• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АРМАГЕДОН (грэч. Armagedon), паводле Бібліі месца збору сіл Сатаны для вырашальнай бітвы з Богам; у шырокім сэнсе — сімвал спрадвечнага процістаяння і апошняй бітвы Дабра са Злом. Такая ідэя выказана ў Старым запавеце, але тэрмін А. і канкрэтызаваны сюжэт належыць Адкрыццю св. Іаана Багаслова (Апакаліпсіс), паводле якога гэты паядынак павінен скончыцца перамогай Хрыста і Страшным судом, на яш канчаткова будзе вызначаны лёс усіх уваскрэслых: выратаваныя пойдуць у «нябесны Іерусалім», а недараваныя — у пекла. Ідэя А ў рознай інтэрпрэтацыі падаецца некаторымі пратэстанцкімі канфесіямі (адвентыстамі, сведкамі Іеговы, Царквой уніфікацыі і інш.). Яна цесна звязана з хрысц. вучэннямі эсхаталогіі, прадвызначэння, хіліязму, а таксама з’яўляецца падставай для апалогіі ці абвяржэння канцэпцыі новай сусв. вайны, катастрофы і г.д.
    А.А.Цітавец.
    АРМАДА (ад ісп. armada флот, эскадра), устарэлая назва вялікай колькасці сабраных у адным раёне караблёў, самалётаў або танкаў, якія дзейнічаюць адначасова і ўзгоднена. Гл., напр., «Непераможная армада».
    АРМАКАМЕННЫЯ КАНСТРУКЦЫІ, часткі будынкаў ці збудаванняў (сцены, калоны, слупы, прасценкі, перамычкі і інш.), мураваныя з каменю або цэглы і ўзмоцненыя арматурай. Для арміравання выкарыстоўваюць стальныя сеткі, якія ўкладваюцца ў гарыз. швы для павелічэння нясучай здольнасці А.к. пры сцісканні; стрыжні і дрот — укладваюцца ўнутры каменных элементаў і супрацьстаяць у асн. расцягванню. Выкарыстоўваюць таксама ўзмацненне каменнай муроўкі ж.б. элементамі (комплексныя канструкцыі).
    АРМАТА, 1) старажытная назва артыл. гарматы, якая з’явілася на Русі ў 2й пал. 14 ст. 2) Назва на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы ў 15—17 ст. разнастайнай зброі і засцерагальнага ўзбраення. 3) Назва артьшерыі бел. гарадоў і замкаў у 15—17 ст.
    АРМАТУРА (ад лац. armatura узбраенне, амуніцыя), дапаможныя, звычайна стандартныя прылады, прыстасаванні і дэталі, неабходныя для забеспячэння нармальнай работы абсталявання і тры
    валасці канструкцый. А. ж а л е з a бетонных канструкцый успрымае пераважна расцягвальныя намаганні і стварае папярэдняе напружанне. Падзяляецца на рабочую (разліковую), мантажную і размеркавальную (канструкцыйную). А павінна быць трывалая, шгастычная, вязкая, добра зварвацца.
    Найб. пашырана А стальная стрыжнёвая (гарачакачаная, умацаваная тэрмічна і выцягваннем) і драцяная (арматурны дрот, пасмы, канаты, тканыя і зварныя сеткі). Дыям. стрыжнёвай А. 6—90 мм, драцяной 3—8 мм. Для паляпшэння счаплення А з бетонам ёй надаюць перыядычны профіль. У якасці A жалезабетонных канструкцый выкарыстоўваюць таксама шкловалакно і вырабы з яго, шклапластыкі і інш. А. трубаправод н а я рэгулюе цячэнне вадкасці, паліва, газу, пары па трубах. Падзяляецца на запорную, рэгулявальную, вадазборную і засцерагальную (вентылі, краны, засаўкі, клапаны, рэгулягары ціску, кандэнсатаадводчыкі і інш.). А. электратэхнічная — шчыткі, патроны, выключальнікі, штэпсель
    Да арт. Арматуркыя работы. Тэхналагічная схема вырабу шырокіх арматурных сегак на аугаматызаванай^ паточнай лініі: 1 — стыкавая зваркэ стрыжняў; 2 — праўка стрыжняў; 3 — зварка сетак;
    4 — падоўжная рэзка сетак; 5  папярочная рэзка сетак; 6  пакетаванне сетак; 7 — змотванне сетак у рулон; 8 — транспартаванне кантэйнера з пакетам сетак.
    ныя разеткі і вілкі, некаторыя дэталі эл. машьш, дэталі і прыстасаванні для мацавання ізалятараў і правадоў і інш. А. с в я т л о тэхнічная — часткі асвятляльных прыстасаванняў, прызначаныя для размеркавання светлавога патоку і аховы вачэй ад яркіх прамянёў, для падводу эл. току, прымацавання і аховы лямпаў ад пашкоджанняў і інш. A. п я ч н а я (металургічных пячэй) — сукупнасць метал. частак, якія павялічваюць трываласць печы і ахалоджваюць яе вонкавую паверхню.
    АРМАТУРНЫЯ РАБОТЫ, комплекс работ па вырабе, укладцы ў форму ці ўстаноўцы на месца бетанавання (ManTax) арматурных элементаў жалезабетонных канструкцый. Уключаюць нарыхтоўку арматурных стрыжняў, выраб арматурных сетак ці каркасаў, іх зборку і ўстаноўку ў форму ці апалубку.
    Стрыжні робяць з арматурнай сталі на
    488 АРМАЦЭМЕНТАВЫЯ
    спец. станках, сеткі і каркасы — на станках з гібачнай бэлькай. Плоскія сеткі і каркасы шыр. да 1 м вырабляюць кантактнай зваркай на зварачных машынах і аўгаматызаваных паточных лініях, лрасторавыя каркасы збіраюць у асн. на гарыз. і верт. кандукгарахманіпулятарах. Арматуру для папярэдне напружаных канструкцый да ўкладкі ў форму расцягваюць гідраўл. дамкратамі ці падаўжаюць награваннем да 300—450 °C. Арматуру дая маналітных
    канструкцый (напр., плацін) зварваюць з сетак. каркасаў і інш. элементаў, устаўляюць у формы або апалубку кранамі, маніпулятарамі і да т.п.
    АРМАЦЭМЕНТАВЫЯ КАНСТРУКЦЬП, танкасценныя будаўнічыя канструкцыі з дробназярністага бетону, арміраванага частымі тканымі ці зварнымі сеткамі з тонкага дроту. А.к. лёгкія, трывалыя, воданепранікальныя, адрозніваюцца дысперсным размеркаваннем трэшчын і замаруджаным іх раскрыццём. Выкарыстоўваюцца як апорныя і агараджальныя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, пры будве рэзервуараў, вадаводаў, невял. суднаў, водаахоўных элементаў метрапалітэна і г.д.
    Адрозніваюць Ак. з дысперсным арміраваннем (да 4 тонкіх сетак з дроту дыям. 0,7— 1 мм на 1 см таўшчыні канструкцыі) і камбінаваным (2 тонкія сеткі і 1 каркасная з дроту дыям. 3—4 мм). Іх робяць пераважна ў выглядзе тонкіх (10—30 мм) прасторавых канструкцый складкаватага і хвалепадобнага профіляў пралётам да 75 м. Канструкцыі пралётам да 18 м складаюцца з адааго элемента, больш за 18 м — з некалькіх. Ак. вырабляюцца ў спец. матрыцах ці напырскваннем бетоннай сумесі.
    АРМЁЙСКІЯ КАМІТЭТЫ, гл. Салдацкія камітэты.
    АРМЕНІЯ, Рэспубліка А р м е н і я . Размешчана ў паўд. частцы Закаўказзя. Мяжуе на Пн з Грузіяй, на У і ПдЗ з Азербайджанам, на Пд з Іранам, на 3 з Турцыяй. Пл. 29,3 тыс. км . Нас. 3677 тыс. чал. (1992). Дзярж. мова — армянская. Сталіца — г. Ерэван. Нац. свята — Дзень незалежнасці (28 мая).
    Дзяржаўны лад. А. — дэмакр. рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1978. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Вышэйшы заканадаўчы орган — Вярх. Савет, вышэйшы выканаўчы і распара
    дчы орган — Савет Міністраў, які ўзначальвае прэм’ерміністр.
    Прырода. А. эаймае паўн.ўсх. ч. Армянскага нагор’я, акаймаванага паўн. і ўсх. хрыбтамі М.Каўказа. На Пн па мяжы з Грузіяй цягнецца Самхецкі хр. (2548 м, г. Лалвар), на Пд ад яго — Ларыйскае плато (выш. да 1400 м), уздоўж паўд. мяжы якога праходзіць Базумскі хр. Паміж Базумскім і паралельным яму Памбакскім хр. ляжыць Памбакская катлавіна, на ПнЗ — Джава
    Да арт. Арматурныя работы. Арматурны станокаўтамат: 1 — прыёмнае прыстасаванне; 2 — правільны барабан; 3 — механізм падачы і рэзкі; 4 — пульт кіравання.
    Армацэментавыя канструкцыі: a — панэль хвалепадобнага профілю; б — зборнаманалітная абалонка з армацэментавых элементаў (крыты рынак «Камароўскі» ў Мінску).
    хецкі хрыбет. На 3 узвышаецца вулканічны масіў Арагац (выш. да 4090 м). Хрыбты Гегамскі на 3, Вардэнскі на Пд і Шахдагскі на ПнУ і У акружаюць тэкганічную ўпадзіну, ў якой знаходзіцца высакагорнае воз. Севан. На ПдУ А. самы высокі ў Закаўказзі Зангезурскі хр. (выш. 3904 м, г. Капутджух), на ПнУ ад яго вулканічнае Карабахскае нагор’е (выш. 2000—3000 м). У паўд.зах. частцы А. акумулятыўная Арарацкая раўніна (выш. 800—1000 м). Каля */з плошчы А ўкрыта андэзітабазальтамі, туфамі, пемзамі, перлітамі і інш. прадуктамі вывяржэння вулканаў. Для асобных раёнаў А. харакгэрна сейсмічнасць. Працягваюцца гораўтваральныя працэсы, адбываюцца землетрасенні (апошняе катастрафічнае ў снеж. 1988). Карысныя выкаіші: радовішчы меднамалібдэнавых, меднакалчаданавых, залатых, жал. і поліметалічных рудаў, нефелінавых сіенітаў, каменнай солі, буд. матэрыялаў (туфы розных адценняў і якасцяў, базальты, граніты, мармур, пемза, вапнякі, вогнетрывалыя гліны). Выяўлены прамысл. паклады паўкаштоўных і выра
    бных камянёў (агат, біруза, яшма, абсідыян). Шмат мінер. крыніц. Клімат субтралічны кантынентальны, сухі; асаблівасці абумоўлены горным рэльефам, блізкасцю Чорнага і Каспійскага мораў, уплывам засушлівага Іранскага і Малаазіяцкага нагор’яў. На раўнінах сярэдняя тра студз. 5 °C, ліп. 25 °C, ападкаў каля 400 мм за год. На горных шіато і схілах гор (да 1400 м) сярэдняя тра студз. ад 4 °C да 6 °C, ліп. ад 18 °C да 20 °C, ападкаў каля 500 мм за год. У сярэднягор’і клімат умераны, сярэдняя тра студз. ад 2 °C да 8°С, ліп. 18 °C, ападкаў 600—800 мм за год. У высакагор’ях сярэдняя тра студз. ад 9 °C да 14 °C, ліп. ад 10 °C да 15 °C, магуінае снежнае покрыва. Рэкі А. бурныя, парожыстыя, багатыя гідраэнергарэсурсамі, буйнейшая пагранічная р. Аракс. Па тэр. А цякуць прытокі рэк Аракс (Раздан, Арпа, Варатан і інш.) і Куры (Дэбед з Памбакам і Дзарагетам). Каля 100 горных азёраў, самае вялікае — Севан, для папаўнення якога прабіты горны 48кіламетровы тунэль р. Арпа — Севан. Глебы Арарацкай раўніны і прылеглых перадгор’яў (да 1200 м) шэразёмныя і светлабурыя, у паніжэннях саланчакі і сланцы. У паўд. рафіах да выш. 1800 і ў паўн. да 800 м' — каштанавыя глебы, вышэй — горныя лугавыя, лясныя, лугаватарфяныя; на вулканічных плато — горныя чарназёмы. У перадгор’ях калючыя хмызнякі, падушкападобныя астрагалы і аканталімоны, ксерафільныя зараснікі. На паўн.ўсх. (да выш. 2000 м) і паўд.ўсх. (да выш. 2400 м) схілах лісцевыя лясы (усх. бук, дуб, граб). У стэпавым поясе (да 2100—2200 м) пераважае кавыльная і ціпчаковая расліннасць, вышэй — ксерафітнае рэдкалессе, субальпійскія і альпійскі лугі. На вяршынях (Арагац, Капутджух) фірнавыя палі і ледавікі.
    Жывёльны свет у перадгор’ях: паўзуны (порза, каўказская гадзюка), грызуны, скарпіёны, у трысняговых зарасніках — дзік, чаротавы кот, шакал; у гарах — безааравы казёл, сірыйскі мядзведзь, рысь, вавёрка і інш. Акліматызаваны янотападобны сабака, нутрыя, плямісты усурыйскі алень. Запаведнікі: Дыліжанскі, КарагельскіСіўліцкі (на мяжы з Азербайджанам), Хасроўскі, Эрэнійскі, Шыкахохскі. Нац. парк Севан.
    Насельніцтва. Асноўнае насельніцтва — армяне (93,3%; 1992); жывуць таксама рускія, курды, украінцы, беларусы, грузіны, грэкі, асірыйцы і інш. У сувязі з арм.азерб. канфліктам большасць азербайджанцаў выехала, а ў А. перасялілася значная колькасць армян з Азербайджана. Большасць вернікаў належыць да Армянскай апостальскай царквы. Сярэдняя шчыльнасць 115 чал. на 1 км2. Натуральны прырост — 15 чал. на 1000 жыхароў. Гар. насельніцтва складае 68% (1989). 50% сельскага насельніцгва жыве ў горным поясе 1500— 2000 м. Найб. гарады (1995): Ерэван (1248 тыс. ж.), Гюмры (211 тыс. ж.), Ва