Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АРАНСКАЯ КУЛЬТУРА, і б е р a маўрская культура, археала
гічная культура плямёнаў канца верхняга палеаліту, якія 12—10 тыс. г. таму назад насялялі ўзбярэжныя раёны Марока, Алжыра і Туніса. Назва ад стаянкі каля г. Аран (Алжыр). Для А.к. характэрны крамянёвыя пласціны з прытупленым краем і прылады з адшчэпаў, сустракаюцца касцяныя шылы, долаты, каменныя падвескі, прасвідраваныя ракавіны і інш. вырабы.
АРАНЧЫЦЫ, вёска ў Беларусі, у Ліноўскім с/с Пружанскага рна Брэсцкай вобл. За 12 км на Пд ад Пружан, 75 км ад Брэста. Чыг. станцыя на лініі Мінск—Брэст. 939 ж., 369 двароў (1995). Птушкафабрыка, збожжапрыёмнае прадпрыемства, міжраённая гандл. база, Пружанскае райаграпрамзабеспячэнне, сярэдняя школа, бка, клуб. Помнік архітэкгуры 20 ст. — Крыжаўзвіжанская царква.
АРАНШТАМ Лазар Навумавіч (21.6.1896, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна — 1939), дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У грамадз. вайну камісар дывізіі, інспекцыі артылерыі Чырв. Арміі. 3 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар ЦК КПЗБ, чл. ЦК КПП. 3
1928 у СССР. 3 1929 чл. РВС і нач. Палітупраўлення БВА. 3 1933 нач. Палітупраўлення і нам. камандуючага Асобай Далёкаўсх. арміяй. Чл. ЦК у 1929—33 і чл. Бюро ЦК КП(б)Б у 1930—33. Чл. Цэнтр. рэвіз. камісіі ВКП(б) у 1930—37. Чл. ЦВК БССР у 1924, 1929—34, чл. ЦВК СССР у 1929—31. Рэпрэсіраваны. Рэабілііаваны ў 1956.
АРАНЬЕСТАД (Oranjenstad), горад, адм. ц. Аруба (архіпелаг М.Антыльскіх авоў). 20 тыс. ж. (1988). Гавань. Міжнар. аэрапорт Куін Беатрыкс. Ачыстка нафты. Суднарамонтнае прадпрыемства. Турызм.
АРАРАТ [тур. (Biiyiik) Agri Da^i, арм. Macic], самы высокі вулкан Армянскага нагор’я на У Турцыі каля мяжы з Арменіяй і Іранам. Два злучаныя асновамі конусы — Вялікі А. (выш. 5165 м) і Малы А. (выш. 3925 м). Складзены з
базальтаў. На схілах каля 30 ледавікоў. Лічыцца месцам прычальвання Ноевага каўчэга.
АРАРАЦКАЯ РАЎНІНА, на Каўказе, па сярэднім цячэнні р. Аракс, паміж гарамі Арарат на Пд і Арагац на Пн. Б. ч. І&ўніны знаходзіцца ў Арменіі, меншая — у Турцыі. Даўж. 90 км, выш. 850—1000 м. Раён паліўнога земляробства (вінаград і інш. культуры). Неўзараныя ўчасткі захавалі ландшафты пераважна салянкавай паўпустыні. На Пн раўніны гарады Ерэван, Акгэмберан, Эчміядзін.
АРАСКАЯ ЎНІЯ 1579, пагадненне пра аб’яднанне валонскіх правінцый на Пд Нідэрландаў (Эно, Артуа, Дуэ), заключанае па ініцыятыве рэакц. каталіцкага дваранства. У выніку на пэўных умовах аднаўлялася ісп. панаванне над правінцыямі. Накіравана фактычна супраць нац.выз. вайны з Іспаніяй у ходзе Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. У адказ сем рэв. правінцый на
Да арт. Арарат. Гара Вялікі Арарат.
Пн Нідэрландаў заключылі Утрэхцкую унію. Аформлена 6 студз. ў Apace (прав. Артуа); пазней да А.у. далучыліся прав. Ліль, Аршы і інш.
АРАТ з С і к і ё н a (Aratos Siky6nios; 271—213 да н. э.), дзяржаўны дзеяч Стараж. Грэцыі. Прыйшоў да ўлады ў 251, скінуўшы тырана г. Сікіён. Дамог
454 АРАТАЛТ
ся ўключэння горада ў Ахейскі саюз. 3 245 больш як 17 разоў выбіраўся стратэгам (кіраўніком) саюза, які пры ім дасягнуў росквіту і стаў незалежны ад Македонй. У 224 уступіў у саюз з Антыгонам III Дасанам супраць Спарты. У 221 саюзнікі перамаглі спартанцаў, але Ахейскі саюз зноў траліў у залежнасць ад Македоніі. Аўтар запісак (не захаваліся), якія былі выкарыстаны ў працах Палібія і Плутарха.
АРАТАЛТ, у старажьгтнаарабскай міфалогіі адно з галоўных божастваў. Герадот лічыць А. і багіню Алат адзінымі багамі, якіх шанавалі арабы, атаясамліваючы А. з Дыянісам.
АРАТАРСКАЯ ПРОЗА, помнікі красамоўства, а таксама літаратурныя творы, напісаныя ў прамоўніцкім стылі. Найб. росквіту дасягнула ў Грэцыі (5—4 ст. да н. э.) і Рыме (1 ст. да н. э.), дзе выпрацавана тэорыя аратарскага мастацтва — рыторыка. Узоры класічнага красамоўства — прамовы Цыцэрона, буйнейшага тэарэтыка і практыка А.п. У перыяд сярэднявечча мела пераважна царкоўнарэліг. характар. Эпоха Адраджэння садзейнічала развіццю свецкай А.п. На Беларусі першыя выдатныя прадстаўнікі царк. красамоўства Іларыён і Кірыла Тураўскі. Жанравую сувязь з А.п. мае «Слова пра паход Ігараў». У 16—17 ст. у перыяд рэліг. палемікі бытавалі «слова», прамова, казанне, пропаведзь. Развіццю А.л. садзейнічалі і арацыі. Вьшатным прамоўцам быў грамадскапаліт. дзеяч і дыпламат Л. Сапега (прамова на Варшаўскім сейме 1588). Сярод прадстаўнікоў бел. царк. красамоўства вылучаліся Л.Карповіч, М.Сматрыцкі і Сімяон Полацкі. У 17— 18 ст. на Беларусі з’явіліся гумарыстычнапарадыйныя і сатыр. творы, складзеныя ў лрамоўніцкім стылі («Прамова Мялешкі», «Прамова русіна», Жыровіцкія арацыі і інш.). У стылі прамоў напісаны публіцыст. маналогі, «словы» да чытачоў К.Каліноўскага ў газ. «Мужыцкая праўда». У А.п. 20 ст. пакінуў след сваімі палкімі прамовамі ў польскім сейме Б.Тарашкевіч, які выступаў у абарону нац. і сац. правоў працоўных Зах. Беларусі. Цесна звязаныя з надзённымі праблемамі грамадскага жыцця творы А.п. — каштоўная крыніца ведаў пра культ. і гіст. мінулае краІНЫ. В.А. Чамярыцкі.
АРАТОРЫЯ (італьян. oratorio ад лац. ого гавару, малю), буйная шматчасткавая кампазіцыя для спевакоўсалістаў (часам чыіальніка), хору і сімф. аркестра пераважна эпікадрам. харакгару, прызначаная для канцэртнага выканання. Mae агульныя рысы з операй (сюжэт, наяўнасць арый, рэчытатываў, ансамбляў, хароў), адрозніваецца ад яе адсугнасцю акцёрскай ігры, дэкарацый (як выключэнне бываюць сцэнічныя
А.), перавагай апавядальнасці над драм. дзеяннем. У параўнанні з кантатай мае большыя памеры, ярка выражаную сюжэтную аснову.
Зарадзілася на мяжы 16—17 ст. ў Італіі. Напачатку А пісалі на біблейскія, евангельскія або ант. сюжэты. Росквіт жанру ў 18 ст. звязаны з творчасцю Г.Ф.Гендэля, які стварыў класічны тьш манум. героікаэпічнай А, і І.С.Баха, чые пасіёны (страсці) насычаны глыбокім філас. зместам. Пад уплывам асаблівасцяў розных нац. культур А. мадыфікавалася. Адбывалася яе сімфанізацыя (кампазітары венскай класічнай школы) або лірызацыя (кампазігарырамантыкі). У 20 ст. адрадзілася цікавасць да А, якая інтэнсіўна збліжаецца з операй, кантатай, сімфоніяй.
У бел. музыцы першыя А. створаны ў 1930я г. (блізкая да А. вак.сімф. паэма «Над ракою Арэсай» М.Аладава, незакончаная А. «Вызваленне» Я.Цікоцкага). У 1960я г. напісаны А. «Песня пра Кубу» С.Картэса, «Званы» Я.Глебава, «Мы — беларусы» К.Цесакова, першая камерная А. «Песні Хірасімы» (для чытальніка, салістаў — барытона
Араўкарыя даўгалістая: галінка з мікрастробілам (мужчынская шышка) і жаночая шышка (справа).
і сапрана і 2 фп.) Дз.Смольскага. 3 1970х г. бел. А. вылучаюцца разнастайнасцю тэматыкі і жанравымі разнавіднасцямі. Сярод найб. значных А. «Мая Радзіма» Смольскага, «Свяці, зара» Глебава, «Зямля Беларусі» У.Дарохіла (сл. П.Броўкі), «Памяці паэта» Картэса і «Паэт» Смольскага на вершы Я.Купалы, «Памяць Хатыні» В.Войціка, «Хатынь» Цесакова, «ВанькаУстанька» (сл. Я.Еўгуіпэнкі) і «Вольнасць» паводле кн. А.Радзішчава «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву» А.Мдывані. У 1980 — пач. 1990х г. створаны А. «Бітва за Беларусь» А.Багатырова, «Думкі рускія» А.Бандарэнкі, «Лісткі з календара» (сл. М.Танка) А.Залётнева, «Сказ пра Ігара» і «Іканастас» Л.Шлег, «Куранты» В.Капыцько, «Зорка паэта» Э.Наско, «Беларускае вяселле» Цесакова, «Партызанскія песні» У.Алоўнікава і інш.
Болывасць бел. А. ярка публіцыстычныя, напоўненыя грамадз. пафасам. Для іх характэрны апора на бел. паэзію, прыёмы развіцця, інтанацыйныя і ладавыя асаблівасці бел муз. фальклору, увядзенне нац. інструментаў. У шэрагу А выкарыстаны новыя сродкі выразнасці, у т.л. прыёмы моўнай дэкламацыі з фіксаванымі гукавышыннай лініяй і рытмам, санорныя эфекты, элементы алеаторыкі, серыйнай тэхнікі, падпарадкаваныя маст. мэ~ там.
Літ.. Розенов Э.К. Очерк лсторнв ораторнн // Розенов Э.К. Статьв о музыке: Лзбр. М., 1982; К у л е ш о в а Г.Г. Белорусская кантата н ораторня. Мн., 1987.
А.У.Валадкоеіч.
АРАТРОН, элекгравакуумная прылада, у якой кінетычная энергія электронаў пераўтвараецца ў энергію звышвысокачастотнага поля адкрытага рэзанатара. Тэорыя распрацавана сав. фізікам Ф.С.Русіным (1966). Выкарыстоўваецца як высокастабільны генератар эл.магн. ваганняў міліметровага і субміліметровага дыяпазонаў з нізкім узроўнем шумаў. Асн. параметры: даўж. хвалі 0,1 — 100 мм, выхадная магутнасць да 10 Вт, перастройка частаты да 30%.
АРАТЫ, жывёлаводы ў Манголіі і раёнах пасялення манголаў у Кітаі; лрацоўныя ўвогуле, народ. А. наз. сяляне ў Рэспубліцы Тыва (Расійская Федэрацыя).
АРАЎХА (Araujo) Лойпа (н. 27.5.1941, Гавана), кубінская артыстка балета. Пасля заканчэння школы пры трупе «Балет Алісіі Алонса» (1956) артыстка трупы, з 1966 і 1978 вядучая салістка Нац. балета Кубы, у 1974—77 — Марсельскага балета пад кіраўніцтвам Р.Пці. Сярод партый: Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Вівета («Арлезіянка» на муз. Ж.Бізэ) і інш. Лаўрэат міжнар. конкурсаў балета ў Варне (1965), Маскве (1965), Парыжы (1970).
АРАЎКАНЫ (саманазва м а п у ч a ), індзейскі народ у Чылі (750 тыс. чал.; 1987) і на 3 Аргенціны (50 тыс. чал.). Гавораць на араўканскай мове. Прытрымліваюцца традыц. вераванняў.
АРАУКАРЫЯ (Araucaria), род голанасенных раслін сям. араўкарыевых. Каля 18 відаў. Пашыраны ў Паўд. Амерыцы, Аўстраліі, на астравах Ціхага ак. Найб. вядомыя А. высокая, чылійская і бразільская (культывуюцца як дэкар. на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа і Крыма). На Беларусі А. высокую вырошчваюць у пакоях і аранжарэях.
Хвойныя, пераважна двухдомныя дрэвы, звычайна з плоскай парасовападобнай кронай. выш. да 60—75 м і дыям. ствала да 2,5 м. Галінкі кальчакаватыя, гарызантальна распасцёртыя. Кара тоўстая, баразнаватая, смалістая. Лісце размешчана спіральна, плоскае, скурыстае, ад ланцэта да шырокаяйцападобнага. часам іголкападобнае, даўж. 4—10 см. Мікрастробілы («мужчынскія шышкі») цыліндрычныя. буйныя — даўж. да 20—25 см і дыям. да 4—5 см. Жаночыя шышкі авальныя, дыям. 7—35 см. Насенне арэхападобнае, з крыльчатай лускавінкай, у некато
АРАХОЎСК!
455
рых відаў ядомае. Драўніна выкарыстоўваецца ў будве, на выраб мэблі, муз. інструментаў, паперы і інш., смала — ж лекавы сродак.
АРАФАТ Ясір (н. 4.8.1929, г. Іерусалім), лідэр нац.вызв. руху Палесціны, старшыня (з 1969) Выканкома Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП). Скончыў Каірскі унт (1955). Адзін з заснавальнікаў (1956) і кіраўнікоў (з 1965) палесцінскай аргцыі аль Фатах, вярх. галоўнакаманд. ўзбр. сіламі Палесцінскага руху супраціўлення (з 1970). У сак. 1989 прызначаны Выканкомам АВП прэзідэнтам Дзяржавы Палесціна, абвешчанай на сесіі Нац. савета Палесціны (парламент у выгнанні) у ліст. 1988 у г. Алжыр. У 1993 падпісаў ізраільскапалесцінскае пагадненне аб узаемапрызнанні АВП і Ізраіля і аўганоміі Палесціны. Нобелеўская прэмія міру (1994, з І.Рабінам і Ш.ІІерасам').