• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Літ.: Архнвное дело в БССР (1918—1968): Сб. законодательных н руководяшпх документов. Мн., 1972; Дакументы па гісторыі
    Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР. Мн., 1990.
    А.М.Міхальчанка (архівы Беларусі).
    «АРХІЎ ПСТАРЬІЧНАЙ КАМІСІІ» («Archiwum Komisyi Historycznej»), серыйнае выданне дакументальных матэрыялаў 15—19 ст. Выходзіла ў 1878— 1949 у Кракаве пад апекаю Гіст. камісіі Польскай АН. Выдадзена 16 тамоў. Пераважаюць матэрыялы крыніцазнаўчага харакіару, першакрыніцы па гісторыі права, царквы, грамадскапаліт., дыпламат. адносін, агляды бібліятэк і архіваў. Сярод найб. значных публікацый — матэрыялы па гісторыі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, дакументы Пастаяннай Рады, інвентары зямельных уладанняў, апісанні рукапісаў і дакументаў у архівах і бібліятэках Рыма, Пецярбурга, Будапешта, «Рэвізія Полацкага ваяводства 1552», матэрыялы па гісторыі праектаў царк. уніі канца 15 — пач. 16 ст. і інш. Дакументы ў асн. на польск. і лац. мовах. Г.Я.Галенчанка.
    «АРХІЎ ДОМУ РАДЗІВІЛАЎ» («Archiwum domu Radziwiildw»), зборнік гістарьмных дакументаў, што захоўваліся ў канцы 19 ст. ў нясвіжскім архіве Радзівілаў. Выдадзены ў 1885 у Кракаве. Складаецца з 3 комплексаў перапіскі за 1571—1633 на лац. і польскай мовах: сямейная і прыватная карэспандэнцыя М.К.Радзівіла Сіроткі; перапіска канцлера ВКЛ, гетмана вял. кароннага Я.Замойскага і канцлера ВКЛ, гетмана вял. літ. Л.Сапегі з Радзівіламі. Зборнік асвятляе ўнутр. і знешнюю палітыку кіруючых колаў ВКЛ, дае звесткі пра Люблінскуто' унію 1569, Інфлянцкую вайну 1558—82, рокаш Зебжыдоўскага, Брэсцкую унію 1596, рэфармацыю на Беларусі і ў Літве, падрыхтоўку Статуга ВКЛ 1588, паўстанне С.Налівайкі 1595—96. Змешчаны «Адманіторыум» (1603) — маральнапавучальнае і гасп,дзелавое настаўленне спадкаемцам Радзівіла Сіроткі. Г.Я.Галенчакка. «АРХІЎ ДОМУ САПЕГАЎ» («.Archiwum domu Sapieh6w»), зборнік дакументаў з радавога архіва Сапегаў у Красічыне (каля Перамышля) за 1575—1606. Выдадзены ў 1892 у Львове. Змешчана 625 лістоў (на польск. мове), з іх 279 належалі канцлеру ВКЛ Л.Сапегу. Уключаны таксама эпісталярныя помнікі з нясвіжскага архіва Радзівілаў, бібліятэк Варшавы, Кракава, Пецярбурга. Лісты прысвечаны дзярж.паліт., адм., гасп. і сямейнабытавым справам. Ёсць звесткі пра адносіны ВКЛ з Маск. дзяржавай, крымскімі татарамі, запарожскімі казакамі, Польшчай, Англіяй, рымскімі папамі, пра Брэсцкую унію 1596, правасл. браптвы, палемічнае кнігадрукаванне, паўстанне С.Налівайкі 1595—96 і інш.
    Г.Я.Галенчанка.
    «АРХІЎ КНЯЗЁЎ ЛЮБАРТОВІЧАЎСАНГЎШКАЎ У СЛАВУЦЕ» («Archiwum ksiqzqt Lubartowiczow Sanguszkow w Siawucie»), зборнік дакументаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы 13—16
    ст. Выдадзены ў 1887—1910 у Львове ў 7 тамах. Дакументы ўзяты з архіва Сангуіпкаў у мяст. Славута (цяпер Хмяльніцкая вобл. Украіны), а таксама з кніг Метрыкі ВКЛ, архіваў Львова, Пецярбурга, Нясвіжа. У зборніку змешчаны дакументы вярх. улады Польшчы і ВКЛ (каралеўскія і велікакняжацкія лісты, інструкцыі, прывілеі, у т.л. на бел. маёнткі, мястэчкі, гарады, замкі, на падатковыя льготы, заснаванне таргоў і кірмашоў, магдэбургскія прывілеі), дакументы пра асобныя соймавыя справы, пасольствы, прыватнаправавыя акгы пра сац.эканам. і сямейнабытавыя адносіны Сангушкаў, Хадкевічаў, Заслаўскіх, Радзівілаў і інш. Большасць дакументаў на бел. і ўкр. мовах.
    «АРХІЎ ПА ГІСТОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ I АСВЕТЫ Ў ПОЛЬШЧЫ» («Archiwum do dziejow literatury i oswiaty w Polsce»), серыйнае гісторыкалітаратурнае i крыніцазнаўчае выданне. Выходзіла ў
    Кракаве з 1878 да пач. 2й сусв. вайны. Сярод матэрыялаў (пераважна на польск. мове) дакумеіггы па гісторыі філас. фта Кракаўскага унта 16 ст., дзе вучылася шмат выхадцаў з Беларусі, бібліягр. агляд І.Кажанеўскага дакуменіаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны (т. 11, 1910), крыніцы па гісторыі Беларусі, у тл. карэспандэнцыі Сапегаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, Пацаў, Тышкевічаў, падарожныя нататкі М.Радзівіла Сіроткі «Падарожжа ў Святую зямлю» (т. 15, J925). Асвятляецца гісторыя культ. сувязяў Беларусі і Літвы з Полынчай, Італіяй, Рускай і інш. дзяржавамі. Г.Я.Галенчанка. «АРХІЎ ПАЎДНЁВАЗАХОДНЯЙ PACK» (« Архн в ЮгоЗападной Росснн, нздаваемый временной Комнсслей для разбора древнкх актов...»), зборнік дакументаў і літ. помнікаў Правабярэжнай і Зах. Украіны 14—18 ст. Выдадзены ў Кіеве на рус. мове ў 35 т. (ч. 1—8, 1859—1914). Асн крынша выдання — Кіеўскі цэнтр. архіў, дакумен
    архіў 533
    ты, што паступалі ў Кіеўскую камісію ад прыватных асоб, манастыроў і розных устаноў. Уключаны матэрыялы па гісторыі правасл. царквы 14—18 ст., пратаколы і пастановы шляхецкіх соймікаў за 1569—1726, звесткі пра барацьбу ўкр. казацтва з польск. шляхтай у 1500—1768, акгы аб паходжанні шляхецкіх родаў, пра гарады, дакументы аб эканам. і юрыд. становішчы ўкр. сялян 1498—1799, перапісы яўр. насельніцгва і інш.
    «АРХІЎ РЎСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ» (« Архнв русской революц н л » ), зборнік дакументаў па гісторыі рэв. падзей 1917 і грамадз. вайны 1918—22 у Расіі. Выдадзены ў 1922—37 у Берліне ў 22 тамах адным з былых кіраўнікоў рас. канстытуцыйнадэмакр. партыі І.У.Гесенам. У зборніку надрукаваны ўспаміны, дзённікі (у тл. старшыні Дзярж. думы М.У.Радзянкі, кіраўніка справамі Часовага ўрада УДз.Набокава, данскога атамана ген. П.М.Краснова, вайск. атамана Кубанскага казацкага войска ген.лейт.. А.П.Філімонава), якія асвятлялі гал. чынам «парадкі і падзеі ўнутры сав. Расіі; арганізацыю, прасоўванне і паражэнне добраахвотніцкіх армій, адносіны да замежных атрадаў і місій, парадкі ў часова аднятых у бальшавікоў абласцях; ролю і побыт рус. эміграцыі ў Еўропе і інш. частках свету; замежнае ўмяшанне, адносіны прадстаўнікоў грамадскай думкі Еўропы і інш. частак свету, адносіны дзярж. дзеячаў». У пач. 1990х г. «Архіў...» перавыдадзены ў Расіі.
    Публ.: Архнв русской революцлн. Т. 1—22. М„ 1991—93.
    «АРХІЎ ФЮР СЛАВІШЭ ФІЛАЛАГІ» («Archiw fur slavische Philologies, «Архіў славянскай філалогіі»), адзін з першых славістычных часопісаў. Выдаваўся ў 1876—1929 у Берліне на ням. мове. Выйшлі 42 тамы. Заснавальнік і першы рэдактар В.Ягіч. Узняў славістыку да ўзроўню міжнар. ііавукі. Знаёміў вучоных Зах. Еўропы са слав. культурамі, ў тл. беларускай. Змясціў больш за 20 публікацый па беларусістыцы, у тл. «Беларускі Codex miscellaneus з бібліятэкі графа Рачынскага ў Познані» (т. 9), «Сляды кувады на Беларусі» Ягіча (т. 9), «Польскарускія інтэрмедыі XVII ст.» А.Брукнера (т. 13), «Новыя славянскія зборнікі казак» І.Паліўкі (т. 19). На старонках часопіса рэцэнзаваліся амаль усе значныя выданні па бел. фальклоры канца 19 — пач. 20 ст., многія даследаганні па бел. мове. Публікацыі абуджалі цікавасць да культуры бел. народа, спрыялі развіццю даследаванняў па бел. праблематыцы. У.Л.Сакалоўскі. «АРХІЎ ЯНА ЗАМОЙСКАГА» («Archiwum Jana Zamoyskiego kancleiza i hetmana wielkiego koronnego»), зборнік даюментаў за 1553—84 канцлера Польшчы і вял. кароннага гетмана Я.Замой
    534	архіўныя
    скага. Выдадзены ў 1904—13 у Варшаве ў 3 тамах. Пісьмовыя крыніцы выяўлены выдаўцом В.Сабескім у бцы ардынацыі Замойскіх. Змешчана перапіска Я.Замойскага з Радзівіламі, Алелькавічамі, Валовічамі, Кішкамі і інш. магнатамі, уплывовьші паліт. і дзярж. дзеячамі ВКЛ. Адлюстраваны ваеннапаліт. і царк.рэліг. адносіны Полынчы з ВКЛ, Расіяй, Турцыяй, Валахіяй і інш. дзяржавамі, сямейнабытавыя справы магнатаў. Г.Я.Галенчанка.
    АРХІЎНЫЯ КАМІСІІ, Г у б е р н скія вучоныя архіўныя к а м і с і і, губернскія ўстановы па зборы гіст. крыніц у Расіі ў 1884—1918. Створаны па ініцыятыве дырэктара імператарскага Археал. інта М.В.Калачова. Дзейнічалі ў 41 губ. Рас. імперыі, на Беларусі — Віцебская вучоная архіўная камісія. Паводле «Палажэння» ад 13.4.1884 іх задачай было захаванне дакументаў і стварэнне з іх калекцый для гіст. архіваў. У рабоце камісій удзельнічалі вучоныя (у тл. У.І.Пічэта), пісьменнікі (М.Горкі, У.Г.Караленка), Камісіі арганізоўвалі бкі, музеі, збіралі этнагр. матэрыял, праводзілі археал. раскопкі, выдавалі зборнікі «Труды», «йзвестмя», «Действня»; усяго выйшла каля 900 выданняў. Да 1912 А.к. падпарадкоўваліся Археал. інту, пасля — Рускаму гіст. тву.
    Літ.: Самошенко В.Н. йсторня архнвного дела в дореволюцнонной Росснм. М., 1989. С. 135—138; Макарнхнн В.П. Губернскне учёные архнвные комнсснн Россші. Ннжннй Новгород, 1991. _ У.Я.Калаткоў. ...АРХІЯ (ад грэч. arche улада, вяршэнства), частка складаных слоў, якая абазначае форму ўлады, кіравання, напр., алігархія, манархія.
    АРХОНАЕНІСЕЙСКІЯ НАДПІСЫ, пісьмовыя помнікі цюркамоўных народаў 7—11 ст. Адкрыты ў канцы 17 — пач. 18 ст. ў вярхоўях Енісея і на р. Архон (Манголія). Дэшыфраваны і прачытаны ў канцы 19 ст. Зроблены т.зв. рунічным пісьмом на скалах, камянях, збудаваннях, асобных рэчах (эпітафіі, гіст.біяір. тэксты, памятныя надпісы), захаваліся тэксты на паперы (юрыд. дакументы, рэліг. тэксты). Вядомы 7 груп А.е.н.: ленскапрыбайкальская (плямёны курыкан), енісейская (Кыргызскі каганат), мангольская (Усх.цюркскі каганат), алтайская (Зах.цюркскі каганат), усх.туркестанская (Уйгурскі каганат у Манголіі), сярэднеазіяцкая (Уйгурская дзяржава ва Усх. Туркестане) і ўсх.еўрап. (хазары і печанегі).
    АРХОНТ, а р х а н т (грэч. archon), вышэйшая службовая асоба ў стараж.грэч. полісах. У Афінах гэтая пасада з’явілася ў 11 ст. да н.э., калі замест басілея (цара) тут пачалі правіць пажыццёвыя А. 3 8 ст. да н.э. іх улада скарацілася да 10 гадоў, з 7 ст. да н.э. — да 1 года. Кавдыдатаў у А. вы
    значаў арэапаг. 3 487—486 да н.э. А. выбіралі па жэрабю. 3 7 ст. да н.э. ўлада належала 9 А.: эпанім кіраваў выканаўчай уладай, басілей выконваў рэліг. функцыі, палемарх быў военачальнікам, 6 фесмафетаў займаліся суд. справамі. Усе разам складалі калегію А. У 5 ст. да н.э. пасада А. страціла паліт. значэнне. АРЦЕМ’ЕЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 5.7.1928, в. Залацькова Вярэйскага рна Маскоўскай вобл.), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1979), праф. (1980). Скончыў Маскоўскі інт нар. гаспадаркі (1953). У 1953—58 у мінвах гандлю і дзярж. кантролю БССР. 3 1961 у Інце эканомікі АН Беларусі, з 1962 у Бел. дзярж. эканам. унце. Навук. працы па сац.эканам. праблемах грамадскага харчавання.