• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АРШАНСКАЯ БІТВА 1514, адбылася 8.9.1514 пад Оршай (Віцебская вобл.) паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы.
    Неўзабаве пасля капітуляцыі Смаленска перад рус. войскамі (жн. 1514) вял. кн. маскоўскі Васіль III паслаў 80тысячнае войска з коннікаў, дваран і «дзяцей баярскіх» на чале з кн. М.І.БулгакавымГоліцам і І.А.Чалядніным у напрамку Оршы і Друцка. Паводле польскіх гісторыкаў, кароль польскі і вял. князь ВКЛ Жыгімонт 1 Стары сабраў апалчэнне ВКЛ пад камандаваннем вял. гетмана ВКЛ кн. К.І.Астрожскага (16 тыс. коннікаў), 14 тыс. польскіх коннікаў, 3 тыс. наёмнай пяхоты, атрады паноў з Малой Польшчы і шляхціцаўдобраахвотнікаў з Вял. Польшчы (2500 коннікаў). Паводле звестак рускага гісторыка М.К.Любаўскага, польскіх коннікаў было 4 тыс., a частка польскіх салдатаў засталася ў Бярэсці і Барысаве. Жыгімонт застаўся ў Барысаве з 4тысячным войскам, а асн. сілы (больш за 30 тыс. чал.) на чале з Астрожскім пайшлі пад Оршу. Атрадамі войска камандавалі Ю.Радзівіл, Я.Свярчоўскі і інш. Папярэднія баі адбыліся 27.8.1514 на р. Бярэзіна, пазней на р. Друць. Перад бітвай рус. войска пераправілася на левы бераг Дняпра і стала паміж Оршай і Дуброўнам на
    538	АРШАНСКАЯ
    р. Крапіўна. Частка конніцы князя Астрожскага без страт пераправілася цераз Дняпро. Вышэй па цячэнні па наплаўным мосце раку перайшлі пяхота, конніца і артылерыя. Астрожскі павёў войска ў атаку на палкі БулгакаваГоліцы. Чаляднін у бой не ўступіў, а калі ўдар абрынуўся на яго палкі, то ад бою ўхіліўся БулгакаўГоліца. Пад выглядам адступлення Астрожскі ўцягнуў праціўніка ў пагоню і вывеў яго пад агонь
    Аршанская бітва 1514. Гравюра 16 ст.
    АРШАНСКАЯ БІТВА 1514 г.
    сваіх замаскіраваных гармат. Пасля гэтага ён зноў нанёс удар па палках БулгакаваГоліцы, якія былі разбіты і часткова трапілі ў палон. Былі разгромлены і палкі Чалядніна. У рус. войску пачалася паніка. Многія з уцекачоў загінулі ў Дняпры і Крапіўне. Паводле летапісаў і звестак рускіх гісторыкаў, рус. войска страціла 40 тыс. чал. У палон трапілі БулгакаўГоліца, Чаляднін і яшчэ 8 ваявод, 17 інш. военачальнікаў, 2 тыс. «дзяцей баярскіх» і больш за 2 тыс. воінаў. Пераможцам раздалі 20 тыс. трафейных коней і палавіну абозу. А.б. — адна з буйнейшых бітваў на тэр. Еўро
    пы ў пач. 16 ст. Перамога ў ёй дала магчымасць вярнуць Дуброўну, Мсціслаў і Крычаў. Смаленск узяць не ўдалося, аднак пасля бітвы да 1518 не адбывалася ўварванняў маск. войскаў на Беларусь. Пра бітву была складзена бел. песня, якая праслаўляла кн. Астрожскага, на тэму А.б. ў 1520—30я г. напісана батальная карціна (аўтар невядомы, зберагаецца ў Нац. музеі ў Варшаве) — першая ва Усх. Еўропе.
    Літ.: Грыцкевіч А.. Трусаў А. Бітва пад Оршай // Мастацтва Беларусі. 1990. № 8; Военная энцнклопедня. Пг., 1914. Т. 17. С. 186—187; Грыцкевіч А. Бітва пад Оршай 8 верасня 1514 г. // Спадчына. 1992. № 6; Знмнн А.А. Россмя на пороге нового временн. М., 1972. С. 166—167; Zarys dziejow wojskowosci polskiej do roku 1864. Warszawa, 1965 T. 1. S. 333—336. Stryjkowski M. Kronika Polska, Litewska, Zmodzka i wszystkiej Rusi. Warszawa, 1846. T. 2. S. 378—384. А.П.Грыцкевіч
    АРШАНСКАЯ БІТВА 1564, адбылася пад Оршай у канцы студз. ці пач. лют. паміж авангардам войска Маск. дзяржавы на чале з ваяводам П.Сярэбраным і атрадам войска ВКЛ на чале з Ф.КмітамЧарнабыльскім і Ю.Осцікавічам у ходзе Інфлянцкай вайны 1558— 82. Групоўка рус. войска (паводле М.Стрыйкоўскага, 50 тыс. чал.) паспешна адступіла: яе камандаванне палічыла, што ў бой уступілі асн. сілы ВКЛ, якія нанеслі паражэнне другой групоўцы рус. войск у Ульскай бітве 1564. У выніку гэтай бітвы і бітвы на Уле на 1 м этапе вайны была адноўлена ваен. раўнавага паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай.
    АРІПАНСКАЯ ЖАНОЧАЯ ГІМНАЗІЯ Існавала ў Оршы ў 1903—18. Тэрмін навучання 7 гадоў; мела падрыхтоўчы клас. У 1911 было 439 выхаванак. Выкладаліся рус. мова і лра, матэматыка, прыродазнаўства, маляванне, чыстапісанне, гісторыя, геаграфія, рукадзелле, ням. і франц. мовы. У 1918 рэарганізавана ў школы 1й (1—3і
    Маскоўскае коннае войска
    полк правай рукі полн левай руні В вялікі полн полк тылавой варты
    АРШАНСКІ 539
    класы) і 2й (4—7ы класы) ступені з навучаннем асоб абодвух полаў.
    А. Ф. Самусік.
    АРІПАНСКАЯ ЖАНОЧАЯ НАСТАЎНІЦКАЯ СЕМІНАРЫЯ. Існавала ў Оршы ў 1911—19. Рыхтавала настаўніц пач. нар. вучылішчаў. Тэрмін навучання 4 гады. Мела падрыхтоўчы клас і ўзорнае пач. вучылішча, у якім семінарысткі праходзілі практыку. Навучалася 113 выхаванак (1914). Вьжладаліся: Закон Божы, рус. мова і лра, царк.слав. мова, педагогіка, псіхалогія, матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, фізіка, графічныя мастацтвы (чыстапісанне, маляванне, чарчэнне), методыка навуч. прадметаў, ручная праца, рукадзелле, спевы, музыка, сельская гаспадарка, фізічныя практыкаванні і інш. У ліп. 1917 семінарыя рэарганізавана ў сярэднюю пед. навуч. ўстанову для асоб абодвух полаў. 3 1918 рыхтавала выкладчыкаў для 1й ступені адзінай прац. школы. У 1919 пераўтворана ў 3гадовыя пед. курсы.
    АРШАНСКАЯ ІЛЫНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 1880 у Оршы на месцы царквы 1460 на левым беразе Дняпра.
    Храм крыжовакупальнай кампазіцыі з 5граннай апсідай і шатровай званіцай. Фасады дэкарыраваны філёнгамі, раскрапоўкамі, карнізамі, какошнікамі. Цэнтр. частка асн. аб’ёму зайеріпана купалам. Тэр. царквы абнесена каменнай агароджай з брамай, вуглавымі вежамі і контрфорсамі.
    АРШАНСКАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ СЯ
    ЛЯН 1906. Адбылася ў снеж. 1906 у адной з вёсак Аршанскага пав. Склікана Магілёўскім акр. ктам РСДРП сумесна з аршанскімі аргцыямі РСДРП і эсэраў дзеля згуртавання сялян на антыўрадавай і антыпамешчыцкай платформе напярэдадні выбараў у II Дзярж. думу. Канферэнцыя з рэв.дэмакр. пазіцый ацаніла значэнне Дзярж. думы як органа, які дапаможа народу згуртавацца на далейшую барацьбу, падтрымала план сумесных дзеянняў левых сіл на валасных, павятовых і губернскіх выбарчых сходах. Сведчыла пра свядомыя адносіны перадавога сялянства да паліт. жыцця. З.В.Шыбека.
    АРШАНСКАЯ ПЕНЬКАТРАПАЛЬНАЯ
    МАНУФАКТУРА. Дзейнічала ў 1880— 81 у г. Орша. Працавала 75 чал., апрацавана 15 тыс. пудоў (240 т) пянькі на 16,5 тыс. руб.
    АРШАНСКАЯ ПРАВІНЦЫЯ, адм.тэр. адзінка ў 1772—77 у Магілёўскай губ. Цэнтр — г. Орша. Узначальвалася ваяводам. Пл. 954 690 дзес., падатковага насельніцтва 205 530 чал. (1774). У 1773 падзялялася на Аршанскі, Дубровенскі і Сенненскі пав., уключала 6 старостваў.
    АРШАНСКАЯ ЎПАДЗІНА, адмоўная геаструктура Усх.Еўрапейскай платформы на ПнУ Беларусі і сумежнай тэр. Расійскай Федэрацыі. Выцягнута з
    ПдЗ на ПнУ на 250 км, у шырыню на 120—210 км. Абмежавана на 3 Беларускай, на У Варонежскай антэклізамі, на Пд Жлобінскай, на Пн і ПнЗ Веліжскай і Латвійскай седлавінамі. Фарміраванне пачалося ў сярэднім рыфеі, скончылася ў раннім вендзе. Адасоблена толькі па паверхні фундамента і адкладах рыфею і ніжняга венду. Паверхня фундамента найб. апушчана ў цэнтры А.у. — да 1,6 км у Віцебскай, да 1,4 км у Магілёўскай мульдах, якія падзелены ЦэнтральнаАршанскім горстам; на ПдЗ вылучаецца Чэрвеньскі струкгурны заліў. Платформавы чахол
    Аршанская Ільінская царква.
    уключае адклады сярэднерыфейскага (да 450 м магутнасцю), верхнерыфейсканіжнявендскага (да 900 м), верхнявендскага (да 280 м), сярэднедэвонсканіжнекаменнавугальнага (да 200 м) і юрскаантрапагенавага (да 190 м) комплексаў. Разломы расчляняюць у асн. рыфейскія і ніжнявендскія адклады. 3 А.у. звязаны Аршанскі гідрагеалагічны басейн.
    Літ.: Айзберг Р.Е., Гарецкнй Р.Г., Клнмовнч Н.В. Текгоннка Оршанской впаданы. Мн., 1985. Р.Я.Айзберг.
    АРШАНСКІ Эдуард Львовіч (25.8.1899, г. Невель Пскоўскай вобл. — 6.7.1974), бел. кінарэжысёр. Скончыў Дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1931). У 1931—41 рэжысёр кінастудыі «Савецкая Беларусь», дзе паставіў маст. фільмы «Баям насустрач» (1932), «Двойчы на
    роджаны» (1934), «Новая Радзіма» (1935), «Салавей» (1937). 3 1950 на Ленінградскай студыі кінахронікі.
    АРШАНСКІ ГІДРАГЕАЛАГІЧНЬІ БАСЕЙН, на ПнУ Беларусі, прымеркаваны да Аршанскай упадзіны. Зах. частка Маскоўскага гідрагеалагічнага мегабасейна. Зона актыўнага водаабмену (150—300 м) ахоплівае ваданосныя комплексы ў адкладах антрапагену, мелу, юры і верхняга дэвону. Воды прэсныя, гідракарбанатныя, мінералізацыя 0,1—0,4 г/л, напорныя, за выключэннем верхніх гарызонтаў. Рэсурсы складаюць 16,6 млн. хг/сут. Дэбіт свідравін 0,5—20,0 л/с, максімальны больш за 50 л/с. У зону запаволенага водаабмену ўваходзяць сярэднедэвонскі (пярнусканараўскі) і верхнепратэразойскі ваданосныя коміілексы. Пярнусканараўскі мае мінер. воды (мінералізацыя 2—20 г/л) сульфатнага, сульфатнахларыднага і хларыднага саставу. Глыбей у верхнепратэразойскіх адкладах (верхнепратэразойскі ваданосны комплекс) воды расольныя і расолы хларыднанатрыевага саставу з макс. канцэнтрацыяй соляў 100—175 г/л. У гэтых водах значная колькасць брому, ёду, фтору і інш. Дэбіт свідравін у межах 0,2—20 л/с. Прэсныя воды выкарыстоўваюцца на гасп. водазабеспячэнне, мінер. і расолы — як бальнеалагічныя ў санаторыях («Лётцы», «Прыдняпроўскі»).
    М.Г.Ясавееў.
    АРШАНСКІ ЕЗУІЦКІ КАЛЕПУМ. Дзейнічаў у 1612—1820 у Оршы. Заснаваны па фундацыі караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы, які разам з канцлерам ВКЛ Л.Сапегам і ксявдзом Лаўрэнціем у 1609 распрацаваў план яго стварэння, а ў 1610—11 падараваў аршанскім езуітам 210 валок зямлі з прыгоннымі сялянамі в. Князі, Крыніцы, Цянкі, Чабаданы, Чално, Чэрніца;' у 1616 — маёнтак Фашчаўка (больш за 2 тыс. сялян). Кароль надзяліў езуітаў манаполіяй на адукацыю шляхетнай моладзі ў горадзе і Аршанскім пав. У калегіуме выкладаліся рыторыка, логіка, філасофія. У 1634 адкрыты 2 бурсы: музычная і для шляхетнай моладзі са збяднелых сем’яў. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—67) калегіум на 9 гадоў прыпыніў дзейнасць. Пажар 1680 знішчыў усе пабудовы, праз 3 гады адбудаваны. У калегіуме быў створаны «Аршанскі кодэкс».
    Літ.: ДемьянОвнч А. Мезунты в Западной Росснн в 1569—1772 гг. Спб., 1872; Мнтрошенко Й.Я. Незунты в восточной частн Белорусснм с 1579 по 1772 год // ПолоцкоВнтебская старнна. Вмтебск, 1912. Вып. 2. Т.Б.Бліноеа.
    АРШАНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14—17 ст. у сутоках Дняпра і Аршыцы на месцы гарадзішча 11 ст. (сучасны г. Орша). Мураваны 5вежавы замак будаваўся з 1398 па 1407, не закончаны, у 15