Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АРСЕН, Арсен Адзелашвілі (? — 1843), удзельнік сялянскага руху ў Грузіі ў 1й пал. 19 ст. Адабраныя ў багацеяў каштоўнасці і маёмасць ён раздаваў беднякам, за што набыў павагу прыгнечанага народа. Яму прысвечана груз. нар. паэма «Песня пра Арсена» (створана ў 1840я г., апубл. ў 1872). Яго вобраз як нар. героя ўвасоблены ў творчасці многіх пісьменнікаў, адлюстраваны ў драматургіі і кіно.
АРСЕНАЛ (франц. arsenal), установа для захоўвання ваеннай зброі і боепры
пасаў. Узніклі ў 16 ст. Да канца 19 ст. займаліся таксама вырабам, рамонтам і зборкай узбраення і боепрыпасаў. У Расіі гал. А. былі ў Маскве, Пецярбургу, у Англіі — у Вуліджы, у Францыі — у Ліёне, у Германіі — у Мюнхене, у Італіі — у Турыне, у ЗША — у Спрынгфілдзе. У 20 ст., калі вытвсць зброі была вылучана ў самастойную галіну прамсці, А сталі выконваць функцыі базаў і складоў рознага прызначэння. У Францыі і ЗША А. наз. некаторыя суднабуд. заводы.
На Беларусі А (цэйхгаузы) будавалі ў вял. замках, абарончых вузлах гарадоў, сядзібнапалацавых комплексах. У мураваных або драўляных 1 або 2павярховых будынках вылучаліся памяшканні, дзе захоўваліся гарматы, ручныя стрэльбы, халодная зброя, запасы пораху, ядраў, куль і інш. У 17—18 ст. А існавалі ў Слуцку, Крычаве, Бабруйску і ініп. гарадах, у 19 ст. — у Бабруйскай і Брэсцкай крэпасцях.
АРСЕНАШРЫТ (ад лац. areenicum + пірыт), мыш’яковы калчадан,
ХАроска. Мужчына з агню. Фрэска на купале капэлы ў г. Піядалаяра. 1938 — 39.
мінерал класа сульфідаў FeAsS. Прымесі кобальту, нікелю, золата і інш. Крышталізуецца ў манакліннай або трыкліннай сінганіі. Утварае прызматычныя крыпггалі, зросткі, зярністыя і інш. агрэгаты. Колер алавянабелы. Бляск металічны. Цв, 5,6—6 г/см3. Шчыльн. 5,9—6,3 г/см3. Тыповы мінерал гідратэрмальных (у тл. часта залатаносных), радзей пегматьггавых і кантактаваметасаматычных радовішчаў. Руда мыш’яку, іншы раз кобальту і золата.
АРСЕНАТЫ, солі ортамыш’яковай кіслаты H3ASO4. А. шчолачных металаў і аміяку раствараюцца ў вадзе. Агрымліваюць растварэннем аксіду мыш’яку (AS2O5) у шчолачах. А цяжкіх металаў атрымліваюць узаемадзеяннем расвораў іх соляў з А. шчолачных металаў. Выкарыстоўваюць як інсектыцыды, антысептыкі для прамочвання драўніны, кампаненты лю.мінафораў, п’еза і сегнетаэлекгрыкі. Водарастваральныя А.— моцныя яды.
АРСЕНІДЫ, хімічныя злучэнні металаў з мыш’яком. Вядомыя для ўсіх металаў (і паўметалаў), акрамя сурмы, вісмугу, свінцу і талію. Крышт. рэчывы з метал. бляскам, маюць высокія тры плаўлення ( напр., для А. серабра tM 1740 °C). А. галію (GaAs) і індыю (InAs) — паўправадніковыя матэрыялы, якія вы
МАрочка.
А.Дз.Арсенка.
карыстоўваюцца ў лазерах, выпрамніках і інш. Гл. таксама Мыш ’яку злучэнні.
АРСЁНІЙ (С т а р а ц ; ? — 1681), разьбяр па дрэве; майстар беларускай рэзі. Манах Куцеінскага Богаяўленскага манастыра (пад Оршай). Пасля 1655 працаваў у майстэрні Іверскага манастыра на Валдаі; магчыма, удзельнічаў у стварэнні разных дзвярэй сабора гэтага манастыра. Пазней выконваў работы для Васкрасенскага сабора Новаіерусалімскага манастыра (г. Істра Маскоўскай вобл.). У 1667 узначальваў майстэрню разьбяроў у Аружэйнай палаце Крамля. Кіраваў работай па аздабленні драўлянай разьбой палаца ў Каломенскім (зараз у межах Масквы). Стварыў «іарданскую сень» на 4 калонах для Суздаля (1668, цяпер — у саборы Раства Багародзіцы ў Суздалі).
Літ.: Абецедарскнй Л.С. Белорусы в Москве XVII в.: йз лсторнп рус.бел. связей. Мн., 1957.
АРСЕНІК тое. што мыш'як.
АРСЕНІТЫ, солі мыш’яковістых кіслот HAsOz і H3ASO3. А шчолачных металаў і амонію раствараюцца ў вадзе, астатнія — у ктах. Выкарыстоўваюць як інсектыцыды напр. парыжскую зелень Сй(СНзСОО)2 • 3Cu(AsO2)2, кампаненты неабрастальных фарбаў для суднаў, пігменты для маст. фарбаў. Водарастваральныя А. — моцныя яды.
АРСЕНКА Арсен Дзіянісавіч (15.3.1903, г.п. Новая Вадалага Харкаўскай вобл. — 30.8.1945), бел. і ўкр. спявак (барытон). Нар. арт. Беларусі (1944). Скончыў Харкаўскі муз.драм. тэхнікум (1928). 3 1928 у оперных трах Украіны, з 1936 у Вял. тры СССР. 3 1937 саліст Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Творчасць А. вылучалася высокай вак. культурай, арыгінальнасцю ў муз. і
504 АРСЕННЕВА
сцэн. трактоўцы вобразаў. Першы выканаў гал. партыі ў операх «У пуіпчах Палесся» А.Багатырова (Кузьміч), «Кветка шчасця» АТуранкова (Андрэй). Найб. значная работа — вобраз Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні). Інш. партыі: Змітрок, Апанас («Міхась Падгорны» і «Алеся» Я.Цікоцкага), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Ялецкі, Анегін («Пікавая дама» і «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага). Выступаў як камерны спявак.
Літ.: Смольскі Б. Арсен Арсенка // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.
АРСЕННЕВА Наталля Аляксееўна (н. 20.9.1903. г. Баку), бел. паэтэса. 3 роду Арсенневых, па генеалогіі звязаных з МЛермантавым. Дзяцінства і юнацтва правяла ў Вільні. Скончыла Віленскую Першую бел. гімназію (1921). Вучылася ў Віленскім унце (1921—22). Жыла з сям’ёй у Слоніме, затым у Польшчы. У 1939—40 супрацоўніца газ. «Вілейская праўда» (з 1940 «Сялянская газета»). Як жонка інтэрніраванага польск. афіцэра Ф.Кушаля адбывала з дзецьмі ссылку ў Казахстане (1940—41). У час Айч. вайны працавала ў «Беларускай газэце», якая выдавалася ў акупіраваным нямецкафашысцкімі захопнікамі Мінску пад кантролем герм. акупац. улад. 3 1944 у Германіі. 3 1949 жыве ў ЗША. Друкуецца з 1920. У творчасці А. пераважае пейзажная лірыка. Ёй уласцівы лірызм, эмац. выразнасць, сінтэз жывапісных і муз. слоўнавыяўл. сродкаў. Праблематыка творчасці паглыбляецца асэнсаваннем драмы беларусаўэмігрантаў. У лірыцы амер. перыяду дамінуюць матывы настальгіі па Беларусі. У 1940я г. напісала лібрэта да опер М.Шчаглова «Лясное возера», «Усяслаў Чарадзей». Пераклала на бел. мову драму Г.Гаўпгмана «Папнулы звон», камедыю Г.Клейста «Разбіты збан», урыўкі з трагедыі У.Шэкспіра «Рамэо і Джульета» і паэмы А.Міцкевіча «Дзяды», вершы Міцкевіча і Гётэ, лібрэта опер В.А.Моцарта «Вяселле Фігара», «Чарадзейная флейта», К.М.Вебера «Вольны стралок», Ж.Бізэ «Кармэн», часткова оперы П.Чайкоўскага «Яўген Анегін», аперэты І.Штрауса «Цыганскі барон».
Тв.: Пад сінім небам: Вершы (1921—1925 г.). Вільня, 1927 (факс. выд. Мн., 1991); Сягоння: Вершы, 1941—1943. Мн., 1944; Між берагамі: Выбар паэзіі, 1920—1970. НьюЙорк; Таронта, 1979; У кн.: Туга па Радзіме: Паэзія бел. эміграныі. Мн., 1992.
Літ.: С а ч а н к а Б. Сняцца сны аб Беларусі... Мн., 1990. С. 43—48; Мішчанч у к М . «Між берагамі» // Культура беларускага замежжа. Мн., 1993. Ч. 1; Тарас ю к Л . Праз акіян забыцця // ЛіМ. 1993. 5 лют.; Я с ж . Пад небам паэзіі // Полымя. 1995. №6; Сямёнава А. Лёс — і над лёсам // Голас Радзімы. 1993. 30 верас. ;Кал е с н і к У. Наталля Арсеннева // ЛіМ. 1994. 9 снеж. Л.К.Тарасюк.
АРСЕНЬЕЎ Вікіар Васілевіч (н. 26.12.1950, Брэст), бел. архітэктар. Скончыў Брэсцкі інж.буд. інт (1972). Працаваў у інце «Брэстграмадзянпраекг» (1972—86), з 1986 гал. архітэкгар Пецярбургскага праекінага інта №3. Асн. работы ў Брэсце: будынак рэдакцыі і выдавецгва газ. «Заря» (1980), забудова мікрараёна Усход 3 (1986), аэра вакзал (1986; Дзярж. прэмія Беларусі 1988) і інш.
АРСЕНЬЕЎ Канстанцін Іванавіч (23.10.1789, в. Міроханава Кастрамской губ. — 11.12.1865), рускі географ, статыстык. Акад. Пецярбургскай АН (1836). Праф. Пецярбургскага унта (1819—21). У 1828—35 выкладаў гісторыю і статыстыку будучаму рас. імператару Аляксандру II. Адзін з заснавальнікаў Рус. геагр. тва. Навук. працы па статыстыцы, эканам. раянаванні Расіі і геаграфіі.
Тв.: Начерганяе статнстнкя Росснйского государства. Ч. 1. О состояннм народа. Спб., 1818. Ч. 2. О состоянкм правнтельства Спб., 1819; Краткая всеобіцая географня. Спб., 1818; Сгатнстмческме очеркя Росснн. Спб., 1848.
АРСЁНЬЕЎ Уладзімір Клаўдзіевіч (10.9.1872, С.Пецярбург — 4.9.1930), пісьменнік, даследчык Д. Усходу, этнограф. У 1902—03 і 1906—12 як афіцэртапограф ажыццявіў шэраг экспедыцый па Пд Прымор’я і СіхатэАліні. Падарожнічаў па Камчатцы (1913), правабярэжжы Амура (1926), па маршруце Сав. Гавань — Хабараўск (1927). Працаваў у ВНУ Д. Усходу. Апісаў прыроду і побыт жыхароў даследаваных ім мясцін.
Тв.: Бел. пер. — У нетрах Усурыйскага краю. Мн., 1929; Дэрсу Узала. Мн., 1935; Па Усурыйскаму краю: (Падарожжа ў горную вобласць СіхатэАлінь у 1902—1906 гг.). Мн., 1952.
АРСЛАНКУЛАЎ Ташпулат (1882— 10.5.1962), узбекскі майстар разьбы па ганчы. Нар. мастак Узбекістана (1944). Удзельнічаў у афармленчі будынкаў у Ташкенце (адзін з афарміцеляў інтэр’ераў Вял. тра оперы і балета імя АНаваі, 1947—48; Дзярж. прэмія СССР, 1948).
АРСУКІСДЗЕ (Арсакісдзе), грузінскі дойлід 10 — пач. 11 ст. Будаўнік аднаго з самых вялікіх груз. сярэдневяковых храмаў — СветыЦхавелі ў Мцхета (1010—29).
АРТА.. (ад грэч. orthos прамы, правільны), першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «прамы», «правільны», напр., артаклаз, артадантыя.
АРТАБАЛЁЎСКІ Іван Іванавіч (9.10.1905, Масква — 21.9.1977), савецкі вучоны ў галіне тэорыі машын і механізмаў. Акад. AH СССР (1946). report Сац. Працы (1969). Засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1945). Скончыў Маскоўскую с.г. акадэмію імя КА.Ціміразева (1926). 3 1927 выкладаў у ВНУ Масквы, у 1932—49 праф. Маскоўскага унта, з 1937 у Інце машыназнаўства АН СССР. Распрацаваў класіфікацыю прасторавых механізмаў і вызначыў метады
іх кінематычнага аналізу. Вывучаў праблемы тэарэт. і эксперым. метадаў даследавання дынамікі рабочых машын, стварыў новыя метады выпрабавання машынаўтаматаў. Прэмія імя П.П.Чабышова AH СССР (1946), сярэбраны медаль Чэхаславацкай АН (1966), міжнар. залаты медаль імя Дж.Уата Інта інжынераўмеханікаў (Англія, 1967).
Літ.: Я.Н.Артоболевскнй: [Бнобнблногр.]. 2 нзд. М., 1975.
АРТАВАЗД П (? — 31 да н.э.), цар Арменіі Вялікай у 56—34 да н.э., сын Тыграна II. Пашырыў тэр. краіны, далучыў да яе Сафену і Арменію Малую. Вёў барацьбу з Рымам за незалежнасць. Аднак пазней быў вымушаны зноў падпарадкавацца Рыму. У 37 да н.э. адмовіўся ўдзельнічаць у паходзе рымлян супраць Парфіі. Захоплены рымлянамі і пакараны смерцю. Вядомы як драматург і гісторык.
АРТАГАНАЛЬНАЕ ПЕРАЎТВАРЭННЕ, лінейнае пераўтварэнне эўклідавай прасторы, якое захоўвае нязменным скалярны здабытак адвольных векгараў з гэтай прасторы: (Ах, Ау) = (х, у). Захоўвае даўжыні вектараў і вуглы паміж імі, пераводзіць артанармоўны базіс у артанармоўны (гл. Артаганальная сістэма), у якім А.п. адпавядае артаганальная матрыца з дэтэрмінантам роўным +1 (уласнае А.п.) або 1 (няўласнае А.п.). Напр., паварот вакол восі ў трохмернай эўклідавай прасторы — уласнае Ап., здабытак павароту вакол восі і адбіцця ў перпендыкулярнай плоскасці — няўласнае. В.А.Ліпніцкі.