• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АРГАНІЗАЦЫЯ ЭКАНАМІЧНАІА СУПРАЦдЎНІЦТВА I РАЗВІЦЦЯ (Organization for Economic Cooperation and Development; АЭСР), міждзяржаўная аргцыя. Створана ў 1961 у Парыжы. Уваходзяць 18 еўрап. краін, а таксама ЗША, Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя, Японія, Турцыя (1994). Асн. мэты аргцыі — імкненне да эканам. росту, павышэння ўзроўню жыцця і занятасці насельніцтва, падтрыманне фін. стабільнасці праз лібералізацыю міжнар. гандлю і руху капіталу, праз каардынацыю эканам. дапамогі менпі развітым краінам. Кожная краінаўдзельніца прадстаўлена пастаяннай дэлегацыяй у Савеце АЭСР. Штабкватэра ў Парыжы.
    АРГАНІЦЬІЗМ, вучэнне, што растлумачвае прыродныя і сац. з’явы (працэсы) па аналогіі з біял. будовай арганізма. У яго аснову пакладзены прынцып біял. цэласнасці, які раскрывае найважнейіпыя асаблівасці развіцця жывога (арганізм як цэласная сістэма, развіццё да ўсё больш складанай арганізацыі, іерархічная ўпарадкаванасць, адносная ўстойлівасць і самарэгуляцыя). Тэрмін «А.» уведзены ў 1918 англ. фізіёлагам Дж.С.Холдэйнам, які разам са сваімі паслядоўнікамі (Дж.Вуджэр, Г.Шаксель, Д.В.Харыс і інш.) гал. ўвагу канцэнтраваў на праблеме арган. цэласнасці. Пазней аўстр. біёлаг Л. фон Берталанфі ў сваёй тэорыі эквівалентных сістэм (1930я г.) дапоўніў канцэпцыю А. палажэннем пра арганізмы як высокаарганізаваныя адкрытыя сістэмы, што знаходзяцца ў стане дынамічнай раўнавагі з асяроддзем. Ідэі А. атрымалі развіццё ў аіульнай тэорыі сістэм, у кібернетыцы, тэорыі інфармацыі і інш. Г.І.Шчарбіцкі.
    АРГАНІЧНАЕ ВЫВЁТРЫВАННЕ, гл. Біялагічнае выветрыванне.
    АРГАНІЧНАЕ ШКЛО, гл. Шкло арганічнае.
    АРГАНІЧНАЯ АРХІТЭКТУРА, творчы кірунак, у аснове якога ляжыць прынцып падпарадкавання формы архітэктурнага твора яго зместу. Узнікла ў 1й пал. 20 ст. як рэакцыя супраць акадэмізму, рацыяналізму і эклектыкі. Ідэі А.а. закладзены ў 1890я г. амер. арх. Л. Салівенам, развіты ў тэорыі і практыцы будва яго вучнем ФЛ.Райтам. Канцэпцыі А.а. зыходзяць з цеснай сувязі архітэктуры з прыродай. грунтуюцца на бесперапыннасці арх. прасторы, на праектаванні «з сярэдзіны — да навакольнага асяроддзя», рацыянальным выкарыстанні якасцяў буд. матэрыялаў, увядзенні элементаў нар. творчасці; сама функцыя будынка не абмяжоўвалася тэхнал. і фізіял. фактарамі, а ўключала і эстэтычны, таму арх. твор уяўляў сабой цэласны арганізм.
    машын, абсталявання, матэрыялаў і інш. сродкаў вытвсці прыпадае на аднаго рабочага, тым А.б.к. і яго тэхн. будова вышэйшыя. 3 развіццём вытворчасці, паскарэннем тэмпаў навуковатэхн. прагрэсу гэты паказчык павялічваецца. Гэта азначае, што доля жывой працы змяншаецца, а доля мінулай працы расце, у выніку прадукцыйнасць працы павышаецца.
    АРГАНІЧНАЯ ХІМІЯ галіна хіміі, якая вывучае злучэнні вугляроду з інш. элементамі (арганічныя злучзнні) і іх ператварэнні. Займаецца сінтэзам і вызначэннем струкгуры арган. злучэнняў, вывучэннем сувязі xlm. будовы рэчываў з рэакц. здольнасцю і фіз. ўласцівасцямі, пракг. выкарыстаннем. Падзяляецца на стэрэахімію, хімію высокамалекулярных злучэнняў, прыродных рэчываў (антыбіётыкаў, вітамінаў, гармонаў і ініп.), металаарган., фторарган., комплексных злучэнняў, фарбавальнікаў. Цесна звязана з біяхіміяй, медыцынай, біялогіяй, арган. геахіміяй. малекулярнай біялогіяй і інш. галінамі навук.
    З’явілася ў пач. 19 ст. ў выніку абагульнення ведаў пра ўласцівасці рэчываў жывёльнага і расліннага паходжання і ўяўленняў таго часу
    Пад уздзеяннем ідэй А.а. склаліся рэгіянальныя арх. школы ў сканд. краінах (творчасць А Аалта і інш.); у ЗША прынцыпы А.а. Выкарыстоўвала т. зв. каліфарнійская школа на чале з Р. Нейтрай. У 1940я г. тэорыя падхоплена ў Італіі арх. Б.Дзэві; у 1945 у Рыме створана група АРАО (Associazione per Architettura Organica, Асацыяцыя арганічнай архітэктуры), якая падкрэслівала гуманіст. кірунак асн. палажэнняў Аа. Дыяпазон Аа. быў абмежаваны гал. чынам будвам асабнякоў, вілаў, загарадных атэляў; у 1960я г. А.а. растварылася сярод рацыяналістычных кірункаў архітэкгуры. Прынцыпы формаўтварэння, выпрацаваныя Аа., выкарыстоўваюцца ў бел. архітэктуры.
    Літ:. Райт Ф.Л. Будугцее архмтектуры: Пер. з англ. М., 1960; Zevi В. Towards an organic architecture. London, 1950.
    АРГАШЧНАЯ БУДОВА КАПІТАЛУ, адносіны паміж вартасцю пастаяннага капіталу і вартасцю пераменнага капіталу, катэгорыя марксісцкай палітэканоміі. Адлюстроўвае тэхн. склад капіталу: колькасныя адносіны сродкаў вытвсці да рабочай сілы. Чым больш
    аб жыццёвай сіле (vis vitalis), якая быццам бы стварае арган. рэчывы толькі ў жывых арганізмах Тэрмін «А.х.» ўведзены Ё. Берцэліусам (1827). Сінтэз мачавіны (Ф.Вёлер; 1828), аніліну (М.М.ЗІнін; 1842), воцатнай кіслаты (АКольбе; 1845), рэчываў тьшу тлушчаў (П.Бертло; 1854), цукрыстага рэчыва (АМ.Буглераў; 1861) паказаў магчымасш. штучнага атрымання арган. рэчываў. 3 2й чвэрці 19 ст. пачалі развівацца тэарэт. ўяўленні Ах., у т.л. тэорыя радыкалаў (Ю.Лібіх, Вёлер, Э.Франкленд. Р.Бунзен), тэорыя тыпаў (ЖДзюма, Ш.Жэрар і О.Ларан), паняцце пра валентнасць хім. элементаў, чатырохвалентнасць вутляроду і здольнасць яго атамаў ствараць складаныя малекулы. Абгрунтаваная ў 1861 Бутлеравым хімічнай будовы тэорыя праланавала існаванне сувязі паміж будовай і ўласцівасцямі арган. злучэнняў, растлумачыла з’яву прастораеай ізамерыі арган. злучэнняў, А Кекуле ў 1865 створана тэорыя будовы араматычных злучэнняў (на прыкладзе бензолу); у 1874 Я.ВантГоф і Ж.Ле Бель заклалі
    Да арт. Арганічная архітэктура. Дом над вадаспадам. Арх. Ф.Л. Райт. 1937.
    асновы стэрэахіміі, вылучылі аптычную ізамерыю і геаметрычную ізамерыю арган. рэчываў. Развіццё Ах. ў пач. 20 ст. звязана з дасягненнямі квантавай фізікі і электронных тэорый хім. сувязі. Вызначаны тыпы хім. сувязі; Г.Льюіс, В.Косель, К.Інгалд, Л.Полінг распраііавалі і дапоўнілі ўяўленнямі квантавай хіміі і квантавахімічнымі разлікамі электронную тэорыю будовы арган. злучэнняў. прадказалі і растлумачылі іх рэакцыйную здольнасць. У 2й пал. 20 ст. пачалося станаўленне фізічнай Ах., у якой абагульнены ўяўленні па механізмах рэакцый і сувязі паміж структурай арган. злучэнняў і іх рэакц. здольнасцю; шырокае выкарыстанне ў даследаваннях храматаграфіі, рэнтгенаскапіі масспектраскапіі. метадаў ЭПР, ЯМР, ІЧ і Уфспектраскапіі. Сінтэзаваны новыя класы крэмнійарган. злучэнняў (полісілаксаны), поліаміды (нейлон), фторпалімеры (тэфлон), цэнавыя злучэнні пераходных металаў (ферацэн), фізіялагічна акгыўныя злучэнні, лекавыя прэпараты, атрутныя рэчывы, сродкі аховы раслін, антыпірэны Метады Ах. разам з фіз. метадамі даследавання выкарыстоўваювда ў вызначэнні будовы нуклеінавых кіслотаў, бялкоў, складаных прыродных злучэнняў. з дапамогай матэм. мадэлявання ажыццяўляецца мэтанакіраваны сінтэз арган. рэчываў з зададзенымі ўласцівасцямі. Магчымасці Ах. дазволілі сінтэзаваць хларафіл, ві
    ®12 (РВудварт), полінуклеатыды (АТод), распрацаваць аўгаматызаваны сінтэз
    468 АРГАНІЧНАЯ
    ферментаў. Сучаснае дасягненне Ах. ў геннай іпжьшерыі — сінтэз актыўнага гена (Х.Каран; 1976). Выкарыстанне дасягненняў А.х. прывяло да стварэння тэхналогій выгвсці сінт. каўчукаў, пластычных масаў, сінт. валокнаў. фарбавальнікаў, кінафотаматэрыялаў, атрутных рэчываў, сродкаў аховы раслін, духмяных рэчываў, лек. прэпаратаў.
    На Беларусі даследаванні па Ах. пачаліся ў 1924 у БДУ і вядувда ў інтах фізікаарган. і біяарган. хіміі АН, БДУ,
    дзены рас. ўладамі пасля задушэння паўстання 1830—31 у Каралеўстве Польскім замест скасаванай канстытуцыі 1815. Выдадзены 26.2.1832 у Пецярбургу царом Мікалаем I. Паводле статута тэр. Каралеўства ўключалася ў склад Рас. імперыі, скасоўваліся асобны акг каранацыі цара ў Варшаве, сейм і частка ўрадавых камісій, польск. армія, але захоўваліся аўганомныя польскія ўстановы (намесніцгва, адм. і дзярж. саветы і інш.), польск. мова ва ўстановах і ў школах і інш. Дэклараваныя статутам элементы польск. аўтаноміі па
    Бел. тэхнал. унце, с.г., мед. і інш. НДІ. Сінтэзаваны і вывучаны ператварэнні металаарган., поліхлорарган., пераксідных злучэнняў, ацыклічных і гетэрацыклічных злучэнняў, стэроідаў, гетэрастэроідаў, простагландзінаў, нуклеатыдаў, тэрпеноідаў. Буйнейшыя прадпрыемствы: ВА «Палімір» (г. Наваполацк), ВА «Азот» (г. Гродна), Магілёўскі камбінат сінт. валокнаў.
    Літ.'. Несмеянов AH., Н е с м е я нов Н.А. Начала органмческой хнмнн. Кн. 1—2. 2 нзд. М., 1974; Н е й л а н д О.Я. Органнческая хнмня. М., 1990. К.Л.Майсяйчук.
    АРГАНІЧНАЯ ШКОЛА ў сацыял о г і і, кірунак у зах. сацыялогіі ў канцы 19 — пач. 20 ст., звязаны са спробамі тэарэт. абгрунтаваць сутнасць і развіццё грамадства на аснове аналогіі з прыродай жывога арганізма. Абапіраючыся на дасягненні біялогіі (клетачнай будовы арганізмаў 1 эвалюцыйнай тэорыі Дарвіна), імкнулася, каб сацыялогія заняла прамежкавае месца паміж прыродай чалавека і чалавечым грамадствам. Асобныя прынцыпы такой тэорыі вядомы яшчэ ў сац.філас. канцэпцыях Платона, Арыстоцеля, Гобса, Мантэск’е і інш. У поглядах Кона і Спенсера ідэя біял. рэдукцыянізму набыла больш выразны сацыялагічны харакгар. Класічныя прадстаўнікі школы А. Шэфле (Германія), Р.Вормс і А.Эспінас (Францыя), П.Ліліенфельд (Расія) сцвярджалі, што грамадства і ёсць арганізм, атаясамліваючы чалавека з клеткай, сац. інстытуты з яго органамі (напр., урад з галаўным мозгам, трансп. зносіны з кровазваротам, сувязь з нерв. сістэмай і г.д.). Сац. канфлікгы яны зводзілі да хвароб, а іх прафілактыку і лячэнне звязвалі з «сацыяльнай гіпенай». Падобныя аналогіі стваралі бачнасць тэарэт. вырашэння сац. праблем, але не давалі адказаў на шматлікія пытанні, з якімі сугыкаліся і навукоўцы, і пракгыкі (палітыкі, эканамісты, кіраўнікі і г.д.). Таму да пач. 20 ст. ідэі А.ш. саступілі месца болып строгім тэарэт. канцэпцыям, якія арыентуюцца на вывучэнне грамадства як больш складанай і самаст. сістэмы.
    Літ.: Вормс Р. Бнологнческне прннцнпы в соцнальной эволюцнн: Пер. с фр. Кнев 1912; йсторня соцмолопш. Мн., 1993.
    Е.М.Елсукоў.
    АРГАНІЧНЫ СТАТУТ КАРАЛЕЎСТВА ПОЛЬСКАГА 1832 («О р г а н н ч е с кн й статут»), прававы акт, уве
    дны і паветраны рэжым, змяншаюць шкоднае ўздзеянне кіслотнасці на расліны, актывуюць жыццядзейнасць азотфіксавальных бактэрый. Перапрэлы гной (пры вільготнасці 75%) мае (у %): азоту (N) 0,5, фосфару (Р2О5) 0,25, калію (К2О) 0,6, кальцыю (СаО) 0,7; курыны памёт (пры вільготнасці 56%) 2,2; 1,8; 1,1; 2,4 адпаведна. Калій і натрый у Ау. больш засваяльныя, чым у мінеральных угнаеннях. Праз А.ў. ажыццяўляецца кругаварот пажыўных рэчываў: глеба — расліны — жывёла — расліны — глеба.