Беларуская энцыклапедыя Т. 1
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 552с.
Мінск 1996
АРАМ, у армянскім эпасе — герой, продак армян, які абараняў межы арм. зямель, уступаў у барацьбу з Мідыяй, Асірыяй і Кападокіяй. Іншыя народы яго імем называюць краіну армян: грэкі — Армен, іранцы і сірыйцы — Армені.
АРАМАЗД, у армянскай міфалогіі вярхоўнае бажаство, тварэц неба і зямлі, бог урадлівасці. Яго эпітэт — «ары» (мужны). Гал. свяцілішча А. было ў культавым цэнтры стараж. Арменіі Ані (сучасны Камах на тэр. Турцыі).
АРАМАРФОЗ (ад грэч. аіго падымаю + morphosis узор, форма), а н а г е н е з , арагенез, м о р ф а ф і з і я л a гічны прагрэс, эвалюцыйнае пераўтварэнне марфалагічнай структуры і функцый арганізма, у выніку якога ён падымаецца на прынцыпова новую, больш прагрэсіўную ступень развіцця; адзін з асн. кірункаў біял. прагрэсу. Тэрмін увёў рус. вучоны А.М.Северцаў (1920). А. садзейнічае высокай жыццяздольнасці арганізма, павышэнню ўзроўню абмену рэчываў, развівае больш актыўныя спосабы барацьбы за існаванне і інш. Магчымасці А. рэалізуюцца ў працэсе развіцця ідыяадаптацый і інш. больш вузкіх прыстасаванняў. на базе якіх могуць фарміравацца новыя А. Напр., лёгкія для кісцяпёрых рыб (продкаў наземных пазваночных) былі ідыяадаптацыяй, што давала ім магчымасць існаваць у вадаёмах з паніжанай колькасцю растворанага кіслароду. Для іх патомкаў (наземных пазваночных) А. стала ўдасканаленне лёгачнага дыхання. Якасны скачок А. адбыўся пры пераходзе аД рэптыліяпадобных да млекакормячых: чатырохкамернае сэрца, унутрывантробны тып развіцця, узнікненне пёравага, валасянога покрыва і інш.
АРАМАТЫЗАЦЫЯ, 1) у нафтах і м і і — перапрацоўка нафты, нафтапрадуктаў для павелічэння ў іх колькасці араматычных вуглевадародаў (бензолу і яго гамолагаў). Адбываецца за кошт ператварэння ацыклічных вуглевадародаў у цыклічныя, ізамерызацыі і дэгідрыравання нафтэнаў у розных працэсах перапрацоўкі нафты і яе
452 АРАМАТЫЧНЫЯ
фракцый (крэкінг, рыформінг, піроліз). Выкарыстоўваецца ў вытвсці высокаактанавага паліва і чыстых араматычных вуглевадародаў. 2) У харчовай прамысловасці — увядзенне араматычных рэчываў у харч. прадукгы і напіткі для павелічэння іх духмянасці і паляпшэння смаку. Праводзіцца з дапамогай натуральных (атрыманыя з эфіраалейных культур) і сінт. (духмяныя харч. эсенцыі) рэчываў.
АРАМАТЬІЧНЫЯ ЗЛУЧЭННІ, цыклічныя арган. злучэнні, атамы якіх ствараюць адзіную спалучаную (араматычную) сістэму сувязяў. Назва ад прыемнага паху першых адкрытых такіх злучэнняў.
У вузкім сэнсе да Аз. адносяць толькі бензольныя злучэнні: араматычныя вуглевадароды (арэны), напр. бензол, талуол, стырол, бі, тры і поліцыклічныя злучэнні. пабудаваныя з бензольных ядраў, напр. нафталін, антрацэн, і іх выгворныя (галагензмяшчальныя, аміны, нітразлучэнні, фенолы і інш.). Фіз. і хім. асаблівасці Аз. звязаны з існаваннем у іх замкнёнай электроннай абалонкі з пэлек
Араматычныя злучэнні: 1 — бензол; 2 — талуол; 3 — стырол; 4 — нафгалін; 5 — антрацэн.
ХЖШЙШ'ЖЛ^ ‘^^^ Я/НЧбі чч yxv^^ Wi ^Ц 5^ ^A^AA 4flw< ^ЧМі ЧУ УАУЧі^ у«^ ^Яр ЧУДі Ч^гг^ір. f»xyy т^чіЦ tW х^ ^г Wi^ ^нг яг
VIU ^ ^vq ^Чг1 ^^^ мп хз ^Нр. *г £гр <чг^ ^Чх^^ jf^^vi ччнчгг 9^ М 4/^71 XX ^^ ^гр ч.^^
^WAV HI Uh h^H ^Рн Н
^іру Ц пш ^РЧ ^^Ц хг
^(•1 ijn^l Д*1ЎУ ^hv МШТямМі УУ УЯУЧ1^ Ж^Я 4^
Л9р1 Ц^І Ч1^ ^^ ^ W^i ^^/W ж^ч
Арамейскае пісьмо. Надпіс з аазіса Тэйма (Паўн. Аравія). Сярэдзіна 1га тыс. да н^.
тронаў. У параўнанні з ненасычанымі злучэннямі яны болып устойлівыя, удзельнічаюць пераважна ў рэакцыях замяшчэння і захоўваюць араматычную сістэму сувязяў. У шырокім сэнсе да Аз. адносяць таксама гетэрацыклічныя электронныя аналагі бензолу (пірыдзін, пірол, фуран, тыяфен), небензоідныя злучэнні тыпу азуленаў, баразолу, ферацэну і інш. Асн. крыніца Аз. — прадукты каксавання каменнага вугалю, перапрацоўкі нафты (гл. Араматызацыя). Аз. — прадукты прамысл. арган. сінтэзу (палімеры, фарбавальнікі, лекавыя сродкі, выбуховыя рэчывы).
АРАМЕІ, арамейцы, качавыя семіцкія плямёны, выхадцы з Аравіі. Упершыню ўпамінаюцца ў сярэдзіне 3га тыс. да н. э. У 14 ст. да н. э. трапілі ў Сірыйскую пустыню і на сярэдні Еўфрат, на мяжы 12—11 ст. да н. э. засялялі амаль усю Пярэднюю Азію. У асобных месцах (на У ад р. Іардан і інш.) А. сталі весці аселае жыццё. Арамейская мова да пач. н. э. стала асн. гутарковай мовай у Пярэдняй Азіі. Патомкі A — сучасныя асірыйцы.
АРАМЕЙСКАЕ ПІСЬМО, складовае пісьмо кансанантнага тыпу. Узнікла на пач. 1га тыс. да н. э. на аснове фінікійскага пісьма; фармальна —
Арангутан.
спрошчаная (курсіўная) яго форма. Алфавіт складаецца з 22 знакаў, кожны абазначае склад — «зычны + галосны (або нулявы галосны)», — да якога потым дадаюцца т. зв. matres lectionis (знакі для абазначэння доўгіх і канцавых галосных). Кірунак пісьма — справа налева. Першыя пісьмовыя помнікі А.п. датуюцца 9—8 ст. да н. э. У сярэдзіне 1га тыс. да н. э. было пашырана ў Пярэдняй Азіі (дзелавое пісьмо Асірыі і Персіі), у 4 ст. н. э. знікла. Аснова большасці пісьмовых сістэм Пярэдняй і Цэнтр. Азіі. А.А.Кожынава. АРАМЕЙСКАЯ МОВА, адна з семіцкіх моў. У 14—11 ст. да н. э. арамеі сяліліся ў Сірыі і Месапатаміі, адкуль А. м. распаўсюдзілася на ўвесь Б. Усход. Стараж. пісьмовыя помнікі датуюцца 9—8 ст. да
н. э. У 7—4 ст. да н. э. А.м. — міжнародная мова Б. і Сярэдняга Усходу. На ёй напісаны асобныя часткі Бібліі і Талмуда. Складалася са шматлікіх дыялектаў, у тл. стараарамейскіх пальмірскага і набатэйскага, мандэйскага (мовы рэліг. кніг мандэйцаў 3—8 ст.), эдэскага, на аснове якога ўзнікла сірыйская, а пазней новасірыйская (асірыйская) мова. Пасля арабскіх заваяванняў паступова выцясняецца арабскай мовай. Некаторыя дыялекты А.м. ўжываюцца толькі ў асобных рэгіёнах Сірыі, Паўн. Месапатаміі, Ірака і Ірана.
Л.М.Ляшчова.
АРАМКА, гл. АрабскаАмерыканская нафтавая кампанія.
АРАН, арабская назва тэр. Албаніі Каўказскай. У пісьмовых крыніцах гэта назва сустракаецца з 6 ст., у 9—10 ст. так называлася пераважна стэпавая зона міжрэчча Куры і Аракса (сучасны Мільскі стэп) з гарадамі Барда, Ганджа і Байлакан.
АРАН, горад на ПнЗ Алжыра. Адм. ц. вілаі Аран. 590 тыс. ж. (1987). Буйны трансп. і гацдл. цэнтр. Порт на Міжземным м. (гандаль віном, збожжам, воўнай, агароднінай, травой альфа). Харч., харчасмакавая (у т.л. тытунёвая), тэкст., абутковая, металаапр., хім., металургічная, цэментная прамсць. Рамёствы. Унт. Музей ісламскага мастацтва. Крэпасць СантаКрус (16 ст.), мячэць (18 ст.). Засн. каля 903. Месца высадкі саюзнага войска ў 2ю сусв. вайну; былая франц. ваен.марская база.
АРАНГУТАН (Pongo), род чалавекападобных малпаў сям. пангідаў атр. прыматаў. Адзіны від — А. звычайны (Р. pygmaeus). Жыве ў забалочаных трапічных лясах авоў Суматра і Калімантан.
Рост самцоў да 1,5 м, маса да 200 кг, самкі значна меншыя. Склад цела масіўны. Заднія канечнасці кароткія, пярэднія доўгія з размахам да 2,25 м. Вельмі развітая мускулатура. Цела ўкрытае рэдкімі валасамі чырвонакарычневага колеру, на плячах даўж. валасоў да 40 см. Жывуць на дрэвах, д.зе будуюць гнёзды. Кормяцца пладамі (найчасцей дурыяну), птушанятамі, яйкамі. Нараджаюць 1 дзіцяня масай 1,5'—2 кг, якое маці корміць малаком да 3—4 гадоў. Жывуць да 30 гадоў. Колькасць невялікая. Ахоўваецца.
АРАНЖАВАЯ (Oranje, Orange), рака на Пд Афрыкі, у Лесота, ПАР і Намібц. Даўж. 1860 км, пл. бас. 1020 тыс. км2. Пачынаецца ў масіве МонтаСурс (Драконавы горы) у Лесота пад назвай Сінку на выш. больш за 3000 м. Перасякае засушлівую вобласць Высокі Велд, ллато Кап, дзе цячэ ў цясніне. У верхнім і сярэднім цячэнні парогі і вадаспады (Аўграбіс і інш.). Апошнія 100 км цячэ па раўніне, упадае ў Атлантычны ак., утварае бар (пясчаны падводны вал). Гал. прытокі — Каледан і Вааль. Паўнаводная з ліст. да сакавіка. У межах Высокага Велда часам амаль перасыхае. Сярэдні расход вады 800 м3/с. Гадавы сцёк каля 15 км3 (моцна мяняецца па гадах). Выкарыстоўваецца на
АРАТ 453
водазабеспячэнне і арашэнне (пабудаваны арашальныя сістэмы). ГЭС. Ha А. буйныя гарады: АлівалНорт, Прыска, Апінггон (ПАР). З.Я.Андрыеўская. АРАНЖАВАЯ НРАВІНЦЫЯ Аранж а в а я Рэспубліка (англ. Orange Free State), правінцыя ў цэнтр. ч. Паўд.Афрыканскай Рэспублікі. Мяжуе з прав. Капская, Трансвааль і Наталь, на ПдУ — з Лесота. Пл. 129,2 тыс. км2, нас. 1,8 млн. чал. (1985). Насельніцтва — банту і суга. Адм. ц. — г. Блумфантэйн. А.п. займае ч. ўнутраных плато — на 3 Плато Кап, якое на У пераходзіць у Высокі Велд і Драконавы горы (выш. да 2300 м). Клімат субтрапічны, ападкаў 250—900 мм за год. Бываюць замаразкі і засухі. Рака Аранжавая з прытокамі Вааль і Каледан упадае ў Атлантычны ак., на ёй ГЭС і вадасховішчы. Здабываюць золата, уранавыя руды і алмазы. Развіты маш.буд., металаапр., металургічная (каляровыя металы), хім., гарбарнаабутковая, харч. прамсць. У сельскай гаспадарцы пераважае пашавая жывёлагадоўля (буйн. par. жывёла, авечкі). Земляробства на багатых глебах (кукуруза, пшаніца, агародніна, тытунь, цытрусавыя). Транспарт чыг. і аўтамабільны.
Першыя сем’і афрыканераў (бураў) на тэр. Ап. 'з’явіліся ў 1830я г. Пераадолеўшы супраціўленне карэнных жыхароў — плямёнаў басута, яны заснавалі ў 1837 самаст. дзяржаву. У 1854 буры абвясцілі стварэнне Аранжавай Свабоднай дзяржавы. У саюзе з Трансваалем яна ўдзельнічала ў англабурскай вайне 1399—1902. 3 1900 — брыт. калонія, у 1907 атрымала самакіраванне. 3 1910 разам з трыма інш. калоніямі ў складзе Паўд.Афрыканскага Саюза (з 1961 ПАР).
АРАНЖАВАЯ СВАБОДНАЯ ДЗЯРЖАВА, гл. ў арт. Аранжавая правінцыя.
АРАНЖАРЭЯ (франц. orangerie), зашклёнае памяшканне для вырошчвання і зімоўкі паўд. раслін (цытрусавых. кветкавых, вечназялёных, пладоваягадных і інш.). А, добра асвятляюцца, маюць неабходны рэжым тэмпературы, вільготнасці і ўмовы для догляду раслін. Бываюць 1 і 2схільныя, блочныя, ангарныя.
АРАНЖЫРОУКА (франц. arranger літар. прыводзіць у парадак), 1) пералажэнне муз. твора для інш. складу выканаўцаў або для выканання на іншым, чым прадугледжана арыгіналам, інструменце (інструментах). Існуюць пералажэнні опер, сімфоній, камерных ансамбляў для фартэпіяна, радзей вакальных Г інстр. твораў для аркестра. 2) Палегчанае пералажэнне муз. твора для выканання на тым самым інструменце. 3) У джазавай музыцы А., як правіла, элемент імправізацыі. Пад А. для аркестра разумеюць апрацоўку муз. тэматызму, зафіксаваную ў нотным тэксце. Для невял. ансамбляў харакгэрна «вусная» А., без нотнага запісу, заснаваная на імгненнай каардынацыі намаганняў асобных выканаўцаў. І.Дз. Назіна.