Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
арменія 489
надзор (173 тыс. ж.), Эчміядзін (65 тыс. ж.), Раздан (64 тыс. ж.), Абавян (62 тыс.ж.).
Гаспадарка. Прамысловасць. Асноўныя галіны: машынабудаванне і металаапрацоўка, каляровая металургія, хім., нафтахім., лёгкая, харчасмакавая прамсць, вьпвсць буд. матэрыялаў. Энергетычная база — ГЭС СеванаРазданскага каскада, ГРЭС у Раздане, ТЭЦ у Ерэване, АЭС у Мецаморы і інш. У машынабудаванні развіты эл.тэхн., электронная, радыётэхн. прамсць, прылада і станкабудаванне, вытвсць быт. тэхнікі (Ерэван, Гюмры, Ванадзор і інш.). Каляровая металургія ўключае вьггвсць медзі, алюмінію, канцэнтратаў малібдэну, свінцу, цынку. Выпуск пракату. Прадпрыемствы хім. і нафтахім. прамсці вырабляюць сінт. каўчук, аўтамаб. шыны, сінтэтычныя смолы, пластмасы, серную кіслату, хім. валокны і інш. (Ерэван, Ванадзор, Алаверды). 3 галін лёгкай прамсці вылучаюцца тэкст. і гарбарнаабутковая. Важнейшыя галіны харчасмакавай прамсці — плодакансервавая, эфіраалейная, вінаканьячная, тытунёвая, разліў мінер. водаў. У прамсці буд. матэрыялаў гал. роля належыць вытвсці сценавых блокаў з натуральнага каменю, у тл. на базе распрацоўкі радовішчаў каляровых туфаў, перлітаў, вапнякоў, граніту і мармуру, вытвсць цэменту, шыферу, зборных жалезабетонных канструкцый і вырабаў.
Сельская гаспадарка. Плошча с.г. утоддзяў складае 1,3 млн. га, з іх ворыва 0,5 млн. га, пашы 1,6 млн. га. Земляробства сканцэнтравана пераважна на Арарацкай раўніне, Шыракскім плато і ў раёне воз. Севан. 305 тыс. га с.г. угоддзяў арашаецца. Гал. галіны раслінаводства — вінаградарства і пладаводства. Вырошчаваюць збожжавыя (пшаніца, ячмень), тэхн. тытунь, цукр. буракі і гародніннабахчавыя культуры. Жывёлагадоўля малочнамяснога і мясавоўнавага кірунку (буйн. par. жывёла, коза і авечкагадоўля). Птушкагадоўля. Асноўныя віды транспарту — чыгуначны (эксплуатацыйная даўж. 870 км) і аўтамабільны (даўж. 7,6 тыс. км, у т.л. 7,3 з цвёрдым пакрыццём). Ёсць газаправодны транспарт, развіты авіяцыйны. Увозіць А. энерганосьбіты (прыродны газ), машыны, прадукіы харчавання. Экспартуе трансп. абсталяванне, каляровыя металы, бьгт. тэхніку, вырабы харчасмакавай прамсці. Каля 80% знешнегавдлёвага абароту прыпадае на Расію і Беларусь. Грашовая адзінка — драм.
Гісторыя. Тэр. А належыць да найб. стараж. цэнтраў сусв. цывілізацыі. Археал. знаходкі сведчаць пра засяленне Армянскага нагор’я першабытным чалавекам у 1й пал. чацвярцічнага перыяду (СатаніДар). У неаліце тут пачалося земляробства. Кулыура бронзавага веку (3—2е тыс. да н.э.) прадстаўлена 'паселішчамі Шэнгавіт, Шрэшблур, Элар, Лчашэн, Тагавараніст. У канцы 2 — пач. 1га тыс. да н.э. на Армянскім нагор’і ўзнікаюць племянныя саюзы. пачынаецца
працэс утварэння дзяржавы. На аснове буйных саюзаў уруатры, наіры, дайані ў 9 ст. да )і.э. склалася рабаўладальніцкая дзяржава Урарту. Найб. значныя помнікі гэтага перыяду на тэр. А: Ван (Тушпа), Эрэбуні, Тайшэбаіні, Армавір. Аслабленая ўнутр. супярэчнасцямі і націскам скіфаў у 6 ст. да н.э. Урарту распалася, яе тэр. ўключана ў стараж,персідскую Ахеменідаў дзяржаву. Арм. народнасць у асн. склалася ў 2й пал. 1га тыс. да н.э. ў выніку змяшання абарыгенных плямёнаў Армянскага нагор’я (хаі, армены), якія атрымалі ў спадчыну высокую культуру Урар
Герб і сцяг Армсніі.
гу. Пасля разгрому дзяржавы Ахеменідаў Аляксандр Македонскі ўключыў арм. землі ў сваю імперыю. У канцы 4 ст. да н.э. ад яе аддзяліліся самастойныя арм. царствы ў Арменіі Малой і Айрарацкай даліне. У канцы 3 ст. да н.э. Паўн.Зах. А (Сафена) і Паўд. А. трапілі пад панаванне Селеўкідаў. Каля 220 да н.э. Айрарацкае царства і Паўд. А аб'вдналіся ў незалежную дзяржаву — Арменію Вялікую. У 189 да н.э. правіцелі Вял. А. і Сафеты абвясцілі незалежнасць. 3 гэтага часу тут усталявалася дынастыя Артаіпэсідаў [189 да н.э. — 1 ст. н.э.], найб. вядомым прадстаўніком якой быў Тыгран II. У гады яго праўлення завяршылася аб’яднанне асн. арм, зямель. А. стала вял. дзяржавай эліністычнага свету. У яе гарадах Армавір, Арташат, Тыгранакерт, Аршамашат, Ервандашат, Вагаршапат былі развіты рамёствы і гандаль. 3 1 ст. да н.э. А стала арэнай барацьбы паміж Рымам і Парфянскім царствам і прыйшла ў заняпад. У 387 Вял. А. падзелена паміж Іранам і Візантыйскай імперыяй; б.ч. яе апынулася ў васальнай залежнасці ад Сасанідскага Ірана, але захавала самакіраванне на чале з намеснікам (марзпанам). У 301 А прыняла хрысціянства. Пачалі складвацца феад. адносіны. Арм. народ вёў упартую барацьбу супраць іранскага панавання за аднаўленне незалежнасці. Буйныя паўстанні адбыліся ў 450—451 (пад кіраўніцтвам Вардана Маміканяна, закончылася Аварайрскай бітвай 451), 481—484, 571—572 і інш. У 2й пал. 7 ст. А. заваявана Арабскім халіфатам. Сац. рух у 9— 11 ст. праходзіў пад рэліг. сцягам (гл. Паўлікіяне, Пандракійцы). У ходзе працяглай барацьбы арм. народа з арабамі (паўстанні 703, 748—750, 774—775, 850—855) у канцы 9 ст. ўтварылася арм. царства Багратыдаў, у
17. Бел. энц., т. 1.
490 АРМЕНІЯ
якое ўвайшлі Анійскае царства і залежныя ад яго Ванандскае, Васпураканскае, Сюнікскае і ТашырДзарагецкае царствы. Пачаўся ўздым эканомікі і культуры; цэнтрамі рамяства і гандлю сталі гарады Ані, Карс, Дзвін, Хлат, Маназкерт і інш У 11 ст. А. заваявана Візантыяй, потым сельджукамі, а ў 13 ст. татараманголамі. У выніку ліквідацыі дзяржаўнасці гарады А прыйшлі ў заняпад, многія разбураны, значная частка насельніцтва знішчана. Вял. спусташэнні прынеслі А. паходы Тахтамыша і Цімура. Узмацнілася эміграцыя армян у інпі. краіны. На ПдУ М. Азіі ўтварылася арм. Кілікійскае царства (1080—1375). На пач. 15 ст. А. захоплена вандроўнымі туркм. плямёнамі. У 16—18 ст. яна стала арэнай ба
рацьбы паміж Турцыяй і Іранам, гаспадарка краіны руйнавалася, яе жыхары знішчаліся і высяляліся. У 1639 краіна падзелена: Усх. A адышла Ірану, Зах. — Турцыі. Сац. і нац,рэліг. прыгнёт выклікаў паўстанні армян (найбуйнейшае ў 1722—28 у Карабаху і Сюніку). 3 цягам часу ў паліт. плынях стала выспяваць арыентацыя на Расію. У выніку рус.іран. вайны 1826—28 паводле Туркманчайскага дагавора 1828 Усх. А далучана да Рас. імперыі. Больш за 40 тыс. армян перасяліліся з Ірана ў Закаўказзе. Пасля рус.тур. вайны 1828—29 з падпарадкаваных Турцыі арм. зямель ва Усх. А перасялілася 90 тыс. армян. Зах. армяне, што заставаліся пад уладай Турцыі, неаднаразова паўставалі (Зейтунскае паўстанне 1862, вызв. рух 1870—80х г.). Тур. ўлады арганізоўвалі (1895, 1896, 1908) масавую разню арм. мірнага насельніцгва. У 1ю сусв. вайну тур. ўрад правёў генацыд арм.
насельніцтва — знішчыў каля 1,5 млн. армян і каля 2 млн. выселіў у пустыні Месапатаміі, дзе большасць іх загінула. У памяць аб гэтай трагедыі 24 крас. лічыцца днём нац. жалобы. Выселеныя з Турцыі армяне аселі пераважна ў краінах Б. Усходу, Еўропы і Амерыкі. У ходзе барацьбы супраць рус. царызму і султанскага дэспатызму ў А ўзніклі розныя грамадскапаліт. плыні і партыі, найб. уплывовай была партыя «Дашнакцуцюн» (гл. «Дашнакі»), У час рэвалюцыі 1905—07 у Расіі ў А пракацілася хваля забастовак. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 Часовы ўрад стварыў у Закаўказзі Асобы Закаўказскі камітэт. У вострай паліт. барацьбе з бальшавікамі ў ліст. 1917 да ўлады прыйшлі дашнакі. 28.5.1918 урад дашнакаў аб’явіў незалежнасць А. У вер. 1918 Турцыя акупіравала значную ч. тэр. А. Паводле Батумскага дагавора 1918 паміж Турцыяй і Грузіяй тэр., падуладная ўраду дашнакаў,
Да арт. Арменія. Горны пейзаж каля Ерэвана.
абмяжоўвалася толькі Эрыванскім і Эчміядзінскім паветамі. Пасля паражэння герм. блоку ў 1й сусв. вайне (ліст. 1918) у Закаўказзе ўступілі англаамер. войскі. У вер. 1920 паміж Турцыяй і А пачалася вайна, якая прынесла новыя пакугы арм. народу (у акупіраваных туркамі раёнах загінула каля 198 тыс. чал.). У ліст. 1920 у А адбылося ўзбр. паўстанне, падтрыманае Чырв. Арміяй. 29.11.1920 у Каравансараі ўтвораны Рэўком сав. А, які абвясціў А сав. сацыяліст. рэспублікай. 2.12.1920 урад дашнакаў капітуляваў. 30.12.1922 А разам з Азербайджанам і Грузіяй у складзе Закаўказскай Федэрацыі (ЗСФСР) увайшла ў СССР, з 5.12.1936 — як саюзная рэспубліка (Армянская ССР). У 1922 прынята першая Канстьггуцыя Арм. ССР. Цяжар нявырашаных нац. праблем прывёў да абвастрэння адносін з суседзямі — у 1988 зза тэр. прыналежнасці Нагорнага Карабаха паміж А. і Азейрбайджанам узнік канфлікт. які пазней набыў узбр. характар. Сац.эканам. становішча абвастрылася пасля землетрасення ў снеж. 1988. На дапамогу арм. народу прыйшлі многія краіны, у т.л. Беларусь. На рэферэндуме ў вер. 1991 за незалежнасць А. выказалася 99% яе насельніцгва. 25.9.1991 Вярх. Савет А прыняў «Дэкларацыю аб незалежнасці Арменіі». У кастр. 1991 прэзідэнтам краіны выбраны Л.ТэрПетрасян. 3 1991 A — член СНД. У процівагу рашэнню Вярх. Савета Азербайджана аб скасаванні статуса НагорнаКарабахскай аўт. вобласці А прызнала акт абвяшчэння незалежнасці Нагорнага Карабаха. Паміж краінамі пачалася неаб’яўленая вайна. 3 1992 вядуцца перагаворы па ўрэгуляванні азерб.арм. канфлікту. Пасрэднікамі ў гэгым працэсе выступаюць Балтыйскі Савет, Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцгве ў Еўропе (АБСЕ), дзейнічае Мінская група АБСЕ па Нагорным Карабаху.
А. — член буйных міжнар. аргцый: ААН, АБСЕ і інш. Дышіамат. адносіны
АРМЕНІЯ 491
з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў 1993.
Палітычныя партыі. Арм. агульнанац. рух, Ліберальнадэмакр. партыя, Рэсп. партыя, Хрысціянскадэмакр. партыя, «Дашнакцуцюн», Партыя нац. адраджэння, Саюз канстытуцыйнага права, Нацыяналістычная партыя А., Камуніст. партыя А. і інш.
Ахова здароўя. У пач. 1992 на 10 тыс. ж. было 87 бальнічных ложкаў, 136 амбулаторнапаліклінічных устаноў, 40 урачоў. Узровень нараджальнасці 21 на 1 тыс. чал. Дзіцячая смяротнасць 18 дзяцей на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Асвета, навуковыя ўстановы. У А. ажыццяўляецца ўсеагульнае абавязковае сярэдняе навучанне. Створана сістэма вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі. У 1991 у А. былі 1283 дашкольныя дзіцячыя ўстановы (143 тыс. дзяцей). У 1991/92 навуч. г. працавалі 1374 дзённыя агульнаадук. школы (592 тыс. вучняў, 54 тыс. настаўнікаў), 69 сярэдніх спец. навуч. устаноў (40,6 тыс. навучэнВДЎ). 14 ВНУ (66,1 тыс. студэнтаў, больш за 5,3 тыс. выкладчыкаў). Найбольшыя ВНУ: Ерэванскі унт (з 1920); інты — політэхн., пед., мед., с.г., нар. гаспадаркі, маст.тэатральны, кансерваторыя і інш. На 1.1.1990 у А. 1,4 тыс. масавых бк (21,8 млн. адзінак захавання), самыя вялікія бкі: Дзяржаўная імя Мяснікяна, навук. бка АН Арменіі; 50 музеяў, у т.л. гісторыі Арменіі, прыродазнаўства, геалагічны, карцінная галерэя; 1,3 тыс. клубных устаноў. Навук. даследаванні вядуцца ў навук. установах, н.д. інтах Акадэміі навук Арменіі (у яе складзе 43 акад., 59 чл.кар., 1989), праблемных лабараторыях і канструктарскіх бюро пры мінвах і ВНУ.