• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    АПЕНЬКА (Armillaria), род базідыяльных грыбоў парадку агарыкальных. Каля 12 відаў. Касмапаліты. На Беларусі трапляюцца А. сапраўдная, або восеньская (A. mellea), А. марнеючая (A. tabescens) і А. скараспелая, або ранняя (А. ргаесох). Факулыатыўныя паразіты (на старых або аслабленых дрэвах), часцей існуюць як сапратрофы. Растуць групамі на пнях, ствалах, каля дрэў у хвойных і лісцевых лясах. Ядомыя (спажываюцца смажаныя, вараныя, салёныя, сушаныя і марынаваныя).
    Шапка ў маладых А вьшуклая, пазней плоская, гладкая або лускаватая, сухая, зрэдку слізістая, дыям. да 12 см, жоўгабурая або жаўтаватакарычневая. Пласцінкі жоўтабелыя, бураватыя. Ножка з добра выяўленым кольцам, рэдка без яго. А часта наз. грыбы інш. родаў, напр. ядомая А летняя (Kuehneromyces mutabilis), а таксама ядавітыя А несапраўдная сернажоўгая (Nematoloma fasciculare) і А несапраўдная цагельначырвовая (N. sublateritium). В.С.Гапіенка.
    АПЕРАНД (англ. operand) у в ы л і чальнай тэхніцы, частка машыннай каманды, што вызначае аб’екг, над якім выконваецца аперацыя ў працэсе выканання зададзенай праграмы; аргумент аперацыі. Напр., А. арыфм. аперацый звьмайна з'яўляюцца лікі: пры складанні — складнікі, пры множанні — сумножнікі.
    АПЕРАТАР (ад лац. operator які дзейнічае), 1)у матэматыцы — адпаведнасць паміж элементамі двух мностваў X і Y (кожнаму элементу х з X адпавядае пэўны элемент у з Y). Раўназначньы паняцці: адаюстраванне, пераўтварэнне, функцыя, функцыянал. Важны клас А. — лінейныя А. ў лінейнай алгебры і функцыянальным аналізе. Дыферэнцыяльнымі і інтэгральнымі А. карыстаюцца ў матэм. фізіцы, тэорыі дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненняў і інш. Напр., А. дыферэнцаван.	, d f (х)
    ня AI (x) =	; штэгральны
    A f (x) = J K (x, x') f (x1) d x';	зруху
    a
    Af(x)=f(x+a). Да логікавых A. адносяцца кан’юнкцыя, дыз’юнкцыя, імплікацыя, адмаўленне. квантары агульнасці і існавання. 2)У вылічальнай тэх н і ц ы — прадпісанне на мове праграмавання закончанага дзеяння ў пра
    Апенькі: 1 — летняя; 2 — восеньская.
    граме, напр. прысваенне лікавага значэння пераменнай велічыні, перадача кіравання, выклік падпраграмы, цыкл. 2)У тэхніцы — спецыяліст, які кіруе з пульта абсталяваннем, напр. ЭВМ, радыёлакацыйнай станцыяй.
    М.ПСавік.
    АПЕРАТАРСКАЕ МАСТАЦТВА, від творчасці ў кінематаграфіі і на тэлебачанні, майстэрства сродкамі кіназдымкі рэалізаваць ідэі літаратурнага сцэнарыя і творчай задумы рэжысёра.
    Узнікла і развілося са станаўленпем кінамастацтва. Періпыя здымкі ажыццявілі ў Францыі ў 1895 браты Люм'ер. 3 развіццём кінематографа фарміраваліся і выяўл. сродкі А.м.: кампазіцыя кадра, прасторы, асвятленне, ракурс, прыёмы дынамічнай здымкі, аптычны малюнак кадра, святлотанальнае і колеравае вырашэнне эпізодаў. Значныя pa60™ з’явіліся ў Італй, ЗША, Германіі, Швецыі, Даніі. У 1920я г. фарміравалася сав. школа Ам. (Э.Цісэ, АГалаўня, А.Масквін, Д.Дэмуцкі і інш.). У 1920—30я г. ў стварэнпі цэласнага выяўл. вобраза фільма вызначыліся франц. аператары Ж.Перыналь, Р.Матэ, Б.Каўфман, амер. Дж.Арналд, Б.Рэйналдс, Х.Расан; у распрацоўцы і выкарыстанні ко
    леру ў кіно — амер. аператар Р.Рэнахен, сав. аператар Ф.Правораў.
    У 1930я г. са з’яўленнем гуку кінааператары асвойвалі новыя маст.творчыя тэхналогіі і формы выяўл. арганізацыі матэрыялу. Павялічылася ўвага да псіхал. партрэтных харакгарыстык персанажаў. У 1940—60я г. стылістыка майстроў зах. кінематографа выявілася ў творчай практыцы неарэалізму. Аператары франц. «новай хвалі» выкарыстоўвалі здымкі рухомай камерай у натуральным асяродцзі, імправізаваную кампазіцыю кадра. На аснове новай тэхнікі, матэрыялаў і тэхналогій 1960— 90х г. пашырьшася фарміраванне індывід. стыляў у А.м. Сярод найб. вядомых майстроў: Г.Толанд, Х.Уэкслер, Л.Ковач, Дж.Тэйлар (ЗША), Ю.Стрындберг, С.Нюквіст (Швецыя), Э.Рышар, Н.Альмендрас, П.Глен (Францыя), В.Старара, Т.Дэлі Колі, Дж.Ратуна, П. дэ Сантыс, Л.Таволі (Італія), Дж.Олкат, Дж.Ансварт, Д.Слокам (Вялікабрытанія), Л.Ахвледзіяні, А.Булінскі, К.Кыдыраліеў, П.Лебешаў, Р.Масальскі, М.Мусаеў, В.Нікалаеў, Л.Пааташвілі, М.Піліхіна, Г.Рэрберг, Ю.Сіларт, С.Урусеўскі, Х.Файзіеў, В.Юсаў (СССР).
    На Беларусі першыя маст. фыьмы ў 1920—30я г. здымалі аператары Д.Шлюглейт («Лясная быль»), М.Казлоўскі («Хвоі гамонядь»), Н.НавумаўСтраж («Жанчына»), А.Кальцаты («Першы ўзвод»), Б.Рабаў («Двойчы народжаны»), Сталым А.м. вызначаюцца лепшыя фільмы канца 1940—50х г., якія знялі А.Булінскі («Дзеці партызана»), А.Гінцбург («Канстанцін Заслонаў»), Г.Удавянкоў («Міколкапаравоз»), У.Акуліч («Гадзіннік спыніўся апоўначы»), А.Аўдзееў і І.Пікман («Дзяўчынка шукае бацьку»), Выкарыстанне з сярэдзіны 1950х г. шырокіх і шырокафарматных экранаў павялічыла выяўл. магчымасці А,м. У 1960—80я г. А.м. бел. майстроў вызначалі паэт. светаадчуванне (А.3абалоцкі — «Праз могілкі», «Альпійская балада»), псіхалагізм і выразнасць кампазіцыі (Ю.Марухін — «Магіла льва», «Паводка»), тонкае адчуванне прыроды (Дз.Зайцаў — «Рудабельская рэспубліка», «Людзі на балоце»), дакладнае адчуванне колеру (Э.Садрыеў — «Жыццё і смерць двараніяа Чартапханава», «Хлеб пахне порахам»), дынамізм і лірызм (Т.Логінава — «Вянок санетаў», «Дзікае паляванне караля Стаха»), завершанасць кампазіцыйных рашэнняў (Ю.Ялхоў — «Раскіданае гняздо», «Франка — жонка Хама»), Г.В.Ратнікаў. АПЕРАТАРЫ ў квантавай м е х а н і ц ы , матэматычныя аперацыі, якія выконваюцца над хвалевай функцыяй, што апісвае стан сістэмы. Служаць для супастаўлення з зададзенай хвалевай функцыяй (вектарам стану) Т інш. функцыі 9" : Ч" = L T , дзе L — А.,
    424	АПЕРАТЫЎНАЕ
    якому адпавядае фіз. велічыня L. Напр., А. множання х Т = х , дзе х — А. каар
    дынаты; дыферэнцавання Px? = ih , дзе Рх — А. праекцыі імпульсу на вось х. Над А. можна выі^онваць алг. дзеянні,Анапр., здабытак L = Li Li азначае, што Ц = *", калі Ід ¥ = Ч" і L.2 tp' = Т". Яўны выгляд А. вызначаецца ўласцівасцямі пераўтварэнняў той сіметрыі, з якой звязана матэм. фармулёўка адпаведнага закону захаванн^ (гл. Нётэр тэарэма). Уласців^сці A. L вызначаюцца ўраўненнем L Я' = Ln Yn ; яго рашэнні Ч'п (уласныя функцыі) апісваюць квантавыя станы, у якіх фіз. велічыня L прымае значэнні Ln (уласныя значэнш А.). Набор такіх значэнняў (спекгр) выяўляе ўсе значэнні фіз. велічыні L, якія можна вызначыць эксперыментальна, бывае неперарыўным (напр., А. каардынат, імлульсу), дыскрэтным (А. праекцыі моманту імпульсу на каардьшатную вось) і змешаным (А. энергіі ў залежнасці ад характару сіл, што дзейнічаюць у сістэме; дыскрэтныя ўласныя значэнні А. наз. ўзроўнямі энергіі). У квантавай механіцы карыстаюцца пераважна лінейнымі аператарамі і эрмітавымі аператарамі.	АА.Богуш.
    АІІЕРАТЬІЎНАЕ КІРАВАННЕ. сістэма кіравання вытворчымі, сацыяльнымі і інш. аб’ектамі для аператыўнага забеспячэння іх функцыянавання ў адпаведнасці з пастаўленай мэтай. Аб’екты А.к. — розныя бакі вытв. і сац. працэсаў: напр., работа зборачнага цэха, пастаўка сыравіны, збыт прадукцыі, вырашэнне жыллёвабытавых праблем і інш. Яго сутнасць — мэтавае накіраванне працэсу прычыннавыніковых сувязяў і ўзаемадзеянне элементаў у аб’екце кіравання. А.к. ўключае: аператыўнае планаванне (распрацоўка аператыўных планаў, праграм, нормаў, нарматываў з давядзеннем заданняў да выканаўцаў), аператыўны ўлік (адаюстраванне вынікаў вытв. ці сац. працэсаў), аператыўны аналіз (своечасовае выяўленне і вымярэнне факіараў, якія выклікаюць адхіленні ад планавых заданняў, гл. Аналіз гаспадарчай дзейнасці), аператыўнае рэгуляванне (выпрацоўка кіраўніцкіх рашэнняў і арганізацыя іх выканання для ліквідацыі прычын адхілення працэсу ад запланавых параметраў). Пракгычна Ак. пачынаецца з аператыўнага планавання, затым на працягу кароткага часу (дэкады, тыдня, сутак, змены і інш.) фіксуюцца вынікі вытв. працэсу, на аснове якіх выяўляюцца прычыны збояў і адхілення ад планавых заданняў і прымаецца рашэнне па рэгуляванні вытв. ці сац. працэсаў у адпаведнасці з планам. У сістэму А.к. ўваходзяць
    функцыі, якія выконваюць дапаможную ролю ці стымулююць дзейнасць спецы
    ялістаў (арганізацыя, каардынацыя, кантроль, матывацыя і інш.).
    Літ:. Стражев В.Н Оператавное управленне предпрнятнем, проблемы учета н аналнза. Мн., 1973; Саламатнн Н.А., Фель А.В., Шншкнна Е.Л. Оператнвное управленне пронзводством. М., 1993.
    В.І Стражаў.
    АПЕРАТЫЎНАЕ МАЙСТЭРСТВА, састаўная частка ваеннага майстэрства, якая ахоплівае пытанні тэорыі і практыкі падрыхтоўкі і правядзення самастойных і сумесных аперацый і баявых дзеянняў аператыўных аб’яднанняў розных відаў узбр. сіл. Даследуе і распрацоўвае арганізацыю ўзаемадзеяння, усебаковага забеспячэння войскаў (сіл) і кіраванне імі і інш. Гл. ў арт. Ваеннае майстэрства.
    АПЕРАТЫЎНАЭКАНАМІЧНЫ АНАЛІЗ, гл. Аператыўны аналіз.
    АПЕРАТЬІЎНАЯ СУВЯЗЬ у кірав а н н і, хуткая перадача і прыём дзелавой інфармацыі, звязанай з працоўнай дзейнасцю прадпрыемстваў, устаноў і інш. Забяспечваецца сродкамі арпэхнікі. Бывае бездакументальная (тэлефонная, радыёсувязь і інш.) і дакументальная (тэлегр., фотатэлегр. сувязь, факс, пнеўмапошта і інш.).
    АПЕРАТЫЎНЫ АНАЛІЗ. сістэма хугкага даследавання кароткатэрміновых вынікаў вытв.гасп. дзейнасці і сац. развіцця з мэтай іх рэгулявання ў аператыўным цыкле кіравання. Накіраваны на выяўленне і вымярэнне кароткатэрміновых прычыннавыніковых сувязяў, якія абумоўліваюць змены адпаведных аб’екгаў аператыўнага кіравання. Ажыццяўляецца на аснове звестак аператыўнага ўліку, як правіла, за дэкаду, тыдзень, суткі, змену і больш кароткія адрэзкі часу. У адрозненне ад інш. відаў сац.эканам, аналізу А.а. мае харакгэрныя рысы: выкарыстоўваецца толькі ў аператыўным кіраванні; дае інфармацыю для кіраўніцкіх рашэнняў па ўздзеянні на кароткатэрміновыя прычыны, што выклікаюць адхіленні ад зададзеных параметраў; выкарыстоўвае індуктыўны метад даследавання; даследуе адхіленні толькі ў пэўных (вузкіх) межах. Адрозніваюць: аператыўны тэхн. аналіз (даследуе кароткатэрміновыя прычыннавыніковыя сувязі, якія ўплываюць на фарміраванне і змену натуральных паказчыкаў гасп. дзейнасці: штомесячны аналіз уборкі збожжа, выпуску прадукцыі і г.д.), аператыўны эканам. аналіз (тыя ж сувязі, паказчыкі, але ў вартасным — грашовым выражэнні: штомесячны аналіз сабекошгу прадукцыі і інш.); аператыўны аналіз асобных бакоў сац. сферы дзейнасці (напр., аналіз аварыйных сітуацый).