• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    АРМІРАВАНАЕ ШКЛО. ліставое сілікатнае шкло, у якое пры фармаванні запрасавана зварная метал. сетка. Выкарыстоўваецца для шклення светлавых праёмаў і пакрыццяў будынкаў і збудаванняў, святлопрапускальных перагародак, агароджы лесвічных клетак. шахтаў ліфтаў і г.д. Вырабляецца неперарыўным пракатам. Ад удару ці ўздзеяння высокай тры не рассыпаецца на асколкі. Дапускае разрэзку і адломку без растрэсквання. Сетка робіцца з дроту дыяметрам 0,35—0,45 мм. Святлопрапусканне 65% і болей.
    АРМІРАВАННЕ (ад лац. аппаге умацоўваць, забяспечваць), умацаванне матэрыялу ці канструкцыі інш. матэрыялам. Выкарыстоўваецца пры вырабе жалезабетонных і каменных канструкцый (гл. Армакаменныя канструкцыі, Армацэментавыя канструкцыі, Жалезабетонныя канструкцыі}, вырабаў са шкла (гл. Арміраванае шкло), пластмасаў, керамікі, гіпсу і г.д. (гл. Арміраваныя матэрыялы). Пашыраны кампазіцыйныя матэрыялы, арміраваныя высокатрывалымі валокнамі.
    АРМІРАВАНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ, матэрыялы, узмоцненыя іншымі, больш трывалымі матэрыяламі. Найб. пашыраныя А.м.: жалезабетон (узмоцнены арматурай), матэрыялы на аснове металаў, керамікі, пластычных масаў, шкла (гл. Арміраванае шкло), арміраваныя ніткі, валакністыя кампазіцыйныя матэрыялы. 3 буд. матэрыялаў арміраваннем атрымліваюць арміраваныя буд. канструкцыі (гл. Армакаменныя канструкцыі, Армацэментавыя канструкцыі, Жалезабетонныя канструкцыі).
    Металічныя Ам. бываюць: гарачатрывалыя (напр., нікель, хром, кобальт і іх сплавы, арміраваныя тугаплаўкімі валокнамі вальфраму, малібдэну, карбідаў, аксідаў і нітрыдаў); нізкатэмпературныя канструкцыйныя (алюміній, магній, тытан і іх сплавы, арміраваныя высокатрывалымі валокнамі сталі, бору, берылію, карбіду і двухаксіду крэмнію); са спец. фіз. ўласцівасцямі (элекгракантакгныя матэрыялы на аснове серабра і медзі, арміраваныя валокнамі вальфраму). 3 метал. Ам. робяць пасудзіны ціску, абалонкі. элементы самалётаў і суднаў, дэталі машын і
    прылад. Керамічныя Ам. — матэрыялы на аснове аксідаў, нітрыдаў, барыдаў і інш, тугаплаўкіх злучэнняў, арміраваныя валокнамі вальфраму, малібдэну, сталі і ніобію, а таксама ніткападобнымі крышталямі аксідаў і карбідаў. Выкарыстоўваюцца як вогнетрывалыя і канструкцыйныя матэрыялы. Арміраваныя пластыкі (шклапластыкі, тэксталіт, вуглепласты, азбапластыкі, гетынакс, метала і борапластыкі і інш.) маюць у сабе ў якасці ўмацавальнага напаўняльніка валакмістыя матэрыялы — сечаныя валокны, жтугы, тканіны, паперу, драўляную шпону. Арміраваныя ніткі складаюцца з асяродкавых (каркасных) нітак (надаюць трываласць), абвітых інш. матэрыяламі (для вонкавага эфекту, гіграскапічнасці, паветрапранікальнасці і інш.).
    АРМІЯ (франц. аппёе ад лац. аппаге узбройваць), 1) ваенны орган дзяржавы, прызначаны праводзіць яе палітыку сродкамі ўзбр. насілля.
    Узнікла разам з дзяржавай. Кожная сацэканам. фармацыя мела адпаведныя формы арганізацыі. Вядомы А.: масавая, наёмная, міліцыйная. пастаянная, рэгулярная. Паста
    янныя ўзбр. атрады разам з апалчэннем складалі аснову будаўніцтва першых рабаўладальніцкіх дзяржаў. Тады з’явіліся амаль усе формы арганізацыі А, якая складалася з лёгкай, сярэдняй і цяжкай пяхоты, конніцы. калясніц баявых і інш. У феад. эпоху фарміраваліся і выкарыстоўваліся таксама вярбовачныя і наёмныя войскі, у ВКЛ у 14— 18 ст. аснову А складала апалчэнне — т.зв. паспалітае рушэнне, ядром якога была княжацкая дружына, вярбовачныя і наёмныя атрады і інш. Пазней узнікла кадравая армія сучаснага тыпу.
    2)	Сукупнасць узброеных сіл дзяржавы. 3) Аператыўнае аб’яднанне пэўнага віду ўзбр. сіл. Складаецца з некалькіх злучэнняў і часцей розных родаў войскаў, у тл. спец. войскаў. Выконвае аператыўныя задачы ў ходзе баявых дзеянняў. Бываюць А. агульнавайсковыя, танкавыя і інш. Кожная А. мае свой нумар або найменне. Звычайна А. ў час вайны ўваходзіць у склад фронту (групы А., армейскай групьі), але можа дзейнічаць і самастойна. 4) Від узбр. сіл (побач з ракетнымі вой
    скамі, войскамі ППА, ВПС, ВМФ). Гл. Сухапутныя войскі. 5) Частка ўзбр. сіл дзяржавы, спец. падрыхтаваная для раптоўнага нападу на тэрыторыю якойн. краіны ў пачатку або ў ходзе вайны (А. нападу) або першаснай абароны граніцы дзяржавы ад раптоўнага нападу агрэсара, каб забяспечыць ваенную мабілізацыю і разгортванне гал. сіл (А. прыкрыцця). 6) У пераносным сэнсе — вял. колькасць людзей, аб’яднаных якойн. агульнай справай, прыкметай (напр., працоўная А. і інш.).
    «АРМІЯ ВЫРАТАВАННЯ» (англ. Salvation Army), міжнародная рэлігійнафілантрапічная аргцыя. Засн. ў 1865 у Лондане англ. прапаведнікамметадыстам У.Бутсам, да 1878 наз. Хрысціянская місія. Дзейнасць аргцыі пабудавана паводле ваен. прынцыпу (кіраўнік мае званне генерала). У рабоце спалучае пропаведзь Евангелля і пракгычную сац. службу, накіраваную на аблягчэнне становішча тых, хто церпіць нястачу і мае патрэбу ў дапамозе (арганізацыя грамадскіх сталовак. начлежак, бальніц, школ і г.д.). Дзейнічае ў 96 краінах, налічвае больш за 14 тыс. карпусоўпрыходаў (1994). Штабкватэра ў Лондане.
    АРМІЯ КРАЁВА (АК; Armia Krajowa літар. армія краіны), падпольная ваен. арганізацыя, якая дзейнічала ў 1942—45 на акупіраванай фаш. Германіяй тэр. Польшчы і частцы тэр. б. СССР (Украіна, Беларусь, Літва). Падпарадкоўвалася польск. эмігранцкаму ўраду ў Лондане. Камандуючыя АК: генералы С.Равецкі, Т.Камароўскі, Л.Акуліцкі. Налічвала 250—300 тыс. чал. У паліт. адносінах будавалася на аснове «надпартыйнасці», тэорыі «двух ворагаў» — Германіі і СССР. Зыходзячы з гэтага абмяжоўвалася арганізатарскай работай, фарміраваннем шырокай сеткі падп. аргцый, стварэннем штабоў і інш. органаў, якія пасля краху акупац. рэжыму павінны былі забяспечыць прыход да ўлады эмігранцкага ўрада, аднаўленне граніц даваен. Польшчы. Пасля разрыву адносін паміж СССР і польск. эмігранцкім урадам (крас. 1943) узмацніліся тэндэнцыі канфрантацыі АК з сав. партыз. атрадамі. На гэр. Беларусі існавалі Навагрудская, Палеская і Віленская акругі АК. 3 1942 арганізоўваліся партыз. атрады. У 1944 дзейнічалі злучэнні «Наднёманскае», «Поўнач», «Усход», «Захад» («Шчучынскае»), «Стоўбцы». Ажыццяўляючы аперацыю «Бура» (распрацавана ў кастр. 1943; прадугледжвала захоп тэр. Зах. Украіны, Зах. Беларусі і Віленшчыны ў момант адступлення ням.фаш. войскаў), спрабавала авалодаць Вільнюсам і перашкодзіць аднаўленню сав. улады ў Вільнюсе, Львове, інш. гарадах. Адначасова асобныя падраздзяленні АК узаема
    496	армія
    дзейнічалі з сав. партызанамі, часцямі Чырв. Арміі, Гвардыі Людовай, уступалі ў Войска Польскае. Эмігранцкі ўрад і кіраўніцгва АК узнялі 1 жн. Варшаўскае паўстанне 1944, якое было жорстка задушана гітлераўцамі. АК распуіпчана 9.1.1945 эмігранцкім урадам. А.М.ЛІтвін.
    АРМІЯ ЛЮДОВА (АЛ; Armia Ludowa літар. народная армія), узброеныя пар
    тыз. і падп. фарміраванні Польскай рабочай партыі (ППР) у 2ю сусв. вайну. Створана дэкрэтам Краёвай Рады Нарадовай (КРН) ад 1.1.1944 замест Гвардыі Людовай. У гал. камандаванне АЛ уваходзілі галаўком ген. М.Жымерскі («Роля»), нач. пггаба, чл. ЦК ППР Ф.Юзвяк, прадстаўнік КРН Я.Чахоўскі. Мела 6 тэр. акруг (аб’ядноўвалі 23 раёны). Армія складалася з 16 партыз. брыгад (у т.л. некалькі фарміраванняў з Беларусі і Украіны) і 20 асобных батальёнаў і атрадаў (летам 1944 налічвала каля 60 тыс. чал.). Гал. задачы — барацьба супраць ням. акупантаў і падрыхтоўка да захопу ўлады ў пасляваен. Польшчы. Праводзіла дыверсіі на прамысл. аб’екгах і чыгунцы, тэрарыст. акты супраць ням. акупац. адміністрацыі і жандармерыі. Вясной і летам 1944 атрады АЛ разам з сав. дыверсійнаразведвальнымі групамі вялі жорсткія баі з намнога большымі сіламі гітлераўцаў у Парчэўскіх і Яноўскіх лясах, Сольскай пушчы. На польскабел. паграніччы супрацоўнічала з сав. партызанамі, якія дзейнічалі на Беларусі. Вясной 1944 для каардынацыі дзеянняў АЛ з войскамі Чырв. Арміі сав. камандаванне стварыла пры Ваен. савеце 1га Бел. фронту Польскі партыз. штаб (адзін з кіраўнікоў С.В.Прытыцкі). Атрады АЛ дапамагалі наступаючым сав. войскам, вызвалілі некалькі польск. гарадоў. Камандаванне Чырв. Арміі перадавала АЛ кантроль над вызваленымі польск. тэрыторыямі. 21.7.1944 дэкрэтам КРН АЛ аб’яднана з Польскай арміяй у СССР у адзінае Войска Польскае.
    Л.В.Лойка.
    АРМКАЖАЛЕЗА (ARMCO — скарочаная назва амер. фірмы American Rolling Mill Corporation), назва тэхнічна чыстага (каля 99,85%) жалеза. Mae высокую пластычнасць, магн. пранікальнасць, павышаную элекграправоднасць
    і ўстойлівасць да карозіі. Выкарыстоўваецца ў электрамашынабудаванні і лабараторнай тэхніцы, а таксама як шыхта пры вытвсці некаторых легіраваных сталяў і сплаваў.
    АРМРЭСТЛІНГ (англ. armwrestling ад arm рука 4 wrestling барацьба), від спорту, спаборніцгва ў сіле рук двух спартсменаў. Рукаборац, абапёршыся локцем на стол і абхапіўшы кісць вертыкальна пастаўленай рукі праціўніка, імкнецца паваліць яе. Вольнай рукой ён трымаецца за спец. выступ стала. Як від спорту А. аформіўся ў пач. 1960х г. у ЗША. Развіваецца больш як у 70 краінах свету. На Беларусі з 1990, першы чэмпіянат адбыўся ў 1991, праводзівда міжнар. турнір па А. «Белавежскі зубр». Існуе федэрацыя А. Бел. спартсменка А.Кандратава — чэмпіёнка свету па А. (1995).
    АРМСТРАНГ (Armstrong) Генры Эдуард (6.5.1848, Лондан — 13.7.1937), ан
    ЛАрмстранг.
    глійскі хімікарганік. Скончыў Лейпцыгскі унт (1870). 3 1871 праф. Лонданскага унта, у 1884—1913 — Цэнтральнага тэхн. каледжа. У 1893— 95 прэзідэнт Лонданскага хім. тва. Распрацаваў (1888) хіноідную тэорыю колернасці, прапанаваў першую рацыянальную наменклатуру арган. злучэнняў (прынята ў Жэневе; 1892), даследаваў ферменгы, тэрпены, камфару, займаўся крьшгталяграфіяй.
    АРМСТРАНГ (Armstrong) Луі Даніэл (4.7.1900, г. Новы Арлеан — 6.7.1971), амерыканскі трубач і спявак. Арганізатар і ўдзельнік першых негрыцянскіх джазбандаў у Новым Арлеане. У 1947 засн. секстэт «Усе зоркі Луі Армстранга», гастраліраваў з ім і як салісттрубач у краінах Амерыкі, Еўропы, Афрыкі. Стварыў уласны стыль выканання, для якога характэрны імправізацыйная свабода, разнастайнасць тэмбравых фарбаў і рьпмаформул. Аўтар блюзаў і джазавых песень.
    Літ.: К о л л н е р Дж.Л. Лум Армстронг: Амернк. геннй: Пер. с англ. М., 1987.