• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Я. Ф.Шунейка.
    АРШАКІДЫ (А р ш а к у н і) арм я н с к і я , царская дынастыя ў Арменіі ў 62—428. Роднасная Аршакідам парфянскім. Заснавальнік Тырыдаі I (з 62, афіцыйна ў 66—80). Пры Хасрове I Вялікім [217—238] улада А. стала спадчынная. 3 часу царавання Тырыдата Ш Вялікага [287—332] хрысціянства стала (каля 301) дзярж. рэлігіяй Арменіі. А. змагаліся за незалежнасць дзяржавы, але беспаспяхова. Пасля падзелу Арменіі Вялікай у 387 паміж Іранам і Рымам А. трапілі да іх у залежнасць. У 428 дынастыя А. спынілася.
    АРШАНСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, бел. рукапісны помнік канца 12 — пач. 13 ст. Выяўлена ў Оршы ў 1812. Верагодна, створана на Полаччыне. Зберагліся 142 аркушы (без пачатку і канца), пісаныя ўставам на высакаякасным пергаменце. У А.е. змешчаны 2 мініяцюры з выявамі евангелістаў Лукі і Мацвея (найб. раннія ва ўсх.слав. рукапісах), 2 застаўкі і 310 ініцыялаў з варыяцыямі старавізантыйскіх і першапачатковых тэрата
    лагічных формаў (у асобных ініцыялах — выявы чалавека). За рэліг. абалонкай праглядаецца жывая нар. аснова, што збліжае іх з размалёўкамі СпасаЕфрасіннеўскага манастыра ў Полацку. Зберагаецца ў Цэнтр. навук. бібліятэцы АН Украіны.
    АРІПАНСКАЕ ІІАТРЫЯТЬІЧНАЕ
    ПАДПОЛЛЕўВялікую А й ч ы н ную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да чэрв. 1944 у г. Орша і Аршанскім рне Віцебскай вобл. Аб’ядноўвала больш за 800 падпольшчыкаў. Мела каля 80 груп, у т.л. на чыг. вузле (К.У.Грачыха, М.П.Кузьмін, Е.М.Шамшурава), ільнокамбінаце (І.К.Петрачэн
    ДжАрчымбольда. Зіма. 1569.
    Да арт. Аршанскас евангелле. Евангеліст Лука.
    Мініяцюра. 13 ст.
    ка), у друкарні (А.П.Нікалаеў), лагеры ваеннапалонных (В.А.Марчак), вёеках Вял. Сяло, Высокае, Дзевіна, Шыбекі, пас, Юрцава і інш. 3 ліст. 1941 на чыг. вузле пачала дзейнічаць група К.С.Зсслонава. Патрыёты груп Дз.М.Бохана, братоў А, Б., I. • і К.І.Бяляўскіх, Ф.Я.Коўтуна, З.М.Шэвень узрывалі эшалоны ворага з жывой сілай, тэхнікай, боепрыпасамі і гаручым; на ст. Самалюбаўка на 7 дзён спынілі рух паяздоў. Падпольшчыкі вялі растлумачальную работу сярод варожых фарміраванняў; у час падрыхтоўкі Бел. аперацыі 1944 перадалі сав. камандаванню больш за 200 картаў, схем і інш. звестак аб умацаваннях праціўніка. Л.В.Аржаева. АРШАНСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1918 Адбылося 5—6 жн., найбуйнейшае ў ланцугу леваэсэраўскіх мяцяжоў 1918. Повадам паслужыла адпраўка чырвонаармейцаў на Усх. фронт. Кіраўнікі паўстання — мясц. эсэры Буевіч, Петражыцкі, Іваноў. Болыпасць чырвонаармейцаў Невельскага, Аршанскага пяхотнага, 1га Бел. коннага палкоў, артдывізіёна былі з мясц. сялян, якія лічылі найпершай задачай барацьбу з ням. акупантамі. Да іх далучыліся чырвонаармейцы Стайкаўскага і Сенненскага палкоў. Паўстанцы выступілі супраць улады Саветаў, Брэсцкага міру 1918. Аршанскі Савет рабочых, чырвонаармейскіх і сял. дэпутатаў быў ліквідаваны, як орган улады створаны рэўком. Паўстанне задушылі чырвонаармейскія часці з Віцебска пад кіраўніцтвам С.Крылова і Смаленска пад камандаваннем ЯАдамовіча, конніца, 2 браневікі, атрад чэкістаў на чале з нам. старшыні ЧК Зах. вобл. Я.Кромбергам.
    17.1. Стужынская.
    АРШАНСКАЕ ПРАВА. своеасаблівы юрыдычны статут гар. саслоўя, які ў адпаведнасці з нормамі магдэбургскага права сфарміраваўся ў г. Орша на працягу 14—17 ст. Органы самакіравання Оршы зацверджаны вял. князем у 16 ст. У 1620 горад атрымаў прывілей на поўнае магдэбургскае права, на падставе якога аршанцы ў сак. 1621 склалі ўласны статуг з 23 раздзелаў. Статут рэгуляваў дзейнасць гар. рады, яе судовыя функцыі, маёмасныя і асабістыя адносіны жыхароў горада. Ап. аспрэчвала юрыд. аўтарытэт магдэбургскага права, адхіляла тыя яго нормы, якія не адпавядалі ўмовам жыцця бел. горада 17 ст., а таксама ўстарэлыя нормы вечавога права. Патрэбныя нормы былі ўзяты са Статута ВКЛ 1588, статутаў Вільні і Кракава, пастаноў соймаў і вопыту тагачаснага гар. жыцця. З.Ю.Капыскі. АРШАНСКАЕ ЎЗВЬІШША, фізікагеаграфічны раён ва ўсх. ч. Беларускай грады на ПдУ Віцебскай і ПнУ Мінскай абласцей. Уваходзіць у БеларускаВалдайскую правінцыю. Мяжуе з Чашніцкай раўнінай і Лучоскай нізінай на Пн, Верхнебярэзінскай ніз. на ПнЗ, Мінскім узв. на 3, Цэнтральнабярэзінскай, АршанскаМагілёўскай і Гора
    АРШАНСКАЯ 537
    цкаМсціслаўскай раўнінамі на Пд і ПдУ. Выцягнута з 3 на У на 110 км, з Пн на Пд на 10—60 км. Абс. вышыні ад 150 м над узр. м. (урэз вады ў р. Дняпро) да 265 м (каля в. Янова Сенненскага рна), пераважаюць 200—250 м. Над суседнімі раўнінамі і нізінамі ўзнімаецца на 100—127 м. Пл. каля 2,5 тыс. км2. А.ў. —краявое акумулятыўнае ўзвышша лёдападзельнага тыпу сожскага ледавіка, да якога на Пн прымыкаюць невял. краявыя грады паазерскага зледзянення.
    У геаструктурных адносінах прымеркавана да Аршанскай упадзіны. У будове ўзвышша пераважаюць ледавіковыя адклады трохчатырох зледзяненняў. міжледавіковыя адклады менш развіты. Магутнасць тоўшчы антрапагенавай сістэмы 60—80 м, на лакальных падняццях ложа яна памяншаецца да 18 м, у ледавіковых лагчынах павялічваецца да 200 м. Карысныя выкапні: дэвонскія даламіты і даламітызаваныя вапнякі, анТрапагенавыя цагляначарапічныя і керамічныя гліны, пясчанажвіровы матэрыял, торф. Вялікія запасы прэсных і мінер. водаў у Аршанскім гідрагеалагічньш басейне, які ахоплівае ўсе гарызонты асадкавага чахла і частку крышт. фундамента.
    У рэльефе А. ў. вылучаюцца 2 няроўныя часткі. Меншая. паўн.ўсх., характарызуецца градаваўзгорыстым канцовамарэнным і камавым рэльефам Аршанскага стадыяла паазерскага зледзянення. Утварае выгнутую на Пд дугу, вышыня асобных узгоркаў 10—12 м, паміж імі шматлікія лагчыны сцёку талых ледавіковых водаў, тэрмакарставыя западзіны. Рэльеф асн. часткі А. ў. (лёдападзельнага масіву Айімянскага стадыяла перадапошняга зледзянення) узгорыстаўвалісты і спадзістахвалісты, перапрацаваны дэнудацыяй, з перарывістым покрывам лёсападобных парод магутнасцю 0,5—7 м. Месцамі да схілаў прымыкаюць флювіякамы, камавыя масівы і озы. На водападзелах суфазійныя западзіны (да 2 м), у прырэчных частках, асабліва на правабярэжжы Дняпра, глыбокія лагчыны і разгалінаваныя яры да 15—20 м глыбіні. У Мацвеевым Рове (каля г.п. Копысь) агаленне адкладаў александрыйскага міжледавікоўя. Адметная рыса А.ў. — скразныя даліны, найб. выразная паміж вярхоўямі рэк Друць і Усвейка. Тра студз. 7,8 °C, ліп. 18 °C, ападкаў 630 мм за год. Па А.у. праходзіць частка водападзелу паміж бас. Балтыйскага і Чорнага мораў, тут пачынаюцца рэкі Усвейка і Абалянка (бас. Зах. Дзвіны), Бобр, Друць і Адроў (бас. Дняпра). Есць невял. зарослыя азёры ў западзінах. Глебы дзярновападзолістыя сугліністыя, радзей супясчаныя на лёсападобных пародах, у паніжэннях — тарфянабалотныя нізінныя, у далінах — поймавыя дзярновабалотныя. Лясы мяшанашыракалістыя, захаваліся на ўзгорыстых і забалочаных участках (каля 20% тэрыторыі). Пераважаюць ельнікі, субары, драбналістыя лясы. Лугі б.ч. сухадольныя. Месцамі нізінныя балоты. Пад ворывам каля 50% тэрыторыі.
    М. Я. Камароўскі.
    АРШАНСКАМАГІЛЁЎСКАЯ РАЎНІНА, фізікагеаграфічны раён УсходнеБеларускай правінцыі. Займае тэрыторыю на ПнЗ Магілёўскай і невял. ч. на Пд Віцебскай абл. Мяжуе з Цэнтральнабярэзінскай раўнінай на 3, Аршанскім узв. на Пн, ГорацкаМсціслаўскай раўнінай на ПнУ і Чачэрскай раўнінай на Пд. Працягнулася з ПнЗ на ПдУ больш як на 200 км, з 3 на У ад 50 да 120 км. Вышыні 150—200 м, найвыш. пункт 224 м над узр. м. каля в. Палыкавічы Шклоўскага рна, найніжэйшы — 131 м у даліне р. Сож у Чэрыкаўскім рне (абодва ў Магілёўскай вобл.). Адносныя перавышэнні
    Аршанскае ўзвышша ў Талачынскім раёне.
    над суседнімі раўнінамі на 3 і Пд 40— 50 м. Пл. каля 11,5 тыс. км .
    У тэктанічных алносінах рДўніна прымеркавана да Аршанскай упадзіны. Магутнасць антрапагенавых адкладаў у сярэднім 50—80 м, у лагчынах ледавіковага выворвання і размыву да 200 м. У будове антрапагенаваі~а покрыва ўдзельнічаюць пераважна адклады бярэзінскага, дняпроўскага з сожскім зледзяненняў, александрыйскага і муравінскага міжледавікоўяў, галацэну. Адметная роля ў фарміраванні сучаснай паверхні належьшь лёсападобным адкладам магутнасцю да 10— 12 м, якія намножыліся ў час адступання апошняга, паазерскага зледзянення. Яны перакрываюць больш старажытныя марэнныя і флювіягляцыяльныя адклады. Карысныя выкапні: легкаплаўкія гліны, сілікатныя буд. пяскі, пясчанажвіровы матэрыял, цэментныя мел і мергель, фасфарыты, торф, падземныя воды.
    Асн. рысы сучаснага рэльефу сфарміраваліся ў перыяд адступання сожскага ледавіка. Пераважае флювіягляцыяльная раўніна з хвалістай і спадзістахвалістай паверхняй, а таксама спадзістахвалістая і дробнаўвалістая марэнная раўніна. Водападзельныя ўчасткі ў познім плейстацэне і ў галацэне набылі платопадобны выгляд, прыдалінныя схілы былі парэзаны эрозіяй, якой садзейнічалі лёсападобныя пароды. Часта трапляюцца суфазійныя западзіны, калдобіны, прамывіны. Найдаўжэйшыя і найглыбейшыя маладыя яры і старыя спадзістыя яры і лагчыны прымеркаваны да схілаў рачных далін і дасягаюць даўж. 2—3 км, глыб. 20—30 м. Рачная сетка належыць да бас. Дняпра. Найб. рэкі Дняпро (ад Оршы да
    Магілёва), Проня з Басяй і Растой, Сож з Волчасам, Лабжанкай і Сянной На Пд цякуйь правыя прытокі Беседзі — Жадунька з Крупняй, Дзяражня. Тры студз. ад 7,5 да 8,2 °C, ліп. 17,8— 18,5 °C. Ападкаў 600—645 мм за год. Глебы дзярновападзолістыя (найб. урадлівыя дзярновапалевападзолістыя). Глебаўтваральныя пароды — лёсападобныя суглінкі і супескі, радзей трапляюцца марэнныя суглінкі, супескі і пяскі. Пад лесам 20—30% тэр., пераважаюць хвоя і бяроза, значная доля елкі і дуба (раўніна ў падзоне дубовацемнахвойных лясоў). Пад с.г. ўгоддзямі 50—70% тэр. (пад ворнымі землямі 35—45%). У межах А.М.р. Чэрыкаўскі паляўнічы заказнік.
    Н.К.Кліцунова, І.Э.Паўлоўская.
    АРШАНСКАЯ АКРЎГА. адм.тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Орша. Пл. акругі 7,9, у 1927 11,7 тыс. км , нас. 423,3 у 1924, 572,3 тыс. чал. у 1927. Уключала: 10 раёнаў — Аршанскі, Багушэўскі, Горацкі, Дрыбінскі, Дубровенскі, Копыскі, Коханаўскі, Круглянскі, Ляднянскі, Талачынскі; 3 гарады — Горкі, Дуброўна, Орша; 5 мястэчак — Копысь, Коханава, Ляды, Смаляны, Талачын; 108 сельсаветаў. У 1927 у склад акругі ўвайшлі са скасаваных Барысаўскай акругі Крупскі і Чарэйскі, з Калінінскай — Мсціслаўскі і Расненскі рны. Акруговая газ. «Камуністычны шлях». Скасавана 26.7.1930.