Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Артотрыхум Лаеля: a — вывадковыя цельцы; б — ліст; в — верхняя частка сцябла з каробачкай.
АРТО (Artot) Маргерыт Жазефін Дэзірэ (21.7.1835, Парыж — 3.4.1907), французская спявачка (меццасапрана і сапрана). Выконвала партыі драм. і каларатурнага сапрана, у іх ліку Віялета («Травіята» Дж.Вердзі), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Фідэс («Прарок» Дж.Меербера). Выступала ў многіх краінах, у тл. ў Расіі. П.І.Чайкоўскі прысвяціў А. «Раманс» fmoll для фп. і 6 рамансаў для голасу і фп.
АРТОТРЫХУМ (Orthotrichum), род брыевых імхоў сям. артотрыхавых. Каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных шыротах. На Беларусі 15 відаў, з іх А. прыгожы (О. speciosum) трапляецца часта, А. Лаеля (О. Іауеііі) занесены ў Чырв. кнігу. Растуць на кары дрэў, камянях, мураваных і бетонных збудаваннях. Ксераморфныя расліны, вытрымліваюць працяглае высыханне.
Падушачкі ад цёмназялёных да карычневых. Сцябло 0,5—7 см даўж., прамастойнае
або прыўзнятае, разгалінаванае, густа ўкрытае лісцем. Лісде яйцападобна або лінейналанцэтнае, з простай жылкай. Каробачка на кароткай ножцы, з 8—16 прадаўтаватымі палоскамі, радзей без іх. Вечка конусападобнае з дзюбкай. Перыстом двайны.
АРТРАДЫРЫ, членісташыйн ы я (Arthrodira, або Coccostei), падклас вымерлых марскіх і прэснаводных храстковых рыб кл. пласцінаскурых. 11 атрадаў. Выяўлены ў адкладах позняга сілуру — позняга дэвону ўсіх мацерыкоў, на Беларусі — у Аршанскай упадзіне ў лагуннамарскіх адкладах сярэдняга дэвону. Тыповыя прадстаўнікі А. — плаурдастэусы.
Даўж. да 6 м. Форма цела і памеры разнастайныя. Шкілет храстковы. Галава і пярэдняя ч. тулава ўкрытыя касцявым панцырам, які ўтвораны касцямі вонкавага плечавога пояса. Сківіцы ў выглядзе касцявых пласцін з рэжучымі краямі і біўнепадобнымі выступамі. Грудныя плаўнікі пад касцявымі шьшамі. Хвост звычайна голы. Прыдонныя драпежнікі.
АРТРАПЛАСТЫКА (ад грэч. arthron сустаў + пластыка), аперацыі па аднаўленні функцый сустава пры анкілозах, артрозах, няправільным зрастанні ўнутрысустаўных пераломаў. Асн. этапы: раз’яднанне сустаўных канцоў, мадэляванне новых сустаўных паверхняў і размяшчэнне паміж імі пракладак са скуры або фасцый хворага. Выкарыстоўваюць таксама каўпачкі з храсткоў або плодных абалонак, кансерваваныя канцы касцявых суставаў, штучныя метал. або пластмасавыя суставы ці галоўкі суставаў. Пасля А. патрабуецца працяглае функцыянальнае лячэнне, фізіятэрапія, масаж.
АРТРАСПОРЫ, дыяспоры вегетатыўнага размнажэння грыбоў, тое, што аідыі.
АРТРОЗ (ад грэч. arthron сустаў + ...оз), хранічная дыстрафічнадэгенератыўная хвароба суставаў чалавека. Абумоўлена парушэннем жыўлення эпіфізарных канцоў касцей. Прьгчыны ўзнікнення А. — хваробы абмену рэчываў, інтаксікацыі, інфекцыі, траўмы, трафанеўрозы. Прыкметы; боль, хруст, абмежаваная гнугкасць, дэфармацыя, змены ў сучлененых паверхнях суставаў. Лячэнне медыкаментознае, фізіятэрапеўгычнае, у цяжкіх выпадках хірургічнае.
АРТРЬІТ (ад грэч. arthron сустаў + ...іт), зборная назва запаленчых і запаленчадыстрафічных, а ў шырокім сэнсе і інш. хвароб суставаў. Адрозніваюць А. першасныя (напр., спандылаартрыт) і другасныя або спадарожныя (пасля рэўматызму), вострыя і хранічныя, лакалізаваныя ў адным суставе і множныя (поліартрыт). Выклікаюцца інфекцыяй пры туберкулёзе, бруцэлёзе, парушэннямі абмену рэчываў і жыўлення суставаў, траўмамі і інш. Прыкметы: боль у суставах, пачырваненне скуры над імі, абмежаваная гнуткасць, змена формы суставаў, прыпухласць. Лячэнне меды
АРТЫЛЕРЫЯ 507
каментознае. санаторнакурортнае, пры цяжкіх ускладненнях хірургічнае.
«АРТСЕСІЯ», мастацкая акцыя, якая ўключае правядзенне конкурсувыставы візуальных мастацтваў творчай моладзі і фестывальную харэаграфічную праграму. Праводзіцца з 1992 пггогод у Віцебску. У выстаўцы ўдзельнічаюць студэнты маст. спецыяльнасцяў ВНУ Віцебска (факультэты мастацкаграфічны, педагогікі і методыкі пач. навучання, музыкі і выяўл. мастацтва пед. інта, маст. канструявання вырабаў лёгкай прамсці тэхнал. інта) і вучні маст. аддзяленняў вучылішчаў. Экспазіцыя выстаўкі ўключае раздзелы: жывапіс, графіка, дызайн, скульптура, дэкар.прыкладное мастацтва, мадэлі адзення. М.Л.Цыбульскі.
АРТУА (Artois), гістарычная вобласць на Пн Францыі, асн. частка дэпартамента ПадэКале. Пл. каля 4 тыс. км2. Нас. 1 млн. чал. (1982). 3 2й пал. 9 ст. да 1180 тэр. А. належала Фландрыі; у сярэднія вякі частка аўстр. і ісп. Нідэрландаў. Адышла да Францыі ў 1659. Гал. горад — Арас.
АРТУКІ, вёска ў Беларусі, у Рэчыцкім рне Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на Пд ад Рэчыцы, 77 км ад Гомеля, 25 км ад чыг. ст. Рэчыца. 2007 ж., 789 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, камбінат быг. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.
АРТЬІГАС (Artigas) Хасе Хервасіо (19.6.1764, Мантэвідэо — 23.9.1850), уругвайскі ваенны і паліт. дзеяч, нац. герой Уругвая. Служыў у ісп. калан. войсках. У 1811—14 узначальваў нар. паўстанне Усх. берага (сучасны Уругвай) супраць ісп. панавання. Выступаў за незалежнасць Урутвая, супраць далучэння яго да Аргенціны. У 1816—20 вёў барацьбу супраць браз. агрэсіі. У 1820 пацярпеў паражэнне ад партуг.браз. войскаў і інтэрніраваны ў Парагваі.
АРТЫКЛЬ (франц. article), службовае слова, якое выкарыстоўваецца ў германскіх, раманскіх і інш. мовах як адзнака назоўніка. Выконвае розныя функцыі: вызначае катэгорыю пэўнасці (у англ. the; the city) і няпэўнасці (у англ. a; a village), катэгорыі роду (у ням. м.р. der, ж.р. die, н.р. das), ліку [у франц. адз.л. Ie, la (un. une) — мн. les, (des)], склону (у ням. у назоўнікаў мужчынскага роду Н.скл. der, Р.скл. des, Д.скл. dem, М.скл. den). Бываюць прэпазіцыйныя (перад словамі, да якіх адносяцца; у герм. і раманскіх мовах) і постпазіцыйныя (пасля гэтых слоў; у некаторых слав. мовах).
АРТЫКОН (ад грэч. orthos прамы + еікбп выява),, перадавальная тэлевізійная трубка з назапашваннем зараду і счытваннем відарыса павольнымі (каэфіцыент другаснай эмісіі < 1) элекгро
намі. Распрацаваны амер. інжынерамі А.Розам і Х.Ямсам (1939). Прыкладна ў 20 разоў больш адчувальны за іканаскоп\ харакіарыстыка «святло—сігнал» лінейная ва ўсім дыяпазоне ўстойлівай работы. Выкарыстоўваецца ў тэлевізійных перадавальных камерах. Гл. таксама Суперартыкон.
АРТЬІКУЛ (ад лац. articulus артыкул, раздзел), 1) невялікі (бывае і значны памерам) навуковы, публіцыстычны або літ.крытычны твор у газеце, часопісе, зборніку, кнізе. 2) У праве — асобная самаст. частка нарматыўнага акга, у якой найчасцей змешчана адна юрыд. норма, адно абавязковае правіла. На Беларусі падзел нарматыўных актаў на паасобныя А. пракгыкаваўся са старажытнасці, але тэрмін «А.» стаў ужывацца ва «Уставе на валокі» 1557, а потым і ў Статутах 1566 і 1588. 3 часам і асобныя законы пачалі называць А. 3) У бухгалтарскім уліку і фін. планах — раздзел, які змяшчае назвы крыніц прыбытку і мэтавага прызначэння фінансавых затрат.
АРГЬІКУЛ ВОІНСКІ, першы вайсковакрымшальны і вайсковапрацэсуальны кодэкс Расіі. Распрацаваны ў перыяд стварэння Пятром I рэгулярнай арміі. Выдадзены ў 1715. Нормы А.в. выкарыстоўваліся ў агульнацывільных судах. Дзейнічаў да выдання ў 1839 вайсковакрымінальнага статута.
Паводле Ав. найб. цяжкімі злачынствамі лічыліся здрада, замах на воінскіх начальнікаў, невыкананне загаду, дзеянні супраць дзяржавы, арміі і інш. Ав. прадугледжваў меры пакарання: біццё бізунамі, шпіцрутэнамі, клеймаванне жалезам, йысылку на катаргу, пакаранне смерцю і інш. Ав. змяшчаў таксама артыкулы аб вартаўнічай ахове, у яго была ўнесена воінская прысяга і інш. У 18—19 ст. артыкулам называлі, акрамя таго, параграф статута, а таксама ружэйныя прыёмы.
АРТЬІКУЛЫ ВАЙСКОВЫЯ (г е тманскія), вайсковыя законы, пастановы і распараджэнні, якія дзейнічалі ў ВКЛ у 16—18 ст. Зацвярджаліся соймам або асабіста гетманамі.
Бьші першымі дысцыплінарнымі і баявымі статугамі арміі, а таксама зборнікамі вайсковакрымінальнага права. У артыкулах і інш. юрыд. акгах пра вайск. службу вызначаўся парадак камплектавання, размяшчэння, забеспячэння і падпарадкавання арміі. Першая спроба кадыфікаваць нормы вайск. права Беларусі зроблена пры складанні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. У 1754 у Нясвіжы зроблена першае сістэматызаванае выданне актаў па вайск. праве Беларусі.
АРТЫКУЛЫ КАНФЕДЭРАЦЫІ (The articles of Confederation), першая канстытуцыя ЗША. Прынята ў ліст. 1777, дзейнічала ў 1781—89. Замацавала заваяванні, дасягнутыя ў час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—S3, і вызначыла рэсп. форму дзярж. ўпарадкавання б. англ. калоній у
Паўн. Амерыцы, абвясціўшы ўтварэнне канфедэрацыі і вечны саюз штатаў.
АРТЫКУЛЯЦЬШНАЯ БАЗА МОВЫ, гл. ў арт. Артыкуляцыя.
АРТЫКУЛЯЦЫЯ (ад лад. articulo расчляняю), 1)умовазнаўстве — работа органаў мовы (губ, языка, мяккага паднябення, галасавых звязак), з дапамогай якіх утвараюцца гукі мовы. Сукупнасць А. складае артыкуляцыйную базу мовы. Правільнае (без акцэнту) вымаўленне слоў чужой мовы патрабуе засваення яе артыкуляцыйнай базы. Паводле ступені выразнасці маўлення ацэньваюць якасць вымаўлення асобных людзей (пры адборы дыктараў, чытальнікаў, акцёраў і інш.) і каналаў сувязі.
У бел. артыкуляцыйнай базе пераважаюць А з высокім становішчам языка, апусканнем да ніжніх зубоў кончыка языка пры вымаўленні мяккіх зычных «дз’», «ц'» (дзеканнецеканне), а таксама «з’», «с’», «н’», «л’», ад чаго яны робяцца мякчэйшыя за, напр., адпаведныя рус. гукі. Спецыфічна бел. асаблівасці: губнагубная А пры вымаўленні «в» пасля галосных і перад «у», «о»; працяжнае вымаўленне «г»; наяўнасць значнай колькасці змычнашчыліннай А («дж», «дз», «ч», «ц», «ц'», «дз’»), А суседніх гукаў накладваюцда і прыстасоўваюцца адна да адной (акамадацыя).
2) У м у з ы ц ы — спосаб выканання паслядоўнасці гукаў голасам або на муз. інструменце. Вызначаецца злітнасцю або расчлянёнасцю. Асн. віды А. — легата і стаката. Іх разнавіднасці адрозніваюцца ступенню выразнасці і харакгарам выканання. Існуюць блізкія паміж сабою партамента і глісанда (лёгкае слізганне ад аднаго гуку да другога) і інш. Тэхнічна А. звязана з рознымі прыёмамі руху рукі, націску пальцаў, вядзення смычка або плектра, у спевах — са спосабам карыстання галасавым апаратам.