Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АРКАНЗАС (Arcansas), штат на Пд ЗША. Уваходзіць у групу штатаў Паўд.Зах. Цэнтра. Пл. 137,8 тыс. км2, нас. 2424 тыс. чал. (1993). Адм. ц. — г. ЛітлРок. Буйныя гарады: ФортСміт, Блайгвіл, Феетвіл. Гар. насельніцтва каля 50%. На ПнЗ плато Азарк (823 м), на ПдЗ горы Уашыта, на У і ПдУ урадлівая даліна Місісіпі і Берагавыя Раўніны. Клімат субтрапічны, вільготны. Сярэдняя тра (у г. ЛітлРок) студз. 6 °C, ліп. 28 °C, ападкаў 1250 мм за год. Гал. рэкі Місісіпі з прытокамі Арканзас і УайтРывер. Больш як палавіна тэрыторыі пад лесам (хвоя, белы дуб, кіпарыс, каменнае дрэва). Аснова эканомікі — апрацоўчая прамсць, земляробства, турызм, лясная гаспадарка. Прамысловасць: хім., лесаапр., папяровая, электратэхн., маш.буд., нафтаперапр., металургічная (выплаўка алюмінію і сталі), швейная і інш. Здабыча буд. пяскоў і каменю, баксітаў, нафты і газу. Вырошчваюць сою, рыс, бавоўнік, пшаніцу, кукурузу, агародніну, вінаград, садавіну. Гадуюць свіней і птушак. Адкорм буйн. par. жывёлы, вырошчванне бройлераў. Транспарт: рачны (на Місісіпі і Арканзасе), чыг., аўтамаб., ёсць газа і нафтаправоды. Турызм. Курорты на плато Азарк. М.С.Вайтовіч.
АРКАР, млекакормячая жывёла, гл. Архар.
АРКАТАГ, Пржавальскага хрыбет, на 3 Кітая, у цэнтр. ч. Куньлуня. Даўж. каля 650 км. Выш. да 7723 м (г. Улугмузтаг). Складзены пераважна з гранітаў, гнейсаў, пясчанікаў. Выраўнаваныя вяршыні, каменныя восыпы, галечнікавадрузавыя пустыні, азёрныя ўпадзіны, рачныя даліны. Невял. ледавікі. Адкрыты рускім падарожнікам М.М.Пржавальскім (1884).
АРКАТУРА (ням. Arkatur), рытмічны рад дэкаратыўных несапраўдных арак на фасадах будынкаў або на сценах уну
АРКТАГЕЯ
479
тры памяшканняў. Выконвае ролю фрыза, зрэдку дапоўненага кансолямі, паўкалонкамі, лапаткамі. Узнікла ў раманскай архітэктуры 10—13 ст. Пашырылася ў збудаваннях стыляў готыкі і рэнесансу, у якіх выкарыстоўваліся спічастыя і круглыя аркі ў аздабленні сцен, вежаў, франтонаў, у несапраўднай готыцы і псеўдарускім стылі.
АРКАШОН (Arcachon), кліматычны курорт на беразе Біскайскага заліва ў Францыі. На ПдЗ ад г. Бардо. Узнік у 19 ст. Мяккі марскі клімат без рэзкіх ваганняў тры, пляж даўж. каля 6 км, дзюны, хвойнікі. Шматлікія санаторыі і гасцініцы. Буйнейшы ў Еўропе цэнтр па здабычы вустрьш.
АРКБУТАН (франц. arcboutant), вонкавая паўарка. Перадае гарыз. распор сцяны гал. нефа базілікальнага храма на апорныя слупы — контрфорсы, што дае магчымасць аблегчыць канструкцыю сцен, павялічыць пралёт гал. нефа і паменшыць сячэнне слупоў, робіць інтэр’ер больш прасторным. А. ўзніклі ў архітэкіуры готыкі.
АРКЕБУЗА (франц. arquebuse), адзін з першапачатковых узораў зах.еўрап. ручной агнястрэльнай зброі. З’явілася ў 1й трэці 15 ст. Зараджалася з дула каменнымі і свінцовымі кулямі. Парахавы зарад падпальваўся ад рукі праз запальную адтуліну ў ствале, пазней — пры дапамозе кнотавага замка. У 16 ст. А. заменена мушкетам.
АРКЕСТР (ад грэч. orchestra пляцоўка перад сцэнай у стараж.грэч. тэатры), калекгыў інструменталістаў для сумеснага выканання створанай для яго музыкі. А. бьгваюць мяшаныя, якія ўключаюць інструменты розных груп (сімфанічны, эстрадны) і аднародныя (струнны, духавы, ударных інструментаў). Паводле функцыі вылучаюць А. оперныя, ваенныя, эстрадныя і інш. Вышэйшы тып — сімфанічны аркестр — малы і вялікі. Рухомасцю складу адрозніваецца камерны аркестр, які не заўсёды можна дакладна адмежаваць ад камернага ансамбля. Асаблівы тып — аркестр народных інструментаў.
Вял. інстр. ансамблі вядомы ў антычнасці, сярэднявеччы, у эпоху Адраджэння (літ. крыніцы 16 ст. сведчаць, што падобныя ансамблі існавалі і на Беларусі), аднак іх вызначалі спарадычнасць дзеяння і нестабільнасць складу. Рэгулярныя А паявіліся на мяжы 16—17 ст. з узнікненнем оперы, араторыі, кантаты, у якіх на А ўскладалася функцыя суправаджэння вак. партый. Тыпы А, іх прызначэнне гістарычна мяняліся ў залежнасці ад развіцця муз. інструментаў і выканальнііггва; эвалюцыі арк. мыслення кампазітараў, ідэйнастыліст. тэндэнцый.
Звесткі пра А. на Беларусі сягаюць у 16 ст. («літоўская капэла»). У 18 ст. вядомы розныя тыпы А.: т. зв. «янычарская музыка» (Шклоў, Нясвіж, Гродна), рагавая музыка (Нясвіж, Шклоў), «хатняя музыка» (ГорыГоркі, Гродна, Нясвіж), духавыя, а таксама малыя сімф. А. раннекласічнага складу — капэлы (гл. Прыгонныя аркестры і капэлы). Вя
дома пра існаванне «касцельнай музыкі» ў 18 — 1й пал. 19 ст. ў Гродне, Слоніме, Мінску, Пінску, Нясвіжы, Будславе і інш. У канцы 19 — пач. 20 ст. прыкметную ролю ў грамадскакульт. жыцці адыгрывалі сімф. і духавыя А., у т.л. ў Мінску (гл. Мінскі гарадскі аркестр), Віцебску, Слуцку, Гродне. У 1919—21 створаны сімф. А. ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве на базе нар. кансерваторый, муз. школ, пазней муз. тэхнікумаў і драм. траў. Іірафесійныя А. ў Беларусі (1995): Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё, сімфанічныя А. Дзярж. тра оперы і балета і Дзярж. тра муз. камедыі, Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь, Ваенны аркестр Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, мінскі духавы аркестр «Няміга» і інш.
Літ:. Б а р с о в a Н.А Кннга об оркестре. 2 нзд. М., 1978. І.Дз.Назіна.
Аркатура на фасадзе царквы СантыМарыя э Даната ў Венецыі. 12 ст.
АРКЕСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ, тып аркестра, нацыянальна спецыфічны паводле складу муз. інструментаў, характару гучання і спалучэння традыцый нар. інструменталізму і сімф. культуры. Псршы А.н.і. створаны ў 1896 В.Андрэевым (Веліка
рускі аркестр). У 1930я г. на яго ўзор арганізаваны аркестры ў Арменіі, Казахстане, Узбекістане і інш. У 1930 пачаў сваю дзейнасць Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя І.І.Жыновіча. Прафесіяналізацыя А.н.і. абумовіла ўдасканаленне і ўтварэнне сем’яў тых інструментаў, якія склалі аснову іх пэўных нац. разнавіднасцяў (напр., бел. цымбалаў), пабудову аркестраў на ўзор сімфанічнага (падзел інструментаў на групы).
ІДз.Назіна.
АРКЕСТРОЎКА, гл. ў арт. Інструментоўка.
АРКНЁЙСКІЯ АСТРАВЬІ (Orkney Islands), архіпелаг у Атлантычным ак. каля паўн. ўзбярэжжа Шатландыі; тэр. Вялікабрытаніі. Каля 70 авоў, самы вядікі — ваў Мэйнлэнд. Пл. каля 1000 км . Выш. да 477 м. Фіёрды, азёры. Лугі, верасоўнікі. Авечкагадоўля. Рьгба
лоўства. Ткацтва. Нафтавы тэрмінал Паўночнага мора. Гал. парты Керкуол, Флота.
АРКОЗЫ (франц. arcose), а р к о з a в ы я пясчанікі, абломкавыя грубазярністыя горныя пароды пераважна з палявых шпатаў, кварцу, слюды і цэментавальнага (гліністага, карбанатнага) рэчыва. Колер ружовы ці чырвоны. Утвараюцца на перыферыі шчытоў і выступаў крышт. фундамента ў выніку разбурэння гранітаў, гнейсаў і блізкіх да іх па складзе горных парод. Сыравіна для атрымання друзу.
АРКОНА (Arkona), рэлігійны цэнтр балтыйскіх славян 10—12 ст. на паўн. мысе вва Руген (слав. Руяна) у паўд. частцы Балтыйскага м. (Германія). 3 3 была ўмацавана валам вышынёй 10—13 м. А. кіраваў вярх. жрэц бога Святавіта. У 1169 дацкі кароль Вальдэмар I разбурыў А. і вывез яе скарбы ў Данію. Раскопкамі ўскрыты рэшткі квадратнага ў плане храма (20 х 20 м), апісанага сярэдневяковым дацкім аўтарам Саксонам Граматыкам, плошча сходаў, шэраг жытлаў уздоўж вала. Унутры храма выяўлены фундаменты 4 драўляных слупоў свяцілішча і каменны падмурак драўлянай статуі чатырохгаловага бога.
АРКТАГЕЯ, фауністычнае царства сушы; займае Паўн. Амерыку, Паўн. Афрыку і Еўразію (за выключэннем Індастана і Індакітая). Уключае адзіную
480 АРКТАТРАЦІЧНАЯ
вобласць — Галарктычную, якую часам падзяляюць на Палеаркгыку і Неарктыку.
АРКТАТРАЦІЧНАЯ ФЛОРА, існавала ад пач. палеагену да сярэдзіны неагену на сушы ў межах сучасных арктычных ускраін і ўмераных шыротаў Еўразіі і
ГІаўн. Амерыкі. Вылучана О.Геерам па знаходках у Грэнландыі, на Шпіцбергене і інш. У Еўропе існавала да сярэдзіны міяцэну.
Склалася на аснове трапічнай флоры мелавога перыяду ва ўмовах масавага пашырэння пакрытанасенных, развіцця лістападнай расліннасці. У Аф. былі пальмы сабаль, хлебнае дрэва, эўкаліпт. фікус, камфарны лаўр, пазней гінкга, магнолія, платан, каштан, грэцкі арэх, бук, дуб, вяз, вярба, таполя, арэшнік і інш. Па меры пахаладання адбыва
лася замяшчэнне раслін мешп цеплалюбнымі, фарміравалася сучасная занальная расліннасць. Аф. паслужыла асновай для фарміравання сучаснай флоры Еўразіі і Паўн. Амерыкі
АРКТУР, а Валапаса, зорка нулявой зорнай велічыні (0,1 візуальнай зорнай велічыні). Самая яркая зорка Паўночнага паўшар’я неба. Свяцільнасць у 80 разоў большая за сонечную. Адлегласць ад Сонца 10 пс. Mae вялікі ўласны рух (2,3" за год).
АРКТЫКА. паўночная палярная вобласць Зямлі. якая ўключае паўн. ўскраіны Еўразіі і Паўн. Амерыкі (акрамя паўд. часткі Грэнландыі і пва Лабрадор), амаль увесь Паўн. Ледавіты акіян з астравамі (акрамя Усх. і Паўд. Нарвежскага мора) і прылеглыя часткі Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Паўд. мяжа на сушы суадносіцца з паўд. мяжой зоны тундры (ізатэрма 10 °C самага цёплага месяца — ліп, ці жніўня). Пл.
400
Маштаб 1:40 000 000
0 400 800
1200 км
арктычны 481
27 млн. км2 (часам мяжой А. лічаць лінію Паўн. падярнага круга, тады пл. А. 21 млн. км~). У ГІаўн. Амерыцы найб. плошчы займаюць невысокія (выш. 400—700 м) узгоркавыя ішаскагор’і (Аркгычнае плато і інш.). Самыя высокія горы на У Грэнландыі (3700 м, г. Гунб’ёрн), Бафінавай Зямлі і вве Элсміра. У рэльефе сушы Еўразіі пераважаюць раўніны. Месцамі ўчасткі гор (горы Быранга на пве Таймыр). Многія астравы ўкрыты ледавікамі; пл. ледавікоў А. 2 млн. км . Карысныя выкапні: каменны і буры вугаль, лігніт, каменная соль, руды каляровых металаў. У мацерыковай ч. многа рэк, якія замярзаюць на 8—10 месяцаў, невял. азёры (воз. Таймыр). У Паўн. Ледавітым ак. вылучаюць шэльф (глыб. 200— 300 м), заняты ўскраіннымі морамі (Бафіна, Бофарта, Чукоцкім, Усх.Сібірскім, Лапцевых, Карскім. Баранцавым, Грэнландскім) і авамі мацерыковага паходжання (Канадскі Аркгычны Архіпелаг, Новасібірскія авы, Паўн. Зямля, Новая Зямля, Зямля ФранцаІосіфа, архіпелаг Шпіцберген і інш.), і дно — глыбакаводную частку, абмежаваную з Пд краем шэльфа Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Пл. каля 5,3 млн. км , найб. глыб. 5527 м (упадзіна Літке). Падводныя хр. Ламаносава, Гакеля і Мендзялеева падзяляюць дно на падводныя катлавіны Канадскую, Макарава, Амундссна, Нансена і інш. ГІрацяглая палярная ноч, нізкія значэнні радыяц. балансу (пры адмоўных сярэдніх трах студз. ад 30 да 34 °C, ліп. каля 0 °C), фарміраванне Арктычнага антыцыклону, інтэнсіўная цыкланічная дзейнасць спрыяюць існаванню дрэйфуючага ледавіковага покрыва шматгадовых (пакавых) ільдоў. Ледавітасць марскіх акваторый А. каля 11 млн. км2 зімой і каля 8 млн. км2 летам. Цыркуляцыя водаў і льдоў вызначаецца водаабменам з Атлантычным і Ціхім акіянамі. Салёнасць 30—32%о. Скорасць дрэйфу лёду і пастаянных цячэнняў 2— 4 км за суткі. Панаванне аркгычных паветраных масаў, арктычнага клімату, наяўнасць шматгадовай мерзлаты абумовілі існаванне ландшафтаў ледзяных пустыняў, хмызняковай тундры (карлікавая бяроза, вярба, багун) і арктычных пустыняў зоны на прымітыўных арктычных глебах. Жывёльны свет: белы мядзведзь, пясец, паўн. алень, аўцабык; з птушак — белая сава, тундравая курапатка, рагаты жаваранак, «птушыныя кірмашы» (гагі, гусі, казаркі, тундравы лебедзь). У водах А. 70 відаў фітапланкгону і каля 80 розных формаў зоапланктону. У морах — маржы і цюлені. Прамысловыя рыбы: селядзец, траска, пікша, марскі акунь і інш.