• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Выяўленчае мастацтва. Да каланізацыі А. ў 16 ст. было развіта мастацтва карэннага насельніцтва — індзейцаў (ткацтва, кераміка, культавая скульптура з каменю, дрэва і гліны, ювелірныя вырабы). У каланіяльны перыяд выяўл. мастацгва ў асн. было рэлігійнае (разнымі дэкар. скульптурамі ўпрыгожвалі аптарырэтабла, кафедры); развіваўся і свецкі жывапіс (гал. чынам партрэт). Пасля вызвалення А. ад ісп. панавання (1816) пад уздзеяннем заходнееўрап. мастацтва сталі развівацца жывапіс, скульптура, графіка (літографжалрыст К.Марэль, пейзажыст П.Пуэйрэдон, скулыггар Л.Карэа Маралес, жывапісецрэаліст Э.Сіворы). На пач. 20 ст. распаўсюдзіўся імпрэсіянізм (жывапісцы Х.Бутлер, П.Куіда, М.Мальяра, ГІ.Сонса Брыяна, Ф.Фадэр, скульптары Р.Іруртыя і інш.). У 1929 Р.Сольдзі стварыў «авангардысцкую школу» (Э.Петаруці, Р.Форнер), якая садзейнічала развіццю авангардных гоіыняў (Х.Ле Парк, Х.Берні, М.Мінухін, Э.МайкІнтайр, Р.Максіо). Вострыя сац. праблемы, жыццё народа адлюстроўваюць жывапісцы Х.К.Кастанына, Л.Э.Спілімберга, Б.Кінкуэла Марцін, графікі А.Р.Віга, А.Брыес, разьбяры А.Сібеліна, С.Фітула.
    Да арт. Аргенціна. Спартыўная залабасейн у БуэнасАйрэсе. Арх. Э. Лестан. 1988.
    Музыка. У нар. музыцы А. пераважае крэольскі фальклор. Музыка індзейцаўабарыгенаў захавалася толькі на ПдЗ краіны. Сярод песень і танцаў індзейцаў — араві, уайна, карнаваліта; муз. інструменты — кена, пінкілья, сіку і інш. Крэольскі муз. фальклор (песні — яраві, трыстэ, тона, эсціла, танцы — самакуэка, байлесіта, куанда і інш., мастацтва нар. паэтаўспевакоў — паядораў) дасягнуў росквіту ў 19 ст. Прафес. муз. школа складваецца з канца 19 ст. пад уплывам еўрапейскіх, пераважна італьянскіх, жанраў і стыляў. Яе заснавальнік Х.Вільямс. У канцы 19 ст. з’явіўся жанр оперы (А.Беруці). У 1929 арганізавана «Група музычнага абнаўлення». Працуюць кампазітары браты Х.М. і Х.З.Кастра, Х.Фішэр, Х.Пас, .Х.Хінастэра, Ф.Кропфль 1 інш. Муз. цэнтр
    Да арт. Аргенціна. Руіны царквы СанІгнасіо ў правінцыі Місьёнес. 18 ст.
    Да арт. Аргснціна. Э. Петаруці. Квінтэт. 1927.
    А. — БуэнасАйрэс, дзе дзейнічаюць: оперны тр «Калон» (1908); аркестры філарманічны, Нац. сімфанічны, Нац. радыё; Нац. і Муніцыпальная кансерваторыі; Лац.амер. цэнтр муз. даследаванняў «Тарквата ды Тэлья» і інш.
    Тэатр. Першы тр у БуэнасАйрэсе адкрыты ў 1783. У 1880я г. ўзнік жанр рамант. меладрамы, т.зв. «тэатр гауча», гал. герой якога — селянінпастух (гауча), ахвяра сац. несправядлівасці. На пач. 20 ст. вял. значэнне для развіцця нац. тра мела рэаліст. творчасць драматурга Ф.Санчаса. У 1920я г. ў процівагу камерцыйным узніклі «незалежныя» тры, якія вывучалі вопыт еўрап. тра, ставілі п’есы нац. драматургаў А.Кусані, А.Драгуна, К.Гарастыса, творы класічнай і тагачаснай драматургіі. Цэнтр тэатр. жыцця А. — БуэнасАйрэс, дзе працуюць незалежныя («ЭльПуэбла», «Новы тэатр», «Ла Маскара») і камерцыйныя тры (Нац. тр камедыі, «Архенціна» і інш.), Нац. інт вывучэння тра. Сярод рэжысёраў і акцёраў: А.Баэра, П.Аскіні, М.Села, Л.Сандрыні, Ф.Петроне.
    Кіно. Упершыню кіназдымкі ў А. адбыліся ў 1897. У 1908 зняты першы маст. фільм «Расстрэл у Дарэга» (рэж. М.Гальа). Фільм «Танга смерці» (1917, рэж. Х.А.Ферэйра) паклаў пачатак серыі карцін, сюжэтна звязаных з папулярным у краіне танцам танга. У 1940— 50я г. найб. поспех мелі муз. камедыі з удзелам Л.Торэс, лепшая з якіх — «Узрост кахання» (1953, рэж. Х.Сарасэні). У 1950я г. ў кіно прыйшло новае пакаленне рэжысёраў: Р.Куін, Л.Муруа, Л.Фавіа, Х.Марцінес Суарэс, творчасць якіх атрымала назву «новае аргенцінскае кіно». У 1956 заснавана Школа дакумент. кіно пад кіраўніцтвам Ф.Біры. Вядомыя рэжысёры: Л.Нільсен, Ф.Э.Саланас, Д.Ліпшыц, Л.Пуэнца. Беларусы ў Аргенціне. Бел. дыяспара ў А. склалася з некалькіх значных эміграц. хваляў з Беларусі. Гэтаму спрыялі і адпаведныя законы А.: яе ўрад даваў усім эмігрантам роўныя правы, вызваляў іх ад падаткаў і г.д. Прадстаўнікамі 1й эміграц. хвалі з Беларусі (канец 19 ст. — 1914, каля 300—400 тыс. чал.) былі сяляне пераважна з Гродзенскай і Віленскай, з 1905 — Мінскай і інш. усх. губерняў (асн. іх ч. пазней вярнулася на Бацькаўшчыну). У час 2й хвалі эміграцыі ў 1921—39 з Зах. Беларусі каля 40 тыс. чал. перасяліліся ў правінцыі Масіёнес, Мэндэра, СанЖуан, каля 60 тыс. — у БуэнасАйрэс і яго ваколіцы. У 1934 у БуэнасАйрэсе склалася першае бел. кулы.асв. тва «Грамада», у 1935 — «Кулыура», у 1937 — «Тва бібліятэкі імя Івана Луцэвіча», у 1938 — Беларускае культурнае таварыства «Белавежа», у 1939 — «Док Суд», Бел. культ. тва ў г. Берысо. У 1939 яны аб’ядналіся ў Федэрацыю бел. аргцый у А., дзейнасцю якой кіравала ўправа на чале з М.Мярэчкам, У.Гайлевічам і Я.Пятрушакам; выдавала газ. «Эхо», з 1940 — «Белоруссклй мллюстрнрован
    АРГТЭХНІКА	473
    ный календарь». У пач. 2й сусв. вайны пры Федэрацыі створаны Бел. дэмакр. кт, які праводзіў збор дабрачынных ахвяраванняў; у 1943 з аналагічнымі мэтамі ўгвораны Славянскі саюз А. У час 3й хвалі ваен.паліт. эміграцыі ў 1946—53 бел. дыяспара павялічылася прыкладна на 1—1,5 тыс. чал. Яе прадстаўнікі заснавалі альтэрнатыўнае даваен. тва Згуртаванне беларусаў А. (ЗБА; 1948—57, старшыня К.Мярляк), якое ў 1948 увайшло ў Антыкамуніст. славянскуіо лігу. ЗБА актыўна выступала супраць намаганняў пасольства СССР у А. прадстаўляць інтарэсы Беларусі. У 1949—54 у А. працавала прадстаўніцтва ўрада БНР на чале з Мерляком. 3 1960х г. аргцыі бел. эміграцыі паступова страчваюць сваю нац. адметнасць; Федэрацыя бел. аргцый далучылася да Славянскага саюза А., замест ранейшых бел. тваў склаўся шэраг клубаў. У сувязі з рэпатрыяцыяй прыхільнікаў бел. нац. ідэі з ліку прац. эміграцыі (каля 15 тыс. чал.). выездаМ прадстаўнікоў ваеннапаліт. эміграцыі ў ЗША бел. нац. змястоўнасць ў грамадскакульт. жыцці суайчыннікаў амаль знікае. Паступова ліквідуецца і адна з найбуйнейшых аргцый «Белорусскнй очаг» (з 1951, налічвала 15—18 тыс. пераважна сав. грамадзян). 3	1984
    дзейнічае «Федэрацыя сав. грамадзян Аргенціны» (больш за 2 тыс. чал.), куды ўвайшлі прадстаўнікі бел. дыяспары. У сучаснай бел. дыяспары А. каля 150 тыс. прадстаўнікоў бел. эміграцыі розных пакаленняў.
    Літл Пмменова Р.А Аргентнна. М., 1987; Культура Аргентнны. М,, 1977; Arte argentine contemporaneo: [CatalogoJ. Madrid. 1976. П.І.Рогач (прырода, гаспадарка).
    Н.Р.Кошалева (гісторыя), Х.К.Папок (літаратура), А.А.Гарахавік (музыка), Л.М.Зайцава (кіно), Т.А.Папоўская (беларусы ў Аргенціне)
    АРГЕНЦШСКАЯ ШЛАВІНА, падводная катлавіна на ПдЗ Атлантычнага ак., паміж мацерыковым схілам Паўд. Амерыкі, СярэдзіннаАтлантычным хрыбтом і паўн. часткай Паўд.Антыльскага хрыбта. Пераважная глыб. 5000— 5500 м, найб. — 6681 м (у вузкім жолабе на Пд). Групт — глабігерынавы глей і чырвоная гліна.
    АРГЕНЦІНЦЫ. нацыя, асн. насельніцтва Аргенціны (26,64 млн. чал.). Нашчадкі іспанцаў і перасяленцаў з інш. краін Еўропы. Агульная колькасць 26,91 млн. чал. (1987). Гавораць на аргенцінскім дыялекце іспанскай мовы. Вернікі пераважна католікі.
    АРГІЛІТ (ад грэч. argillos гліна + ...літ), асадкавая горная парода, пгто ўтварылася ў выніку ўшчыльнення, абязводжвання і цэментацыі глінаў, ад якіх адрозніваецца каменепадобнасцю і няздольнасцю размакаць у вадзе. Цемнаколерная (да чорнага) парода, у асн. гідраслюдзістага ці мяшанага саставу. Утварае масіўныя шіасты, мікраслаістыя разнавіднасці. А. харакгэрны для складкавых абласцей і старажытных
    адкладаў платформаў На Беларусі вядомы ў адкладах верхпяга пратэразою, дэвону і інш. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вытвсці цэменту, керамзіту, радзей буд. керамікі і вогнетрывалых матэрыялаў.
    АРГІНІН. La м і н а 8г у а н і д з і наваляр’янавая кіслата, C6H14O2N4, арганічнае рэчыва з групы амінакіслот. У арганізме прысутнічае ў свабодным стане і ў складзе бялкоў, асабліва пратамінаў (да 85%) і гістонаў. У значнай колькасці ёсць у раслінах (асабліва ў рэзервовых і зародкавых органах). Mae ўласцівасці шчолачаў, утварае бясколерныя крышталі, растваральныя ў вадзе. Садзейнічае назапашванню і пераносу азоту. Для дарослых млекакормячых не з’яўляецца незаменнай, a ў маладых яе біясінтэз недастатковы.
    Аргтэхніка: электронная пішучая машынка і іншыя прылады аргтэхнікі (уверсе); пераносны персанальны камп'ютэр тыпу «блакнот».
    Удзельнічае ва ўтварэнні мачавіны і арніціну (арніцінавы цыкл), крэаціну аргінінфасфату і інш.
    АРІШІЦІ I (1я пал. 8 ст. да н.э.), цар Урарту. У час яго праўлення Урарту ператварылася ў магутную дзяржаву Б. Усходу. Пакінуў некалькі дзесяткаў клінапісных надпісаў пра перамогі над Асірыяй і будаўніцтва гарадоў Аргішціхінілі і інш.
    АРГІШЦІХІНІЛІ. горад, пабудаваны каля 776 да н.э. ў час праўлення цара Урарту Аргішці /. У 4 ст. да н.э. на яго месцы пабудаваны г. Армавір — сталіца Стараж. Арменіі.
    АРГО (франц. argot), разнавіднасць
    маўлення, якая выкарыстоўваецца вузкай сацыяльнай групай людзей з мэтай моўнага адасаблення, адна з формаў існавання мовы. У шырокім сэнсе А. — любыя разнавіднасці прафесійнага нелітаратурнага маўлення (А. лётчыкаў, паляўнічых і інш.). Нярэдка пад А. разумеюць маўленне дэкласаваных і крымінальных элементаў. Да А. адносяць тайныя мовы. Тэрмін «жаргон» таксама абазначае сац. разнавіднасць маўлення. Аднак у адрозненне ад А. жаргоны выкарыстоўваюцца больш шырокімі сац. і ўзроставымі ірупамі насельнштва.
    Літ:. Жнрмунскнй В. Нацлональный язык м соцнальные дналекгы. Л., 1936.
    Н.Б.Мячкоўская.
    АРГОН (лац. Argon), Ar, хімічны элемент V111 групы перыяд. сістэмы элементаў, ат. н. 18, ат. м. 39,948; інертны газ. Атмасферны А. складаецца з трох стабільных ізатопаў: 36Аг (0,337%), ^Аг (0,063%), і 40Аг (99,6%). У атмасферы 16101" т А., у зямной кары 0,165401?т, у вадзе 0,75ІО12 т. Адкрыты ў 1894. Газ без колеру і паху, малекула аднаатамная, пры звычайных умовах хімічна інертны, tuin 185,9 °C. Атрымліваюць раздзяленнем газаў пры глыбокім ахаладжэнні паветра. Выкарыстоўваецца ў металургічных (аргонадугавая зварка алюмініевых і алюмамагніевых сплаваў) і хім. працэсах (пры атрыманні звышчыстых рэчываў), для запаўнення эл. лямпаў і газаразрадных трубак, вызначэння ўзросту мінералаў.
    АРГСУВЯЗЬ, пашыраная назва сукупнасці сродкаў аператыўнай сувязі, якія павышаюць эфектыўнасць адм.кіраўнічай працы. Шэраг сродкаў А. належаць да аргтэхнікі.