• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 1

    Беларуская энцыклапедыя Т. 1


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 552с.
    Мінск 1996
    661.36 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    аб прадастаўленні незалежнасці каланіяльным краінам і народам садзейнічала таму, што ўсе падапечныя тэрыторыі да 1994 атрымалі незалежнасць. Такім чынам сістэма А.м. вычарпала свае функцыі. Л.В.Паўлава. АПЕКС (ад лац. apex вяршыня) у астраноміі, пункг нябеснай сферы, у напрамку да якога перамяшчаецца нябеснае цела ў сваім руху адносна навакольных зорак. Залежыць ад выбару зорак, адносна якіх вызначаецца pyx. А. гадавога руху Зямлі вакол Сонца знаходзіцца ў плоскасці экліптыкі пад вуглом, роўным амаль 90° да напрамку Зямля—Сонца, і перамяшчаецца, замыкаючы за год крут. А. руху Сонечнай сістэмы адносна бліжэйіпых зорак знаходзіцца ў сузор і Геркулеса. Процілеглы А. пункг — антыапекс. А. наз. таксама пункт арбіты ШСЗ, найб. аддалены на Пн ад плоскасці зямнога экватара.
    АПЕЛА, народны сход у стараж. Спарце. Фармальны вышэйшы орган улады, у якім удзельнічалі ўсе паўнапраўныя
    грамадзяне, якія дасягнулі 30гадовага ўзросту. А. склікалася шгомесячна, выбірала назіральнікаў (эфораў) і членаў савета, прымала рашэнні аб абвяшчэнні вайны, заключэнні ці скасаванні міжнар. дагавораў; галасавалі крыкам. Рашэнні А. адмяняліся, калі савет старэйшын герусія ці цар прызнавалі іх шкоднымі для дзяржавы.
    ДжАпдайк.
    АГІЕЛДОРН (Apeldoorn), горад у цэнтр. ч. Нідэрландаў. 145 тыс. ж. (1985). Прыстань на Апелдорнскім канале. Чыг. вузел. Машынабудаванне, хім., папяровая, тэкст. прамсць. Паблізу А. летняя каралеўская рэзідэнцыя; палацы 14 і 17 ст.
    АПЕЛЁС (Apelles; каля 380—300 да н.э.), старажытнагрэчаскі жывапісец. ІІрацаваў у Эфесе, Косе, Александрыі, быў прыдворным мастаком македонскіх цароў. Пісаў на драўляных дошках тэмперай. Выкарыстоўваў белую, чорную, жоўтую і чырвоную фарбы, віртуозна валодаў святлаценем. Выканаў партрэты Фыіпа II і яго сына Аляксандра Македонскага, аўтапартрэт. Найб. вядомая карціна А. «Афрадыта Анадыямена». Работы А. не захаваліся. Я.Ф.Шунейка.
    АІІЕЛЬ (Appel) Карл Юльянавіч (16.12.1857, Парыж — 1930), польскі і рускі мовазнавец. Выкладаў у гімназіях Варшавы. Працы па вывучэнні слав. моў: «Да славянскага народнага словаўтварэння» (1880), «Нататкі пра старажытнапольскую мову» (1880) і інш. У нарысе «Аб беларускай мове» (1880) разглядаў асн. фанетыкаграматычныя рысы бел. мовы. Паводле агульнамовазнаўчых поглядаў належаў да псіхал. кірунку ў лінгвістыцы. М.Г.Булахаў.
    АПЕЛЬБЕРГ Руф Эрнеставіч (псеўд. Аляксандраў, Дубровін, Карпаў, Хахракоў; 1860, г. Уладзімір, Расія — 1927 ?), нарадаволец. Вучыўся ў Маскоўскім унце. Уваходзіў у нарадавольніцкую групу М.П.Андрэева ў Маскве. 3 1881 у Вільні, удзельнічаў у заснаванні Віленскай цэнтр. групы, якая ўзначаліла Паўн.Зах. аргцыю «Народнай волі». Вёў прапаганду сярод сялян, наладжваў сувязі з рэв. аргцыямі Полыпчы і Прыбалтыкі. У 1882 арыштаваны і са
    422	АПЕЛЬСІН
    грузка стрававальнакішачнага тракгу бялкамі. Асн. прыкметы вострага А. — рэзкі або паступовы з хуткім нарастаннем боль унізе (справа) жывата, млявасць, ірвота, павышэнне тры (не заўсёды) да 37,5—38,5 °C. Небяспечны амярцвеннем адростка (гангрэнозны А), расплаўленнем і прабадзеннем яго сценак (прабадны, або перфарацыйны, А.) з пераходам запалення на брушыну і развіццём цяжкага перытаніту. Неабходна неадкладнае хірург. выдаленне апендыкса. X р а н і ч н ы А. можа праяўляцца пастаяннымі або перыядычнымі болямі ў вобласці сляпой кішкі, запорамі, млявасцю. Небяспечны пераходам у вострую форму. Рэкамендуецца хірург. лячэнне.
    АПЕНІНСКАЯ КУЛЬТЎРА. археалагічная культура плямёнаў бронзавага веку (2я пал. 2га тыс. да н.э.), што жылі ў Італіі. Назва ад Апенінскага пва. Насельніцтва займалася пераважна жывёлагадоўляй на высакагорных
    сланы ва Усх. Сібір. У 1924 жыў у Казані.
    АПЕЛЬСІН (Citrus sinensis), вечназялёнае дрэва сям. рутавых. Здаўна культывуецца ў трапічных і субтрапічных краінах (у Кііаі больш за 2 тыс. гадоў, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа з 11 ст., на Пд Еўропы з 15 ст.). На Беларусі вырошчваюць у аранжарэях і як пакаёвую расліну.
    Выш. 7—12 м. Лісце авальнае, кветкі адзіночныя або сабраныя ў суквецці, белыя, пахучыя. Плод — шматгняздовая ягада розных памераў, формы і афарбоўкі скуркі (ад светлажоўгай да чырвонааранжавай), сакаўны, салодкі ці кісласалодкі, масай 100—500 г. Багаты цукрамі, лімоннай ктой, вітамінамі С, грутіы В, Р. У скурцы да 2% эфірнага алею. які ныкарыстоўваецца ў парфюмернай і кандытарскай прамсці. Меданос. Размнажаецца прышчэпкай на трыфаліяце, памяранцы, сеянцах мясц. сартоў. Цепла і вільгапелюбівая расліна.
    АПЕЛЯЦЫЯ (ад лац. appellatio зварот, скарга), у праве многіх краін абскарджанне прыгавораў ці інш. суд. рашэнняў па крымін. і цывільных справах, якія не набылі законнай сілы. Апеляцыйны суд нанава даследуе сабраныя доказы па справе і мае права або зацвердзіць раней прынятае рашэнне, або вынесці новае. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь не прадугледжвае A., a перагляд суд. рашэнняў (прыгавораў), якія не набылі законнай сілы, адбываецца ў касацыйным парадку (гл. Касацыя). 2) У пераносным сэнсе — просьба падтрымаць у чымн.
    АПЕНДЫКУЛЯРЫІ (Appendicularia), клас марскіх хордавых жывёл тыпу абалоннікаў. Каля 100 відаў. Жывуць ва ўсіх морах і акіянах у паверхневых слаях вады.
    Цела даўж. 0,3 мм — 2,5 см, з тулава і хваста, свеціцца. Маюць хорду, спінны нервовы цяж і мускульныя клеткі, сэрца. Знаходзяцца ў студзяністым празрыстым «доміку», які могуць скідваць. Рухамі хваста праганяюць ваду праз фільтрацыйны апарат. У глотцы пара шчэлепных адгулін (стыгмы). Жывяцца мікраарганізмамі. Гермафрадыты. Размнажэнне палавое. Яйцы трапляюць у ваду пасля разрыву сценкі цела, і А. гінуць.
    АПЕНДЫЦЬІТ, запаленне чэрвепадобнага адростка (апендыкса) сляпой кішкі ў чалавека. Хварэюць людзі ўсіх узростаў. Асноўнай прычынай А. лічаць пераход мікраарганізмаў, што пастаянна прысутнічаюць у адростку, у стан хваробатворных (напр., пры затрымцы ў сляпой кішцы і апендыксе калавых масаў), запаўненне апендыкса дробнымі глістамі, закупорка яго прасвету іншароднымі целамі ці камячкамі цвёрдага калу і парушэнне такім чынам яго апаражнення. А. часам бывае пры парушэнні кровазвароту ў сценках апендыкса пры раздражненні нерв. сістэмы. Спрыяюць развіццю А. вяласць кішэчніка, сістэматычнае ўжыванне ў ежу вял. колькасці мясных прадуктаў, пера
    пашах, жыло ў пячорах і на ўмацаваных паселішчах. Прылады вырабляліся з косці, рогу і каменю; бронзавыя рэчы трапляюцца адносна рэдка. Харакгэрны грутіавыя пахаванні паводле абраду тру
    Тыповы ландшафг у Апенінах.
    папалажэння. Кераміка — цемнаглянцавая, упрыгожаная стужачным арнаментам з белай інкрустацыяй.
    АПЕНІНСКІ ІІАЎВОСТРАЎ, паўво страў на Пд Еўропы. Пл. 149 тыс. км . Працягласць з ПнЗ на ПдУ 1100 км, шыр. 130—300 км. На Пн абме^саваны Паданскай нізінай, на У абмываецца Адрыятычным, на Пд — Іанічным. на 3 — Тырэнскім і Лігурыйскім морамі. Берагі парэзаны слаба, больш расчлянёныя ў паўд. ч. (пвы Калабрыя, Саленціна, Гаргана). Большая ч. А.п. занята сярэдневышыннымі маладымі складкавымі гарамі Апенінамі. Уздоўж усх. і зах. ўзбярэжжаў невял. палосы хвалістых раўнін. На ПдЗ раён стараж. і сучаснага вулканізму і землетрасенняў (Везувій, Флегрэйскія палі і інш.). Паўд. ч. А.п. займаюць Калабрыйскія горы. Карысныя выкапні: буры вугаль, ртуць, пірыты, баксіты. мармур, тэрмальныя крыніцы. Клімат субтрапічны міжземнаморскі, з гарачым летам і дажджлівай зімой, у гарах — рысы ўмеранага і халоднага. Рэкі (асн. Тыбр, Арна) кароткія, летам моцна мялеюць. Для расліннасці гор характэрна вышынная пояснасць, лісцевыя лясы і міжземнаморскія вечназялёныя хмызнякі (маквіс, гарыга); на нізінах — культ. ландшафты: палі пшаніцы, вінаграднікі. алейныя і фруктовыя плантацыі (апельсіны, лімоны, міндаль, масліны і інш.) Жывёльны свет: воўк, серна, казуля, куніца, ласка, вавёрка; шмат паўзуноў і птушак. На А.п. дзяржавы: большая ч. Італіі, СанМарына і Ватыкан.
    А.М.Баско.
    АПЕНІНЫ, Апенінскія горы (Арреппіпо), горная сістэма на Апенінскім пве ў Італіі. Працягласць каля 1200 км з ПнЗ на ПдУ ад Альпаў да Месінскага праліва. Сярэдневышынныя горы (пераважныя выш. 1200—1800 м), складаюцца з асобных, б.ч. паралельных хрыбтоў і ўзгорыстых перадгор’яў. Выш. да 2914 м (г. Корна). Адзіны невял. ледавік у масіве ГранСасад’Італія. Паводле геал. будовы і рэльефу падзяляюцца на Паўн. А. (Лігурыйскія і ТасканаЭміліянскія), Цэнтр. А. (УмбраМаркскія і Абруцкія) і Паўд. А. (Неапалітанскія і Луканскія). Пераважаюць параўнальна спадзістыя схілы, сталовыя горы, купалападобныя гранітагнейсавыя масівы. У Цэнтр. А. хрыбты скалістыя, са стромкімі схіламі, старажытналедавіковымі і карставымі формамі рэльефу. На У гал. ланцугі А. суправаджаюцца шырокай паласой узгорыстых перадгор’яў, за якой уздоўж берагоў Адрыятычнага м. ўзвышаюцца вапняковыя плато пвоў Гаргана і Саленціна. Зах. схіл А. больш стромкі, скідавы; на 3 ад Цэнтр. А. шырокая перадгорная паласа з асобпымі невысокімі хрыбтамі, вулканічнымі масівамі (у т.л. Везувій, Флегрэйскія палі), туфавымі плато. А. ўтварыліся ў выніку альпійскага арагенезу. Тэкганічныя працэсы працягваюцца, аб чым сведчаць землетрасенні і
    АПЕРАТАРЫ	423
    вулканічная дзейнасць. Карысныя выкапні: буд. і вырабны камень, ртуць, буры вуталь і лігніт, бітумінозныя сланцы, баксіты, прыродны газ, нафта. тэрмальныя воды. Клімат субтрапічны міжземнаморскі, на ўсх. схілах і ў катлавінах з рысамі кантынентальнага. Ападкаў на зах. схілах 1000—2000 мм за год (у Лігурыйскіх А. да 3000 мм), на ўсх. схілах і ў замкнутых катлавінах 600—800 мм. Сярэдняя тра студз. каля падножжа гор на Пн 0 °C, на Пд да 11 °C. Сярэдняя тра ліп. на Пн 24 °C, на Пд да 28 °C. У гарах вышэй за 2000 м 180—190 сут за год ляжыць снег. Рэкі мнагаводныя восенню і зімой, найб. Тыбр, Арна. Да выш. 300—500 м на Пн і 600—800 м на Пд на схілах гор палі, сады, вінаграднікі, аліўкавыя насаджэнні, месцамі гаі каменнага і коркавага дубу, алепскай хвоі, пініі, вечназялёныя хмызнякі (маквіс, гарыга); глебы пераважна карычневыя. Да выш. 900 м на Пн і 1000—1200 м на Пд — мяшаныя лясы з дубу, хвоі, капгтану і інш., хмызнякі, ггусткі; глебы горныя буразёмы і перагнойнакарбанатныя. Вышэй за 900 м на Пн, 1000—1200 м на Пд — букавыя і хвойныя (піхта, хвоя) лясы на горных буразёмах і горных падзолістых глебах. На найб, высокіх хрыбтах (вышэй за 2000—2500 м) участкі субальпійскіх і альпійскіх лутоў. Жывёльны свет збяднелы ў сувязі з дзейнасцю чалавека. Трапляюцца воўк, буры мядзведзь, сарна, лань, дзікабраз, шмат паўзуноў і ігтушак (беркут і інш.). Земляробства ў горных далінах і катлавінах, каля падножжа гор. Рэкі выкарыстоўваюцца для арашэння і выпрацоўкі электраэнергіі. Турызм. А.М.Баско.