• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АРГАНАЛОГІЯ, навуковая дысцыпліна, якая вывучае муз. інструменты — іх канструкцыю, форму, матэрыял, спосабы вырабу і рэканструкцыі, акустычнатэмбравыя якасці, выканальніцкія магчымасці, грамадскае і маст. выкарыстанне, адлюстраванне ў літ. і выяўл. помніках. Тэрмін «А.» прапанаваны Н. Бесарабавым у 1941 для вылучэння навук. і тэхн. аспектаў даследавання муз.
    інструментаў з больш шырокага вывучэння музыкі. Сучасная А. (паводле славацкага даследчыка О.Эльшака) уключае субдысцыпліны: сістэматычную (тэарэтычную) А., тэхнічную А. (эргалогію і тэхналогію), арганаакустыку, арганасацыялогію і гісторыю інструментаў, палеаарганалогію (ацэнка археал. адкрыццяў і інш. доказаў існавання старадаўніх інструментаў), арганаіканаграфію (выяўл. крыніцы) і этнаарганалогію (вывучэнне традыц. муз. інструментаў розных народаў). 3 пач. 20 ст. ў А. выяўляецца тэцдэнцыя да інтэграцыі і адзінства сістэматычнага, гіст. і
    Да арт. Арганаўты. Геракл і арганаўты. Размалёўка кратэра з г.
    Арвіета. Каля 450 да н.3.
    антрапалагічнага аспекгаў, пераважна ў працах К.Закса (Германія; 1910—30я г.) і Э.М. фон Хорнбастэля (Аўстрыя), якія распрацавалі сучасную класіфікацыю муз. інструментаў. Развіццю А. садзейнічаюць міжнар. інструментазнаўчыя арганізацыі, спецыялізаваныя музеі (Брусель, Стакгольм, Парыж), арганалагічныя школы (у Германіі, Швецыі), даследаванні і публікацыі арганолагаў (Эльшак, Ю.Страйнар, І.Мачак, Я.Станшэўскі, І.Мацыеўскі). На Беларусі распрацоўкай праблем этнаарганалогіі ў кантэксце нар. культуры і сувязі муз. інструмента і музыкі займаецца І.Назіна.
    Літ.: Н а з н н а Н.Д. Белорусскне народные музыкальные ннструменты: Самозвучашне, ударные, духовые. Мн., 1979; Я е ж. Белорусскме народные музыкальные ннструменты: Струнные. Мн., 1982; Bessarab о f f N. Ancient European musical instruments. Boston. 1941; Netti B. Theory and method in ethnomusicology. New York, 1964; Elschek O. Instrumenty muzyczne jako przedmiot badan historycznych i antropologicznych (przyczynek do koncepcji instrumentologii) // Muzyka. 1974. № 1. І.Дз.Назіна. АРГАНАМІНЕРАЛЬНЫЯ ЎГНАЁНHI, гумінавыя ўгнаенні, угнаенні з арган. рэчываў і звязаных з імі хімічна ці адсарбцыйна мінер. злучэнняў. Атрымліваюць апрацоўкай гумінавых кіслот ці матэрыялаў, у якіх яны ёсць (торф, буры вугаль, сланец, глей, перагной), аміякам, аміячнай вадой, аміячнымі растворамі фасфатаў, фосфарнай ктой, калійнымі солямі. Маюць розны састаў і назву: гумафос, гумафоска, торфааміячныя ўгнаенні, гуматы натрыю, амонію і інш. Найб.
    пашыраны торфамінеральныя і торфааміячнамінер. ўгнаенні.
    АРГАНАТЭРАПІЯ, лячэнне прэпаратамі, атрыманымі з залоз унутранай сакрэцыі або інш. органаў і тканак жывёл. Часцей мае замяшчальны характар — уводзяцца рэчывы, якіх не хапае ў арганізме хворага і якія выпрацоўваюцца або назапашваюцца ў адпаведных органах. Да А. належыць і перасадка органаў (касцявы мозг, ныркі, печань, сэрца), калі яны не выконваюць сваіх функцый (гл. Трансплантацыя). Да арганапрэпаратаў адносяцца прэпараты гіпофіза (пітуітрын, пралактын, АКТГ), шчытападобнай залозы (тырэаідзін), парашчьпападобных залозаў (паратгармон), падстраўнікавай залозы (інсулін, ліпакаін), кары паднырачнікаў (картызон), вілачкавай залозы (тымазін), жаночых (фалікулін, сінестрол, прагестэрон) і мужчынскіх (метыландрастэндыёл) палавых органаў. Прэпараты ўводзяцца ўнутрымышачна або ўнутрывенна. Выцяжка з селязёнкі (спленін) стымулюе імунітэт. Пры нізкай страўнікавай сакрэцыі ў хворых на гастрыт, пры язвавай хваробе як замяшчальны выкарыстоўваюць страўнікавы сок сабак, свіней (натуральны сок, сугаст). У гематалагічнай практыцы выкарыстоўваецца натуральная кроў, плазма крыві, суспензія эрытрацытаў, трамбацытаў. Яны выконваюць замяшчальную функцыю і стымулююць імунітэт. Л.Р.Кажарская. АРГАНАЎТЫ, у грэчаскай міфалогіі repot паходу па залатое руно, якое ахоўваў дракон. Больш за 50 А. пад кіраўнштвам Ясона накіраваліся на караблі «Арго» ў Калхіду. 3 дапамогай чараўніцы Медэі захапілі руно і прывезлі яго ў Грэцыю. Паход А. — часты сюжэт у творах ант. і пасляант. мастацтва (рэльеф у Дэльфах, кратэр сярэдзіны 5 ст. да н.э.); ён выкарыстаны ў эпасах Апалонія Радоскага і В.Флака, драм. трылогіі Ф.Грыльпарцэра, оперы Л.Керубіні і інш.
    АРГАНЕЛЫ, спецыялізаваныя структуры цытаплазмы аднаклетачнай жывёлы, аналагічныя аднаму з органаў шматклетачнай, што выконваюць пэўныя функцыі: рухальныя, скарачальныя, рэцэтпорныя, стрававальныя, сакраторныя і экстраторныя, нападу і абароны.
    АРГАНІЗАВАНАЯ ЗЛАЧЬІННАСЦЬ форма злачыннай дзейнасці аб’яднанняў злачынцаў. Вызначаецца высокай самаарганізацыяй, прафесіяналізмам. іерархічнай сістэмай узаемаадносін, манапалізацыяй розных сфераў злачыннай дзейнасці з мэтай здабычы максімальных даходаў і выкарыстання легальных шляхоў для «адмывання» злачынна здабытых сродкаў, нейтралізацыяй і карумпіраваннем дзярж. органаў, пашырэннем злачынных сувязяў за межы краіны. Гл. таксама Мафія, Рэкет.
    АРГАНІЗАВАНЫ НАБОР РАБОЧЫХ, планавае міжгаліновае і тзрытарыяль
    АРГАНІЗАЦЫЯ 461
    нае пераразмеркаванне працоўных рэсурсаў у б. СССР і інш. краінах сацыяліст. арыентацыі для забеспячэння патрэб нар. гаспадаркі ў рабочай сіле і для працаўладкавання грамадзян. Ажыццяўляўся спец. дзярж. органам. Рабочыя арганізаванага набору мелі льготы, накіроўваліся пераважна на новабудоўлі. 3 Беларусі да 1941 па А.н.р. накіравана 1 млн. 629 тыс. чал. (пераважна сельскага насельніцтва) на лесанарыхтоўкі, у рыбную прамсць, у Данбас, на будоўлі Масквы, Ленінграда і інш. За 1944—76 А.н.р. склаў 588,4 тыс. чал., найб. інтэнсіўны ён быў у 1950—53. У
    Да арт. Арганізацы я Абяднаных Нацый. Кіраўнік дэлегацыі БССР К.В.Кісялёў падпісвае Статут ААН. С а н  Ф р а н ц ы с к a . 26.6.1945.
    агульнай тэорыі сістэмы, кібернетыкі, сінергетыкі, канцэпцыі глабальнага эвалюцыянізму і інш. Вызначальныя рысы А. — упарадкаванасць, функцыянальнасць, іерархічнасць. Упарадкаван а с ц ь уключае парадак (разнастайнасць устойлівых сувязяў у патоку змен), кампазіцыю элементаў (від уладкаванасці) і функцыянальную залежнасць (змена элемента вядзе да змены інш. элементаў ці ўсёй сістэмы ў цэлым і, наадварот, змена сістэмы вядзе да змены яе струкгурных элементаў). Ф у н к ц ы я н а л ь н а с ц ь характарызуе адносіны сістэмы з навакольным
    асяроддзем, дасягненне за кошт А. прыстасавальнага (функцыянальнага) эфекту. Сутнасць іерархічнасці ў тым, што кожная А. мае розныя ўзроўні (сістэмы і падсістэмы, ступені, формы, структуры, тыпы і г.д.), разуменне якіх спрыяе выяўленню генетыччай сувязі паміж імі: у нежывой прыродзе — ад субклетачнага да Метагалактыкі, у жывой прыродзе — ад субклетачнага да біясфернага (і ноасфернага), у грамадстве — ад чалавека да соцыума. 2) Аб’яднанне людзей для сумеснай рэалізацыі пэўнай праграмы ці мэты на аснове вызначаных правілаў дзеяння. 3) Сукупнасць працэсаў ці дзеянняў, якія вядунь да ўтварэння і ўдасканальвання ўзаемасувязяў паміж часткамі цэлага.
    Літ:. Богданов AА Текстологня: Всеобідая органнзацнонная наука. Кн. 1—2. М., 1989; Прнгожнн М., Стенгерс М. Порядок нз хаоса: Пер. с англ. М., 1986.
    Г.І.Шчарбіцкі.
    АРГАНІЗАЦЫЯ АБ'ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ (United Nations; ААН). міжнародная арганізацыя, створаная для падтрымання міру, бяспекі і развіцця супрацоўніцтва паміж усімі краінамі.
    Арганізац. і структурныя асновы ААН закладваліся ў час 2й сусв. вайны вядучымі дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі. 1.1.1942 у Вашынгтоне 26 краін падпісалі Дэкларацыю Аб’вднаных Нацый (назву «Аб’яднаныя Нацыі» праланаваў прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельт). У Дэкларацыі, прынятай
    1956—66 з БССР на асваенне цалінных зямель накіравана больш за 48 тыс. сем’яў (каля 179 тыс. чал.). У 1961—71 штогодні набор зменшыўся больш як у 5 разоў. 3 фарміраваннем рыначнай эканомікі забеспячэнне нар. гаспадаркі рабочай сілай адбываецца праз рынак працы.
    АРГАНІЗАЦЬІЙНАЯ СТРУКТЎРА ў эканоміцы, сукупнасць устойлівых і лагічных суадносін узроўняў кіравання і функцыянальных сфераў суб’екта гаспадарання, прызначаных забяспечыць эфектыўнае дасягненне мэты. Аптымальная А.с. — найважнейшая ўмова арганізацыі вытворчасці.
    АРГАНІЗАЦЬІЙНАЯ ТЭХНІКА. гл.
    Аргтэхніка.
    АРГАНІЗАЦЫЯ (франц. organisation ад позналац. organize надаю зграбны выгляд, упарадкоўваю), 1) ступень і характар упарадкаванасці элементаў сістэмы, яе адэкватнасць функцыям, што выконвае гэта сістэма. Паняцце «А.» азначае сістэмны аб’екг, упарадкаванасць, мэтанакіраваную дзейнасць кібернетычных сістэм, сац. сістэму як сродак дасягнення мэты. Сама канцэпцыя А., такім чынам, уключае агульнафіласофскі, сістэмны, кібернетычны і сацыялагічны падыходы. Стварыць агульнае вучэнне аб А. спрабаваў АА.Багданаў (1913), які выказаў ідэю ізамарфізму розных арганізацыйных структур, блізкую да
    462 АРГАНІЗАЦЫЯ
    30.10.1943 на Маскоўскай нарадзе міністраў замежных спраў, ад імя ўрадаў заяўлена пра неабходнасць «заснавання ў найкарацейшы тэрмін агульнай міжнароднай арганізацыі для падтрымання міру і бяспекі. заснаванай на прынцыпе суверэннай роўнасці ўсіх міралюбівых дзяржаў». На ДумбартанОкс канферэнцыі 1944 прадстаўнікі Вялікабрытаніі, ЗША. Кітая і СССР распрацавалі пранановы па статуце такой аргцыі. На Крымскай канферэнцыі 1945 кіраўнікі Вялікабрытаніі, ЗША і СССР дамовіліся на ўстаноўчую канферэнцыю ў СанФранцыска ў якасці першапачатковых дзяржаў — заснавальніц ААІІ запрасіць Беларускую ССР і Украінскую ССР, ацэньваючы ўклад народаў гэтых рэспублік у перамогу над фашызмам. СанФранцыская канферэнцыя 1945 прыняла Статуг ААН. Урачыстае яго падпісанне адбылося 26.6.1945 прадстаўнікамі 50 дзяржаў, у т.л. і БССР. Гэтыя краіны, а таксама не прадстаўленая на канферэнцыі Польшча (падпісала Статут некалькі пазней), сталі першапачатковымі дзяржавамі — членамі ААН. Афіц. датай утварэння ААН лічыцца 24.10.1945, калі яе Сгатут набыў сілу пасля здачы ратыфікацыйных грамат Вялікабрытаніяй, ЗНІА, Кігаем, СССР, Францыяй і большасцю інш. краін, якія яго падпісалі (БССР ратыфікавала Сгатуг 30.8.1945). 24 кастр. адзначаецца штогод як Дзень ААН.
    Паводде Статута мэты ААН: падтрымліваць міжнар. мір і бяспеку, выкарыстоўваючы эфектыўныя калект. захады супраць агрэсіі ці інш. парушэнняў міру; праводзіць мірнымі сродкамі адпаведна з прынцыпамі справядлівасці і міжнар. права ўрэгуляванне або вырашэнне міжнар. спрэчак ці сітуацый, нгго могуць прывесці да парушэння міру; развіваць дружалюбныя адносіны паміж нацыямі на аснове павагі прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў і рабіць адпаведныя захады на ўмацаванне ўсеагульнага міру; ажыццяўляць міжнар. супрацоўніцтва ў вырашэнні праблем эканам., сац., культ харакгару, заахвочваць і ўмацоўваць павагу да правоў чалавека і асн. свабод для ўсіх, незалежна ад расы, полу, мовы і рэлігіі. У сваёй дзейнасці ААН кіруецца прынцыпамі суверэннай роўнасці ўсіх яе членаў, добрасумленнага выканання імі прынятых на сябе ў адпаведнасці са Статугам абавязацельстваў, вырашэння міжнар. спрэчак мірнымі сродкамі, неўмяшання ў справы, якія па сутнасці ўваходзяць ва ўнутр. кампетэнцыю любой дзяржавы. ААН забяспечвае ў апаведнасці з яе прынцыпамі дзейнасць дзяржаў, якія не з’яўляюцца членамі аргцыі. Паводле Статута прыём у члены ААН адкрыты для ўсіх міралюбівых дзяржаў, якія бяруць на сябе абавязкі, абумоўленыя Статутам, могуць і жадаюць іх выконваць. Прыём праводзіцца Генеральнай Асамблеяй ААН па рэкамендацыі Савета Бяспекі ААН. Статут прадугледжвае прыпыненне ажыццяўлення правоў і прывілеяў дзяржавы — члена ААН або выключэнне з ААН за парушэнне прынцыпаў Статута.