• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АРЛЕЯ, возера ў Беларусі, у Полацкім рне Віцебскай вобл.. у бас. р. Сосніца. За 43 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 0,65 км2, даўж. 2,33 км, найб. шыр. 0,43 км, найб. глыб. 2,7 м. Пл. вадазбору 12,3 хм . Даўж. берагавой лініі 6,2 км. Берагі нізкія. на 3 сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, каля ўсх. берага — апясчаненым глеем. Схілы катлавіны выш. 2 м, на ПнЗ — да 15 м, парослыя хмызняком і разараныя. Упадаюць 3 ручаі, выцякае р. Дражбітка.
    АРЛІ, Арліт (Arlit), буйны уранаварудны раён на Пд Сахары ў Нігеры. Радовішчы уранзмяшчальных пясчанікаў, якія залягаюць на глыб. 40—50 м у каменнавугальных, юрскіх і мелавых кантынентальных адкладах чахла Афрыканскай платформы. Агульныя запасы урану ацэньваюцца ў 250 тыс. т (1978). Сярэдняя колькасць металу ў рудзе 0,2—0,4%. Радовішчы распрацоўваюцца з 1970 адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтр — г. Арліт.
    АРЛОВА Галіна Аляксандраўна (н. 30.11.1928, Віцебск), бел. актрыса. Нар. арт. Беларусі (1991). У 1948 скончыла студыю пры тры імя Я.Коласа, у якім і працавала. 3 1959 у тры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных і драм. роляў: Маланка («Машэка» В.Вольскага), Ягадка («Амністыя» М.Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М.Чарота), Зуйчыха («Страсці па Аўдзею» І.Бутрамеева), Алена («Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага), Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага). Дзярж. прэмія Беларусі 1989 (за ролі ў радыёспектаклях «Хамуціус» паводле А.Куляшова і «Рыбакова хата» паводле Я.Коласа).
    АРЛОВА Любоў Пятроўна (11.2.1902, г. Звянігарад — 26.1.1975), руская акгрыса. Нар. арт. СССР (1950). Вучылася ў кансерваторыі (1919—22), тэатр. тэхнікуме (1922—25) у Маскве. У 1926—33 артыстка муз. тра імя У.І.НеміровічаДанчанкі. 3 1955 у тры імя Массавета. Здымалася ў кіно: Анюта . («Вясёлыя хлопцы»), Марыён Дыксан («Цырк»), Дуня («ВолгаВолга»), прафесар Нікіціна і актрыса Шатрова («Вясна»); сярод роляў у тэатры:
    Нора («Нора» Г.Ібсена), Патрык Кэмпбэл («Мілы лгун» Дж.Кілці). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1950.
    АРЛОВА Таццяна Дзмітрыеўна (н. 28.7.1935, Масква). бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Скончыла БДУ (1959). Выкладчык БДУ (з 1972). Даследуе пытанні сучаснага бел. тэатр. мастацтва. Аўтар манаграфіі «Ты і я» (1969) пра надзённыя праблемы тра, эцюдаў пра акцёраў «Купалаўцы» (1985), праблемных артыкулаў, творчых партрэтаў майстроў бел. тэатра, радыёцыкла пра гісторыю і сённяшні дзень бел. тэатра.
    АРЛОВІЧ Валянцін Антонавіч (н. 2.1.1947, в. Краснае Маладзечанскага рна Мінскай вобл.), бел. фізік. Др фізікаматэм. н. (1990), праф. (1992). Скончыў БДУ (1969). 3 1969 у Інце фізікі АН Беларусі. Распрацаваў новыя метады кагерэнтнай спектраскапіі камбінацыйнага рассеяння святла, да
    Да арт. Арлекін. П. Сезан. Перо і Арлекін. 1888.
    следаваў уплыў квантавых шумаў на нелінейнааптычныя працэсы. стварыў высокаэфекгыўныя цвердацельныя і газавыя лазеры.
    АРЛОВІЧЫ, вёска ў Беларусі, у Дубровенскім рне Віцебскай вобл., на р. Дняпро. Цэнтр Валяўкоўскага с/с і саўгаса «Арловічы». За 36 км ад Дуброўна, 143 км ад Віцебска, 44 км ад чыг. ст. Асінаўка. 352 ж.. 128 двароў (1995). Сярэдняя школа, клуб, бка, камбінат быт. абслутоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Парк пейзажнага тыпу 19—20 ст. — помнік садовапаркавага мастацтва.
    АРЛОЎ Алег Рыгоравіч (18.7.1934, в. Старасакольнікі Новасакольніцкага рна Пскоўскай вобл. —22.4.1995), бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1966). 3 1966 выкладаў у Віцебскім пед. інце. Працаваў у жанры
    тэматьгчнай карціны, пейзажа, партрэта. Творам уласцівы эмацыянальная выразнасць, экспрэсіўнасць, імпрэсіяністычная сакавітасць фарбаў: «Разбураны горад» (1960), «Пейзаж у Лескавічах», «Лучоса», «Каток у Віцебску», аўтапартрэт (усе 1970), «Раніца ў Дуброўне», «Стары замак», партрэты мастакоў А.Салаўёва і А.Мемуса (усе
    1980), «Зіма ў Здраўнёве» (1985), «Плошча Перамогі» (1990), «Рыга», «Стары Полацк», «Старая Беліца» (усе 1993). МЛ.Цыбульскі.
    АРЛОЎ Аляксандр Іванавіч (30.8.1873, С.Пецярбург — 10.10.1948), рус. і ўкр. дырыжор. Нар. арт. Расіі (1945). Праф. (1927). 3 1912 сімф. і оперны дырыжор, у тл. аркестра С.Кусявіцкага, Кіеўскай укр. оперы (1925—29). 3 1930 дырыжор Вял. сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Муз. кіраўнік пастановак многіх опер, у тл. «Турандот» Дж. Пучыні і «Каралі Мадонны» Э.ВольфаФерары.
    АРЛОЎ Аляксандр Мікалаевіч (1908, Віцебск — 1942), бел. скулытгар. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1929). Чл. Віцебскага філіяла Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (1928— 30). Удзельнічаў у скулытг. афармленні Дома ўрада (1933), Акруговага Дома афіцэраў (1935), Палаца піянераў (1936; усе ў Мінску), бел. павільёна на Усесаюзнай с.г. выстаўцы ў Маскве (1939). Загінуў у фаш. канцлагеры.
    АРЛОЎ Аіяксей Рыгоравіч (5.10.1737, с. Любліна Цвярской вобл. — 5.1.1808), расійскі дзярж. і ваенны дзеяч. Ген.аншэф (1769), граф (1762). Брат Р.Р.Армва. Адзін з гал. удзельнікаў дварцовага перавароту 1762, у выніку якога прастол заняла Кацярына II. У званні сяржанта атрымаў чын ген.маёра (1762), аказваў вял. ўплыў на дзярж. справы. 3 1769 камандаваў рас. эскадрай у Міжземным моры. За перамогі над турэцкім флотам каля Наварына і ў Чэсменскім баі 1770 атрымаў тьггул Чэсменскага. 3 1775 у адстаўцы. У маёнтках А. выведзена арлоўская рысістая парода верхавых коней.
    АРЛОЎ Георгій Міхайлавіч (8.4.1901, Курск — 16.4.1985), рускі архітэкгар. Hap. арх. СССР (1970), правадз. член
    484 арлоў
    AM СССР (з 1979). Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым тэхн. вучылішчы (1921—26). Праф. Маскоўскага арх. інта (з 1969); 1ы сакратар праўлення Саюза архітэкгараў СССР (1963—81). Адзін з аўтараў праекта Днепрагэса (1927—32) і яго аднаўлення ў 1944—50, гал. архітэкгар Кахоўскай (1951—55), Крамянчугскай (1955) і Брацкай
    (1960—67) ГЭС. Дзярж. прэмія СССР 1951, Дзярж. прэмія Расіі 1969.
    АРЛОЎ Дзмітрый Аляксеевіч (26.9.1903, Масква — 18.6.1969), акцёр, рэжысёр. Нар. арт. Беларусі (1940). Праф. (1961). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастаціва ў Маскве (1925). У 1936—51 акцёр і рэжысёр Дзярж. рус. драм. тра Беларусі. У 1948—69 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, дасканалага прафес. майстэрства: Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), цар Фёдар Іаанавіч (аднайм. п’еса А.К.Талстога), Мальволіо («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Чайка («Што пасееш, тое і пажнеш» В.Палескага). Пастаноўкі А. вызначаліся тэатр. культурай, раскрыццём аўтарскай задумы твора: «Дзядзя Ваня» А.Чэхава (1949), «Шалёныя грошы» ААстроўскага (1961) і інш. Здымаўся ў кіно («Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Веснавыя навальніцы» і інш.).
    Літ.: Ві шкар о ( Б. Акцёр, рэжысёр, педагог (Дз.ААрлоў) // Майстры беларускай сцэны. Мн„ 1960; Бурьян Б., Лнсневскнй Л . На театральных перекрёсгках. Мн., 1967.
    АРЛОЎ Дзмітрый Мікалаевіч (20.5.1892, г. СпаскРазанскі, Расія — 19.12.1955), рускі акцёр. Нар. арт. Расіі (1943). Скончыў тэатр. школу П.І.Ільіна (1918, Харкаў). У 1922—44 у Маскоўскім тры Рэвалюцыі, з 1944 у МХАТ. Вострахарактарны акцёр. Яго мастацтва адметнае шчырасцю, мяккім гумарам і гратэскавай сатырычнасцю. Сярод роляў: Юсаў («Даходнае месца» А.Астроўскага), Глоба («Рускія людзі» К.Сіманава), Трыстан («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). Дзярж. прэмія СССР 1947.
    АРЛОЎ Іван Аляксеевіч (10.11.1902, г. Віцебск — 2.9.1980), ваен. дзеяч, ген.лейтэнант (1944). У Чырв. Арміі з 1922. Скончыў Ваеннапаліт. акадэмію (1936), быў нач. палітаддзела акадэміі, нач. аддзела Палітупраўлення РСЧА, нач. Вышэйіпых курсаў палітсаставу. У Вял. Айч. вайну з 1941 ваенком знішчальнага авіякорпуса, чл. Ваен. савета ГША краіны. Зах., Паўн., Цэнтр. франтоў ПІІА. Удзельнік абароны Масквы, Сталінграда, Ленінграда. Да 1953 у цэнтр. апараце Мінва абароны СССР.
    АРЛОЎ Леў Мікалаевіч (н. 2.1.1940, Варонеж), бел. фізік. Др фізікаматэм. н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1961). 3 1965 у Інце фізікі АН Беларусі. Навук. працы па фіз. элекгроніцы, лазернай фізіцы і лазерным прыладабудаванні. Правёў даследаванні механізмаў і цеплавых рэжымаў генерацыі розных тыпаў лазераў, эфекту паляры
    САрлоУ, А.Антропаў, М.Штам. Помнік Юрыю Далгарукаму ў Маскве. 1954.
    зацыйначастотнай неўзаемнасці ў кальцавых лазерах.
    7k.: Тепловые эфекты в газовых лазерах. Т. 1. Актнвные среды іазоразрядных лазеоов Мн., 1992.	'
    АРЛОЎ Рыгор Рыгоравіч (17.10.1734 ___ 24.4.1783), расійскі дзярж. і ваен. дзеяч. Граф (1762). Брат К^.Арлова. Удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63, дварцовага перавароту 1762, у выніку якога прастол заняла Кацярына II. У 1763—75 ген.фелвдцэйхмайстар рус. арміі. У 1771 кіраваў задушэннем «чумнага бунту» ў Маскве. У 1772 узначальваў рус. дэлегацыю на перагаворах з Турцыяй. Ініцыя
    тар заснавання Вольнага эканам. тва (1765) і яго першы прэзідэнт. 3 1775 у адстаўцы.
    АРЛОЎ Сяргей Міхайлавіч (14.9.1911, С.Пецярбург — 18.11.1971), рускі скульгггар. Нар. мастак РСФСР (1968). Чл.кар. AM СССР (1954). Скончыў Валагодскі маст. тэхнікум (1925). Аўтар кампазіцый з фарфору на героікаэпічныя тэмы, матывы рас. гісторыі і нар. казак. Асн. творы ў галіне манум. скульптуры: «Маці» (1943), «Аляксандр Неўскі» (1943—44), «Казка пра рыбака і рыбку» (1944; усе тры Дзярж. прэмія СССР 1946), помнік Юрыю Далгарукаму ў Маскве (1954, разам з А.Антропавым і інш.), Афанасію Нікіціну ў г. Цвер (1955).
    АРЛОЎ Сяргей Сяргеевіч (22.8.1921, в. Меіра Валагодскай вобл. — 7.10.1977), рускі паэт. Скончыў Ліг. інт імя Горкага (1954). У 1941—44 ваяваў на фронце. Першыя кнігі вершаў «Трэцяя хуткасць» (1946) і «Паход працягваецца» (1948) прысвяціў Айч. вайне. У збках вершаў «Памяць сэрца» (1960), «Адданасць» (1973), «Кастры» (1978), паэмах «Песня Ленінграду» (1957), «Слова пра Цыялкоўскага» (1962), «На вастрыі стралы барвовай» (1980) і інш. філас. і лірычныя разважанні пра час, лёс пакалення, будучыню роднай зямлі. Своеасаблівасць яго вершаў у непасрэднасці, пранікнёнасці паэт. інтанацый.
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—3. М., 1979—80.
    С.Н. Чубакоў.
    АРЛОЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 25.8.1953, г. Полацк), бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1975). 3 1988 у выдве «Мастацкая літаратура». 3 1989 віцэпрэзідэнт Бел. ПЭНклуба. Друкуецца з 1976. Дэбютаваў вершамі. У прозе распрацоўвае гіст. тэматыку: «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Асветніца з роду Усяслава: Ефрасіння Полацкая» (1989), «Рандэву на манеўрах», «Ефрасіння Полацкая», «Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі» (усе 1992), «Міласць князя Гераніма» (1993), «Пяць мужчын у леснічоўцы», «Таямніцы полацкай гісторыі» (абедзве 1994). Героі яго твораў — патрыёты роднай зямлі, славутыя людзі Беларусі, якія памнажалі яе славу і гонар, не шкадавалі свайго жыцця дзеля пгчасця Бацькаўшчыны. Аўтар зб. вершаў у прозе «Там, за дзвярыма» (1991), кн. ліг.публіцыст. артыкулаў і эсэ «Совершенно секретно», або Адзін у трох іпастасях» (1992), «Мой радавод да пятага калена» (1993). Перакладае з рус., укр., фінскай моў. І.У.Саламевіч.