• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АРБІТР (лац. arbiter), 1) пасрэднік, член трацейскага суда, арбітража. 2) Спартыўны суддзя, які сочыць за выкананнем правілаў гульняў, спаборніцтваў, ацэньвае іх вынікі і прымае рашэнні ў спрэчных выпадках.
    АРБІТРАЖ (франц. arbitrage), спосаб разгляду спрэчных спраў, пры якім зацікаўленыя бакі звяртаюцца да арбітраў (гл. Трацейскі суд). У б. СССР існаваў у 1931—91. Вырашаў спрэчкі паміж дзярж., кааператыўнымі і грамадскімі аргцыямі. На Беларусі функцыі А. перайшлі да створаньгх у 1991 гаспадарчых судоў. Спрэчкі паміж дзяржавамі вырашае арбітраж міжнародны.
    АРБІТРАЖ МІЖНАРОДНЫ. міжнародны орган па мірным вырашэнні спрэчак паміж дзяржавамі. Прадугледжаны многімі міжнароднаправавымі актамі, у тл. Статутам ААН. Парадак фарміравання А.м. і яго працэдура рэгулююцца Гаагскай канвенцыяй аб мірным вырашэнні міжнар. сутыкненняў 1907 і Узорнымі правіламі арбітражнага працэсу 1958. Ствараецца для разгляду адной або некалькіх спраў ці на пастаяннай аснове. Арбітраў выбіраюць самі дзяржавы — удзельніцы спрэчкі ў скла
    дзе 1 прадстаўніка ад кожнай з іх і прадстаўнікоў ад трэціх дзяржаў. Пастаянны міжнар. арбітражны орган — Пастаянная палата трацейскага суда, заснаваная ў Гаазе ў 1899. Бакамі ў арбітражным працэсе звычайна выступаюць дзяржавы, але могуць быць міжнар. аргцыі або прыватныя фірмы, карпарацыі.
    АРБУЗАЎ Аляксандр Ермінінгельдавіч (11.9 1877, с. АрбузаваБаран Казанскай губ — 21.1.1968), савецкі хімікарганік. Акад. AH СССР (1942, чл.кар. 1932). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Казанскі унт (1900). У 1911—30 праф. гэтага унта, у 1930—63 — Казанскага хім.тэхнал. інта. У 1946—65 старшыня прэзідыума Казанскага філіяла АН
    АРГАНАГЕНЕЗ	459
    СССР. Заснавальнік хіміі фосфараарган. злучэнняў, універсальнага метаду сінтэзу гэтых злучэнняў (перагрупоўка А.); адкрыў фізіял. акгыўнасць фосфаразмяшчальных злучэнняў (сярод іх лекавыя сродкі і інсекгыцыды), рэакцыі ўтварэння свабодных радыкалаў трыарылметылавага шэрагу, вынайшаў эталонны радыкал дывінілпікрылгідразіл. Вывучаў прыродныя крыніцы арган. злучэнняў, распрацаваў новы метад падсочкі хваёвых дрэў, тэорыю выцякання жывіцы і тэхніку яе збору, прапанаваў шэраг лабараторных прылад. Аўтар работ па гісторыіі хіміі.
    Літ:. Академнк АЕ. Арбузов: [Сб. воспомннаннй|. 2 нзд. Казань, 1985.
    АРБУЗАУ Аляксей Мікалаевіч (26.5.1908, Масква — 20.4.1986), рускі драматург. Скончыў тэатр. школу ў Ленінградзе. Працаваў у тэатрах Ленінграда і Масквы. Аўтар п’ес «Далёкая дарога» (1935), «Таня» (1938), «Горад на світанні» (1941), «Іркуцкая гісторыя» (1959), «Казкі старога Арбата» (1970), «Старамодная камедыя» (1975), «Пераможніца» (1983) і інш. У творах тонка спалучае псіхалагізм з лірызмам, жыццёвую дакладнасць з рамантычнай узнёсласцю, вастрыню сюжэтных калізій з вольнай кампазіцыяй п’есы. Дзярж. прэмія СССР 1980.
    АРВАД, стараж. гораддзяржава ў Паўн. Фінікіі. Упершыню ўпамінаецца ў егіп. крыніцах пач. 15 ст. да н.э. 3 8 ст. да н. э. пад уладай Асірыі. На пач. 7 ст. да н. э. — Вавілоніі. Пры Ахеменідах меў аўтаномію. У 332 да н. э. перайшоў на бок Аляксандра Македонскага. 3 5 ст. да н.э. ў А. чаканілі манету.
    АРГАЗМ (ад грэч. orgao гарэць страсцю), вышэйшая ступень сладастраснага пачуцця, якое ўзнікае ў момант завяршэння палавога акта або пры іншых формах палавой разрадкі (мастурбацыі, петынгу, эратычным фантазіраванні і да т.п.).
    У аснове А ляжыць безумоўны рэфлекс, які падмацоўвае сукуішасць сексуальных рэакцый, фарміруючы цэласны акг паводзін; у гэтым — біял. роля А У самак большасці відаў жывёл (акрамя некаторых млекакормячых) А адсугнічае і не з’яўляецца абавязковым для апладнення. У сексалогіі А разумеюць як вынік складанага ўзаемадзеяння шэрагу структурнафункцыянальных сістэм на розных узроўнях.
    Жаночы А. (адрозніваюць клітарыяльны і клітарыяльнавагінальны) больш разнастайны і працяглы ў параўнанні з мужчынскім, у пэўнай меры звязаны са стымуляцыяй эрагенных зон і харакгарам сексуальнай гульні. У адрозненне ад здаровых мужчын, у якіх заканчэнне палавога акга ў норме звычайна завяршаецца наступленнем А, у многіх здаровых жанчын поўнае абуджэнне сексуальнасці настае праз некалькі месяцаў або гадоў пасля пачатку рэгулярнага палавога жыцця. У далейшым А. бывае не пры кожным палавым акце; значная частка жанчын пакутуе на анаргазмію, якая паддаецца карэкцыі, некаторыя — на фрыгіднасць. Вон
    кавыя праяўленні А. ў абодвух палоў абумоўліваюцца тыпам палавой канстытуцыі, тэмпераменту, агульным і палавым выхаваннем.
    АРГАЛІ. млекакормячая жывёла, гл. Архар.
    АРГАН (ад грэч. organon прылада, інструмент), клавішнадухавы муз. інструмент.
    Складаецца з мноства трубаў (металічных і драўляных, лабіяльных і язычковых, адкрытых і закрытых) розных памераў і формаў, кожная з якіх дае гук пэўнай вышыні і тэмбру, паветранагнятальнага механізма (мяхі,
    Арган у зале Беларускай філармоніі.
    Арган Праабражэнскага касцёла ў в. Новая Мыш Баранавіцкага раёца Брэсцкай вобл. 1762.
    паветраправоды), апарата кіравання — кафедры, дзе размешчаны клавіятуры для рук (2—7 мануалаў) і ног (1—2 педалі), дапаможныя прыстасаванні (кнопкі, рычагі, рэгістравыя ручкі); сістэма перадачы (трактура) — электрамеханічная (пры ёй кафедра можа перамяшчацда на эстрадзе). Групы трубаў аднаго тэмбру, але рознай вышыні гучання ўтвараюць рэгістры. 3за вял. памераў, шырокага гукавога дыяпазону, багацця тэмбраў і іх спалучэнняў А наз. «каралём інструментаў».
    Вадзяны А (гідраўлас) вядомы з 3 ст. да н. э. 3 4 ст. ў Візангыі выкарыстоў
    ваўся як свецкі інструмент, з 8 ст. паявіўся ў Зах. Еўропе, дзе ўведзены ў каталіцкія храмы. Росквіт арганнага мастацгва (16—18 ст.) звязаны з развіццём арганабудаўнінтва (сярод вядомых майстроў А. Шнітгер, сем’і Каспарыні, Зільберманаў), узнікненнем арганных школ у Італіі, Францыі, Іспаніі, Нідэрландах, Германіі, дзейнасцю кампазітараў і выканаўцаў (А. і Дж.Габрыелі, Дж.Фрэскабальдзі, Ф.Куперэн, І.ГІахельбель, І.С.Бах). У 19—20 ст. для А. пісалі Ф.Ліст, М.Рэгер, П.Хіндэміт, А.Месіян, у Расіі С.Танееў, Ф. і А.Гедыке, Р.Шчадрын і інш. На Беларусі паяўленне А, дакументальна засведчанае ў пач. 16 ст., абумоўлена распаўсюджаннем каталіцкага веравызнання, будвам касцёлаў, правядзеннем службаў. Захаваліся А., багата дэкарыраваныя ў барочным і класіцыстычным стылях у касцёлах езуітаў і францысканцаў у Гродне, у в. Новая Мыш Баранавіцкага рна. Мясц. музыканты атрымлівалі адукацыю ў Варшаве, Вільні, Мінску (у 1871—97 існавала Мінскае вучылішча арганістаў). У 2й пал. 20 ст. А. і выканальніцтва на ім сталі прыкметнай з’явай свецкай муз. культуры рэспублікі. А. ўстаноўлены ў Бел. філармоніі (1963), у зале камернай музыкі Бел. філармоніі ў Троіцкім Залатагорскім касцёле (1983), у Полацкім Сафійскім саборы (1985). Сярод бел. арганістаў А.Янчанка, К.Шараў. Музыку для А. пішуць бел. кампазітары АЗалётнеў, АНавахрост, Л.Шлег і інш.
    , І.Дз.Назіна. АРГАН (ваен.), шматствольная артыл. гармата 16—18 ст. ў Еўропе, у т.л. на Беларусі; прататып шматствольнай артылерыі. Меў ад 6 да 50 і больш ствалоў (ружжаў, марцірак, малакаліберных пушак), якія замацоўваліся ў некалькі радоў на асобным вале або рамах, звычайна на калёсным лафеце. Страляў адначасова з усіх ствалоў аднаго раду. Выраблялі А. ў многіх гарадах Беларусі: Быхаве, Нясвіжы, Полацку, Слуцку і інш. У Расіі такія гарматы наз. сарокамі. АРГАНАГЕНЕЗ (ад грэч. organon прылада, інструмент + ...генез), утварэнне зачаткаў органаў і іх дыферэнцыроўка ў анта або філагенез шматклетачных арганізмаў. Амаль ва ўсіх жывёл зародак мае 3 зародкавыя лісткі: экгадэрму, мезадэрму і энтадэрму. У пазваночных з экгадэрмы ўзнікаюць зачаткі ц.н.с., органаў пачуццяў, покрываў, з мезадэрмы — шкілета, мускулатуры, крывяноснай сістэмы, палавых органаў і органаў выдзялення, з экгадэрмы — кішачная трубка, з якой потым утвараюцца зачаткі печані, падстраўнікавай залозы, органаў дыхання. Антагенетычны А. да пэўнай ступені ўзнаўляе філагенетычны. У раслін А. — гэта фарміраванне і развіццё асн. органаў (кораня, сцябла, лісця, кветак) у працэсе антагенезу з мерыстэмы.
    460 АРГАНАГЕННЫЯ
    АРГАНАГЁННЫЯ ГОРНЫЯ 1IAPOДЬІ, біягенныя п а р о д ы, б і я л і т ы, асадкавыя горныя пароды, складзеныя з рэшткаў жывёльных і раслінных арганізмаў або прадукгаў іх жыццядзейнасці. Паводае рэчыўнага саставу падзяляюцца на карбанатныя (вапнякі), крамяністыя (дыятаміт, радыялярыт і інш.), фасфатныя (ракушачнік, касцяныя брэкчыі, гуана), вугляродзістыя (выкапнёвыя вугалі, гаручыя сланцы, нафты, цвёрдыя бітумы) пароды (гл. таксама Арганагенныя пабудовы). На тэр. Беларусі да А.г.п. належаць нафта, бурыя вугалі, гаручыя сланцы, торф, мелавыя пароды і інш.
    Літ:. Логвнненко Н.В Петрографня осадочных пород с основамн методакн лсследовання. 3 нэд. М., 1984; Неотекгоннка м полезные мскопаемые Белорусского Полесья. Мн., 1984.
    АРГАНАГЁННЫЯ ПАБУДОВЫ. адасобленыя масіўныя карбанатныя целы, утвораныя з рэшткаў шкілетаў марскіх арганізмаў і карбанатных адкладаў. Вылучаюць А.п. простыя (біястромы, біягермы) і складаныя (біястромныя, біягермавыя і рыфавыя масівы). Узніклі на месцах пражывання каланіяльных і адзінкавых рыфастваральных арганізмаў. Іх рэшткі мацаваліся карбанатам кальцыю і ўтваралі каркас, у якім назапашваліся карбанатныя асадкі з рэшткаў рыфалюбаў. У адкладах Беларусі трапляюцца пераважна простыя А.п. з рэшткаў водарасцяў, каралаў, страматапораў, імшанак, радзей чарвей. Вядомы ў адкладах Аршанскай упадзіны (верхні пратэразой, сярэдні дэвон), паўн. раёнаў Беларусі (ардовік), Брэсцкай упадзіны (сілур, ніжні дэвон), Прыпяцкага прагіну (верхні дэвон, карбон). Да верхнедэвонскіх А.п. Прыпяцкага прагіну прымеркаваны радовішчы нафты і газу. АРГАНАГЕНЫ. хім. элементы, неабходныя для жыццядзейнасці жывых арганізмаў. Вядома каля 20 элементаў. Сав. вучоны Б.Б.Палынаў (1968) вылучыў А. абсалютныя (кісларод, вадарод, вуглярод, азот, марганец, калій, сера), без якіх немагчыма існаванне арганізмаў і з якіх пераважна пабудаваны арган. рэчывы — бялкі, тлушчы, вугляводы, ферменты, гармоны, вітаміны і прадукгы іх пераўтварэнняў, і А. спецыяльныя (крэмній, натрый, кальцый, жалеза, фтор, магній, стронцый, бор, цынк, медзь, бром, ёд), неабходныя многім, але не ўсім арганізмам.