• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АРХІТЭКТУРА	531
    тоннай адаастайнасці A. 3 1970х г. пачынаюць стварацца новыя жылыя раёны, дзе ў будве выкарыстаны больш эстэтычна выразныя формы і планіровачныя прынцыпы, у т.л. Зялёны Луг і Усход у Мінску. Перадавыя тэхн. прыёмы давалі магчымасць стварыць грамадскія збудаванні са свабодным аб’ёмнапланіровачным вырашэннем (Палац з’ездаў у Маскве, палацы мастацтваў і культуры ў Алматы, Ташкенце, Ерэване, Кіеве, Рэсп. інфармацыйнакулыурны цэнтр, павільён міжнародных выставак і Палац спорту ў Мінску, аэравакзал ў Брэсце і інш.). Важную ролю ў фарміраванні горадабуд. струкгур адыгрываюць мемарыяльныя збудаванні і комплексы, якія арганічна ўваходзяць у ансамблі населеных пунктаў і ландшафтаў. Гл. таксама раздзелы «Архітэктура» ў арт. пра Беларусь і інш. краіны і вял. гарады.
    Літ.: Всеобвдая мсторня архнтекгуры. Т. 1—12. 2 нзд. М., 1970—75; Внтрувнй. Десять кннг об архнтекгуре: Пер. с лат. М., 1936; Буров А.К. Об архнтекгуре. М., 1960; В н о л л е ле Д ю к. Беседы об архнтектуре: Пер. с фр. Т. 1—2. М., 1937—38; Г р о л н у с В. Граннцы архнтектуры: Пер. с англ. М., 1971; Мастера архлтектуры об архн
    тектуре. М., 1972; Б э н э м Р. Взгляд на современную архмтектуру: Эпоха мастеров: Пер. с англ. М., 1980; Гнднон 3. Пространство, время, архнтектура: Пер. с нем. 3 нзд. М., 1984; Ле Корбюзье. Архнтектура XX в.: Пер. с фр. 2 нзд. М., 1977; Н н м е й е р 0. Архнтектура н обідество: Пер. с лортуг., англ. н фр. М., 1975; Райт Ф.Л. Будушее архнтектуры: Пер. с англ. М., 1960; Архітэктура Беларусі: Эндыкл. давед. Мн., 1993; Encyclopeadia of modem architecture. London, 1963; History of world architecture. Vol. 1—14. New York, 1972—80; Krajewski K. Mala encyklopedia architektury i wnjtrz. Wroclaw etc., 1974; Broniewski T.'Historia architektury dta wszystkich. 2 wyd. Wroclaw etc., 1980; Benevolo L. Histoire de Гarchitecture modeme. [Vol.] 1—2. Paris, 1979—80; Pevsner N., Fleming J., Honour H., Encyklopedia architektury. Warszawa, 1992. А.А.Воінаў. «АРХІТЭКТЎРА БЕЛАРЎСІ», аднатомны энцыклапедычны даведнік. Падрыхтаваны і выдадзены выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» ў 1993. Уключае больш за 1200 артыкулаў пра помнікі
    стараж. і сучаснага дойлідства, мемарыяльныя збудаванні, адметныя дасягненні горадабудаўнічага мастацтва, архітэктуру жылых і грамадскіх будынкаў, прамысл. і сельскую, палацавую і сядзібнапаркавую, замкавае і абарончае будва, культавае дойлідства, населеныя пункіы Беларусі; біягр. артыкулы; слоўнік арх. тэрмінаў. Артыкулы ілюстраваны здымкамі, чарцяжамі, малюнкамі, картамі. В.КІПчэрбін.
    АРХІТЭКТУРА МАЛЫХ ФОРМАЎ, малыя архітэктурныя форм ы, розныя па характары і прызначэнні тыпы збудаванняў ці інпі. аб’ектаў, якія дапаўняюць і дэталізуюць арх.будаўнічую ці садовапаркавую кампазіцыю і з’яўляюцца элементам афармлення і добраўпарадкавання (ме
    Да арт. Архітэктура. П'яцца д'італія ў НьюАрлеане. Фантан. Арх. Ч. Мур. 1976,
    й^а₽в л^1ТЭ!‘<»?>а' ГалоЎНЬІ КОРПУС архітэктурнабудаўнічага факультэта БПА у Мінску. Арх. І.Есь
    Энцыклапедыя «Архітэктура Беларусі». Вокладка.
    Да арт. Архітэктура. Павільён міжнародных выставак у Мінску. Арх. Л.Маскалевіч і інш. 1989.
    532	АРХІТЭКТУРНАЯ
    марыяльныя стэлы, абеліскі, надмагіллі, фантаны, каскады, басейны, паркавыя павільёны, павдусы, балюстрады, агароджы, пергалы, вазы, дэкар. і прыдарожная скульптура і інш.). Ім належыць важная роля ў фарміраванні аблічча населеных пунктаў, трансп. магістраляў, зон адпачынку.
    У адрозненне ад частак будынкаў і арх. дэталяў творы Ам.ф. адносна самастойныя. Ім належыць важнае месца ў кампазіцыі садовапаркавых ансамбляў, добраўпарадкаванні жылых груп, тэр. школьных і дашкольных устаноў, дзідячых пляцовак і гарадкоў; яны — неад’емная частка сучасных населеных месцаў (электрасвяцільні, кіёскі, павільёны, гандл. аўтаматы, тэлефонныя будкі, стэнды для афіш і рэклама).
    АРХІТЭКТУРНАЯ АКУСТЫКА, гл. Акустыка архітэктурная.
    АРХІТЭКТУРНЫЯ МУЗЁІ. Вывучаюць, збіраюць, экспануюць, прапагандуюць і папулярызуюць помнікі нар. дойлідства, прадметы побьггу, творы дэкар.прыкладнога мастацтва і інш., якія харакгарызуюць матэрыяльную і духоўную культуру народаў і краін.
    А.М. часта маюць форму т.зв. паркаўмузеяў або музеяў пад адкрытым небам, дзе сабраны звезеныя з розных рэгіёнаў помнікі нар. драўлянага дойлідства [навуковадаследчы А.м. імя АВ.Шчусева ў Маскве (1964), «Скансен» у Стакгольме, Латвійскі этнагр. музей пад адкрытым небам, Музей нар. побьпу Літвы, Дзярж. музей нар, архітэктуры Украіны, Львоўскі музей нар. дойлідства і побыту, Музей нар. дойлідства і побьпу Грузіі і інш.]. На Беларусі з 1970 дзейнічае Беларускі дзяржауны музей народнай архіпіэктуры і побыту.
    АРХІТЭКТУРНЫЯ ЧАСОШСЫ Змя шчаюць матэрыялы па архітэктуры, будаўніцтве, абсталяванні будынкаў, до. браўпарадкаванні наееленай тэрыторыі. На Беларусі з 1970 выдаецца час. «Архйтектура й стройтельство Беларусй» (4 нумары ў год). Матэрыялы па архітэктуры публікуюцца ў час. «Весці АН Беларусі» (серыя гуманітарных навук), «Мастацтва» і інш. У Расіі першы А.ч. «Архлтектурный вестннк» выдаваўся ў 1859—61 у Пецярбургу, у 1872—1917 — час. «Зодчнй» Пецярб. тва архііэктараў з дадаткам «Неделя стронтеля». У СССР выдавалася больш як 20 А.Ч., у т.л. «Современная архйтекгура» (1926— 30), «Архмтекгура СССР» (1933—91), «Архмтектура н стронтельство Москвы» і інш.
    Найб. вядомыя замежныя Ач., якія іпырока асвятляюць пытанні сучаснай архітэктуры, «Journal of the Royal institute of British architects» («Часопіс Каралеўскага інта Брыт. архітэкгараў», Лондан, з 1893); «Baumeister» («Будаўнік», Мюнхен, з 1902); «Werk» («Прада», Цюрых, Швейцарыя, з 1914); «L'architecture d’aujourd’hui» («Сучасная архітэктура», Парыж, з 1930), «L’architecture fran^aise» («Франнузская архітэкгура», Парыж, з 1940) і ікш.
    АРХГГЭЎЦЫС (Architeuthis), род гіганцкіх кальмараў атр. дзесяціногіх га
    лаваногіх малюскаў. Каля 10 відаў. Узніклі прыюіадна ў познім мезазоі, росквіту дасягнулі ў неагене. Самыя вял. беспазваночныя жывёлы. Найб. вядомы А. — «даўгарукі спрут».
    Даўж. са шчупальцамі дасягае 19 м, маса да 1 т і болей. Жывуць пераважна ў трапічных морах і акіянах. Цела верацёнападобнае. На галаве 8 «рук» і 2 шчупальцы. Яйцы адкладваюць на дно ці ў тоўшчу вады. Драпежнікі. Аб’екгы промыслу. Мяса смачнае. Выкарыстоўваюцца таксама ў фармацэўтычнай прамсці.
    АРХГЎ (лац. archivum), 1) установа або яе аддзел, што захоўвае дакументы і арганізуе іх выкарыстанне. 2) Сукупнасць дакументаў, якія з’явіліся ў выніку дзейнасці ўстаноў, прадпрыемстваў і прыватных асоб. Як збор крыніц А. служыць для навук. даследаванняў, практ. патрэб гаспадаркі і дзярж. кіравання.
    Існуюць з глыбокай старажытнасці, іх з’яўленне падрыхтавана вьшаходствам лісьменства. У Месапатаміі і М.Азіі археолагі раска
    Да арт. Архітэктура • малых формаў. Скульптура ў Алімпійскім парку Сеула. 1988,
    палі ў палацах правіцеляў, іх намеснікаў, да
    мах прыватных асоб і храмах архівасховішчы адм.гасп. дакументаў, напісаньг на гліняных таблічках. Знойдзены дыпламат. сховішчы стараж.егіп. фараонаў. Уласна А., прыстасаваныя для захоўвання актаў, былі ў Стараж. Грэцыі і Рыме. У 12—13 ст. у Францыі, Іспаніі, Англіі і інш. краінах узніклі т.зв. каронныя А пры дварах правіцеляў. Значную ч. гіст. крьшіц у гэты час захоўвалі царк. ўстановы. 3 16 ст. многія дзярж. ўстановы імкнуліся мець уласныя А. У выніку каланізацыі еўрапейцамі зямель і інш. кантынентаў
    Да арт, Архітэктура малых формаў. Аркада галоўнага ўвахода стадьгёна «Дынама» ў Мінску.
    узніклі буйныя каланіяльныя А (напр.. Гал. А Індый у Іспаніі). 3 19 ст. матэрыялы многіх А. сталі даступныя даследчыкам, пачало складвацца міжнар. архіўнае супрацоўніцгва. У 1950 на 1м Міжнар. кангрэсе архіваў зацверджаны статут Міжнар. савета архіваў. 3 ім сунрацоўнічаюць архівісты амаль 120 краін (1994), выдаецда міжнар. час. «Archivum». Найб. архіўныя ўстановы свету: франц. Нац. A (Archives Nationales; у Парыжы, з 1794), у Англіі Дзярж. публічны A (Public Record Office; y Лондане, з 1838), y ЗША Нац. A (Nationales Archives; y Вашынгтоне, з 1934); y ФРГ Федэральны A (Bundesarchiv; y г. Кобленц, з 1952); y Польшчы A новых актаў (Archiwum Akt Nowych; з 1930) i Гал. A. стараж. актаў (Archiwum Glowne Akt Dawnych; з 1867; абодва ў Bapшаве), Дзярж. А. Расійскай Федэрацыі (б. Цэнтр. дзярж. А. Кастр. рэвалюцыі, вышэйшых органаў дзярж. улады і органаў дзярж. кіравання СССР, Масква), Рас. дзярж. гіст. А (б. Цэнтр. дзярж. гіст. A СССР, С.Пецярбург) і інш.
    На Беларусі першыя А. ўтвараліся ў княжацкіх замках, манастырах, цэрквах. Пры канцылярыі вял. князёў ВКЛ існаваў А. — Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Свае А. мелі гаспадарскія і гарадскія адміністрацыі, магнаты (Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы), шляхта, некаторыя заможныя мяшчане. 3 2й пал. 19 ст. дакументы ВКЛ зберагаліся ў Віленскім цэнтральным архіве старажытных актаў і Віцебскім цэнтральным архіве старажытных актаў. У Мінску з 1872 існаваў А. скасаваных судовых месцаў Мінскай губ. 4.8.1922 створаны Цэнтр. А. Беларусі (заг. З.Х.Жылуновіч), які кіраваў архіўнай справай у БССР. Праведзены Усебеларускія канферэнцыі архіўных работнікаў (Мінск, 1924, 1927), 1ы з’езд даследчыкаў бел. археалогіі і археаграфіі (Мінск, 1926). У 1938—60 архіўныя ўстановы ўваходзілі ў сістэму НКУС (МУС) БССР. Навуковае і арганізац.метадычнае кіраўніцтва А. ажыццяўляла Гал. архіўнае ўпраўленне пры CM БССР, пераўтворанае ў 1992 у Камітэт па архівах і справаводстве. У 1994 прыняты закон «Аб нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь». На Беларусі 6 цэнгр, дзярж. А. (1995): Нац. архіў Рэспублікі Беларусь, Нац. гіст. архівы Рэспублікі Беларусь у Мінску і Гродне, Бел. дзярж. А. кінафотафонадакументаў, Бел. дзярж. архіўмузей лры і мастацтва, Бел. дзярж. А. навуковатэхн. дакуменгацыі. Абласныя А. і іх філіялы захоўваюць дакументы мясц. устаноў, аргцый, нрадпрыемстваў, калгасаў і інш. (гл. адпаведныя арт., напр., Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці}. Існуюць таксама архівы АН Беларусі, КДБ Рэспублікі Беларусь. Рукапісы і гіст. дакументы захоўваюцца таксама ў бібліятэках, музеях і назук. установах. Буйныя комплексы дакументаў па гісторыі Беларусі знаходзяцца ў А. Польшчы, Расіі, Літвы, Украіны, Германіі, Швецыі, ЗША і інш.