынкі з металу і шкла («Хрустальны палац» у Лондане), вышынныя інж.тэхн. збудаванні з метал. каркасам (Эйфелева вежа ў Парыжы). Група архітэктараў т.зв. чыкагскай школы ў ЗША стварыла спецыфічную форму вышыннага канторскага будынка — небаскроб. Аднак наватарскія канструкцыі часта губляліся ў дэкар. формах, якія ўзнаўлялі стылі розных эпох (гл. Эклектызм). У А. Беларусі канца 19 — пач. 20 ст. ўпор рабіўся на вонкавую дэкаратыўнасць фасадаў, развіваліся рэтраспектыўныя плыні: неакласіцызм (будынкі духоўнага ведамства і тва с.г. страхавання ў Мінску, рэальнага вучылішча ў Гродне); неараманскі стыль (касцёл Сымона і Алены ў Мінску, касцёл у в. Воўчкавічы Мінскага рна); несапраўдная готыка; неарускі стшь (Пазямелыіасялянскі банк у Віцебску, капліда ў в. Лясная Слаўгарадскага рна Магілёўскай вобл.). Супярэчнасць паміж традыц. А. і новай тэхнікай спрабавалі вырашыць архітэктары стылю мадэрн, які ўзнік у 1890я г. Выкарыстоўваючы новыя буд. і маст. магчымасці, яны аддавалі перавагу пластычнай форме, якая набывала жы
Да арт. Архітэктура. Алімпійскі спартыўны комплекс у Токіо. Арх. К. Таніэ. 1960 — 64.
вапіснадэкар. трактоўку (АГаўдзі ў Іспаніі, У.Макінтош у Вялікабрьгганіі, В.Арта ў Бельгіі, Й.Ольбрых, Й.Гофман у Аўстрыі, Ф.Шэхтэль у Расіі). На пач. 20 ст. шэраг архітэктараў спалучалі тэхн. дасягненні з нац.
Да арт. Архітэктура. Капэла НотрДамдзюО у Раншане (Францыя). Арх. Ле Карбюзье. 1950 — 53.
традыцыямі і класічнымі прьпіцьшамі кампазіцыі (АПерэ ў Францыі, О.Вагнер і АЛоз у Аўстрыі, П.Берэнс у Германіі, Х.П.Берлаге ў Нідэрландах). У А. складваецца рацыяналізм, гал. прынцып якога — максімальная мэтазгоднасць і дакладная адпаведнасць будынка яго прызначонню. Рацыяналісты (Ле Карбюзье ў Францыі, прадстаўнікі арх. аб’яднання «Баўгаўз» у Германіі) шукалі выразнасці ў лаканізме формаў і іх кантрастах. У
1930я г. рацыяналізм, пашыраны ў А ўсіх развітых краінах, атрымаў назву функцыяналізм. Імкненню функцыяналістаў да універсальнасці формаў проціпастаўлялася т.зв. арганічная архітэктура, заснавальнікам якой быў Ф.Л.Райт. У пасляваенны час своеасаблівасцю нац. школ вылучаліся Фінляндыя (ААалта), Японія (К.Танге), Бразілія (О.Німеер). У ЗША арх. Л.Міс ван дэр Роэ стварыў кандэпцыю «універсальнай» А, заснаванай на рытмічнай яснасці, прастаце геам. формаў і вял. унутраных прастораў. У процілегласць ёй развіўся кірунак бруталізму, які спалучаў функцыянальнасць гіабудоў з ндўмыснай масіўнасцю і грубай факгурай аголеных паверхняў (Л.Кан і інш. ў ЗША.). Усё большыя магчымасці буд. тэхнікі, якія дазваляюць ствараць складаныя прасторавыя формы зборных жалезабетонных абалонак і вантавых пакрыццяў, набылі маст. асэнсаванне ў збудаваннях П.Л.Нерві ў Італіі, Ф.Кандэлы ў Мексіды і інш. У 1970—80я г. ў ЗЦІА і Зах. Еўропе пашырыўся постмадэрнізм, які абвясціў вяртанне да рознастылёвых гіст. арх. формаў мінулых эпох (П’яіша д’Італія ў ЙьюАрлеане).
У А былога СССР таксама прасочваюцда пэўныя стылявыя змены. Рысы A 1920 — пач. 30х г. выявіліся ў пошуках новых формаў маст. выразнасці і рацыянальнага выкарыстання збудаванняў — лаканічнасць і прастата арх.маст. вырашэння фасадаў (будынак Дзяржпрома ў Харкаве, Дом урада Рэспублікі Беларусь і інш.). Узніклі новыя тыпы грамадскіх будынкаў — палацы культуры, рабочыя клубы, фабрыкікухні, т.зв. дамыкамуны, у праектаванні якіх удзельнічалі групоўкі «канструкгывістаў» (браты Весніны, М.Гінзбург, І.Леанідаў), «функцыяналістаў» (К.Мельнікаў, М.Ладоўскі) і інш. Дойліды старэйшага пакалення імкнуліся захаваць класічныя арх. традыцыі (АШчусеў, І.Жалтоўскі, І.Фамін). 3 пачаткам пядігодак сав. А перайшла да масавага стварэння буйных прамысл. комплексаў, жылых масіваў і цэлых гарадоў. 3 2й пал. 1930х г. у А грамадскіх будынкаў узніклі тэндэнцыі да захаплення параднасцю, заснаваныя на выкарыстанні класічнай спадчыны, што прывяло да часовага адыходу ад наватарскіх прыёмаў. Дасягненнем гэтага перыяду была рэалізацыя шырокіх горадабудаўнічых ідэй (ген. планы рэканструкцыі Масквы, Ленінграда, Мінска, Гомеля, Віцебска і інш.). У пасляваенньі час паралельна з вырашэннем грандыёзных задач па аднаўленні і рэкансірукцыі разбураных гарадоў, ствараліся новыя ансамблі гарадскіх цэнтраў. Удасканальваліся віды і тыпы збудаванняў, шырока ўкараняўся метад тыпавога праектавання. Разам з тым назіраўся і зварот да класічнай арх. спадчыны, імкненне да трыумфальнасці, што адбівалася на вырашэнні функцыян., тэхн. і эканам. аспектаў і тэмпе будва. 3 укараненнем індустр. метадаў будва пашыралася колькасць тыпавых праекгаў жылых дамоў з павялічаным наборам тьшаў кватэр. Імкненне да утылітарнасці і эканоміі прывяло да мана