• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Друк, радыё, тэлебачанне Найбуйнейшыя газеты: «Екір» («Краіна»), «Азг» («Нацыя»), «Голос Арменям», «Республмка Армення», «Эпоха». Нац. інфарм. агенцтва Армянпрэс (з 1920). Радыёвяшчанне з 1926 на арм., рус., азерб. і курдскай мовах. Ерэванскі радыёцэнтр перадае спец. праграму для армян, што жывуць за межамі краіны. 3 1956 працуе Ерэванскі тэлецэнтр.
    Літаратура. Найстаражьпныя помнікі арм. культуры захоўваюць звесткі пра жыццё 1 барацьбу арм. плямёнаў дагіст. перыяду. Паданні і легенды («Нараджэнне Ваагна», «Гайк 1 Бел», «Ара Цудоўны і Шамірам», «Тыгран і Аждаан» і інш.) расказваюць пра барацьбу армян за незалежнасць і дзяржаўнасць, паказваюць зараджэнне этнічнай самасвядомасці, пошукі ў філас. асэнсаванні жыцця прыроды і Сусвету. Помнікам сусв. культуры з’яўляецца гераічны эпас 9 ст. «Сасунцы Давід».
    Арм. пісьменства пачыналася з клінапісных надпісаў (1е тыс. да н.э.). У перыяд росквіту ў А эліністычнай культуры існавалі летапісы, кнігі малітваў, паэт. і драматург. творы. Помнікі язычніцкай лры не захаваліся, яны знішчаны пасля прыняцця хрысціянства. Развіццю арыгінальнай і перакладной лры (жыційнай, царк., гіст., філас.)
    садзейнічалі вучоныасветнік Месроп Маштоц, гісторыкі Агатангелос, Карун, Паўстас Бузанд, Егішэ, Маўсес Харэнацы і інш. У часы арабскага нашэсця і візант. экспансіі (7—9 ст.) пераважала царк. лра, асабліва духоўныя песні (шараканы). царк.паліт. публіцыстыка, развіваліся гістарыяграфія (Маўсес Каланкатаўцы, Себеос, Іаан Маміканян і інш.), паэзія (Камітас, Даўгак Кертох). Дднаўленне дзяржаўнасці A (886) спрыяла адраджэнню лры. У паэзію пранікаюць свецкія матывы (Грыгор Нарэкацы). 3 пісьменнікаў 12 ст. вылучаюцца Нерсес Шнаралі і Мхітар Гош, з прадстаўнікоў гуманіст. паэзіі — Фрык, Канстанцін Ерзнкацы (13 ст.), Наапет Кучак, Вардан Айгекцы і інш. Пасля нашэсця манголататараў (14 ст.) і падзелу A паміж Турцыяй і Персіяй настаў змрочны перыяд у культуры краіны. Некаторы яе ўздым
    Да арт. Арменія. Цясніна ракі Раздан.
    Межы царства анійскіх Багратыдаў у ЮОІг
    F7777771 Дзяржавы, васальныя ў анійскіх .......‘ Багратыдаў
    ^мтншіш^	Асноўныя	раёны і цэнтры	руху
    Чнпшнн^	паўлікіян	і тандракійцаў
    ®	Сталіцы
    О	Цэнтры васальных дзяржаў
    адбыўся толькі на пач. 17 ст. Адраджэнне стараж. арм. цывілізацыі, традыцый мовы і лры былі гал. мэтай літ. руху «абнаўлення». Важную ролю ў ім адыгрывалі культ. цэнтры арм. калоній у Венецыі, Мадрыдзе, Калькуце, Канстанцінопалі і інш. Развіваюцца публіцыстыка (Аўсеп Эмін, Шаамір Шааміран, Маўсес Баграмян), паэзія (Нагаш Аўнатан, Петрас Капанцы, Багдасар Дпір, СаятНава і інш.). У 18 ст. ў арм. лры зараджаецца класіцызм (АВанандэці, П.Мінасян. АБагратуні, Э.Гюрмюзян), у 1830—40я г. адбываўся пераход да рамантызму. Уздым асветніцгва стварыў перадумовы для абнаўлення формы і зместу лры. Стараж. арм. мова (грабар) са
    Да арт. Арменія. Астрафізічная абсерваторыя Kann Ерэвана.
    492
    АРМЕНІЯ
    ступае месца нар. літ. мове (ашхарабару). Прадстаўнікі новага літ. руху —■ ААламдаран, М.Тагіядзян, Х.Абавян, Г.Алішан і інш. У 2й пал. 19 ст. развіваюцца грамадская думка і лра. У фарміраванні нац. ідэалогіі важная роля належала псрыяд. выданням «Юсісапайл» («Паўночнае ззянне»), «Мегу» («Пчала»), «Мегу Айастані» («Пчала Арменіі»), «Мшак» («Працаўнік»), «Мурч» («Молат») і інш. Лра вызначаецца жанравай і стылёвай разнастайнасцю, шматграннасцю ахопу сац.бытавых і нац. праблем. У паэзіі вядучае месца займае грамадз. лірыка (М.Пешыкгашлян, Р.Патканян, М.Налбандзян, ГГДуран), развіваюцца гіст.рамант. драма (Дуран. Пешыкгашлян), сац.бытавая камедыя (Г. Сундукян). Вядучы жанр лры 1870—90х г. проза. На змену сінкрэтычнаму тыпу «нацыянальнага рамана» прыходзіць маналагічны раман: гістарычньі (Цэрэнц, ГМурацан, Рафі), сацыяльны (П.Прашан, Г.Агаян, Ц.Камсаракан, А.Шырванзадэ), палітычны (Рафі), псіхалагічны (Мурацан, НарДос) і ішп. Дасягаеннем маст. прозы сталі
    Да арт. Арменія. Манумент «Давід Сасунскі* ў Ерэване.
    Да арт. Арменія. Кафедральны сабор у Ані. Арх. Трдат. 989 — 1001.
    сатыра Д.Паранян), навелістыка (Р.Захраб). У 1880—90я г. вядучым кірункам становіцца крыгычны рэалізм, выступае «другое пакаленне» новай арм. паэзіі (І.Іаанісян,
    КТунанян, АДсаакян). На пач. 20 ст. побач з рэалізмам існуе мадэрнісцкі кірунак з злементамі натуралізму, сімвалізму, неарамантызму. Эстэт. і філас. канцэпцыя адлюстравання рэчаіснасці выявілася ў гіст.філас. драмах (Л.Шант), прозе (Э.Ацян, Ерухан, В.Папазян), паэзіі (Сіяманта, В.Тэр’ян, Д.Варужан). У 1920я г. ўзнік шэраг літ. груповак і аргцый. У 1927 ствсраны Саюз пралетарскіх пісьменнікаў, у 1934 — СП Арменіі, Сац. і ідэалаг. перамены ў жыоді, паказ новага і старога грамадства — галоўныя тэмы творчасці Е.Чарэнца, Д.Дэмірчана, С.Зарана, Н.Зарана, Г.Маары і інш. У лры 1950х г. (А.Шыраз, Х.Саг:ян, Г.Эмін, С.Капуцікян, Р.Аванесян, Х.Дапітэыц, С.Хандзадзян і інш.) падзеі 2й сусв. вайны, змены ў грамадскім і сац. жыцці.
    У 1960—70я г. пашыраецца тэматычны і жанравы дыяпазон лры, скіраванай на абнаўленне выяўл. сродкаў, паглыбленне сац.псіхал. аналізу з’яў і працэсаў, расце цікавасць да гіст. лёсу арм. народа і яго этнічнай самабытнасці (Г.Матэвасян, А.Айвазян, В.Петрасян, Р.Даваян,. А.Грыгаран і інш.). У 1980я г. ў'лру прыйшлі В.Мугнецян, Л.Хечаян, В.Акапян і інш. Асобнае месца ў сучаснай арм. лры займае лра т.зв. спюрка, створаная армянамі, што жывуць у іншых краінах свету (А.Ашакян, Амстэг, Г.Шахнур, М.Ішхан, Захрат, А.Карапенц).
    Архітэктура. Найб. старажытныя паселішчы на тэр. А. адносяцца да энеаліту. Высокай культурай адметныя збудаванні дзяржавы Урарту (9—6 ст. да н.э.). 3 перыяду элінізму (канец 1га тыс. да н.э.) захаваліся рэпггкі гарадоў Арташата, Тыгранакерта, крэпасць Гарні. У раннефеад. перыяд узніклі невял. замкікрэпасці (Ані, 5 ст; Амберд, 7—13 ст.), палацы (у Дзвіне, 4—5 ст.; Звартноцы, 7 сг.), хрысціянскія храмы (Эчміядзінскі сабор, 4—19 ст.; Ерэруйская, Тэкорская базілікі, 5 ст.; цэрквы ў Мастары, Рыпсімэ, Аручы, 7 ст.). Збудаванням 5—7 ст. харакгэрны кампакгная кампазіцыя, гармонія прапорцый, лаканічнасць дэкору. У часы новага ўздыму дойлідства (пачынаючы з 9 ст.) пабудаваны крэпасці і замкі (Тыгніс,
    Бджні, Ахтамар (дойлід Мануэл), буйныя манастырскія комплексы (Татэў, Санаін, Ахпат, Гегард), гасцініцы, трапезныя, кнігасховішчы, каравансараі, масты. Вялікі размах набыло горадабудаўніцтва ў г. Ані (кафедральны сабор, 989—1001, і храм Гагіка, дойлід Трдат), у 11—14 ст. — у Кілікійскім царстве (крэпасці, парты, палацы, манастыры, храмы, школы, шпіталі). 3 часу манголататарскага нашэсця будва заняпала і толькі пад сярэдзіну 17 ст. аднавілася (манастырскія комплексы Мунгі, ХорВірак і інш.). Нар. жыллё — глхатун (прамавугольнае ў плане са ступеньчатым драўляным шатром) — будавалася да 20 ст. Пасля далучэння да Рас. імперыі, асабліва ў канцы 19 — пач. 20 ст., у гарадах будавалі 2—3павярховыя шматкватэрныя дамы часцей галерэйнага тыпу, будынкі грамадскага прызначэння. 3 1930х г. пачалася комплексная забудова жылых кварталаў, распрацоўваліся аб’ ёмнапланіровачныя кампазіцыі паўд. тыпу жылля (арх. К.Алабян, Г.Кочар, М.Мазманян і інш.). У творчасці А. Таманяна спалучаліся сучасныя і традыц. арх. формы (Дом урада, 1926—41; тэатр оперы і балета, 1926—53; абодва ў Ерэване). Выкарыстанне ў будве ружовага і белага туфу надае своеасаблівы каларыт гарадам і пасёлкам А. У 1960—80я г. пошукі архітэкгараў накіраваны на стварэнне новых арх. формаў і сродкаў маст. выразнасці на аснове сучасных канструкцый, буд. і аддзелачных матэрыялаў. У Ерэване пабудаваны драмтэатр імя Г.Сундукяна (1966, арх. Р.Алавердзян), стадыён «Раздан»	(1967—72,	арх.
    К.Акапян, Г.Мушэгян), Дом моладзі (1979, арх. С.Хачыкян, А.Тарханян, Г.Пагасян, М.Закаран), музей сучаснага мастацтва А. (1985, арх. Д.Тарасян, Г.Адамян), спарт.канцэртны комплекс (1987, арх. Акапян, Мушэгян, Пагасян, Хачыкян; Дзярж. прэмія СССР 1987), аэрапорт «Звартноц» (каля Ерэвана, 1982, арх. Тарханян, Хачыкян, Л.Чаркезян, Ж.Шэхлян); мемарыял у памяць ахвяр генацыду армян 1915 (1965, арх. С.Калашан, Тарханян), манумент «Давід Сасунскі» (1959, скулыпар Е.Качар), помнікі Е.Чарэнцу (1985, арх. Тарасян, скульптар М.Нікагасян), М.Сар’яну (1986, арх. Тарханян, скульптар Л.Такмаджан); Ерэванскі метрапалітэн (1981). Арх.праекгныя інты распрацоўваюць планы забудовы нас. месцаў, што пацярпелі ад землетрасення ў снеж. 1988. Архітэкгараў у А. рыхтуе буд. фт Ерэванскага політэхн. інта. У 1933 засн. Саюз архітэктараў А.
    Выяуленчае маетацтва. На тэр. А. знойдзены наскальныя выявы 6га тыс. да н.э., энеалітычная чарнаглянцавая кераміка з геам. узорам, маст. вырабы з металу і чырвонагліняная кераміка з чорнай размалёўкай (2е тыс. да н.э.), вялізныя каменныя рыбы (вішапы). Рэшткі насценных размалёвак, ювелірныя вырабы адкрыты ва урарцкіх крэпасцях Эрэбуні і Тэйшэбаіні. Ад
    АРМЕНІЯ
    493
    эпохі элінізму захаваліся сярэбраныя чашы і рытоны. Мазаікай і размалёўкай упрыгожаны сярэдневяковыя храмы ў Арусы, Таліне, Лмбаце (7 ст.), Татаеве на Ахтамары (10 ст.), Ахтале і Ані (12— 13 ст.) Ранняя сярэдневяковая скульптура прадстаўлена стэламі 4—5 ст. з разнымі выявамі. 3 9 ст. вядомы стэлы з выявамі крыжа ў арнаментальным абрамленні. 3 10 ст. асн. відам выяўл. мастацтва стала кніжная мініяцюра (Т.Рослін, С.Піцак). У сярэдзіне 17 ст. з’явіўся станковы партрэт (А.Мркуз, М.Заграбян, Б.Салтанаў, сем’і Богушаў, Манасе), адзначаны ўплывам прыёмаў зах.еўрап. рэаліст. жывапісу. Асобнае месца займаюць 6 пакаленняў мастакоў Аўнатанянаў (канец 17—19 ст.), у творчасці якіх фарміраваўся свецкі рэаліст. кірунак. У 19 ст. арм. жывапіс узбагаціўся гіст. і быт. жанрамі (ААўнатанян, С.Нерсісян, Г.Башынджагян, В.Сурэнянц). За межамі А. працавалі скульптары А.ТэрМерукян, \.Гюрджан, графік Э.Шаін. У фарміраванні арм. маст. школы ў 1920я г. вял. ролю адыграла творчасць М.Сар’яна, С.Агаджаняна, Е.Татэвасяна, Г.Гюрджана, Ф.Тэрлемезяна і інш. Тэматычныя карціны стваралі САракелян, А.Каджан, А.БажбеукМелікян, нацюрморты — Г.Грыгаран. Развівалася манум. і станковая скулыггура (ХСарксян, С.Сцепанян, А.Урарту), станковая і кніжная графіка (Каджаан, Т.Хачванкян), тэатр.дэкарац. мастацтва (Г.Якулаў, М.Арупан, Сар’ян і інш.). У 1940—50я г. наглядалася развіццё сюжэтнай карціны, пейзажа, нацюрморта (М.Абегян, М.Асламазян, М.Зардаран, Л.БажбеукМелікян, С.Мурудзян, Г.Ханджан, В.Айвазян), скулыпуры (Е.Качар, Н.Лікагасян, С.Багдасаран, Г.Чубаран і інш.). Сучасныя жывапісцы і графікі імкнуцца да аналіт. вывучэння аб’екга, асэнсавання гісторыі і нар. паданняў (ААкапян, Р.Адалян, М.Петрасян, А.Укапян, А.Хачыкян, Р.Хачатран, Г. і Р.Элебікяны і інш.). У галіне тэатр. жывапісу працуюць А.Мірзаян, САрутчан; у дэкар.прыкладным мастацтве — керамісты П.Сіманян, Р.Швердзян, А.Бдзеяд і інш, Мастакоў у А. рыхтуюць Мастацкатэатр. інт і маст. вучылішча імя Ф.Тэрмелезяна ў Ерэване. У 1932 засн. Саюз мастакоў А.