• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Размах белых крылаў да 9 см, пярэднія крылы з 2—5 чорнымі плямкамі, заднія з чырвонымі. А чорны па памерах меншы і без чырвоных плямак на крылах. Лёт у чэрв.— жніўні. Вусені чорныя з 2 радамі чырвоных плямак, кормяцца ў крас.—маі лісцем чубаткі, скочак і заечай капусты. Жывуць групамі. Кукалкі на глебе. Зімуюць у абалонцы яйца.
    АПАЛУБКА, часовая форма для ўкладкі бетоннай сумесі і арматуры пры вырабе бетонных і жалезабетонных маналітных канструкцый. Робіцца з дрэва, металу, фанеры, жалезабетону, пластмасаў і інш. матэрыялаў. Бывае разборнаперастаўная, аб’ёмнаблочная, слізгальнарухомая і інш. Выбар тыпу А. вызначаецца харакгарам канструкцый (збудаванняў), геам. памерамі, тэхналогіяй выканання работ, кліматычнымі ўмовамі.
    Найб. 'пашырана разборнаперастаўная A — дробнашчытавая (са шчытоў масай да 70 кг), буйнашчытавая (да 500 кг) і блочная (са шчытоў, злучаных у прасторавыя блокі, часам з рабочай арматурай). Выкарыстоўваецца пры заліўцы фундаментаў, сцен, вырабе пакрыццяў і перакрыццяў. калон, бэлек і інш. Пры адмоўнай тры шчыты ўцяпляюць ці падаграваюць. Аб’ёмнаблочная A — прасторавая канструкцыя са стальных шчытоў, каркаса, мацаванняў і прыстасаванняў для адрыву шчыгоў ад бетону. Мантаж і дэмантаж блокформаў вядуць падымальнымі механізмамі. Выкарыстоўваецца для бетанавання канструкцый, якія стаяць асобна. Слізтальнарухомая А ствараецца пры будве высокіх аб’екгаў (элеватараў, рэзервуараў, вежаў і інш.). Робіцца са шчытоў, якія падымаюцца з дапамогай дамкратаў па паверхні збудаванняў, што бетануюцца. Есць таксама пад’ёмнаперастаўная A — са шчьтгоў, крапежных і пад’ёмных прыстасаванняў (для будва вежаў, градзірняў і інш. высокіх збудаванняў); гарызантальна перасоўная — са шчытоў і
    АПАНЕНТ
    417
    каркаса на цялежках ці палазах (для ўзвядзення скляпенняўабалонак, калектараў, падпорных сценак і інш.); няздымн а я — пліты, абалонкі, метал. сеткі і інш., якія пасля бетанавання канструкцыі (напр., плаціны) застаюцца ў ёй як састаўная частка; горная A — перасоўная, створкавая, секдыйная і інш., выкарыстоўваецца для мацавання горных выпрацовак; с т а ц ы я нарная металічная A — пры вырабе жалезабетонных канструкцый на здзе ці палігоне. Найб. эфектыўная А шматразовага выкарыстання (інвентарная), збіраецца з уніфікаваных элементаў і ўчбуйненых блокаў. Каб паверхня канструкцыі была гладкая, A змазваюць ці пакрываюць пастай. Работы, звязаныя з вырабам, устаноўкай і разборкай А.. наз. апалубнымі работамі.
    АПАЛУШКІ, п а л а н к і, невялікія начоўкі для ачысткі (правейвання) зерня ў хатніх умовах на Беларусі.
    АПАЛЧЭННЕ, 1) часовае ваеннае фарміраванне (пераважна добраахвотнае) з цывільнага насельніцтва для адпору ворагу ў надзвычайных умовах. Вядома са
    Апалубка: a — разборнаперастаўная; б — гарызантальна перасоўная (1 — шчыт; 2 — падтрымнае прыстасаванне; 3 — цялежка; 4 — каток).
    старажьггнасці. Пры феадалізме універсальная сістэма агульнай мабілізацыі доўгі час масавае народнае А. было асн. спосабам разгортвання войска, ядро якога складала княжацкая (каралеўская, ханская) дружына. А. наз. таксама сярэдневяковыя ваен. фарміраванні міліцыйнага тыпу (рыцарскае, дваранскае, гарадское А.). У Расіі вядомы масавыя А. ў 1611—12, 1812, 1855—56. Вял. ролю адыграла Народнае апалчэнне ў Вял. Айч. вайне 1941—45.
    На тэр. Беларусі А наз. пагоняй. У 13—14 ст. адыгрывала важнейшую ролю ў абароне краіны. У сталым сярэднявеччы масавую мабілізацыю сялян замяніла феад. А (ахоп
    лівала ўсіх землеўладальнікаў). Велічыня зямельнага надзелу вызначала памер вайсковай павіннасці (земскай службы). Ухвалу (пастанову) аб скліканні ўсеагульнага А мог прыняць толькі вальны сойм. Войскі А мелі ўласную вял. харугву. Кіраваў А найвышэйшы, з 17 ст. вял. гетман літоўскі. Нярэдка камандаванне прымаў кароль і вял. князь ВКЛ. А з тэр. ўсёй дзяржавы склікалася ў 1528, 1567, 1654 і інш. гады. 3 17 ст. эфектыўнасць такой формы арганізацыі войска знізілася, але інстьпуг А. існаваў да канца 18 ст.
    2)	Дзярж. А. — частка ўзбр. сіл Расійскай імперыі ў 1874—1917 (прызначалася для папаўнення дзеючай арміі і дапаможнай службы ў ваен. час). Аналагічная катэгорыя ваеннаабавязаных у Венгрыі наз. гонвед, у АўстраВенгрыі і Германіі — ландвер і ландштурм.
    АГІАМІКСІС (ад апа... + грэч. mixis змяшэнне), спосаб бясполага размнажэння раслін і жывёл; утварэнне зародка без апладнення. Бывае пастаянны, спадчынны, або выпадковы, няспад
    Слізгальная апалубка (фрагмент): 1 — дамкратны стрыжань; 2 — гідраўлічны дамкрат; 3 — дамкратная рама; 4 — рабочы насціл; 5 — каркас рабочага насцілу; 6 — шчыт апалубкі; 7 — унуграныя падвесныя рыштаванні; 8 — вонкавыя падвесныя рыштаванні; 9 — казырок па вонкавым перыметры апалубкі.
    чынны. Яго можна выклікаць эксперыментальна — фіз.хім. ўздзеяннямі (індуцыраваны А.). Пры А. зародак можа ўгварацца з неаплодненай яйцаклеткі (партэнагенез), з клетак зарастка або зародкавага мяшка (апагамія), з клетак спарафіта (апаспарыя), з саматычных клетак семязавязі — нуцэлуса, інтэгументаў (адвентыўная эмбрыянія). А. ў форме партэнагенезу вядомы ў чарвей, насякомых, рыб, паўзуноў. Розныя формы А. выяўлены амаль ва ўсіх групах расліннага свету. Выкарыстоўваюць у селекцыі, напр. для спадчыннага замацавання гетэрозісу.
    АПАНАСЕВІЧ Павел Андрэевіч (н. 14.7.1929, в. Стараселле Докшыцкага рна Віцебскай вобл.), бел. фізік. Акад. (1984, чл.кар. 1980) АН Беларусі. Засл.
    дз. нав. Беларусі (1955). Др фіз.матэм. н. (1974), праф. (1977). Скончыў БДУ (1954). 3 1955 у Інце фізікі АН Беларусі (з 1987 дырэктар). Навук. працы па оптыцы і лазернай фізіцы. Развіў тэорыю ўздзеяння магутнага выпрамянення на спектральнааптычныя характарыстыкі атамаў і малекул, устанавіў шэраг заканамернасцяў узаемадзеяння па
    ПААпанасевіч.
    токаў святла ў розных асяроддзях, генерацыі звышкароткіх светлавых імпульсаў, вымушанага камбінацыйнага рассеяння. Распрацаваў шэраг метадаў нелінейнай спекграскапіі і кіравання параметрамі лазерных патокаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978. Дзярж. прэмія СССР 1982.
    Тв.: Таблнцы распределення энергнв н фотонов в спектре равновесного нзлучення. Мн., 1961 (разам з В.С.Айзенштатам); Основы теормн взанмодействня света с веідествамн. Мн., 1977.
    АПАНАСЕНКА Аляксандр Рыгоравіч (н. 23.11.1911, Кіеў), украінскі і бел. балетмайстар. Засл. арт. Украіны (1951), засл. дз. маст. Беларусі (1961). Вучыўся ў балетных студыях у Кіеве. У 1928—59 і з 1971 працаваў на Украіне (саліст балета, балетмайстар). У 1959—71 маст. кіраўнік і гал. балетмайстар Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь. На аснове перапрацоўкі нац. харэаграфічных традыцый стварыў сцэнічныя варыянты бел. танцаў «Лянок», «Бычкі», «Лявоніха», «Мяцеліца». Найб. значныя пастаноўкі: аднаактовы харэаграфічны спектакль «Беларуская партызанская», «Беларуская сюіта», «Беларуская рапсодыя», «Маладзёжная сюіта» і інш.
    Літ:. Ч у р к о Ю.М. Белорусскмй сденвческнй танец. Мн., 1969. С. 86—94.
    АПАНАСЕНКА Марыя Акімаўна (н. 16.3.1926, г. Днепрапятроўск), бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1964). 3 1945 працавала ў розных маст. калектывах Украіны, у 1959—68 салістка Дзярж. ансамбля танца БССР. Выконвала адказныя сола ў пастаноўках калектыву «Беларуская рапсодыя», «Беларуская сюіта», «Лявоніха», «Мяцеліца», «Чардаш» і інш.
    АПАНЕНТ [ад лац. opponens (орроnentis) які пярэчыць], 1) праціўнік у спрэчцы, дыскусіі. 2) Асоба, якой даручана публічная ацэнка дысертацыі, даклада, напр. афіц. А.
    418	АПАНЕЎРОЗ
    АПАНЕЎРОЗ (ад апа... + неўроз), злучальнатканкавая пласціна са шчыльных, б.ч. размешчаных паралельна калагенавых і эластычных валокнаў, з дапамогай якой фіксуюцца мышцы. Прымацоўвае шырокія мышцы да касцей або да інш. тканак цела і абмяжоўвае іх. Напр., далонны А. абмяжоўвае рухомасць згінальнікаў пальцаў, А. вонкавай косай мышцы жывата — рухомасць сценкі брушной поласці і інш.
    АПАНСКІ Іосіф Казіміравіч (парт. псеўд. Краўчынскі, М і х а й лаў; 18.7.1897, в. Сталярышкі Анікшчайскага рна, Літва — 7.6.1927), савецкі дзярж. дзеяч. У 1919 чл. ЦВК Літ.Бел. ССР, Віленскага гаркома КП(б)ЛіБ, рэўтрыбунала, старшыня Мазырскага пав. рэўкома. 3 1920 нам. нач. асобага аддзела 16й арміі. 3 1922 у ЧК Петраградскай ваен. акругі і Самары. У 1923 нач. Вышэйшай паграншколы ў Маскве, ст. пам. гал. інспектара войскаў Аб’яднанага дзярж. паліт. ўпраўлення (АДПУ). 3 1924 нам. паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Бел. ваен. акрузе і адначасова з 1926 нач. Бел. аддзялення Гал. таможнага ўпраўлення СССР. Удзельнічаў у ліквідацыі эсэраўскага падполля на Беларусі, у стварэнні сістэмы паліт. нагляду, падрыхтоўцы абвінавачванняў у «напдэмаўшчыне» прадстаўнікоў бел. інтэлігенцыі. Канд. у чл. ЦК КП(б)Б і чл. ЦВК БССР у 1925—27. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
    АПАПЛЕКСІЯ (ад грэч. apoplSss3 разбіваць ударам), кровазліццё, што хугка развіваецца, у якінебудзь орган, напр. мозг (гл. Інсульт).
    АПАРАТ (ад лац. apparatus абсталяванне), 1) прылада, тэхн. ўстройства, прыстасаванне. 2) Сукупнасць дзярж. устаноў, аргцый, якія абслугоўваюць якуюн. галіну кіраўніцтва, гаспадаркі і інш. 3) Наменклатурныя супрацоўнікі вышэйшых органаў кіравання. 4) Заўвагі, паказальнікі і інш. дапаможны матэрыял да навук. працы, выдання. 5) Сукупнасць органаў чалавека, жывёл або раслін, якія выконваюць якуюн. функцыю ў арганізме, напр. стрававальны А., дыхальны А.
    АПАРОВІЧ Андрэй Фёдаравіч (н. 28.2.1922, в. Пліса Смалявіцкага рна Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне радыёэлекгронікі. Др тэхн. н. (1965), праф. (1966). Скончыў Ленінградскую ваеннапаветраную інж. акадэмію (1952). Працаваў у Харкаўскім выпіэйшым ваен. вучылішчы (1956—1973), з 1975 — у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлекгронікі. Навук. працы па статыстычнай тэорыі эл.магн. сумяшчальнасці радыёсродкаў і канструяванні прылад для кантролю выбіральных уласцівасцяў радыёпрыёмнікаў.
    Тв.: Сгатнстмческая теорня электромагннт
    ной совместнмостн радноэлектронных средств. Мн., 1984; Проектнрованне раднотехнмческнх снстем. Мн., 1988.
    АІІАРІАМЕНГЫ (ад франц. appartement кватэра), група жылых і дапаможных пакояў, вылучаных у адзін комплекс для пражывання пэўнай асобы; уключалі прыхожую, спальню, гардэроб, кабінет або будуар, парадную залу і інш. ГІашыраны з 16 ст. ў палацах Італіі і Францыі. На Беларусі А. былі ў магнацкіх рэзідэнцыях 17—18 ст. У 19 — пач. 20 ст. А. ствараліся ў дамах секцыйнага і блакіраванага тыпаў. У наш час А. называюць і вял. багатае памяшканне.