• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    лігаратура і мастацтвазнаўствам, тэорыяй міфалогіі, фалькларыстыкай і інш. Паводле тэорыі Юнга пра калект. неўсвядомленае. мадэлі чалавечага вопыту пэўным чынам генетычна закадзіра. ваны і пераходзяць да наступных пакаленняў. Тоесныя архетыпныя матывы і вобразы (сімвал сусветнага дрэва ці міф пра патоп) сустракаюцца ў няроднасных культурах і сферах мастацтва, што тлумачыцца іх універсальным і пастаянным пачаткам у чалавечай прыродзе. Маючы выток у далагічным мысленні. А. выклікае аналагічныя пачуцці і асацыяцыі і ў аўтара твора, і ў спажыўца незалежна ад разбежкі ў часе. А. ляжыць у аснове сімволікі творчасці, розных рытуалаў,’ сноў і інш.
    І.М.Дубянецкая.
    АРХІ... (ад грэч. archi... старшы, галоўны), прыстаўка, якая абазначае найвышэйшую ступень чагон., напр., архіепіскап, архіпастыр.
    АРХІВАЗНАЎСТВА, комгоіексная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю, арганізацыю, тэорьпо і практыку работы архіваў у галіне ўліку, апісання, выкарыстання, забеспячэння захаванасці дакументаў, навук. арганізацыі працы і эканомікі архіўнай справы. Практычнае А. як набор правілаў па захаванні, уліку і выкарыстанні дакументаў існуе з глыбокай старажыгнасці.
    У 16—18 ст. у краінах Зах. Еўропы склалася «навука пра архівы», якая вызначала іх месца ў дзярж апараце, класіфікацыю дакументаў, іх апісанне і выкарыстанне для практ. мэтаў; з канца 18 ст. распрацоўваліся пыганні камплектавання, захаванасці з мэтаю навук. выкарыстання дакументаў і экспертызы. Да капца 19 ст. А аформілася ў самаст. навук. дысцыпліну, з’явіліся нац. школы A 3 пач. 20 ст. ў А ўвайшлі паняцці фондавага прьшцыпу класіфікацыі дакумеятаў, камплектавання архіваў кінафотафонадакументаў і інш.; з сярэдзіны 20 ст. выкарыстоўваюцца аўгаматызаваныя сістэмы пошуку дакумент. інфармацыі. У б. СССР вынікі распрацовак друкавалі ў час. «Советскне архнвы», «Трудах
    Всесоюзного научнонсследовательского ннстпгута документоведення н архнвного дела» і інпі.
    На Беларусі распрацоўка пытанняў А. вядзецца ў Бел. н.д. цэнтры дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, дзярж. архівах. Як спец. гіст. дысцыпліна А. выкладаецца на гіст. фтах універсітэтаў.
    Літ.: Вопросы архнвоведення н нсточннковедепня в БССР. Мн., 1971.
    АРХІВАРЫУС, супрацоўнік архіва, хавальнік архіўных дакументаў.
    «АРХЙВНОЕ ДЕЛО», часопіс цэнтральных архіўных устаноў СССР і РСФСР. Выдаваўся ў 1923—41 (акрамя 1934) у Маскве на рус. мове. У ім друкаваліся пастановы і інструкцыі па архіўнай справе, дакумент. матэрыялы, водгукі на сав. і замежныя кнігі па архіўнай справе, інфармацыя пра выданні цэнтр. архіваў, стан замежных архіваў, абмяркоўваліся метадычныя пытанні. Выйшла 58 нумароў.
    АРХІМЕДАВА 525
    АРХІВОЛЬТ (італьян. archivolto), архітэктурнадэкаратыўная дэталь абрамлення арачнага праёма; вылучае дугу аркі з плоскасці сцяны. А. з’явіліся з развіццём арачных канструкцый у Стараж. Рыме і Візантыі; на Беларусі пашыраны ў архітэкгуры стьшяў готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму. Выконваюць А. з клінавых камянёў, тынку, стука. Mae прафіляваную паверхню з выкарыстаннем розных па малюнку абломаў архітэктурных або арнаментаваную разьбой, рустам, лепкай. А., які самастойна выступае на плоскасці сцяны і не звязаны з праёмам, называецца «сляпой» аркай.
    АРХІДАМ II (Archidamos; ? — 427 ці 426 да н.э.), цар Спарты [469 ці 476 — 426 да н.э.]. На чале спартанскага войска задушыў паўстанне ілотаў 464—458 ці 455 (гл. Месенскія войны'). На пач. Пелапанескай вайны кіраваў паходамі ў Атыку (у 431, 430 і 428) і Платэі (429). Па яго імю гэты перыяд вайны наз. Архідамавай вайной.
    АРХІЕПІСКАП (ад архі... + епіскап), духоўная асоба вышэйшай ступені хрысціянскай царк. іерархіі. Тытул уведзены ў Рымскай імлерыі ў 4 ст. 3 заснаваннем патрыярхатаў прысвойваўся патрыярхам і мітрапалітам аўтакефальных епархій. Першы на Русі тытул А. атрымаў епіскап наўгародскі ў 1165. На Беларусі першым А. стаў у пач. 16 ст. епіскап Полацкай епархіі. У 1994 на Беларусі 2 А. (праваслаўнай і рымскакаталіцкай царквы).
    АРХІКАРІІ (ад архі... + грэч. karpos плод), жаночы палавы орган у многіх сумчатых грыбоў (аскаміцэтаў). Складаецца з 2 частак: ніжняй, акруглаўспушанай (аскагон), у якой адна ці некалькі буйных, часта мнагаядзерных клетак, і верхняй большменш выцягнутай цыліндрычнай (трыхагіна), праз якую мужчынскія палавыя клеткі пранікаюць у аскагон. Пасля гэтага з А. вырастаюць гіфы, на канцах якіх утвараюцца сумкі (аскі) са спорамі.
    АРХІЛОХ (Archilochos), старажытнагрэчаскі паэтлірык 2й пал. 7 ст. да н.э. Нарадзіўся на вве Парос. Вёў вандроўніцкае жыццё, быў воінамнаёмнікам. Браў за ўзор паэзію Гамера, але супрацьпастаўляў эпічнаму ідэалу вобраз індывідуалізаванага чалавека. У яго сатыр. ямбах, элегіях, эпіграмах, гімнах (захаваліся ва ўрыўках) — роздум пра зменлівасць лёсу, гонар, доблесць, пасмяротную славу. Творчасць А. адметная разнастайнасцю жанраў і рытмаў (упершыню выкарыстаў ямб). На радзіме ў гонар А. было пабудавана свяцілішча (уцалелі рэшікі з надпісамі — біяірафічныя звесткі пра А. і ўрыўкі з яго верйіаў).
    Тв.: Рус. пер. — у кн.: Эллннскме поэты. М., 1963.
    АРХІМАНДРЫТ (ад грэч. archimandrites), вышэйшы духоўны сан у манахаў
    лравасл. царквы. У А. пасвячаюць настаяцеляў вял. мужчынскіх манастыроў, рэктараў духоўных семінарый, кіраўнікоў духоўных місій.
    АРХІМВД (Archimedes; каля 287, Сіракузы — 212 да н.э.), старажытнагрэчаскі вучоны; адзін з заснавальнікаў матэматыкі і механікі. Распрацаваў матэм. метады вызначэння готошчаў паверхняў і аб’ёмаў розных фігур і целаў, на аснове якіх створаны дыферэнцыяльнае і інтэгральнае злічэнні. Вызначыў суму бесканечнай геам. прагрэсіі з назоўнікам /4 (першы прыклад бесканечнага шэрагу ў матэматыцы); даследаваў уласцівасці архімедавай спіралі, стварыў тэорыю паўправільных выпуклых мнагаграннікаў (целы А.); пабудаваў злічэнне, якое дазваляла запісваць і называць даволі вял. лікі; з вял. дакладнасцю вызначыў лік л' і межы яго ,10.
    памылкі: 3— < л < 3; дау вызначэнне
    Архівольт аркі галоўнага партала Мінскага паштамта.
    цэнтра цяжару цела; сфармуляваў Архімеда аксіёму. А. заклаў асновы гідрастатыкі і сфармуляваў яе асн. палажэнні (гл. Архімеда закон). Вынайшаў сістэму рычагоў, блокаў, паліспастаў і вінтоў для падымання цяжкіх прадметаў, машыну для абваднення палёў (архімедаў вінт), ваенную кідальную машыну, прыладу для вызначэння бачнага (вуглавога) дыяметра Сонца, мех. мадэль нябеснай сферы, якая дазваляла
    назіраць рух планет, фазы Месяца, зацьменні Сонца і Месяца, і інш. А. быў блізкі да сіракузскага цара Гіерона II, у час вайны супраць Рыма кіраваў абаронай Сіракузаў і быў забіты рымлянамі.
    Літ.: Голнн Г.М., Фнлонов н ч С.Р. Класснкн фмзнческой наукн (с древнейшнх времен до начала XX в.). М., 1989.
    Архімед.
    АРХІМЕДА АКСІЁМА, зводзіцца да таго, што пры паўгарэнні дастатковай колькасці разоў меншага з двух зададзеных адрэзкаў можна атрымаць адрэзак, большы за большы з іх (сфармулявана Архімедам). Адносіцца таксама да плошчаў, аб’ёмаў, лікаў і інш. У агульньш выпадку, калі A \ В — два значэнні адной і той жа велічыні і А< В, можна заўсёды знайсці такі цэлы лік т, што Am > В; на гэтым заснаваны лрацэс паслядоўнага дзялення ў арыфметыцы і геаметрыі. У 19 ст. выявілася існаванне т.зв. неархімедавых велічынь, у дачыненні да якіх А.а. не выконваецца (напр., векгары, для якіх паняцце няроўнасці страчвае сэнс).
    АРХІМЕДА ЗАКбн, асноўны закон гідрастатыкі і аэрастатыкі, паводле якога на кожнае цела, апушчанае ў вадкасць (газ), дзейнічае выштурхная сіла, накіраваная ўверх, роўная па модулі вазе выціснутай гэтым целам вадкасці (газу) і прыкладзеная да цэптра цяжару апушчанай у вадкасць (газ) часткі цела. Адкрыты ў 3 ст. да н.э. Архімедам. А.з. — аснова тэорыі і пракгыкі плавання целаў. 3 яго ўлікам будуюцца аэрастаты, дырыжаблі, падводныя лодкі і інш.
    АРХІМЕДА ЦЕЛЫ, тое, што паўправільныя мнагаграннікі.
    АРХІМЁДАВА СПІРАЛЬ, крывая, якую апісвае пункг пры руху з пастаяннай скорасцю па прамой, што раўнамерна паварочваецца ў плоскасці вакол аднаго са сваіх пункіаў. Названа ў гонар Архімеда. Калі пункг О лічыць полюсам, a прамую з выбраным на ёй напрамкам за палярную вось, то ўраўненне А.с. ў палярных каардынатах: р=а<р, дзе а = =% (V — лінейная, co — вуглавая скорасці). А.с. мае 2 галіны: суцэльную (<р > 0 ) і штрыхавую (<р < 0 ).
    526 АРХІМЕДАЎ
    АРХІМЕДАЎ ВІНТ, водападымальпая машына, вынайдзеная Архімедам у 3 ст. да н.э. Уяўляе сабой вал з вінтавой паверхняй, устаноўлены ў нахіленай трубе, ніжні канец якой апушчаны ў ваду. Пры вярчэнні (напр., ад ветравога кола ці інш. рухавіка) вінтавая паверхня вала перамяшчае ваду ўверх па грубе (на вышыню да 3—4 м).
    І.КАрхіпава.
    АРХІПАВА Ірына Канстанцінаўна (н. 2.12.1925, Масква), руская спявачка (меццасапрана). Нар. арт. СССР (1966). Герой Сац. Працы (1984). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1953), з 1976 выкладае ў ёй (з 1982 праф.). 3 1954 салістка Свярдлоўскага тра оперы і балета, у 1956—88 — Вял. тра Расіі. Вядомая прадстаўніца рус. школы бельканта. Сярод партый: Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ, спявала з М. дэль Монака), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Марфа («Хаваніпчына» М.Мусаргскага), Любаша («Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава). Спявала ў Міланскім тры «Ла Скала» і інш. Старшыня цэнтр. праўлення Усерас. муз. тва (з 1986). Ленінская прэмія 1978.
    Літ.: П о п о в Н . Е . Н.Архнпова: Творческнй портрет. М., 1981.
    Выкарыстанне архімедавага вінта для перамяшчэння вады: 1 — труба; 2 — архімедаў вінт; 3 — ветравы рухавік.
    АРХІПАСТЫР, агульная назва для свяшчэннаслужыцеляў вышэйшай (трэцяй) ступені хрысціянскай царк. іерархіі: епіскапаў, архіепіскапаў, мітрапалітаў, экзархаў, патрыярхаў. Выкарыстоўваецца нароўні з назвамі «архірэй», «іерарх».
    АРХІПАЎ Абрам Яфімавіч (другое прозвішча С п і р ы к а ў ; 27.8.1862, в. Ягорава Разанскай вобл. — 25.9.1930), рускі жывапісец. Правадз. чл. Пецярбургскай AM (1916). Hap. мастак Рэспублікі (1927). У 1884—86 вучыўся ў Пецярбургскай AM. Перасоўнік (з 1891), чл. Саюза рус. мастакоў (з 1904), Асацыяцыі мастакоў Расіі (з 1924). 3 1894 выкладаў у навуч. установах Масквы. Аўтар карцін: «Па этапах» (1893), «Прачка» (1890я г.), партрэтаў (пераважна сялян; «Маладая сялянка ў чырвоным», 1925), пейзажаў «Па рацэ Ацэ» (1890), «Лёд прайшоў» (1895) і інш.