• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    вышыні і рухомасці пеўчых галасоў і інш. Багаццем А. вызначаюцца дзямесцвенныя спевы ў старарус. пеўчым мастацтве, франц. клавесінная музыка 17—18 ст. («галантны стыль»), італьян. оперы 18 ст. Для сучаснай прафес. музыкі мала характэрная, за выютючэннем твораў, заснаваных на стылізацыі. Вылучаюць суразмерную А. (перыяд. паўтор меладычных груп, перава
    Да арт. Арнамент. Маёлікавая абліцоўка сцен у палацы ТашХаўлі ў Хіве. 1830я г.
    жае ў інстр. музыцы) і несуразм е р н у ю ў характары rubato (акцэнтаванне асобных гукаў мелодыі, павышэнне экспрэсіі; пераважае ў вак. музыцы). З.Я.Мажэйка.
    АРНАТ (лац. ornatus), верхняе літургічнае адзенне рымскакаталіцкага духавенства. Складаецца з 2 палотнішчаў, закругленых унізе і змацаваных плечавымі швамі. Апранаецца паверх інш. адзення. Да эпохі барока А. мелі выгляд палярыны; яе перад аздабляўся вертыкальна нашытым пасам, тыльны бок — нашытым крыжам. Барочны А. меў фігурныя краі пярэдняга
    палотнішча, якое набыло абрыс віяланчэлі. На Беларусі захаваліся А. 17—19 ст., пашытыя з парчовых і шаўковых тканін, атласу, аксаміту адпаведнага канкрэтнай літургіі колеру (зялёнага, фіялетавага, белага, чырвонага, сіняга) і аздобленыя аплікацыяй або гафтам, тасьмой і карункамі з залатымі ці сярэбранымі ніткамі, часта жэмчугам і каштоўнымі камянямі. Выяўлены А., зробленыя са слуцкіх паясоў (у касцёлах вёсак Чарнаўчыцы Брэсцкага і Новая Мыш Баранавіцкага, г.п. Ружаны Пружанскага, г. Косава Івацэвіцкага рнаў). Калекцыі А. 17—18 ст. зберагаюцца ў Нац. музеі Беларусі і Нац. маст. музеі Беларусі; значная калекцыя А. 18—19 ст. — у Музеі стараж.бел. культуры ІМЭФ АН Беларусі. М.М.Яніцкая.
    АРНЕМ (Arnhem), горад на У Нідэрландаў. Адм. ц. правінцыі Гелдэрланд. Засн. на месцы рым. паселішча. 128 тыс. ж.; з прыгарадамі 293 тыс. (1985). Порт на правым беразе Рэйна. Машынабудаванне, хім., фармацэўтычная, саляная, скураная прамсць, вытвсць штучных тканін. Нідэрландскі музей пад адкрьпым небам (нар. архітэктура, дэкар. мастацтва), сафарыпарк. Паблізу а., у Атэрло — музей КролерМюлер з калекцыяй карцін В. ван Гога. Арх. помнікі 14—18 ст.
    АРНЕМЛЕНД (Arnhem Land), паўвостраў на Пн Аўстраліі. Абмываецца Тыморскім і Арафурскім морамі, зал. Карпептарыя. Даўж. каля 320 км. Шыр. да 460 км. Паверхня — пакатаўзгорыстае плато (выш. ад 180 м на Пн да 400 м на Пд), складзенае з пясчанікаў і расчлянёнае рэкамі на астанцовыя масівы. На Пн акаймаваны шырокай раўнінай, якая крута абрываецца да мора. Берагі
    Арнат.
    Баранавіцкі раён Брэсцкай вобл. 19 ст.
    моцна парэзаныя. Радовііпча уранарадыевых (РамДжанглі), жал. рудаў, баксітаў. Клімат субэкватарыяльны. Сярэдняя тра паветра на працягу года каля 25°С, ападкаў ад 500 мм (зімой) да
    500	АРНІКА
    2000 мм (летам) за год. У далінах рэк вільготныя субэкватарыяльныя лясы (пальмы, фікусы), на наветраных схілах гор і на вяршынях масіваў эўкалілтавыя лясы і саванны. Жывёльны свет: мядзведзь каала, кенгуру, вамбаты, кусты; з гггушак — казуары, папугаі, лірахвосты. На ПнЗ — порт Дарвін.
    АРНІКА, род кветкавых раслін, гл. Купальнік.
    АРНІТА... [ад грэч. ornis (ornithos) птушка], першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: «які адносіцца да птушак», напр., арніталогія, арнітафауна.
    АРНІТАЛАГІЧНЫ ЗАКАЗНІК, біялагічны заказнік, асн. мэтай утварэння якога з’яўляецца ахова, захаванне і аднаўленне асобных відаў птушак, іх
    унікальных згуртаванняў і асяроддзя пражывання. На Беларусі 2 А.з. мясц. значэння: Дымаўшчына ў Віцебскім і Езярышчанскі ў Гарадоцкім рнах Віцебскай вобл.
    АРНІТАЛОПЯ (ад арніта... + ..логія), раздзел заалогіі, які вывучае птушак, іх біялогію, геагр. пашырэнне, шляхі міграцый, экалогію і гасп. значэнне. Даныя А. ляжаць у аснове развіцця сістэматыкі, біягеаграфіі, папуляцыйнай біялогіі, выкарыстоўваюцца ў біёніцы, паразіталогіі, эпідэміялогіі.
    Першы твор з апісаннем птушак вядомы з 4 ст. да н.э. («Гісторыя жывёл» Арыстоцеля). У 2й пал. 16 — пач. 17 ст. з’явіліся працы натуралістаў франц. П.Белона, іпвейц. К.Геснера і ігальян. У.Альдравандзі, якія абагульнілі звесткі па А таго часу. У 1713 апублікавана класіфікацыя птушак, распрацаваная англ. біёлагам Дж. Рэем, у 1735 — навук. наменклатура птушак іпвед. вучонага
    К.Лінея. Даследаванні вучоных англ. Т.Гекслі, рус. М.АМензбіра і ням. М.Фюрбрынгера, Г.ГадовЗ і Э.Зеленкі ў канцы 19 ст. паслужылі асновай сучаснай класіфікацыі птушак і вызначылі іх важнейшыя філагенетычныя сувязі.
    На тэр. Беларусі першыя арніталагічныя звесткі належаць да сярэдзіны 18 — пач. 19 ст. (Г.Ржанчынскі, Э.Эйхвальд), у 2й пал. 19 ст. звязаны з працамі К.Тызенгаўза, В.Тачаноўскага. Пэўным укладам у развіццё А. з’яўляюцца даследаванні ням. арнітолагаў А.Рэйханава, О.Цэдлітца, Х.Захтлебена і інш. у час 1й сусв. вайны. Асновай сістэматычнага развіцця А. сталі даследаванні У.М.Шнітнікава і яго першая грунтоўная зводка «Птушкі Мінскай губерні» (1913). Далейшае развіццё А. звязана з дзейнасцю АШтам'а, У.В.Стачынскага, С.В.Кірыкава, Я.Даманеўскага, І.М.Сяржаніна, А.У.Фядзюшына, М.С.Долбіка і інш. Н.д. работа вядзецца ў Інце заалогіі АН Беларусі, у
    fK...
    Арнем. Рынкавая плошча.
    запаведніках, ВНУ. Праведзена біяцэналагічнае вывучэнне найб. важных у гасп. адносінах птушак (курыных, драпежных, галянастых,. вадаплаўных); удакладнены склад фауны, стан і дынаміка насельніцтва птушак розных біятопаў у залежнасці ад уздзеяння на іх асн. антрапагенных факгараў, высветлена відавая разнастайнасць, эколагафізіял. асаблівасці, феналогія размнажэння і інш. пытанні біялогіі найб. пашыраных відаў. Даследуюцца рэдкія віды птушак, абгрунтавана ўключэнне ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь відаў, якія патрабуюць асаблівай аховы, многія даныя А. выкарыстоўваюцца для распрацоўкі нац. сістэмы ахоўных тэрыторый.
    Літ.: Федюшнн АВ., Долбнк М.С. Птнцы Белорусснн. Мн., 1967; Ннкнфоров М.Е., Ямннскнй Б.В., Ш к л я р о в Л.П. Птнцы Белорусснн: Справ.определмтель гнезд н янц. Мн., 1989;
    Нльнчев В.Д., Карташев Н.Н., III н л о в Н.А Обідая орннтологня. М., 1982. АІ.Я.Нікіфараў.
    АРНІТАФАУНА (ад арніта... + фауна), а в і ф а у н a , гістарычна сфарміраваная сукупнасць відаў іггушак пэўнай мясцовасці, краіны або геал. перыяду. Сусветная А. аб’ядноўвае каля 8,6 тыс. відаў. На Беларусі 18 атр., каля 300 відаў і падвідаў. Найб. пашыраны вераб’інападобныя — 92 віды. Сучасныя рысы набыла ў пасляледавіковы перыяд. Эндэмікі адсутнічаюць. Мяшаная, паходзіць ад еўрапейскага (птушкі шыракалістых лясоў), сібірскага (птушкі цемнахвойных лясоў) і міжземнаморскага (птушкі хмызнякоў і адкрьпых прастораў) тыпаў фаун. Найб. колькасць відаў (81) гняздуецца ў лясах, 52 віды — прыбярэжнаводныя. 224 віды гняздуюцца, 66 — мігранты або выпадкова залётныя, 9 трапляюцца толькі зімой. Паляўнічыя віды: цецярук, слонка, бакас, дупель, глушэц, рабчык, крыжанка, чыркі, шэрая курапатка і інш. У Чырв. кнізе Беларусі 75 відаў.
    АРНІТАХАРЬІЯ (ад арніта... + choreo іду, пашыраюся), распаўсюджванне насення і пладоў раслін, спораў грыбоў з дапамогай пгушак; прыватны выпадак зоахарыі. Птушкі разносяць насенне і плады ў лапках, дзюбах або зашчочных мяшках (напр., жалуды і арэхі разносяць сойкі, кедроўкі і інш.) — сінарнітахарыя. Назапашваючы корм, птушкі хаваюць яго каля пнёў, пад мох і ў інш. месцы. Часам насенне не траціць усходжасці, калі праходзіць праз стрававальны тракг птушак (напр., аўсянкі, малінаўкі, дразды, амялушкі і інш. так пераносяць насенне рабіны, вішні, малін, каліны, чарніц, чаромхі і інш. раслін) — эндаарнітахарыя. A адбываецца таксама пры выпадковым пераносе ітгушкамі пладоў, насення і спораў, якія прылілаюць да пер’я, дзюбы і лапак — эпізоахарыя.
    АРНІТОЗ (ад арніта... + ...оз), п с іт a к о з , вострая інфекцыйная хвароба дзікіх і свойскіх ітгушак, млекакормячых жывёл і чалавека. Узбуджальнік — хламідыя Chlamidia psittaci. У птушак суправаджаецца пашкоджаннем парэнхіматозных органаў, кішэчніка, паветраносных мяшкоў, ц.н.с. Крыніца інфекцыі — хворыя і перахварэлыя птушкі, асабліва ўспрымальны да яе маладняк. У мэтах прафілактыкі ўводзяць каранііін на іггушкафермах, робяць дэзінфекцыю. Жывёлы і чалавек заражаюцца ад птушак і праз інфіцыраваныя яйцы. Харакгэрныя прыкметы: слабасць, санлівасць, панос, адсутнасць апетыту, дрыжыкі, выдзяленні з носа, цяжкае дыханне, кан’юнктывіт, паралічы, запаленне лёгкіх. Лячэнне тэрапеўгычнае.
    АРНІЦІН, a—удыамінаваляр’янавая кіслата, C5H12O2N2, арганічнае рэчыва з групы амінакіслот.
    АРОЛ	501
    Белыя крышталі, добра раствараюцца ў вадзе і спірце, дрэнна — у эфіры. Атрымліваецца пры гніенні бялкоў і гідролізе аргініну. У свабедным стане ёсць у тканках млекакормячых і ў раслінах, уваходзіць у некаторыя антыбіётыкі (граміцыдзін С і інш.). А. — каталізатар пры сінтэзе мачавіны ў арганізме праз арніцінавы цыкл, прымае ўдзел ва ўтварэнні поліамінаў, здольны ператварацца ў пралін.
    АРНІЦІНАВЫ ЦЫКЛ, цыкл мачавіны, цыкл К р э б с a Хензелейта, цыклічны ферментатыўны працэс утварэння мачавіны з вуглякіслага газу, аміяку і аспарагінавай кты ў арганізме чалавека, некаторых пазваночных жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Асн. рэакцыі А.ц. ў млекакормячых вывучаны англ. біяхімікамі X. Крэбсам і К. Хензелейтам (1932 і ініп.), адсюль другая назва. Спачатку да арніціну далучаецца карбамілфасфат (макраэргічны прадукт кандэнсацыі аміяку і вуглякіслага газу) з утварэннем цытруліну, да якога затым далучаецца амінагрупа аспарагінавай кты, з утварэннем аргініну. Апошні гідралітычна распадаецца на мачавіну і арніцін, які зноў уключаецца ў цыкл ператварэнняў. На біясінтэз адной малекулы мачавіны ў цыкле расходуюцца 2 малекулы АТФ. Біял. значэнне А.ц. заключаецца ў вывядзенні з арганізма таксічнага для тканак аміяку.
    АРНОЛЬД Фёдар Карлавіч (17.12.1819, С.Пецярбург — 7.3.1902), рускі лесавод. Скончыў Лясны інт у Пецярбургу. Праф. Ляснога (з 1857) і Земляробчага (з 1866) інтаў у Пецярбургу. У 1876— 83 дырэктар Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі. Навук. працы па гісторыі лесаводства, лясной таксацыі, аўтар падручніка лесаводства, спец. курсаў па лесаводстве.
    Ts.: Русскнй лес. Т. 1—3. 2 мзд. Спб., 1893—99.
    АРНОЛЬД БРЭШЫЯНСКІ, Арна льда Брэшыянскі (лац. Arnoldus de Вгіхіа, італьян. Arnaldo da Brescia; каля 1100, г. Брэша, Італія — 18.6.1155), італьянскі паліт. і царкоўны рэфарматар. Вучань 'ПАбеляра. У 1137 узначаліў барацьбу жыхароў Брэшы супраць епіскапа — сеньёра горада. Рашэннем Усяленскага сабора 1139 выдвараны з Італіі. За крьгтыку духавенства выгнаны з Францыі, Цюрыха. Вярнуўшыся ў Рым (1145), удзельнічаў у кіраванні Рымскай рэспублікай (1143—55), створанай у выніку антыпапскага паўстання, выступіў як ідэолаг барацьбы рымлян за захаванне рэспублікі, пазбаўленне духавенства ўласнасці і свецкай улады. Паводле распараджэння папы пакараны смерцю.