• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АРЦЕМ’ЕЎ Эдуард Мікалаевіч (н. 30.11.1937, г. Новасібірск), рускі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1985). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю
    Да арт. Архонаеаісейскія надпісы. Мужчынская надмагільная статуя з рунічным надпісам 10 ст.
    (I960). У творчасці шырока выкарыстоўвае серыйную тэхніку, алеаторыку, электронную музыку. Сярод твораў: араторыя «Я забіты пад Ржэвам» на сл. А.Твардоўскага (1963), кантата «Рьпуал» (1980), сімфонія «Пілігрымы» (1985); элекгронная музыка — «Мазаіка Венецыі», «Варыяцыі на адзін тэмбр», «Сем варот у свет Саторый»; вак.інстр. цыкл
    П.САрцёмаў. Вазы. 1973.
    «Цяпло зямлі»; музыка да кінафільмаў (больш за 80). Дзярж. прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1988.
    АРЦЕМІЙ, Троіцкі (? — пач. 1570х г.), рускі царк. дзеяч і публіцыст, адзін з ідэолагаў несцяжацеляў. Прыняўшы манаства, жыў у Пскоўскім Пячэрскім манастыры, потым у заволжскай пустыні, быў ігуменам Троіцкага манастыра. Асуджаў царк. землеўладанне, абраднасць, прывілеі духавенства, прапаведаваў маральнае самаўдасканаленне. За свае погляды адлучаны ад царквы і сасланы ў Салавецкі манастыр (1553). Каля 1554—55 уцёк на Беларусь, жыў у Віцебску, потым у князя Юрыя Алелькі. Перакладаў рэліг. кнігі на царкоўнаслав. мову, выкладаў багаслоўе пры двары князя. Захавалася 14 яго пасланняў. Быў знаёмы і вёў палеміку з С.Будным, сярод яго карэспандэнтаў Іван IV, Андрэй Курбскі.
    АРЦЁМ (сапр. А р ц е м ’ е ў Аляксандр Радзівонавіч; 1842, с. Столпава
    Разанскай вобл. — 29.5.1914), рускі акцёр. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скулытгуры і дойлідства (1878). Працаваў настаўнікам малявання і чыстапісання. 3 1880х г. іграў у аматарскіх спекгаклях, з 1888 — у Тве мастацтва і лры, з 1898 — у Маскоўскім маст. тры (МХТ). Найб. поўна талент А. раскрыўся ў п’есах А.Чэхава. Сярод інш. роляў: Пярчыхін («Мяшчане» М.Горкага), Кузаўкін («Нахлебнік» І.Тургенева).
    АРЦЁМАЎ Павел Якаўлевіч (20.10.1907, С.Пецярбург — 25.3.1994), бел. вучоны ў галіне механікі. Канд. тэхн. н. (1949), лраф. (1971). Скончыў Архангельскі лесатэхн. інт (1932), дзе і працаваў. 3 1945 у Бел. лесатэхн. інце. У 1961—83 у Бел. тэхнал. інце. Навук. працы па супраціўленні матэрыялаў, тэорыі трываласці матэрыялаў і канструкцый.
    Тв.: Таблнцы для расчёта на прочносгь н жёсткость балок н стержней. Мн., 1959; Справочное пособне по солротнвленню матерналов. 3 нзд. Мн., 1970 (разам з М.М.Рудзіцыным, М.І.Любошыцам).
    АРЦЁМАЎ Пётр Сяргеевіч (н. 4.7.1941, в. Воткіна Хвастовіцкага рна Калужскай вобл.), бел. мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1969). Працуе гал. мастаком Барысаўскага хрусталёвага зда. У галіне маст. шкла распрацаваў асартымент масавых вырабаў з бясколернага хрусталю, каляровага і бясколернага шкла (пітны прыбор «Дзьмухавец», сталовыя сервізы, вазы «Кольцы» і інш.).
    Літ.: Беларускае мастацкае шкло: [Альбом]. Мн., 1978. М.М.Яніцкая. АРЦЁМЕНКА Іван Іванавіч (15.9.1924, с. Гаўрылаўка Новаваранцоўскага рна Херсонскай вобл. — 27.4.1989), украінскі археолаг. Чл.кар. АН УССР (1982), др гіст. н. (1978). Скончыў Днепрапятроўскі унт (1948). 3 1948 навук. супрацоўнік Гіст. музея ў Днепрапятроўску. У 1958—72 у Інце археалогіі АН
    АРЦЫХОЎСКІ	535
    СССР, з 1973 дырэкгар. 3 1978 у Інце археалогіі АН Украіны. Вывучаў гісторыю насельніцгва Усх. Еўропы эпохі неаліту, меднага і бронзавага вякоў. Даследаваў на Беларусі (у Верхнім Падняпроўі) помнікі сярэднедняпроўскай культуры. Дзярж. прэмія Украіны 1980.
    Тв.: Племена Верхнего н Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1967.
    АРЦЁМЕНКА Кацярына Гаўрылаўна (н. 10.10.1925, с. ПяскіРадзькаўскія Бароўскага рна Харкаўскай вобл.), бел. майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломы. Засл. работнік культуры Беларусі (1980). Заснавальніца промыслу саломапляцення на Магілёўскай фцы маст. вырабаў. У творчасці этнагр. і быт. сюжэты («Вяселле», «Беларускія дзяўчаты», «Хлебсоль Магілёўшчыны», «Тройка», «Коньагонь»), анімалістычная тэматыка (цукерніцы, каўшы, хлебніцы і інш. ў выглядзе жывёл і птушак). Лепшыя работы захоўваюцца ў Нац. маст. музеі Беларусі, Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі і інш. Я.М. Сахута. АРЦЁМЕНКА Сцяпан Елізаравіч (14.8.1913, с. Малінаўка Іванаўскага рна Адэскай вобл. — 5.5.1977), удзельнік баёў на Беларусі ў Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (люты, май 1945). На фронце са жн. 1941. Камандзір батальёна маёр А. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Укр. і Бел. Палесся, у 1945 у час прарыву абароны ворага на зах. беразе Віслы і пры фарсіраванні р. Одэр.
    АРЦЁМ’ЕЎ Валянцін Міхайлавіч (н. 15.5.1934, г. Масква), вучоны ў галіне радыёэлекгронікі. Чл.кар. АН Беларусі (1989), др тэхн. н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1977). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча (1956), дзе і працаваў. 3 1987 дырэкгар, з 1993 заг. лабараторыі Інта прыкладной фізікі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне аўтам. кіравання. Распрацаваў тэорыю дынамічных сістэм з выпадкова зменнай струкгурай.
    Ts.: Оптнмнзацня данамнческнх снстем случайной структуры. М., 1980 (разам з БЯ.Казаковым); Основы автоматнческого управлення. М., 1986; Локацяонные снстемы роботов: Справ. пособне. Мн., 1988; Аналнз снстем случайной струкгуры. Мн., 1993. АРЦЁМ’ЕЎ Савін, ювелір 17 ст. з Полацка. Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. 3 1661 разам з інш. майстрамі рабіў «усялякія суды і царкоўныя кадзілы».
    АРЦІМОВІЧ Анатоль Яфімавіч (н. 26.9.1940, в. Куранец Вілейскага рна Мінскай вобл.), бел. скульптар. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1966). Выкладчык AM Беларусі (з 1966). Асн. творы ў галіне манум. скульптуры: мемарыяльны комплекс «Слава» ў г. Алматы (1975, у сааўт.), рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Бел. цэнтра моды ў Мінску (1979), манум. кампазіцыя «Рагнеда» (1992) у Заслаўі, Дзярж. герб Беларусі на Доме ўрада (1994). Станковыя
    работы: «Трубач» (1969), «Араты», «Змена» (абедзве 1980). Распрацоўвае гіст. вобразы Ефрасінні Полацкай, Ф.Скарыны, К.Калшоўскага, княгіні Волыі. Адзін з аўгараў Кургана славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі і мемарыяльнага комплексу (уваход) Брэсцкай крэпасцігероя.
    АРЦІШЭЎСКАЯ Нэлі Іванаўна (н. 13.9.1934, Гомель), бел. кардыёлаг і рэўматолаг. Др мед. н. (1983), праф. (1985). Скончыла Мінскі мед. інт (1958), з 1963 у гэтым інце. Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні рэўматызму, парокаў сэрца ў цяжарных жанчын, рэабілітацыі хворых на розныя формы ішэмічнай хваробы сэрца.
    Тв.: Практнческне навыкн терапевта: Практнч. пособне. Мн., 1993 (у сааўт.); Даведнік напісання дыягназаў асноўных захворванняў унуграных органаў на беларускай, расійскай і лацінскай мовах. Мн., 1994 (у сааўг.).
    АРЦІШЭЎСКІ Аляксандр Аляксандра
    КАрцёменка. Коньагонь.
    віч (н. 30.11.1933, г. Горкі Магілёўскай вобл.), бел. гістолаг і эмбрыёлаг. Др мед. н. (1986), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед. інт (1958). 3 1960 у гэтым інце. Навук. працы па эмбрыялогіі, станаўленні эндакрыннай сістэмы ва ўмовах нормы і пры стрэсавых сітуацыях. Увёў у практыку даследавання эмбрыялагічных эндакрынных залоз чалавека гістахім. метады, элекгронную мікраскапію, колькасны аналіз.
    ААрцімовіч. Рагнеда. 1992. Заслаўе.
    Тв.: Надпочечные железы. Мн., 1977; Гнстофнзнологня органов кроветворення н нммуннтета: Учеб. пособне. Мн., 1988 (разам з Н.АЖарыкавай, В.Л.Жарыкавай); Даведнік напісання дыягназаў асноўных захворванняў унутраных органаў на беларускай, рускай і лацінскай мовах. Мн., 1994 (у сааўг.).
    АРЦЫБАШАЎ Міхаіл Пятровіч (5.11.1878, Ахтырскі рн Сумскай вобл.,
    Л.А.Арцымовіч.
    Украіна — 3.3.1927), рускі пісьменнік. Раннія творы («Бунт», «Канакрад», «Смех»; усе 1901) прасякнуты духам лібералізму. У творах перыяду рэвалюцыі 1905—07 спроба развянчаць ідэю сац. і маральнай адказнасці мастацтва (апавяданні «Крывавая пляма», «На белым снезе», аповесці «Чалавечая хваля»
    і інш.). Рэчаіснасць у іх спалучалася з натуралістычным апісаннем жахаў і самазабойстваў. У гады рэакцыі прымкнуў да ўпадніцкага кірунку ў лры. У аповеснях «Мільёны» (1908), «Рабочы Шавыроў» (1909), раманах «Санін» (1907), «Ля апошняй рысы» (1910—11) амаралізм, сексуальная разбэшчанасць, сац. песімізм, адмаўленне грамадскіх ідэалаў. Пасля Кастр. рэвалюцыі эмігрыраваў за мяжу.
    АРЦЫМОВІЧ Леў Андрэевіч (25.2.1909, Масква — 1.3.1973), сав. фізік. Акад. AH СССР (1953, чл.кар. з 1946), лраф. (1947). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў БДУ (1928). 3 1930 у фізікатэхн. інце, з 1944 у Інце атамнай энергіі, з 1957 акад.сакратар Аддз. агульнай фізікі і астраноміі АН СССР. Навук. працы ў галіне атамнай і ядз. фізікі, элекіроннай оптыкі, фізікі плазмы. Даказаў выкананне закону захавання імпульсу пры анігіляцыі электрона і пазітрона, распрацаваў эл.магн. метад раздзялення ізатопаў, упершыню атрымаў тэрмаядз. рэакцыю ва ўстойлівай квазістацыянарнай плазме (у сааўт.). Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэміі СССР 1953, 1971.
    Ts.: Нзбр. труды. М., 1978.
    Літ.: Академнк Л.ААрцнмовнч: (Сб. статей). М., 1975.
    АРЦЫХОЎСКІ Уладзімір Мартынавіч (8.7.1876, Жытомір, Украіна — 13.6.1931), батанік. Скончыў Пецярбургскі унт (1900). Праф. Данскога політэхн. інта (1907—22). 3 1922 у Лясным НДІ драўніны ў Маскве. На
    536	АРЧАКОВА
    вук. працы па стэрылізоўным дзеянні ядаў на насенне, экалогіі пустынных раслін, марфалоііі і біялогіі ніжэйшых арганізмаў, пігментах, пошуку хларафілу на інш. планетах, заснавальнік фізіялогіі драўнінных парод. Распрацаваў метад аэрапонікі (1910).
    АРЧАКОВА Людміла Іванаўііа (н. 8.9.1936, Мінск), бел. эмбрыёлаг і гістолаг. Др біял. н. (1993). Скончыла Мінскі мед. інт (1959). 3 1959 у Інце фізіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па струкгуры і хім. прыродзе цэнтр. і перыферычных кампанентаў вегетатыўнай нерв. сістэмы, рэцэпторных апаратах сімпатычных гангліяў.
    АРЧЬІЛ II (1647 — 27.2.1713), цар Імерэтыі і Кахетыі, пісьменнік і гісторык.
    Пасля працяглай і беспаспяховай барацьбы супраць Персіі і Турцыі і з феад. міжусобіцамі ў 1699 пакінуў сваю краіну і перабраўся ў Расію, дзе заснаваў груз. калонію (у с. Усіхсвяцкім, пад Масквою). Стваральнік першай груз. друкарні. Аўгар паэт. зб. «Арчыліяні», гіст. паэмы «Спрэчка Тэймураза з Руставелі».
    АРЧЫМБОЛЬДА (Arcimboldo) Джузепе (1527, Мілан — 11.7.1593), італьянскі мастак. Жыў у Вене, Празе, Мілане. Майстар фрэсак, жывапісец, тэатр. дэкаратар, графік. У маньерыстычным кірунку вынайшаў свой алегарычны стыль адлюстравання, звязаны з парадаксальнай фантазіяй. Выканаў серыі партрэтаў, складзеных з раслін, прадметаў, сімвалаў і г.д. Сярод вядомых работ: «Лета», «Зіма» (1569), «Флора» (1589), «Партрэт Рудольфа II» (1590) і інш. Творчасць мастака — унікальны прыклад позняга маньерызму.