Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
Тв.\ Соч.: Стнхотворення; Проза. М., 1985.
АПЦЫЁН [ням. Option ад лац. optio (optionis) выбар], 1) у міжнародным праве выбар асобай грамадзянства (гл. Аптацыя). 2) У аўтарскім праве А. выкарыстоўваецца пры заключэнні дагавораў пра выданне твораў аўтара адной дзяржавы ў інш. дзяржаве. Выдва пасля пагаднення пра А. з замежным аўтарам вывучае твор і вырашае пьпанне пра магчымасць яго выдання. Канчатковы адказ выдва дае ва ўстаноўлены тэрмін, да заканчэння якога аўтар не можа заключыць дагавор з інш. выдвамі аб ввданні твора на той жа мове. Ніякіх плацяжоў пагадненне пра А. не прадугледжвае. 3) Агаворка ў дагаворы марской перавозкі аб праве замены аднаго грузу або аднаго порта назначэння іншым. 4) Прывілей на біржах, які даецца пры выплаце пэўнай прэміі на атрыманне тавару па раней устаноўленай цане на працягу пэўнага тэрміну.
АПШЭРОНСКАЕ МОРА, саленаватаводны басейн, які існаваў на пачатку антрапагенавага перыяду (у апшэронскі
век) на месцы Каспійскага м. і прылеглых нізін. Займала меншую плошчу, чым папярэдняе Акчагыльскае мора. Намнажаліся пяскі, гліны, мергелі, вапнякі. Адносяць да эаплейстацэну (каля 1,65—0,8 млн. г. назад).
АПШЭРОНСКІ ПАЎВОСТРАЎ, на зах. беразе Каспійскага м., у Азербайджане. Даўж. да 60 км, шыр. да 30 км. Усх. канцавая частка пва — Шахава каса. Хвалістая раўніна (выш. да 165 м) з гразевымі сопкамі і бяссцёкавымі катлавінамі, запоўненымі саланчакамі і салёнымі азёрамі, месцамі ўчасткі рухомых пяскоў. Радовішчы нафты і газу (гл. Бакінскі нафтагазаносны раён'). Мінер. крыніцы. Пустынны клімат змякчаецца ўплывам мора. Расліннасць паўпустынная. Вінаграднікі і бахчавыя культуры на паліўных землях. Кліматычныя і бальнеалагічньы курорты. На паўд. ўзбярэжжы паўвострава г. Баку.
Алунцыя ў пакаёвай культуры.
Апускны калодзеж: 1 — цалкам запоўнены бетонам (калодзежапора);
2 — часткова запоўнены бетонам (калодзеж — заглыбленае збудаванне).
Выманне груіггу з аггускнога калодзежа грэйферам.
АПЫРСКВАЛЬНІК 441
АПЫЛЕННЕ, перанос пылку на рыльца песціка (у пакрытанасенных) або на семязавязь (у голанасенных) раслін. Папярэднічае апладненню. Адрозніваюць 2 біял. тыпы А.: самаапыленне (перанос пылку ў межах адной кветкі — аўтагамія або з інш. кветак той жа расліны — гейтанагамія) і перакрыжаванае (перанос пылку з кветак інш. раслін). Самаапыленне менш пашырана, трапляецца ў некаторых дзікарослых (напр., дзьмухавец, ястрабок) і культурных (ячмень, пшаніца, гарох, фасоля) раслін; у некаторых відаў адбываецца ў нераскрытых кветках (клейстагамія). Перакрыжаванае А. больш прагрэсіўнае (аб’ядноўваюцца розныя геномы, у выніку ўтвараецца гетэразіготнае, болып жыцця
Навясны універсальны апырсквальнік ОН400.
Прынцыповая схема апырсквальніка ОПШ15M: Б1, Б2 — бакі асноўны і дадатковы; П — помпа; РЦ — рэіулятар ціску напорнай магістралі; МН — манометр; KI, К2 — калектары напорны і зліўны; Ф1, Ф2, ФЗ — фільтры; Bl, В2, ВЗ — вентылі; УМ — узроўнямеры; KM1, КМ2 — краны; Р — рухавік мяшалкі; Э1, Э2 — эжэктары; СЦ, СПРІ, СПР2, СКІ, СК2 — цэнтральная, прамежкавыя і крайнія секцыі штангі; РВ — распыляльнік; ВП — выканаўчае прыстасаванне; ДС — датчык скорасці; РМ — расходамер; БК — блок кіравання.
здольнае патомства). Пылок можа пераносіцца ветрам (анемафілія), вадой (гідрафілія), насякомымі (энтамафілія), птушкамі (арнітафілія) і інш. У селекцыі і раслінаводстве іпырока выкарыстоўваюць штучнае А.
АПЫЛЕННЕ НАСЯКОМЫМІ, гл. Знтамафілія.
АПЬІРСКВАЛЬНІК. машына для апырсквання раслін растворамі, суспен
442 АПЫТАННЕ
зіямі ці эмульсіямі ядахімікатаў. Выкарьгстоўваюць дая барацьбы з пустазеллем, шкоднікамі і хваробамі, пры дэфаліяцыі і дэзінсекцыі памяшканняў. Бываюць самалётныя, трактарныя (прычапныя і навясныя) і ранцавыя; гідраўлічныя і вентылятарныя.
У гідраўлічных А. рабочая вадкасць распыльваецца фарсункамі за кошт лііпкавага ціску ў гідрасістэмах. У вентылятарных вадкасць распыльвагцца, акрамя фарсунак, паветраным патокам ад вентылятара. На Беларусі асвойваецца вытвсдь гідраўлічных A (0ПШ15М) з дадатковым абсталяваннем для прыгатавання раствораў пестыцыдаў непасрэдна ў А Л.Я. Сцяпук.
АПЫТАННЕ, метад збору пачатковай інфармацыі для сацыялагічных, эканам., псіхал. і інш. даследаванняў ад пэўнай сукупнасці людзей (рэспандэнтаў). Мэта А. — атрыманне інфармацыі пра аб’ектыўныя (падзеі, працэсы) або суб’екгыўныя (меркаванні, погляды, настроі) з’явы. Як метад сацыяльнага даследавання ўзнікла ў 19 ст. Упершыню праведзена ў 1824 у ЗША. Адрозніваюць А. пісьмовыя (анкетаванне) і вусныя (інтэрв’ю), экспертныя і масавыя, вочныя і завочныя (паштовыя, тэлефонныя), аднаразовыя і шматразовыя, выбарачныя і суцэльныя (рэферэндумы) і інш. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прадугледжвае выкарыстанне А. ў форме рэферэндумаў для вырашэння найважнейшых пытанняў дзярж. і грамадскага жыцця. Масавыя А. разам з пазнавальнай выконваюць функцыю дэмакратызацыі грамадства. Тэрмін «А.» абазначае таксама элементы збору любой інфармацыі, носьбітам якой з’яўляецца чалавек (А. пацыентаў у мед. установе, студэнтаў на экзамене і інш.). СА.Яцкевіч.
АПЯКУН, гл. ў арт. Апека.
АІІЯРАЗВАЛЬНЫ ЛІШАЙ апяразвальны герпес, вострая інфекцыйная хвароба з пашкоджаннем нерв. сістэмы і скуры; узнікае ад віруса ветраной воспы. Бывае ў выглядзе спарадычных адзінкавых выпадкаў пераважна вясной і восенню ў дарослых (дзеці да 10 гадоў хварэюць рэдка). Прыкметы захворвання: ліхаманка, боль, пачуццё паколвання, свербу ў вобласці адчувальных нерваў (пераважна міжрэберных і трайчастага на твары). Потым узнікаюць ружовыя іілямы (3—5 см і болей), на якіх праз 1—2 суг з’яўляюцца дробныя шматлікія пухіры. Праз 6— 8 сут на месцы пухіроў утвараюцца скарыначкі, якія праз 3 тыдні адпадаюць, застаецца пігментацыя. Бываюць атыпічныя формы Ал.: абартыўная (без высыпкі), генералізаваная (шматлікія пухіры на целе), булёзная (зліццё дробных пухіроў), гемарагічная (крывяністыя пухіры), гангрэнозная (найбольш цяжкая — на месцы пухіроў узнікае некроз тканкі, потым рубцы). У
некаторых выпадках пры А.л. пашкоджваюцца нервы (напр., нервы твару), галаўны мозг і яго абалонкі — менінгаэнцэфаліт. Лячэнне: тэрапеўтычнае і фізіятэрапеўтычнае.
АПЯРЭННЕ самалёта, аэрадынамічныя паверхні, прызначаныя для забеспячэння ўстойлівасці і кіроўнасці самалёта. Бывае вертыкальнае (нерухомы кіль з рухомым рулём напрамку) і гарызантальнае (нерухомы ці рухомы стабілізатар з рухомым рулём вышыні або рухомы стабілізатар без руля). Асн. тыпы А.: аднакілевае з ніжнім размяшчэннем гарыз. апярэння (звычайнае), Т і Vпадобнае, двухкілевае. Звычайна А. размяшчаюць на хваставой частцы фюзеляжа. Ёсць таксама самалёты толькі з верт. апярэннем на канцах крыла, з гарыз. на пярэдняй частцы фюзеляжа і інш.
Апярэнне са
2 3 4 малета: a —
X звычайнае;
у П б — Тпадобfe» нае: в — двухкілевае; 1 — стабілізатар;
2 — руль вышыні;
3 — кіль;
4 руль напрамку.
АР (ад лац. area плошча), пазасістэмная адзінка плошчы ў метрычнай сістэме мер. Роўны шіошчы квадрата са стараной 10 м. Абазначаецца ар. 1 ар = 100 м2. На Беларусі наз. соткай.
АРА, агульная назва 2 родаў (Ага і Anadorhynchus) клінахвостых папугаяў атр. папугаепадобных. 18 відаў. Жывуць у лясах Паўн. і Паўд. Амерыкі. 'Як дэкар. птушкі завезены ў многія краіны свету. Найб. вядомыя А. чырвоны (Ага macao), А. блакітны (Ara ararauna), A. гіяцынтавы (Anadorhynchus hiacinthinus).
Гіяцынтавы A даўж. да 1 м. Ярка афарбаваныя птупікі з доўі ім хвастом. Дзюба моц
ная. Чароды А часам шкодзяць пладовым дрэвам. Лёгка прыручаюцца і могуць «гаварыць». Некаторыя ахоўваюцца. Трохкаляровы А вымер на Кубе ў 1880я г.
АРА, гл. Амерыканская адміністрацыя дапамогі.
АРА ГЕХЕЦЬІК, А р а П р ы г о ж ы , у армянскім эпасе бог, які памірае і ўваскрасае, сын Арама, цар армянскай дзяржавы. Паводле міфаў, адмовіўся стаць мужам ці каханкам багіні кахання, царыцы Асірыі Шамірам, за што тая пайшла вайной на Арменію. А.Г. загінуў у баі, але па загадзе Шамірам аралезы (духі) ажывілі яго. Імем А.Г. назв. Арарацкая раўніна, гара Цахкеванк (другая яе назва Ара).
АРАБААФРЫКАНСКІ МІЖНАРОДНЫ БАНК (ArabAfrican International Bank; ААМБ), міжнародная фінансавая акцыянерная камерцыйная ўстанова. Засн. ў 1964 як АрабаАфрыканскі банк. Акцыянеры ААМБ: Егіпет, Алжыр, Ірак, Іарданія, Кувейт, Катар, a таксама 2 камерцыйныя банкі — Саюз арабскіх і франц. банкаў (Францыя) і АрабаАфрыканскі банк (Маўрьгтанія). Месца знаходжання — Каір. ААМБ мае на мэце стаць магутным фін. інтам на Б. Усходзе і ў Паўн. Афрыцы, здольным пацясніць пазіцыі банкаўскіх устаноў зах. краін.
АРАБАІЗРАІЛЬСКАЯ ВАЙНА 1948— 49, Палесцінская вайна, вайна паміж араб. краінамі (Іарданія, Егіпет, Ірак, Сірыя, Ліван) і Ізраілем у маі 1948 — студз. 1949. Звязана з вырашэннем палесцінскага пьпання. Рэзалюцыя Ген. Асамблеі ААН ад 29.11.1947 прадугледжвала стварэнне на тэр. Палесціны араб. (11,1 тыс. км2) і яўр. (14 тыс. км2) дзяржаў. Вялікабрытанія 14.5.1948 адмовілася ад мандата на Палесціну, a Ізраіль абвясціў сваю незалежнасць. 15.5.1948 сем араб. краін (у т.л. Саудаўская Аравія і Йемен, хоць яны не ваявалі) абвясцілі Ізраілю вайну. У ходзе баявых дзеянняў араб. часці (30 тыс. чал.) заваявалі шэраг населеных пунктаў Ізраіля і наблізіліся да Іерусаліма і ТэльАвіва. Па рэкамендацыі Савета Бяспекі ААН 11 чэрв. падпісана перамір’е. Ізраіль пасля закупак зброі і баявой тэхнікі за мяжой, прыбыцця новых імігрантаў павялічыў армію з 67 да 120 тыс. чал. 15.10.1948 ён аднавіў ваен. дзеянні і на працягу 2 месяцаў перанёс баі на тэр. Егіпта і Лівана. Пад націскам Вялікабрытаніі кароль Егіпта Фарук пагадзіўся на перамір’е. 7.1.1949 баявыя дзеянні спынены, у лют.—ліп. 1949 заключана перамір’е. У выніку вайны Ізраіль заняў дадаткова 6,7 тыс. км араб. зямель і зах. ч. Іерусаліма. Гэтыя землі вымушаны былі пакінуць 900 тыс. арабаў. Зах. бераг р. Іардан і ўсх. ч. Іерусаліма засталіся пад уладай Іарданіі, а сектар Газа — Егіпта.
АРАБА ЛАЦІНААМЕРЫКАНСКІ БАНК (ArabLatin American Bank; АРЛАБАНК), міжнародная фін. аргані
АРАБІСТЫКА
443
зацыя. Створаны ў 1977. Члены — 25 банкаў, фін. кампаній і міжнар. фін. інтаў. Штабкватэра ў Ліме (Перу). Мэта: пашырэнне і паглыбленне супрацоўніцтва арабскіх і лацінаамерыканскіх краін у галіне эканомікі і фінансаў; фінансаванне праектаў эканам. развіцця краін Лац. Амерыкі.