• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    450	АРАГОНСКАЯ
    ных гадоў склалі зб. «Салгаць — праўду сказаць» (1980). У кн. «Савецкія літаратуры» (1955) А. уключыў раздзел пра бел. лру. Пераклаў на франц. мову вершы «А хто там ідзе?», «Я не паэта», урыўкі з паэмы «Над ракою Арэсай» Я.Купалы, верш П.Броўкі. Творы А. на бел. мову перакладалі Э.Агняцвет, Р.Барадулін, З.Колас, С.Ліхадзіеўскі, Н.Мацяш.
    Тв.: Choix de pofemes. Moscou, 1959; Бел. nep. — Базельскія званы. Мн., 1937; Рус. пер. —1 Собр. соч. Т. 1—11. М., 1957—61; Поэзня. М., 1980.
    Літ.: Балашова Т.В. Творчество Арагона. М., 1964.
    АРАГОНСКАЯ РАЎНІНА, міжгорная раўніна на ПнУ Пірэнейскага пва, у Іспаніі, паміж Пірэнеямі, Іберыйскімі і Каталонскімі гарамі. Даўж. каля 300 км,
    шыр. да 120 км. Паверхня — узгорыстая раўніна вьпп. да 250 м, паблізу гор да 500—700 м. 3 ПнЗ на ПдУ па А.р. цячэ р. Эбра. Клімат субтрапічны кантынентальны. Сярэдняя тра студз. 8 °C, ліп. 24 °C. Ападкаў 300—500 мм за год. Пераважае сухі стэп (расліннасць тыпу гарыга). месцамі паўпустыня. Даліна р. Эбра шчыльна заселена. На А.р. — г. Сарагоса.
    АРАГРАФТЯ (ад грэч. oros гара + ...графія), раздзел геамарфалогіі, які вывучае ўзаемнае размяшчэнне хрыбтоў, узвышшаў, рачных далін, катлавін і інш. формаў рэльефу, займаецца таксама іх класіфікацыяй па знешніх прыкметах (памеры, вышыня, напрамак) незалежна ад паходжання.
    АРАГУАЯ (Araguaia, Araguaya), рака ў Бразіліі, левы прыток р. Такантынс (сістэма р. Амазонка). Даўж. ■ 2630 км, пл. бас. каля 370 тыс. км . Пачынаецца на паўд.зах. ускраіне Бразільскага пласкагор’я, цячэ па ім з Пд на Пн, у сярэднім цячэнні разгаліноўваецца на 2 рукавы, утварае самы буйны рачны ваў
    Бананал (даўж. больш за 300 км, шыр. 75 км). У нізоўі — парогі. Паўнаводная ў перыяд дажджоў (з ліст. да сакавіка). Сярэдні расход вады каля 8,5 тыс. м /с. Суднаходная (у сярэднім цячэнні) на працягу 1300 км.
    АРАД (Arad), горад на 3 Румыніі. Адм. ц. жудэца Арад. 191 тыс. ж. (1989). На р. Мурэш. Трансп. вузел. Машынабудаванне (вагона і станкабудаванне), хім. (вытвсць азотных угнаенняў), Дрэваапр., тэкст., швейная, гарбарнаабугковая, харч. прамсць. У час рэвалюцыі 1848—49 у А. часова знаходзіўся ўрад Л.Кошута.
    АРАДЗЯ (Oradea), горад на ПнЗ Румыніі. Адм. ц. жудэца Біхар. На Сярэднедунайскай нізіне, у даліне р. КрышулРэпедэ, 214 тыс. ж. (1986). Чыг. вузел. Машынабудаванне (у т.л. станкабудаванне), хім.фармацэўтычная, мэблевая, тэкст., швейная, гарбарнаабуг
    ковая, харч., паліграф. прамсць. Вытворчасць гліназёму, буд. матэрыялаў.
    АРАДЎРСЮРГЛАН (OradoursurGlane), пасёлак у Францыі ў дэпартаменце Верхняя В’ена. У 2ю сусв. вайну 10.6.1944 поўнасцю знішчаны гітлераўцамі разам з яго жыхарамі (каля 1 тыс. чал.). Руіны А.с.Г. захаваны як гіст. сведчанне фаш. варварства, пасля вайны недалёка ад А.с.Г. пабудаваны новы пасёлак.
    АРАКАЖУ (Aracaju), горад на У Бразіліі. Адм. ц. ііггата Сержыпі. Засн. ў 1855. 418 тыс. ж. (1990). Міжнар. аэрапорт, чыг. станцыя. Цукр., тэкст., гарбарная прамсць. Порт у вусці р. Сержыпі (вываз цукру, бавоўны, драўніны, сырых скур). Унт.
    АРАКАНСКІЯ ГОРЫ, Р а к х а й н , АраканЙома, горы на 3 пва Індакітай, у М’янме. Працягласць каля 800 км. Выш. да 3053 м (г. Вікгорыя). Сярэдневышынныя складкаваглыбавыя горы, утвораныя ў альпійскую складкавасць. Паралельныя мерыдыя
    нальныя хрыбты з вострымі і стромкімі схіламі, падзеленыя эразійнатэктанічнымі далінамі на Пн, пераходзяць на Пд у нізкагорныя ланцугі пакатых узвышшаў выш. 150—200 м. Складзены са сланцаў, кварцытаў, пясчанікаў, па перыферыі — з асадкавых парод. Карысныя выкапні; волава, вальфрам, свінец, золата, серабро, каштоўныя камяні. Наветраныя зах. схілы ўкрыты вільготнымі трапічнымі вечназялёнымі лясамі, падветраныя ўсх. — мусоннымі лістападнымі, на выш. 1000 м і больш — вечназялёнымі дубовымі і хваёвымі лясамі.
    АРАКІ Садао (26.5.1877—2.11.1966), японскі дзярж. і паліт. дзеяч, генерал (1933). У 1931—34 ваен. міністр, у 1938—39 міністр асветы. Адзін з гал. кіраўнікоў 1 ідэолагаў яп. імперыял. агрэсіі і фашызацыі краіны ў 1920—40я г. У 1948 прыгавораны Міжнар. ваен. трыбуналам у Токіо да пажыццёвага турэмнага зняволення. Вызвалены ў 1955.
    АРАКІШВІЛІ (А р а к ч ы е ў ) Дзмітрый Ігнатавіч (23.2.1873, Уладзікаўказ — 13.8.1953), грузінскі кампазітар, музыказнавец. Нар. арт. Грузіі (1929). Акад. АН Грузіі (1950). Скончыў Маскоўскае муз.драм. вучылішча (1901), apxeaji. інт (1917). Адзін з арганізатараў нар. кансерваторыі ў Маскве (1906). Праф. і дырэкгар Тбіліскай кансерваторыі (з 1921). Адзін з заснавальнікаў груз. нац. муз. школы і фалькларыстыкі, стваральнік жанру груз. класічнага раманса. Сярод твораў: адна з першых груз. опер «Паданне пра Шата Руставелі» (1919), 3 сімфоніі, хары і інш. Сабраў і апублікаваў больш за 500 груз. нар. песень і інстр. мелодый. Аўтар прац аб груз. музыцы. Дзярж. прэмія СССР 1950.
    АРАКС, рака ў Закаўказзі (вярхоўі ў Турцыі, ніжняе цячэнне ў Азербайджане); правы прыток Куры. На значным працягу па А. праходзіць мяжа Арменіі і Азербайджана з Турцыяй і Іранам. Даўж. 1072 км, гоі. бас. 102 тыс. км . Пачынаецца на схілах хрыбта Бініёль, у вярхоўях цячэ ў вузкай глыбокай даліне, у сярэднім цячэнні (на Арарацкай раўніне) даліна расшыраецца, рака падзяляецца на рукавы, нізоўі на КураАраксінскай нізіне. Жыўленне мяшанае. Разводдзе з сак. да чэрв., дажджавыя паводкі ў ліст. — снежні. Сярэдні расход вады 285 м /с. Штогод выносіць 16 млн. т наносаў. Выкарыстоўваецца на арашэнне. Ha А. азерб.іранскі гідратэхн. комплекс.
    АРАКЧЭЕЎ Аляксей Андрэевіч (4.10.1769—3.5.1834), расійскі дзярж. і ваенны дзеяч. Генерал (1807), граф, давераная асоба пры дварах Паўла I і Аляксандра I. 3 1808 ваен. міністр, з 1810 старшыня ваен. дэпартамента Дзярж. савета. Ролю вышэйшай дзярж. установы набыла ўласная яго імператарскай вялікасці канцылярыя, якой у
    АРАМАТЫЗАЦЫЯ 451
    1812—25 кіраваў A. 3 1815 меў вызначальны ўшіыў на Аляксандра I. Праводзіў рэакц. палітыку паліцэйскага дэспатызму і грубай ваен. сілы (гл. Аракчэеўшчына).
    АРАКЧЭЕЎ Барыс Уладзіміравіч (н. 19.4.1926, в. Турбанава Брэйіаўскага рна Яраслаўскай вобл.), бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1959). 3 1971 выкладае ў Бел. акадэміі мастаіітваў. Працуе ў станковым жывапісе. Яго творчасці ўласцівы жыццесцвярджальнасць, экспрэсіўная жывапіснапластычная мова, кампазіцыйная завершанасць. Асн. работы: «Этапы вялікага шляху» (1959), серыя «Брэсцкая крэпасць» (1961—70), «Хлеб» (1969), «Гродзенскія гусары каля Полацка» (1995) і інш. Аўтар пейзажных кампазіцый: «Сакавік» (1964), «На сплаве» (1973), «Стары млын у Манькавічах» (1981), «Народныя песні» (1982), «Зямля заслаўская» (1985), «Ф.Скарына» (1990), «3 думкай аб родных нівах. М.Багдановіч» (1991), «Вечар у Жыровічах» (1993). Адзін з аўтараў дыярамы «Мінскі кацёл» (1971, Бел. дзярж. музей гісторыі Вял. Айч. вайны).
    Г.А.Фатыхава.
    АРАКЧЭЕЎШЧЫНА, палітычны рэжым у Расіі ў 1815—25 (назва ад прозвішча \Л.Аракчэева). Устаноўлены для ўмацавання абсалютызму ва ўмовах пашырэння грамадскага руху пасля вайны 1812. У дзяржаве панавалі самавольства, паліцэйскі дэспатызм і дэспатычны парадак у арміі, жорстка каралася любая праява незадаволенасці. Для прадухілення рэв. руху ў гарадах размяшчаліся вайсковыя каманды. Узмацнілася памешчыцкая эксплуатацыя сялян, жорстка душыліся выступленні сялян, у т.л. ў Брэсцкім і Пружанскім пав., Мазырскім старостве. Узмацнілася рэакцыя ў галіне асветы і культуры: праследаваліся прагрэс, матэрыяліст. думка, прагрэс. навукоўцы, забаронена дзейнасць масонаў (1822), пачаліся ганенні на твы філаматаў і філарэтаў (1823). Метады А. захаваліся і ў перыяд царавання Мікалая I. Слова «А.» стала сінонімам самавольства і паліцэйскіх метадаў кіравання.
    АРАЛІЯ (Агаііа). род кветкавых раслін сям. араліевых. 35 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі ў Цэнтр. бат. садзе АН інтрадукавана А. маньчжурская, або чортава дрэва (A. mandshurica), разводзіцца ў садах і парках.
    Невялікія дрэвы або кусты і высокія травы. Сцябло густа ўкрытае вострымі калючкамі. Лісце няпарнаперыстае, на доўгіх чаранках. Кветкі дробныя, жоўтабелыя, сабраныя ў мяцёлчатыя суквецці. Плод — ягадападобная касцянка. Дэкар., харч. расліна. У каранях ёсць эфірны алей, смолы, сапаніны, вітаміны С, В, Вц настой з іх ужываецца як танізоўны сродак (сурагат жэньшэню).
    АРАЛПАЙГАМБАР, запаведнік ва Узбекістане. Размешчаны на аднайм. пясчаным востраве (даўж. каля 8 км, шыр. каля 5 км) у рэчышчы Амудар’і каля г. Тэрмез у Сурхандар’інскай вобл. Пл.
    больш за 3 тыс. га, у т.л. 964 га пад лесам, 6 га — вадаёмы. Засн. ў 1960 з мэтай аховы і вывучэння прыродных комплексаў тугайных лясоў (туранга, лох, тамарыск) і чарацяных зараснікаў, a таксама для аднаўлення папуляцыі бухарскага аленя. Пашыраны індыйскі пласціністазубы пацук, заяцпясчанік, дзік, шакал, у паўд. пустыннай частцы вва — сярэднеазіяцкая чарапаха, шэры варан, туранская гюрза, стэпавая агама, з ітгушак — чаплі, крыжанка, шэрая гусь, змеяед, чорны грыф, валасянкі, звычайны ляляк і інш.
    АРАЛСОР. бяссцёкавае горкасалёнае возера ў Казахстане, на Прыкаспійскай нізіне. Пл. 101 км2. Паклады саляноснай гразі — хакі. Здабыча солі.
    АРАЛЬСКАЕ МОРА, Арал (цюрк. арал — востраў), бяссцёкавае салёнае возерамора ў Туранскай нізіне, на тэр. Казахстана і Узбекістана. Чацвёртае ў
    свепе возера па велічыні. Пл. 40 тыс. км2 (у т.л. т. зв. Вялікага м. 37 тыс. км2). Пераважныя глыб. 20—25 м, найб. 61 м. Паўн. бераг у асн. стромкі, зах. — высокі (да 250 м), абрывісты, паўд. і ўсх. берагі нізінныя. Больш як 300 авоў (найб. Кокарал, Барсакельмес, Адраджэння). Упадаюць рэкі Амудар’я і Сырдар’я. Тра вады на паверхні летам 26—30 °C, зімой ад 2 да +2 °C. Ледастаў 4—5 мес, у суровыя зімы мора цалкам замярзае. 3 1960х г. узровень А.м. інтэнсіўна паніжаецца зза ўзмоцненага расходу водаў Амудар’і і Сырдар’і на ірыгацыю. У 1980я г. рачны сцёк складаў некалькі кубічных кіламетраў у год (пры 65 км3/год да 1960х г.), воды Сырдар’і, у асобныя гады і Амудар’і, не даходзяць да мора. Узровень А.м. да 1987 панізіўся амаль на 13 м, акваторыя скарацілася на 1/3. Адбылося аддзяленне меншай паўн.ўсх. часткі А.м. (Малое м.) пл. 3 тыс. км . Салё
    насць павялічылася з 10°/оо да 27— 30°/оо, воды моцна забруджаны с.г. хімікатамі. На сухіх абшарах б. марскога дна ўзнікла пустыня Аралкум пл. 2,6 млн. га. Уздоўж марскога ўзбярэжжа працягнуліся ўзгоркі соды і сульфату магнію, якія разносяцца вятрамі і забруджваюць вял. плошчы. Рыбны промысел і марскія трансп. перавозкі спынены. Адбываюцца разбурэнне сацыяльнаэканам. структуры гасп. комплексу Прыаралля, збядненне прыродных рэсурсаў, пагаршаюцца ўмовы жыцця і здароўя насельніцтва. А.м. ператварылася ў зону экалагічнага бедства. В.П.Кісель.