Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АРНОЛЬФА ДЫ КАМБІО (Arnolfo di Cambio, каля 1245 —. да 1310), італьянскі скульптар і архітэкгар. Прадстаўнік Протарэнесансу. У скульптуры (грабніца кардынала дэ Брэй у царкве
СанДаменіка ў Арвіета, каля 1282) звярнуўся да ант. спадчыны, дабіўся манумент. пластычнасці вобразаў; у архітэктуры (пачатыя ў канцы 13 ст. цэрквы СантаКрочэ і Палаца Векэё ў Фларэнцыі) выступіў як прадстаўнік італьян. готыкі.
Літ.: Romanini AM. Arnolfo di Cambio e Jo «stil novo» del gotico italiano. 2 ed. Firenze,. 1980. Я. Ф.Шунейка.
«АР НУВО» (франц. art nduveau літар. новае масташва). пашыраная ў некаторых еўрап. краінах і ЗША назва стылю мадэрн.
АРОЛ (лац. Aquila), экватарыяльнае сузор’е. Найб. яркія зоркі 0,8 (Альтаір), 2,7 і 3,0 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі бачны вясной, летам і ўвосень.
АРОЛ, горад у Расіі, цэнтр Арлоўскай вобл., на р. Ака. Засн. ў 1566. 342,6 тыс. ж. (1994). Чыг. вузел. Машынабудаван
Арніцінавы цыкл.
не (дарожныя машыны, пагрузчыкі, тэкст. машыны, станкабудаванне, прыладабудаванне; вытвсць выліч. тэхнікі і інш.), металургія (вытвсць сталі), лёгкая (трыкат., абутковая, швейная), харч. прамсць. Вытвсць буд. матэрыялаў (шкло, цэгла). П.І.Рогач.
«АРОЛ» («Adler»), кодавая назва карнай аперацыі, праведзенай ням. фашыстамі на акупіраванай Беларусі ў Вял. Айч. вайну 20.7.—10.8.1942 супраць партызанаў і цывільнага насельнштва Клічаўскай партыз. зоны. Праводзілася сіламі баявой групы групенфюрэра СС БахЗелеўскі, часцей ахоўных дывізій, артдывізіёнаў, камандаў тайнай палявой паліцыі і СД, зопдэркамандаў пад агульным камандаваннем ген.м.
Рыхерта. Ім процістаялі 11 партыз. атрадаў, больш за 2 тыс. партызанаў, падпарадкаваных 208му партыз. атраду імя Сталіна (У.І.Нічыпаровіч), у зоне знаходзілася некалькі тысяч жанчын, старых, дзяцей. У выніку аперацыі было загублена больш за 1,5 тыс. чал., спалена 31 вёска, захоплены больш за 3 тыс. галоў жывёлы і інш. маёмасць.
АРОЛ М. (сапр. Пятэльскі Сцяпан Язэпавіч; каля 1890, мяст. Гарадок Беластоцкага пав. — канец 1917 ці пач. 1918), бел. паэт, перакладчык, публіцыст, фалькларыст. Скончыў царк. настаўніцкае вучылішча ў Ялоўцы (1909, Беласточчына). Настаўнічаў на Беласточчыне, Гродзеншчыне, Ковеншчыне. 3 1914 на фронце. Узнаг. Ге
оргіеўскім крыжам. 3 1909 друкаваўся ў «Нашай ніве». У паэзіі А. — матывы паняволення роднага краю і народа, роздум над рэнегацгвам часткі бел. інтэлігенцыі. Вершы адметныя лірызмам, паяднаннем рэальнага і абагульненасімвалічнага, філасафічнасцю. У іх прыкметны ўплыў вобразаў, матываў, паэтыкі Я.Купалы і Я.Коласа. Даследчык і прапагандыст бел. нар. песні. Лічыў яе крытэрыем высокага паэт. майстэрства. Перакладаў на бел. мову В.Бялінскага, дастасоўваючы думкі рус. крытыка да патрэб самасцвярджэння нацыі, гал. праблем маладой бел. лры. 3 укр. лры пераклаў байкі Л.Глібава.
Тв.: Лірнік. Мн., 1991.
Літ.: Л о й к a АА. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастр. перыяд. 2 выд. Мн., 1989. Ч. 2. С. 459—561; Саламевіч Я.М. Арол — нашаніўскі паэт, перакладчык, публіцыст // Бел. мова і літаратура ў школе. 1988. № 6. І.У.Саламевіч.
АРОЛКАРЛІК (Hieraaetus pennatus), птушка сямейства ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Паўн,Зах. Афрыцы. На Беларусі сустракаецца рэдка ў паўд. раёнах, занесены ў Чырв. кнігу.
Невялікі даўгахвосты арол, даўж. 46—60 см, масай 500—900 г. Размах крылаў каля 1,2 м. Апярэнне зверху бурае, знізу белаватае з вузкімі цёмнымі стракацінамі. Прылятае ў красавіку. Гнёзды на галінах дубоў і елак на выш. 8—22 м. Нясе 1—3 яйцы. Корміцца дробнымі ігтушкамі і грызупамі. Здабычу высочвае ў палёце або падпільноўвае ў засадзе.
АРОЛМАПЛЬНІК (Aquila heliaca), птушка сямейства ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Азіі, Паўн.Зах. Афрыцы. На Беларусі вельмі рэдкі выпадкова залётны від. Жыве ў старых лісцевых і мяшаных лясах, якія чаргуюцца з адкрытымі мясцінамі. Занесены ў Чырв. кнігу
502 дрон
Вял. арол, даўж. цела 72—84 см, размах крылаў каля 2 м, маса 2,5—3 кг. Самкі большыя за самцоў. Дарослыя гітушкі цёмнабурай афарбоўкі, галава вохрыстая або белаватая, на плячах белыя п.тямы, Дзюба масіўная, моцная. Гнёзды з тоўстых галін на верхавінах высокіх дрэў. Нясе 2 (радзей 3) белыя яйцы. Корміцца пераважна дробнымі млекакормячымі, птуіпкамі. мярцвячынай. Карысны для сельскай і лясной гаспадаркі (знішчае шкодігых грызуноў).
АРОН (Aron) Рэймон (14.3.1905, Парыж — 17.10.1983), французскі філосаф, сацыёлаг. Праф. Кёльнскага (з 1930), у 1956—68 праф. у Сарбоне, з 1970 — у Калеж дэ Франс, потым Берлінскага унтаў. Паліт. аглядальнік газет «Le Figaro» («Фігаро», з 1947), «L’Express» («Экспрэс», з 1977). Адзін з аўтараў тэорый «адзінага індустрыяльнага грамадства» і «дэідэалагізацыі».
Аролкарлік.
Аролмагільнік.
Распрацоўваў т.зв. крытычную філасофію гісторыі. Лічыў, што прагрэс навукі і тэхнікі ў 20 ст. параджае пэўныя ідэалы і адначасова робіць немагчымым іх здзяйсненне, uno вядзе да масавага песімізму. Драма цывілізацыі, паводле А., складаецца з супярэчнасці спосабаў існавання і ідэалаў дэмакр. і індустр. грамадства; дысгармонія гэтых 2 тэндэнцый сучаснай цывілізацыі робіпь яе нестабільнай. Асн. працы: «Уводзіны ў філасофію гісторыі» (1938), «Этапы сацыялагічнай думкі» (1967), «Расчараванне ў прагрэсе» (1969), «Прамова ў абарону Еўропы, што дэградзіруе» (1977) і інш. Аўтар «Мемуараў» (1983).
АРОННІК, аройнік, арум (Arum), род кветкавых раслін сям. ароідных. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Малой і Пярэдняй Азіі. 6 відаў трапляюцца ў лясах на Пд Еўрап. ч. б. СССР, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. На Беларусі асобныя віды ў калекцыі Цэнтр. бат. сада АН.
Шматгадовыя аднадомныя травяністыя расліны выш. 25—30 см з шара або яйцападобным клубнем. Лісце суцэльнае, сэрца або коп’епадобнае, бліскучае, на доўгіх чаранках. Аднаполыя кветкі ў катахах, укрытых пакрывалам белага, зеленаватага або цёмнафіялетавага колеру. Плод — яркачырвоная ягада. Дэкар. і лекавыя расліны. Свежыя расліны атругныя (ёсць рэчывы сапанінаглюказіднага характару). Высушаныя клубні А плямістага (A maculatum) і інш. відаў маюць да 25% крухмалу, прыдатныя ў ежу.
АРОНЧЫК Юдзіф Самойлаўна (19.12.1908, Мінск — 3.6.1993), бел.
акгрыса. Засл. арт. Беларусі (1938). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926, яўр. секцыя). Працавала ў Дзярж. яўр. тры БССР (да 1949). У 1950—56 у Тры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе. У 1970—90 маст. кіраўнік Мінскага нар. тра мімікі і жэсту Бел. рэсп. тва глухіх. Мастацтва А. вызначалася разнастайнасцю фарбаў у абмалёўцы характараў, глыбокім пранікненнем у псіхалогію персанажаў. 3 лепшых роляў: Вера Паўлаўна («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Голда («Тэўемалочнік» паводле ШоламАлейхема), Лаўрэнсія («Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі), Мірандаліна («Карчмарка» К.Гальдоні).
АРОСКА (Orozco) Хасе Клементэ (23.11.1883, г. Сапатлан, Мексіка — 7.9.1949), мексіканскі жываііісец. Адзін з заснавальнікаў нац. школы манум. жывапісу. У 1908—14 вучыўся ў AM у Мехіка. Удзельнік мексіканскай рэвалюцыі 1910—17. У 1917—19 і 1927—34 жыў у ЗША. Аўтар серыі акварэляў «Мексіка ў рэвалюцыі» (1913—17), карцін, кніжных ілюстрацый, манум. размалёвак: фрэскі ў Нац. падрыхтоўчай школе ў Мехіка (1922—27), «Праметэй» у Памонаколеджы ў Клермонце ў Каліфорніі, ЗША (1930), капэлы ў Піядалаяры, шпіталі Каваньяса ў Гвадалахары (абодва 1938—39) і інш.
Літ.: Костеневнч А Х.К.Ороско. Л., 1969.
АРОТАВАЯ КІСЛАТА (ад грэч. oros малодзіва), в і т а м і н Віз, 2,4 д ы оксіпірамідзін6карбонавая кіслата. Прысутнічае ў тканках жывёл, раслін і мікраарганізмах; стымулюе рост. Папярэднік пірымідзінавых асноў, неабходных для біясінтэзу нуклеінавых кіслот, сінтэзуецца з аспарагінавай кіслаты і карбамілфасфату. Вылучана ў 1905 з каровінага малака, выяўлена ў малацэ інш. жывёл і жаночым, шмат у дражджах і печані. Каліевую соль А.к. выкарыстоўваюць у медыцыне.
АРОЧКА Мікола (Мікалай Мікалаевіч; н. 10.12.1930, в. Вецявічы Слонімскага рна Гродзенскай вобл.), бел. паэт, літ.знавец, крытык, празаік, перакладчык. Др філал. н. (1981). Скончыў БДУ (1956). 3 1966 у Інце лры АН Беларусі. Друкуецца з 1949. Першы зб. паэзіі «Не ўсе лугі пакошаны...» (1958). У паэзіі А. спалучаюцца лірызм, задушэўнасць іігганацый, роздум пра мінулае Бацькаўшчыны, трагізм вайны, uno апаліла маленства паэта, складаныя праблемы сучаснасці (зб. «Ветраломная паласа», 1962; «Крылатае семя», 1967; «Кветкі бяссмертніка», 1972; «Матчына жыта», 1978; «ІІадземныя замкі», 1986). Адрадзіў ў сучаснай бел. лры жанр драм. паэмы («Курганне», 1980; «Крэва», 1982; «Шляхі і краты», 1984; «Судны дзень Скарыны», 1991). Аўтар аповесці «Хай расце маладая таполя» (1963), зб. вершаў для дзяцей «У
АРСЕНКА
503
птушынай вёсцы» (1964). Даследуе сучасную бел. паэзію, жанр паэмы, літ. ўзаемасувязі (кн. «Валянцін Таўлай», 1969; «Сучасная беларуская паэзія», 1976; «Беларуская савецкая паэма», 1979; «Максім Танк», 1984; «Пад высокай зоркай: Паэзія М.Ю.Лермантава ў творчымлёсе Аркадзя Куляшова»,1990).
Тв.: Колас на ржышчы: Выбр. Мн., 1980; Памяць зярнятаў: Выбр. Мн., 1991.
І.У. Саламевіч.
АРПА, Усходні A р п а ч а й , рака ў Арменіі і Нахічэванскай Рэспубліцы, левы прыток Аракса. Даўж. 128 км, пл. бас. 2630 км2. Пачынаецца на схілах Зангезурскага хрыбта, у сярэдняй ч. цячэ па міжгорнай катлавіне. Сярэдні расход вады 11,5 м3/с (каля г.п. Ехенадзор, Арменія). Выкарыстоўваецца на арашэнне, таму летам воды А. не даходзяць да р. Аракс. Для перакіду водаў А. ў воз. Севан пабудаваны тунэль (48,6 км). У вярхоўях А. курорт Джэрмук.
АРПАДЫ, Арпадавічы, княжацкакаралеўская дынастыя ў Венгрыі [889—1301], Правілі ў перыяд фарміравання феад. адносін і пачатку феад. раздробленасці. Заснавальнік дынастыі Арпад (Arpad) [889—907], Найб. вядомыя прадстаўнікі: Іштван [997—1038, з 1000 першы кароль Венг. каралеўства Іштван I Святы], каралі Ласла I Святы [1077— 95], Бела IV [1235—70],
АРС НОВА (лац. are nova літар. новае мастацгва), прагрэсіўны кірунак у французскай і італьянскай музыцы 14 ст.; процілеглы тэрміну арс а н т ы к в а (лац. are antiqua старое мастацтва), які мае на ўвазе муз. мастантва да пач. 14 ст. Тэрмін узнік каля 1320 у выніку дыскусіі паміж прадстаўнікамі новага мастацтва (Іаан дэ Мурыс, Філіп дэ Вітры) і старога (Якаб Льежскі) і адлюстраваў пералом, uno адбыўся ў франц. музыцы таго часу. У сучасным музыказнаўстве тэрмін «А.н.» часта выкарыстоўваюць у значэнні шырокай гісторыкастылявой катэгорыі, якая характарызуе зах.еўрап. музыку 14 ст. як новы этап у развіцці муз. мастацтва на шляху ад сярэднявечча да Адраджэння. Гал. рысы: адмаўленне ад выкарыстання выключна жанраў йарк. музыкі і зварот да свецкіх вак.інстр. камерных жанраў (ронда, балада, вірэле ў Францыі, балаты, мадрыгалы, качы ў Італіі), збліжэнне з бытавой песеннасцю, выкарыстанне розных муз. інструментаў.