• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    сняры ідэальнай любові. Пазней складаюцца рамант. аповесці пра пары закаханых (Джаміл і Бусайна, Меджнун і Лейла і інш.). Пры Абасідах араб. лра зазнала моцны ўплыў культуры народаў Пярэдняй Азіі, асабліва персаў. Пачынальнік «новага стылю» — паэт Башар ібн Бурд, тэарэзык — Ібн альМутаз. Вьшучаюцца геданістычная і вальнадумная лірыка Абу Нуваса і аскетычныя вершы АбульАтахія. У 9 ст. ў творчасці іх пераемнікаў, багдадскіх паэтаў, на першы план выступіла паліт. сатыра; у 10 ст. — грамадз. і філас. лірыка панегірыста альМутанабі і сірыйскага паэта альМаары. Касыдную традыцыю падтрымлівалі паэты 9 ст. Абу Тамам і альБухтуры. У прозе 8—9 ст. вядучае месца займалі альДжахіз і Ібн Кутайба. Празаікі 10 ст. — атТаўхідзі і атТанухі, стваральнік жанру авантурнай навелы (макамы) — Бадзі азЗаман альХамадані. 3 8 ст. развіваецца араб. лра Магрыба, якая дасягнула найвышэйшага росквіту ў 11—12 ст. у гарадах арабамусульм. Іспаніі. У 11 ст. ў творчасці севільскіх паэтаў (Ібн Зайдун, альМутамід ібн Абад, Ібн Хамдзіс і інш.) сцвердзіўся ідэал асвечанага рыцара; у андалузскай паэзіі пашырыліся новыя, страфічныя формы араб. верша — мувашах, заджал (Ібн Кузман). Пасля мангольскага нашэсця (13 ст.) цэнтр араб. лры перамяшчаецца ў Егіпет і Сірыю. У 13—15 ст. і пазней з’яўляюцца нар. творы ў жанры сіра — цыклы вусных апавяданняў на гераічныя і любоўныя тэмы, своеасаблівыя рыцарскія раманы. Кн. казак «Тысяча і адна ноч» канчаткова склалася ў Егілце (14—15 ст.).
    Мастацтва. Арабская архітэкт у р а ўвабрала ў сябе традыцыі Рыма, Візантыі, сасанідскага Ірана. Араб. архігэкгары стварылі новыя тыпы і комплексы будынкаў: мячэці з мінарэтамі, маўзалеі«дзюрбэ», медрэсэ, каравансараі, палацы правіцеляў і інш., пашырьші купальныя канструкцыі і
    АРАБЫ 447
    арнаментыку. Сярод выдатных арх. помнікаў мячэці Амеядаў у Дамаску (гл. Амеядаў мячэць) і Кубат асСахра ў Іерусаліме (687—691), палацавыя комплексы ў Мшаце, КусейрАмра (абодва
    8 ст., Іарданія). У перыяд праўлення Абасідаў у Самары пабудавана мячэць Мугавакіля (9 ст.) з конусным спіральным мінарэтам альМальвія. Сярод выдатных помнікаў араб. дойлідства ў Каіры мячэці Ібн Тулуна (876—879), альАзхар (969—972), ансамблі султанаў Калауна (1284—85) і Хасана (1356—63). Своеасаблівая, т. зв маўрытанская, архітэкгура склалася ў Іспаніі (Вял. мячэць у Кордаве, 8—9 ст.; палацавы комплекс Апьгамбра ў Гранадзе, 13—14 ст.).
    Выяўленчае мастацтва развівалася пераважна ў насценных размалёўках, арх. пластыцы, разьбе, мініяцюры (Егіпет 10—11 ст., багдадская школа мініяцюры 13—14 ст.). Дэкар.прыкладное мастаіпва вызначалася дэкаратыўнасцю. Складанымі арнаментальнымі кампазіцыямі ўпрыгожвалі кнііі («Макамем» альХарыры, 11 ст.). Арабы стварылі і распаўсюдзілі арабескі і эпіграфічны арнамент — каліграфічна выкананыя надпісы. Шырока вядомыя вырабы маст. рамёстваў: кераміка і шкло Сірыі, Ірака, Егіпта, дамаская зброя, маўрьгтанская кераміка, маст. бронза (ліццё і чаканка), разьба па дрэве і камені, дэкар. шаўковыя і парчовыя тканіны.
    У м у з ы ц ы развіваліся старадаўнія песенныя жанры хіда (караванныя песні), хіджа (сатыр. песня) і інш. Існавалі араб. прафес. спевакіпаэты (шаіры). Сярод традыц. інструментаў мізхар, кісара, барбат (тыпы лютні), джанк (арфа), касаба (тып флейгы), кус (літаўра). 3 7 ст. развівалася класічная араб. музыка (пераважна вакальная), муз. навука (тракгаты альКіцдзі, альФарабі, Ібн Сіны, Сафі адДзіна, альІсфахані).
    Літ:. йсторня фллософнн. Т. 1. М., 1957. С. 222—236; йсторня фнлософнм в кратком пзложеннн: Пер. с чеш. М., 1991. С. 342— 349; Основы релнгноведення. М., 1994. С. 222—232; Веймарн Б., Каптерева Т., Подольскмй А йскусство арабскмх народов. М., 1960; Е о л я н й. Очеркн арабской музыкн. М., 1977.
    С.Ф.Дубянецкі (філасофія).
    АРАБСКАЯ ЛІГА, гл. Ліга арабскіх дзяржаў.
    АРАБСКАЯ МОВА, адна з семіцкіх моў. Афіц. мова ўсіх араб. краін. Адна з афіц. і рабочых моў ААН. Mae 5 іруп дыялектаў (іракская, сірыйская, аравійская, егіпецкая, маі'рыбская). Фанетыка багатая сістэмай зычных (28 фанем). Носьбітамі лексічнага значэння ў слове з’яўляюцца 3 зычныя, з якіх складаецца корань. 3 галосныя ў розных камбінацыях афармляюць граматычную харакіарыстыку слова; час, лад, трыванне і інш. Назоўнік і прыметнік адрозніваюцца ў залежнасці ад іх пазіцыі ў сказе. Дзеяслоў багаты формамі. У ролі службовых слоў — назоўнікі. Літ. А.м. па
    чала складвацца ў 4—6 ст. у даісламскай паэзіі і ў 7 ст. ў мове Карана. Росквіту дасягнула ў эпоху арабскага халіфата (9—11 ст.). 3 6 ст. А.м. карыстаецца арабскім пісьмом.
    Літ:. Юшманов Н.В. Грамматнка лнтературного арабского языка. 3 нзд. М., 1985.
    В.У.Мартынаў.
    АРАБСКАЯ ПАРОДА верхавых к о н е й . Выведзена арабамі ў 4—8 ст. на Аравійскім пве шматвяковым адборам. Выкарыстоўвалася ў розных краінах свету пры стварэнні і ўдасканаленні арлоўскай рысістай, чыстакроўнай верхавой, тракененскай і інш. парод. А.п. гадуюць у Індыі, Пакістане, Егілце, Турцыі, ЗША, Канадзе, краінах Еўропы. На Беларусі перспектыўная ў спорце, турызме.
    Коні невялікія (выш. ў карку жарабцоў 151, кабыл 148 см), вельмі прыгожыя і грацыёзныя. Маюць высокую пладавітасць, непераборлівыя, трывалыя. Масць шэрая, гнядая, рыжая. Рэзвасць на 1000 м — 1 мін
    Жарабец арабскай пароды.
    8 с; 1600 м — 1 мін 48,8 с; 2700 м — 2 мін 41 с.
    АРАБСКАЯ РЭСПЎБЛІКА ЕГІІІЕТ. гл. Егіпет.
    АРАБСКІ ВАЛЮТНЫ ФОНД (Arab Monetary Fund; АВФ). Засн. ў 1976. Члены — 21 краіна араб. рэгіёна. Штабкватэра ў г. АбуДабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты). Мэты: выраўноўванне плацежных балансаў краінудзельніц; садзейнічанне стабілізацыі курсаў валют; развіццё эканам. інгэграцыі; стварэнне арабскага фін. рынку і ўкараненне арабскага дынара ва ўзаема
    разліках араб. краін. Павінен таксама крэдытаваць краіныўдзельніцы.
    АРАБСКІ ФОНД ЭКАНАМІЧНАІА I
    САЦЫЯЛЬНАГА РАЗВІЦЦЯ (Arab Fund for Economicand Social Development; АФЭСР), міжнародная фінансавакрэдытная аргцыя. Засн. ў 1968. Члены — 21 краіна Блізкага Усходу і Паўн. Афрыкі. Штабкватэра ў Кувейце. Мэта: садзейнічаць эканам. і сац. прагрэсу арабскіх краін, даючы ім крэдыты.
    АРАБСКІ ХАЛІФАТ, гл. ў арт. Халіфат.
    АРАБСКІЯ ЗАВАЯВАННІ, ваенныя паходы арабаў у 30я г. 7 — пач. 9 ст., у ходзе якіх створана феад.тэакратычная дзяржава — Арабскі халіфат. На працягу 7 ст. заваяваны Сірыя, Палесціна, Месапатамія, Егіпет, амаль уся Паўн. Афрыка, Іран; на пач. 8 ст. — Закаўказзе і міжрэчча Амудар’і і Сырдар’і ў Сярэдняй Азіі; у 712 — Сінд (тэр. ў ніжнім цячэнні Інда), у 711—714 — б. ч. Пірэнейскага пва, пазней — Сіцылія, Мальта, Крыт. На заваяваных тэрыторыях распаўсюджваўся іслам, адбывалася арабізацыя мясц. насельніцтва (акрамя Ірана і Сярэдняй Азіі). У выніку ўзаемадзеяння арабаў з заваяванымі народамі ўзнікла сярэдневяковая арабская культура. 3 1й чвэрці 9 ст. пачаўся паліт. распад халіфата на адасобленыя часткі. Барацьбу за вызваленне ад араб. экспансіі карэннае насельнштва Пірэнейскага пва вяло некалькі стагоддзяў (гл. Рэканкіста).
    У.С.Кошалеў.
    АРАБСКІЯ ЛІЧБЫ, назва дзесяці матэм. знакаў: 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, з дапамогай якіх па дзесятковай сістэме лічэння запісваюцца любыя лікі. Узніклі ў Індыі (не пазней як у 5 ст.), у Еўропе вядомыя з 10—13 ст. з араб. крыніц (адкуль і назва).
    АРАБЫ (саманазва альараб), група народаў, асн. насельніцтва араб. краін Зах. Азіі і Паўн. Афрыкі. Жывуць таксама ў Іране, Турцыі, Ізраілі, Самалі, Эфіопіі і інш., значныя групы А.эмігрантаў жывуць у Паўд. і Паўн. Амерыцы, Францыі і інш. Агульная колькасць больш за 175 млн. чал. (1987). Гавораць на арабскай мове. Большасць вернікаў — мусульманесуніты, частка — шыіты, абадзіты, друзы, ёсць і хрысціяне. Гл. таксама Алжырскія арабы, Егіпецкія арабы, Іракскія арабы, Йеменскія арабы, Ліванскія арабы, Лівійскія арабы, Мараканскія арабы, Суданскія арабы.
    Мяркуеіша, іпто семіцкія плямёны, якія далі пачатак араб. народам, аўтахтонныя жыхары Аравійскага пва. У 1м тыс. да н.э. ўзніклі першыя араб. дзяржавы Пальміра, Набатэя і Ліх’ян (на Пн Аравіі), у 5—6 ст. н. э. — Гасан і Лахм (на Пд Аравіі), Кінда (Цэнтр. Аравія). У гэты час пачаўся працэс фарміравання араб. народа. Тагачасныя A знаходзіліся на стадыі разлажэння племяннога ладу, хоць патрыярхальнарадавыя адносіны і племянныя сувязі захоўваліся яшчэ вельмі доўта. 3 1й пал. 7 ст. ўзмацнілася пранікненне А у суседнія краіны. У выніку арабскіх заваяванняў угварыўся велізарны Арабск.1 халіфат (гл. Халіфат). які ахопліваў тэр. ад Індыі да Атлантьгчнага ак. і ад Сярэдняй Азіі да Цэнтр. Афрыкі. Заваяванае насельніцтва, асабліва ў Паўн. Афрыцы, прыняло мову, рэлігію (іслам), элементы матэр. і духоўнай культуры А і было хутка арабізавана. Разам з гым і А многае ўзялі з культуры заваяваных народаў. У выніку склалася своеасаблівая арабская культура, якая зрабіла вял. ўплыў на сусв. культуру. Створаны сілай
    448	АРАВА
    зброі Арабскі халіфат у 9—10 ст. распаўся на Багдадскі (гл. Абасідаў халіфат), Каірскі (гл. Фатымідаў халіфат), Кардоўскі халіфат, a пазней на больш дробныя халіфаты, эміраты, княствы. У 16 ст. араб. краіны Пярэдняй Азіі (акрамя значнай ч. Аравійскага лва) і Паўн. Афрыкі (за выключэннем Марока) увайшлі ў Асманскую імперыю. 3 19 ст. араб. землі — арэна барацьбы паміж калан. дзяржавамі, а ч. тэр. Марока захоплена Партугаліяй яшчэ ў 15—16 ст. Вызваленчая барацьба А., якая не спынялася і ў 19 — 20 ст., прынесла араб. краінам дзярж. незалежнасць.
    АРАВА (раней А р э в a ), вёска на Беларусі, у Круглянскім пасялковым Савеце Круглянскага рна Магілёўскай вобл. За 11 км на Пн ад Круглага. 73 ж., 41 двор (1995).
    Узнікла не пазней як у 1й трэці 16 ст. на землях Друцкага княства як маёнтак князёў ДруцкіхГорскіх. Упершыню згадваецца ў дакументах Метрыкі ВКЛ у 1541 і 1544. У Лівонскую вайну 1558—83 спалена рус. вой
    скамі (1566). Пасля 1772 у Шклоўскім пав. Магілёўскай губ. У 1835 заснавана вінакурня, у канцы 19 ст. — кардонная мануфактура, млын, у пач. 20 ст. паселішча ў Круглянскай вол. Магілёўскага пав., складалаея з маёнткаў Вялікая А і Малая А. У складзе калгаса «Свабода». Пач. школа, клуб, магазін. Каля вёскі курганны могільнік.
    АРАВАКІ, група індзейскіх плямёнаў (гуахіра, кампа, мачычэнга, баніва, уласна А. і інш.) у Паўд. Амерыцы. 400 тыс. чал. (1987). Гавораць на аравакскіх мовах.