• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ганізацыя працы. Асн. патрабаванні да вытв. струкгуры: прастата, гнуткасць і эканамічнасць, якія дасягаюцца змяншэннем колькасці вытв. падраздзяленняў, іх узбуйненнем, пераходам на бясцэхавую струкгуру кіравання, укараненнем найноўшых тэхнікі і тэхналогій, спецыялізацыяй і канцэнтрацыяй вытворчасці. Эфекгыўнасць А.в. заключаецца ў змяншэнні выдаткаў вытвсці, павышэнні прадукцыйнасці працы. Абагульняльны паказчык эфекгыўнасці А.в. — павелічэнне прыбытку ад рэалізаванай прадукцыі ў разліку на 1 руб. сродкаў, укладзеных у работу прадпрыемства.	Г.Я.Кажэкін.
    АРГАНІЗАЦЫЯ ДАГАВОРУ ПАЎДНЁВАУСХОДНЯЙ АЗІІ (SouthEast Asia Treaty Organization; CEATO), ваеннапаліт. рэгіянальная арганізацыя ў Паўд.Усх. Азіі ў 1954—77. Створана ў вер. 1954 у Маніле паводле Паўд.Азіяцкага дагавору аб калекг. абароне. Уваходзілі Аўстралія, Вялікабрытанія, ЗША, Новая Зеландыя, Пакістан (выйшаў у 1973), Тайланд, Філіпіны, Францыя (з 1965 абмежавала, з 1974 спыніла ўдзел у аргцыі). Штабкватэра знаходзілася ў Бангкоку. У 1975 Тайланд і Філіпіны выказаліся за роспуск блока. У чэрв. 1977 дзейнасць аргцыі спынена.
    АРГАНІЗАЦЫЯ ІСЛАМСКАЯ КАН
    ФЕРЭНЦЫЯ, Ар га н із а ц ы я Ісл а м с к і к а н г р э с (АІК), міждзяржаўная паліт.рэлігійная аргцыя. Створана ў 1971 у Рабаце (Марока). Аб’ядноўвае 45 мусульм. краін (1991) на ідэі панісламізму. Мэты — умацаванне салідарнасці мусульм. краін, развіццё эканам., сац., культ. і навук. супрацоўніцтва паміж імі. Найвыш. орган — канферэнцыя кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краінудзельніц (збіраецца кожныя 3 гады). Штабкватэра ў Джыдзе (Саудаўская Аравія).
    АРГАНІЗАЦЫЯ КРАІН—ЭКСПАРЦЁРАЎ НАФТЫ (Organisation of Petroleum Exporting Countries; ОПЭК). Засн. ў 1960. Члены — 13 краін: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Алжыр, Венесуэла, Габон, Інданезія, Ірак, Іран, Катар, Кувейт, Лівія, Нігерыя, Саудаўская Аравія, Эквадор. Мэты: каардынацыя і уніфікацыя нафтавай палітыкі краінудзельніц; забеспячэнне стабільнасці цэн на міжнар. нафтавых рынках для атрымання ўстойлівых даходаў краін — чл. АПЭК, эфекгыўных і рэгулярных паставак нафты краінамспажыўцам. Кантралюе каля 85% сусв. аб’ёму гандаю нафтай, устанаўлівае афіц. цану на сырую нафту, што ў многім вызначае сусв. ўзровень цэнаў на нафту. Штабкватэра ў Вене.
    АРГАНІЗАЦЫЯ МІЖНАРОДНАЙ
    ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ (Inter
    16.	Бел. энц., т. 1.
    аРГйМЙЙІІЫЯ падпісанага 4.4.1949 у Вашынггоне па лініі р. Нарва—Пскоў—Віцебск— Паўн.Атлангычнага дагавору. Перша Орша—сярэдняе цячэнне р. Дняпро — пачатковыя ўдзельнікі: Белыія, Вяліка рэкі Сож і Малочная. Падраздзяленні
    брытанія, Данія, ЗІПА, Ісландыя, Італія, Канада, Люксембург, Нарвегія, Нідэрланды, Партугалія, Францыя; пазней далучьгліся Грэцыя і Турцыя (1952), ФРГ (1955), Іспанія (1982). Асн. мэты аргцыі — гарантаванне бяспекі, свабоды і міру краінамудзельніцам.
    На пачатку існавання палітыка НАТО фарміравалася ў атмасферы «халоднай вайны» і гонкі ўзбраенпяў, выкліканых узбр. і паліт. процістаяннем ЗІІІА і СССР, НАТО і аргцыі краін Варшаўскага дагавору 1955. Пасля распаду сацыялісг. сістэмы, СССР і спынення дзейнасці Варшаўскага дагавору (1991) лалітыка НАТО істотна змянілася. У 1991 прынята Рымская дэкларацыя аб міры і супрацоўніцгве. Дзеля большай бяспекі ў Еўропе створаны Савет Паўн.Аглантычнага супрацоўніцгва. У вер. 1994 на сесіі Савета НАТО прынята праграма «Партнёрства дзеля міру», адкрытая для далучэння ўсіх краін Усх. Еўропы (Беларусь далучылася ў 1994).
    Вышэйшыя органы НАТО — сесія Савета НАТО і Кт ваеннага планавання, якія збіраюцца 2 разы на год. Паміж сесіямі Савет працуе як Пастаянны Савет НАТО ў складзе пастаянных прадстаўнікоў дзяржаўудзелькіц. Бягучую работу і падрыхтоўку сесій вядзе Міжнар. сакратарыят на чале з Ген. сакратаром НАТО. У ваен. арганізацыі НАТО вышэйшы орган — Кт ваен. планавання, выканаўчы — Ваенны кт, якому падначалены Вярх, штаб аб’яднаных узбр. сіл НАТО. Штабкватэра аргцыі ў Бруселі (да 1967 была ў Парыжы).
    АРГАНІЗАЦЫЯ ПРАЦЫ, стварэнне аптымальнай сістэмы працоўнай дзейнасці людзей. Сугнасць А.п. ў межах асобнага прац. калектыву — у рацыянальным выкарыстанні рабочай сілы. Уключае: падбор і прафес. падрыхтоўку кадраў; агггымальную расстаНоўку работнікаў у адпаведнасці з падзелам і кааперацыяй працы і вытв. задачамі; арганізацыю рабочых месцаў; нарміраванне, дысцыпліну і стымуляванне працы. Для эфектыўнага выкарыстання рабочай сілы ў вытв. працэсе ўводзіцца навуковая арганізацыя працы. Грамадская А.п. звязана з многімі факгарамі ў краіне: умовамі занятасці насельніцтва, падзелам і кааперацыяй працы, размеркаваннем яе вынікаў паміж членамі грамадства і інш.
    «АРГАНІЗАЦЫЯ ТОТА», паўваенная спецыялізаваная аргцыя ў фаш. Германіі ў 1938—45 (назва ад прозвішча яе заснавальніка — нацыста інжынера Ф.Тота). У 2ю сусв. вайну займалася будвам і рамонтам шашэйных дарог, мастоў, аэрадромаў, умацаванняў і іншых ваен. аб’ектаў, у т.л. на акупіраванай Беларусі. Летам 1941 падраздзяленні «А.Т.» рухаліся за наступаючымі ням. войскамі, аднаўлялі разбураныя камунікацыі, выкарыстоўваючы працу ваеннапалонных і цывільнага насельніцтва. У 1943—44 аргцыя ўдзельнічала ў стварэнні герм. стратэгічнага абарончага рубяжа — «Усходняга вала»
    national Civil Aviation Organization; IKAO), спецыялізаваная ўстанова AAH па супрацоўнііггве дзяржаў у галіне грамадзянскай авіяцыі. Засн. ў 1944 на аснове Чыкагскай канвенцыі аб міжнар. грамадз. авіяцыі. Членамі яе з’яўляюцца каля 150 краін. Гал. мэты: распрацоўка і уніфікаванне тэхн. правілаў, якія рэгулююць міжнар. палёты і эксплуатацыю паветр. суднаў, аэрадромаў, аэранавігацыйных сродкаў; тэхн. дапамога ў арганізацыі грамадз. авіяцыі і кіраванні ёю. Штабкватэра ў Манрэалі.
    АРГАНІЗАЦЫЯ ПА БЯСПЕЦЫ I СУПРАЦОЎНІЦТВЕ Ў ЕЎРОПЕ (АБСЕ), міжнар. аргцыя. Склалася да сярэдзіны 1990х г. у выніку дзейнасці Нарады па бяспецы і супрацоўнпггве ў Еўропе (НБСЕ). На пач. 1970х г. СССР і яго партнёры па Аргцыі Варшаўскага дагавору (гл. Варшаўскі дагавор 1955) ініцыіравалі скліканне нарады еўрап. дзяржаў для абмеркавання захадаў, якія забяспечылі б калект. бяспеку ў Еўропе. Ва ўмовах паляпшэння адносін паміж СССР, ЗША і краінамі Зах. Еўропы ў г. Хельсінкі адбыліся папярэднія шматбаковыя кансультацыі (ліст. 1972 — чэрв. 1973) і пасяджэнні міністраў замежных спраў 33 еўрап. дзяржаў (акрамя Албаніі), ЗША і Канады (ліп. 1973). 2і этап перагавораў аб скліканні НБСЕ прайшоў у вер. 1973 — ліп. 1975 у Жэневе. 30.7.1975 у Хельсінкі на ўзроўні кіраўнікоў урадаў 35 дзяржаў пачалася нарада, 1.8.1975 падпісаны Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. У 1977—94 адбыўся шэраг сустрэч прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц НБСЕ. У 1991 удзельнікамі НБСЕ сталі Албанія, Эстонія, Латвія, Літва, у 1992 — Беларусь і інш. краіны. На сустрэчы ў Будапешце (5— 6.12.1994) кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 52 краін (без Югаславіі), прынялі рашэнне аб пераўтварэнні НБСЕ у АБСЕ, падпісалі мемарандумы аб гарантыі бяспекі Украіны, Беларусі і Казахстана, прынялі паліт. дэкларацыю «Да сапраўднага партнёрства ў новую эпоху», якая вызначае ролю, месца і задачы АБСЕ ў пабудове будучай Еўропы. Органамі АБСЕ (з 1990) з’яўляюцца: сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў (адбываюцца кожныя 2 гады); Савет міністраў замежных спраў (засядае не менш як 1 раз на год); Сакратарыят з рэзідэнцыяй у Празе; Цэнтр па прадухіленні канфлікгаў (Вена); бюро «За свабодныя выбары» (Варшава, ажыццяўляе назіранне за выбарамі); Парламенцкі сход АБСЕ; Камітэт вышэйшых дзярж. служачых (у ліку абавязкаў падрыхтоўка пасяджэнняў).
    АРГАНІЗАЦЫЯ ПАЎНОЧНААТЛАНТЫЧНАГА ДАГАВОРУ (North Atlantic Treaty Organization; HATO), ваеннапаліт. арганізацыя, створаная на аснове
    «А.Т.» існавалі ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Слуцку і ў інш. нас. пунктах. АРГАНІЗАЦЫЯ ЎКРАІНСКІХ НАЦЫЯНАЛІСТАЎ (АУН), украінская паліт. арганізацыя. Створана ў 1929 Я.Канавальцам. У сваёй праграме абвяшчала непрымірымыя адносіны да камунізму. Паставіла сябе над ініп. ўкр. партыямі і рухамі, пачаўшы з імі барацьбу. Імкнулася пры дапамозе ўсенар. паўстання аб’яднаць усе ўкр. землі ва Укр. Самастойную Саборную Дзяржаву (УССД). У 1940 зза ўнутр. рознагалоссяў распалася на АУН (м) — мельнікаўцаў і АУН (б) — бандэраўцаў (паводле прозвішчаў кіраўнікоў — А.Мельніка і С.Бандэры). На пач. 2й сусв. вайны выступіла супраць Польшчы, потым супраць СССР на баку Германіі. Пасля адмовы гітлераўскіх уладаў прызнаць Акт аднаўлення Украінскай Дзяржавы (30.6.1941) АУН (б) перайшла ў апазіцыю да акупац. рэжыму, разгарнула супраць яго прапаганду. На гэта фашысты адказалі арыштамі і расстрэламіі бандэраўцаў. Мельнікаўцы стаялі на змоўніцкіх пазіцыях да фашыстаў. Вясной 1943 АУН (б) абвясціла стратэгію «двухфрантавой» барацьбы супраць Берліна і Масквы — «Украінская паўстанцкая армія» («УПА») пачала на Валыні і бел.ўкр. Палессі дзеянні супраць гітлераўцаў і сав. партызанаў. 3 1944 гал. сілы АУН разгарнулі антысав. барацьбу, якая ахапіла пераважна зах. вобласці Украіны і працягвалася да сярэдзіны 1950х г. Пасля вайны асн. кадры абедзвюх частак АУН былі ў эміграцыі. 3 абвяшчэннем дзярж. суверэнітэту Украіны ў 1991 АУН перанесла сваю дзейнасць на радзіму і скіравала яе на пабудову дэмакр., паліт. і эканам. незалежнай укр. дзяржавы.	А.В.Кенцій.
    АРГАНІЗАЦЫЯ ЦЭНТРАЛЬНААМЕРЫКАНСКІХ ДЗЯРЖАЎ (Organization of Central American States; АЦАД), рэгіянальная aprцыя дзяржаў Цэнтр. Амерыкі. Створана ў 1951. Аб’ядноўвае Гандурас, Гватэмалу, КостаРыку, Нікарагуа, Сальвадор. Статут прадугледжвае магчымасць далучэння Панамы. Паводле Хартыі 1965 мэта аргцыі — узаемадапамога, эканам., сац. і паліт. супрацоўніптва ў Цэнтр. Амерыцы. Вышэйшыя органы — нарады кіраўнікоў краінудзельніц і міністраў замежных спраў. Штабкватэра ў СанСальвадоры.
    API АНІЗАЦЫЯ ЦЭНТРАЛЬНАГА ДАГАВОРУ (The Central Treaty Organization; CEHTO), ваеннапалітычная арганізацыя на Б. і Сярэднім Усходзе ў 1955—79, да сак. 1959 наз. Аргцыя Дагавору Блізкага Усходу. Дагавор аб яе стварэнні падпісаны ў 1955 у Багдадзе (Багдадскі пакг). Уваходзілі Ірак (выйшаў у 1958), Іран, Пакістан, Турцыя і
    АРГАНІЧНАЯ 467
    Вялікабрытанія, у 1959 далучыліся ЗША. Пасля выхаду з СЕНТО Ірана і Пакістана (1979) па ініцыятыве Турцыі аргцыя спыніла сваю дзейнасць.