• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АРХІПЕЛАГ (італьян. arcipelago), значная група астравоў, якія размешчаны
    ААрхіпаУ. Маладая сялянка ў чырвоным. 1925. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
    паблізу адзін ад аднаго і звычайна разглядаюцца як адно цэлае. Астравы аднаго А. найчасцей маюць аднолькавае паходжанне (мацерыковае, вулканічнае, каралавае) і падобную геал. будову (гл., напр., Канадскі Арктычны архіпелаг, Гавайскія авы, Маршалавы авы).
    АРХІПЕЛАГСКІЯ ЭКСПЕДЬІЦЫІ
    РЎСКАГА ФЛОТУ, тры паходы рас. Балт. флоту ў Міжземнае мора і яго баявыя дзеянні ў раёне Грэчаскага архіпелага ў 2й пал. 18 — пач. 19 ст. 1  я экспедыцыя (1769—74) праведзена ў час рус.тур. вайны 1768—74 для нанясення ўдару па прыморскіх пункгах і адцягнення часткі тур. сіл з дунайскага і крымскага напрамкаў. 2 рас. эскадры на чале з адм. Р.А.Спірыдавым і контрадм. Эльфінстонам пры
    былі ў Эгейскае м., у баях у Хіяскім праліве (24.6.1770) і Чэсменскай бухце (26.6.1770) разграмілі тур. флот адм. Хасанбея і блакіравалі праліў Дарданелы (да 1773). 2я экспедыцыя (1806—07) адбылася ў час рус.тур. вайны 1806—12. Рас. эскадра і грэч. флатылія пад агульным камандаваннем віцэадм. Дз.М.Сянявіна блакіравалі Дарданелы і ў бітвах каля іх, вва Лемнас і Афонскага пва (1807) разграмілі тур. флот. У ходзе 3й экспедыц ы і (1827) аб’яднаныя брьгг., рас. і франц. эскадры пад агульным камандаваннем брытанскага віцэадм. Кодрынгтана перамаглі тур.егіп. флот у Наварынскай бухце (8.10.1827). Экспедыцыі паскорылі заканчэнне рус.тур. войнаў, садзейнічалі нац.вызв. барацьбе грэч. народа супраць тур. панавання. АРХІПЕНКА (Archipenko) Аляксандр Парфір’евіч (30.5.1887, Кіеў — 25.2.1964), скулыттар. Вучыўся ў Кіеўскім маст. вучылішчы (1902—05). Жыў у Парыжы, Берліне, з 1923 — у ЗША. Выюіадаў у студыях, унтах і інтах мастацтваў ЗША. Знаходзіўся пад
    уплывам кубізму («Медрана», 1914), канструктывізму, абстрактнага мастацтва. Першы выкарыстаў камбінацыі разнародных матэрыялаў (іпкло, метал, дрэва, цэлулоід і інш.). У 1915—20 распрацаваў стыль, заснаваны на трохмернай скульптуры і рэльефе з рамай, фонам і інш. элементамі жывапісу («Эспаньёла», 1916, і інш.); стварыў шэраг «торсаў» з металу і каменю («Торс», 1914). У 1920—30 сгварыў рэаліст. скулыттуры («Дыяна», «Маладая жанчына», партрэты Т.Шаўчэнкі, І.Франко, Т.Уайлдэра і інш.). У 1924—27 распрацаваў і запатэнтаваў механізм для стварэння ілюзіі руху намаляваных аб’ектаў, якія назваў «архіпентура»; у 1940я г. пачаў серьпо т.зв. «святломадулятараў» — плексігласавых паўпразрыстых скулыттур, асветленых знутры; эксперыментаваў у галіне «гукавой скульптуры». У 1960я г. стварыў бронзавыя скулытгуры «Царыца Саўская», «Цар Саламон», серыю літаграфій «Жывыя формы».
    Літ..Северюхнн Д.Я., Лейкмнд О.Л. Художннкн русской эмнграцнн (1917— 1941): Бногр. словарь. Спб., 1994. С. 41—44. АРХІПЕНКА Валерый Іванавіч (н. 29.1.1942, пас. Фершампенуаз Чэлябінскай вобл., Раеія), фізік. Др фізікаматэм. н. (1993). Скончыў БДУ (1964). 3 1965 у Інце фізікі, з 1993 у Інце малекулярнай і ат. фізікі АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы газавага разраду і ўзаемадзеяння эл.магн. хваляў з плазмай, аптычным прыладабудаванні.
    Тв.: Экспернментальное нсследованме мехашізма абсолютной параметрнческой неустойчнвоетн неоднородной плазмы (у сааўг.) // Журн. экспернм. н теор. фнзнкн. 1987. Т. 93, вып. 10.
    АРХІПЕНКА Фёдар Фёдаравіч (н. 30.10.1921, в. Аўсімавічы Бабруйскага
    АРХІТЭКТОНІКА	527
    рна), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэскую ваен. школу пілотаў (1939), Ваен.паветр. акадэмію (1951), Маскоўскі інж.эканам. інт (1967). У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд,Зах., Зах., Бранскім, Сталінградскім, Варонежскім, 2м і 1м Укр. франтах, лётчыкзнішчальнік. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, вызвалення Украіны, Малдовы, Полыпчы, Прагі, пггурму Берліна. Зрабіў 467 баявых вылетаў, правёў 102 паветр. баі, збіў 44 варожыя самалёты. Да 1959 у Сав. Арміі.
    АРХІРЭЙ (ад архі... + грэч. hiereus святар), агульная наэва духоўных асоб вышэйшай ступені правасл. царк. іерархіі (епіскап, архіепіскап, мітрапаліт, патрыярх). Могуць быць епархіяльнымі (якія правяць) і вікарнымі (іх памочнікамі). Сінонім тэрміна «А» — архіпастыр.
    АРХІРЭЙСКІЯ ШКОЛЫ, епархія л ь н ы я ш к о л ы , ніжэйшыя агульнаадукацыйныя саслоўныя (пераважна для дзяней святароў) навуч. ўстановы. Існавалі ў Расй ў 1721—37. Выкладаліся: чытанне, граматыка, рэлігія, у некаторых школах — таксама арыфметыка, лац., грэч., славянская, стараж.яўрэйская мовы. 3 1737 паступова пераўтвораны ў духоўныя семінарыі.
    Г.В. Сегянюк.
    АРХІТ (ад грэч. orchis яечка), запаленне яечка. Адзначаецца ў чалавека і млекакормячых, часта спалучаецца з эпідыдымітамі. Неспецыфічныя А. выклікаюцца бактэрыямі. вірусамі, часцей маюць другаснае паходжанне, спецыфічныя — узбуджальнікі туберкулёзу, бруцэлёзу, сіфілісу, актынамікозу. Ганарэйныя, трыхаманозныя, хламідыёзныя, мікаплазмавыя А. перадаюцца палавым іпляхам. Прычынай А. могуць быць перакруты яечка і гідатыдаў, яго траўматычныя пашкоджанні. Пры вострых А. павышаная балючасць пры хадзе, дотыку адзення, змена паходкі. А. могуць прывесці да атрафіі аднаго або абодвух яечак, што тоіць у сабе бясплоддзе і зніжэнне патэнцыі. Лечаць востры А. ў стацыянары, хірург. ускрыццём гнайнікоў або выдаленнем яечка. Хранічныя А. трэба дыферэнцыраваць ад злаякасных пухлін. Палавыя здольнасці, як правіла, захоўваюцца.
    «АРХНТЕКТУРА Н СТРОЙТЕЛЬ
    СТВО БЕЛАРУСН», навуковатэхнічны часопіс. Выходзіць з 1970 у Мінску на рус. мове раз у 2 месяцы; да 1991 наз. «Стронтельство н архнтектура Белорусснн». Публікуе матэрыялы па архітэктуры, праектаванні, эканоміцы, аргцыі і тэхналогіі будва. буд. матэрыялах, арх. спадчыне.
    АРХІТРАЎ (ад архі... + лац. trabs бэлька), бэлька, якая абапіраецца на капітэлі калон і пілястраў, слупы, інш. апоры і нясе фрыз і карніз; ніжняя частка антаблемента.
    Узнік з фарміраваннем стоечнабэлечнай канструкцыі ў архітэктуры Стараж. Грэцыі: выконваў ролю канструкцыйнага нясучага элемента, на які клалі бэлькі перакрыцця. 3 развідцём ант. ордэрнай сістэмы з’явіліся варыянты А.: у выглядзе гладкай бэлькі ў дарычным і тасканскім, з 3 невял. тарыз. ўступамі (фасцыямі) у іанічным і карынфскім ордэрах. Найб. пашыраны ў архітэкгуры класіцызму.
    АРХІТЭКТОНІКА (ад грэч. architektonike будаўнічае мастацтва), мастацкае выяўленне заканамернасцяў будовы, уласцівых канструкцыйнай сістэме будынка, круглай скульптуры, аб’ёмным творам дэкар. мастацтва; у шырокім сэнсе — будова маст. твора (карціны, сімфоніі, кінафільма, рамана і г.д.), якая абумоўлівае суадносіны яго гал. і другарадных элементаў.
    У архітэктуры выяўляецца ў суразмернасці, супадпарадкаванасці, прапарцыянальнасці, маштабнасці, рытмічнасці ўсіх элементаў будынкаў і збудаванняў. Садзейнічае цэласнаму эстэт. ўспрыманню арх. твора, у якім арганічна спалучаюцца яго лагічная функцыян.канструкцыйная аснова, кампазіцыя, дэкор і інш. Кожны арх. стыль
    надае своеасаблівасць А пэўнай эпохі. У ант. архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма найб. дасканалая і гарманічная была А класічнага арх. ордэра. заснаванага на маст. перапрацоўцы стоечнабэлечнай сістэмы. У готыцы і ў эпоху Адраджэння маст. выразнасць будынкаў грунтавалася на А. арачных канструкцый. У архітэктуры барока А найчасцей грунтавалася на апасродкаваным выяўленні з дапамогай ордэрных элементаў дэкору дьшамікі канструкцый. У эпоху класіцызму А. базіравалася на выразных гарманічных прапорцыях, сіметрыі, ураўнаважанасці аб’ёмаў, выкарыстанні класічных ордэрных кампазіцый. Дасканаласць А. нар. драўлянага дойлідства ў непарушным адзінстве шматвяковага развіцця яе арх. формы і функцыян.канструкцыйнага зместу.
    Улітаратуры — агульная будова літ. твора. якая выяўляецца ў спалучэнні яго частак і элементаў, у сродках гарманічнага афармлення і структурнай арганізацыі твора ж адзінага маст. цэлага. Своеасаблівасць А. залежыць ад ідэйнай задумы твора, жанравых законаў, індывід. аўтарскага стылю. Падзел твора на часткі і раздзелы мае творчы, змяс
    528 АРХІТЭКТУРА
    тоўны характар, а паслядоўнасць іх чаргавання, узаемасувязі вызначаюцца яго ўнутр. будовай — кампазіцыяй. Некаторыя вял. эпічныя творы складаюіша з «кніг» («Сустрэнемся на барыкадах» П.Пестрака — з 2, «Міяскі напрамак» І.Мележа —• з 3). Твор з некалькіх самастойных кніг, аб'ядааных сюжэтнай пераемнасцю, набывае форму дылогіі, трылогіі і г.д. У паэзіі А выяўляецца ў сістэме строф, якія ў буйным творы злучаюцца ў раздзелы ці часткі. Цвёрдая страфа (санет, трыялет, рандо і інш.) складае закончаны твор, У драматургіі змест падзяляецца на дзеі (акты), апошнія — на карціны (з'явы). А.М.Кулагін, А.М.Пяткевіч.
    АРХІТЭКТУРА (лац. architectura ад грэч. architekton будаўнік), д о й л і д с т в a , мастацтва праекгавання і будаўніцгва будынкаў, збудаванняў і іх комплексаў, а таксама сістэма будынкаў і збудаванняў, якія фарміруюць прасторавае асяроддзе для жыцця і дзейнасці
    архітэктура). Пры стварэнні матэрыяльнага асяроддзя жыцця і дзейнасці людзей А. зыходзіць з патрабаванняў карыснасці, трываласці і прыгажосці. Адзін з асн. яе крытэрыяў — мэтазгоднасць. А. мае спецыфічныя сродкі выяўлення ідэйнамаст. зместу, гал. з іх — фарміраванне прасторы і архітэктоніка. Для гарманізацыі прасторавых формаў выкарыстоўваюць кампазіцыйнавобразныя прыёмы і сродкі: сіліетрыю і асіметрыю, кантраст і нюанс, рытм, прапорцыі, маштабнасць, вылучэнне гал ў кампазіцыі, суразмернасць частак і цэлага і г.д. Маст. выразнасць твораў А. павышаецца падборам фактуры, колеру, дэкар. элементаў. выяўленнем формы з дапамогай святлаценю і інш. Асобны будынак, нават дасканалай маст. формы, успрымаецца сам па сабе, а разам з інш. аб’ектамі і ландшафтам стварае пэўную арх.прасторавую сістэму, вышэйшай ступенню якой з’яўляецца арх. ансамбль.Найбольшы маст. эфекг дася
    гаецца ў выніку сінтэзу А. з інш. відамі мастацтва (жывапіс, скульптура, дэкар,прыкладное мастацгва, маст. канструяванне; гл. Сінтэз мастацтваў). Сукупнасць функцыян., канструкцыйных і маст. рысаў, уласцівых А. пэўнага народа ў вызначаны гіст. перыяд, складае яе стыль. Нац. характар А. выяўляецца ў яе асаблівасцях пэўнага народа або рэгіёна і звязаны з іх гіст. развіццём, эканомікай, культурай, этнічнымі і маст. традыцыямі. Найб. яскравы нац. харакгар маюць помнікі народнага дойлідства. Мясц. традыцыі А. часцей сінтэзуюцца з традыцыямі, агульнымі для многіх краін і народаў. У гэтым выяўляецца ўзаемаўплыў і ўзаемадзеянне мастаіггва розных народаў, кожны з якіх робіць свой уклад ў сусветную А.