• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    нымі рысамі (Г.Семірадскі, В.Прушкоўскі і інш.). У канцы 19 — пач. 20 ст. пашырыліся імпрэсіянізм (В.Базнанская, Л.Вычулкоўскі, Ю.Панкевіч, Я.Станіслаўскі), мадэрн (пераважна ў галіне сімвалізму; С.Выспянскі, В.Вайткевіч, Я.Мальчэўскі, Ф.Рушчыц). Новы ўздым адбыўся ў графіцы (гравюры Вычулкоўскага, А.Каменскага, кніжнае афармленне Выспянскага, плакаты Ю.Мехофера, К.Фрыча). У скульптуры спалучаліся рысы. рэалізму, мадэрну і імпрэсіянізму (К.ФДунікоўскі, КЛяшчка, В.Шыманоўскі і інш.). Абнавілася стылістыка дэкар.прыкладнога мастацтва, адраджаліся нар.маст. промыслы (кераміка, кавальства, ткацтва, набіванка, вышыўка, выцінанка). У 1й пал. 20 ст. пад уплывам зах.еўрап. культуры мастацтва П. развівалася пераважна ў рэчышчы мадэрнізму. У жывапісе пашырыліся
    Да арт. Польшча. Я. Мальчэўскі. Смерць Эленаі. 1907.
    каларыстычныя пошукі (З.Валішэўскі, Г.РудзкаЦыбісова, Ю.Чапскі, Я.Цыбіс), кубізм і экспрэсіянізм (Т.Кантар, З.Пранашка, Т.Чыжэўскі, Л.Хвістак, М.Ярэма), лінеарны дэкаратывізм (Э.Зак, Р.Крамштык), супрэматызм, унізм, абстрактнае мастацтва (К.Кобра, У.Стшамінскі, Г.Стажэўскі). У галіне графікі працавалі Ф.Бартошак, Г.Краеўская, Ю.Краеўскі, БЛінке, У.Скачыляс, Т.Цяслеўскі і інш. У скульгггуры пашырыліся стылізацыя ў духу нар. мастацтва (Я.Шчапкоўскі) і
    17. Зак. 103.
    498	польшча
    неакласічныя тэндэнцыі (В.Віціг, А.Замойскі). Своеасабліва спалучаў прыёмы кубізму і прымітывізму Ю.І.Макоўскі. У 1950я г. гуманіст. нац. традыцыі развіваліся ў скульпт. партрэце (Дунікоўскі, А.Карны), станковай графійы і плакаце (Кулісевіч, Т.Трапкоўскі). У жывапісе захоўваліся традыцыі мадэрнізму пач. 20 ст. У сярэдзіне 1950х—1970я г. пашырыліся абстрактнае мастацтва, сюррэалізм, опарт, попарт. Сярод вядучых жывапісцаў Я.Тарасін, Е.Тхужэўскі, А.Урублеўскі, Ярэма, скульптараў М.Абакановіч, У.Гасёр, Г.Земла, М.Ка
    Да арт. Польшча. Г. Стажэўскі. Фактурная кампазіцыя. 1930—31.
    Да арт. Польшча. Т. Цяслеўскі. Фантас тычная Варшава. 1926.
    нечны, А.Шапачнікаў і інш. Росквіту дасягнула станковая і кніжная графіка, якая вызначаецца экспрэсіяй і дэкар. вытанчанасцю вобразаў, шматпланавасцю маст. прыёмаў. У 1980—90я г. no634 з традыц. актыўна развіваліся новыя маст. формы (інсталяцыя, перформанс, хэпенінг, відэаарт, бодыарт і інш.). Сцвердзілася новае пакаленне мастакоў: У.Бароўскі, З.Бяксінскі, Е.Берась, К.Вадзічка, М.Давідзюк, К.Казыра, М.Кіеўскі, А.Маеўскі, Ф.Маслюшчак, Я.Младажэнец, М.ПінінскаяБерась, Ю.Рыбакоўскі, Л.Тарасевіч і інш. У дэкар.прыкладным мастацтве пошукі сучасных форм спалучаюцца з традыцыямі нар. мастацтва.
    Музыка. Нар. музыцы П. ўласцівы аднагалоссе, цесная сувязь песні з танцам. Папулярныя стараж. нар. танцы: кракавяк, мазурка, куявяк, абэрак, хадзоны — папярэднік паланэза і інш. У нар. інструментарыі з перыяду сярэднявечча да нашага часу захаваліся бубны, свістулькі, ляскоткі; смыкавыя' — генсле, мазанкі; духавыя — лігаўкі, басуны; ударныя — клякоткі. 3 хрысціянізацыяй краю ў 9—10 ст. праніклі грыгарыянскія спевы (першыя запісы 11 ст.). У 11—12 ст. пачалі дзейнічаць касцельныя пеўчыя школы, дзе ў грыгарыянскі харал уводзілі інтанацыі нар. музыкі. Уплывы нар. муз. мастацтва праявіліся ў містэрыях (з 12 ст.), якія выконваліся семінарыстамі (на лац. мове), пацешнікамі (на польск. мове). Побач з царк. развівалася свецкая музыка. Узніклі прыдворныя капэлы, з 13 ст. — рыцарскія і пазалітургічныя духоўныя песні («Багародзіца»), раннія ўзоры секвенцый. Першы вядомы кампазітар — Вінцэнты з Кельцаў (2я пал. 13 ст.). У 13 ст. зарадзілася вак. поліфанія, якая ў 15 ст. пранікла ў свецкую вак.інстр. музыку (Мікалай з Радама). 3 14 ст. ў гарадах ствараліся гільдыі, з 16 ст. — гільдыі і цэхі гарадскіх музыкантаў; ва універсітэтах выкладалася тэорыя музыкі (Себасцьян з Фельштына), друкаваліся збкі песень, нотныя выданні. У 16 ст. з пашырэннем Адраджэння і Рэфармайыі ўзмацніліся свецкія элементы, паявіліся песні тыпу мадрыгала (Мікалай з Кракава), развівалася інстр. музыка, узмацніліся ўплывы італьян. і нідэрл. поліфанічных школ. Сярод поліфаністаў Мікалай з Кракава, Вацлаў з Шамотул, М.Леапаліта, М.Гамулка, лютністы Д.Ката, В.Длуторай, майстры стр. інструментаў Гроблічы, Данкварты. Шырока распаўсюджвалася свецкая музыка (Ката, Длугорай, Я.Поляк). Сярод кампазітараў канца 16—17 ст., якія абапіраліся на ідэі барока, — М.Зяленскі (майстар шматхаравой тэхнікі), М.Мяльчэўскі (абодва ўвялі ў польскую музыку жанр канцэрта), А.Яжэмбскі (скрыпач і архітэктар), Б.Пенкель (аўтар першай польскай араторыі), Д.Стаховіч, А.Пашкевіч, С.С.Шажынскі, Г.Г.Гарчьшкі. Першыя оперныя спектаклі пастаўлены пры каралеўскім двары ў 1628 італьян. музыкантамі. 3 адкрыццём у 1765 Нац. тра ў
    Варшаве створаны першыя нац. оперы («Ашчасліўленая галота» М.Каменскага, 1778; «Кракаўцы і горцы» Я.Стафані, 1794). У 18 ст. напісаны першыя сімфоніі (Я.Шчуроўскі, А.Мільвід, Я.Ваньскі, В.Данкоўскі, Ю.Эльснер, Я.Галомбак), інстр. канцэрты (Ф.Яневіч, Я.Клячынскі). Першыя прадстаўнікі муз. рамантызму — М.Клеафас Агінскі, кампазітар і піяністка М.Шыманоўская. Значны ўклад у развіццё музыкі зрабілі кампазітар, дырыжор, вьшавец і педагог Эльснер — заснавальнік і дырэктар Інта музыкі і дэкламацыі (пазней — кансерваторыя); кампазітар, дырыжор, педагог і муз. пісьменнік К.К.Курпінскі, які каля 30 гадоў кіраваў Варшаўскай операй (з 1833 Вял. тр). Заснавальнік муз. фалькларыстыкі — О.Кольберг; яго традьшыі прадоўжыў Я.Карловіч. Да вял. дасягненняў польскай музыкі належыць творчасць Ф.ІДаюна. Стваральнік нац. класічнай оперы С.Манюшка. У 2й пал. 19 ст. — пач. 20 ст. працавалі: кампазітары В.Жаленскі, З.Наскоўскі (вучань Манюшкі), дырыжоры В.Бярдзяеў, П.Клецкі, Э.Млынарскі (кампазітар, скрыпач), А.Радзінскі,' Г.Фітэльберг; выканаўцы браты Генрык (скрыпач) і Юзаф (піяніст) Вяняўскія, Апалінарый (скрьтач) і Антоній (піяніст) Концкія, С.Барцэвіч, У.Гурскі, П.Каханскі; скрыпачы К.Ю.Ліпінскі, І.Лота, Б.Губерман; піяністы І.Гофман, Р.Кашальскі, Т.Лешаціцкі, А.Міхалоўскі, І.Я.Падарэўскі, А.Рубінштэйн, Ю.Турчынскі; спевакі А.БандроўскіСас, А.Дзідур, Э. і Я. Рэшке, М.Зембрых і інш.
    Вял. роля ў адраджэнні нац. муз. мастацтва П. ў пач. 20 ст. належала Варшаўскаму муз. тву, групе кампазітараў «Маладая Польшча» (Л.Ружыцкі, К.Шьшаноўскі, Фітэльберг, А.ІІІалюта, М.Карловіч), якія імкнуліся аднавіць муз. мову, арыентуючыся на нац., .у т.л. фальклорныя, традыцыі і на тагачасныя плыні еўрап. музыкі (позні рамантызм, імпрэсіянізм). Пасля 1918 у муз. жыцці П. найб. пашыраны быў неакласіцызм. У 1920—30я г. вял. значэнне мела дзейнасць Шыманоўскага — стваральніка сучаснай нац. кампазітарскай школы. Узнікалі новыя муз. твы, аркестры, муз. навуч. ўстановы. Адбыліся першыя ў П. міжнар. муз. конкурсы. У першыя пасляваен. гады адной з гал. задач дзярж. культ. палітыкі была папулярызацыя музыкі, якая абапіралася на прынцыпы сац. рэалізму. Паліт: перамены ў 2й пал. 1960х г. спрыялі аднаўленню кантактаў з зах.еўрап. краінамі і ўзбагачэнню музыкі новымі элементамі: узніклі дадэкафонія і'блізкія да яе муз. тэхнікі (Т.Бэрд, К.Сяроцкі, ВДютааіаўскі, А.Дабравольскі, К.Пендарэцкі). П. стала адным з цэнтраў сучасных муз. плыней. У 1970я г. перанасычанасць авангардысцкімі тэндэнцыямі прывяла да таго, што многія творцы пачалі спрашчайь сваю муз. мову (Пендарэцкі, В.Кіляр, Г.М.Гурэцкі, М.Стахоўскі,, З.Рудзінскі). Маладое пакаленне кампазітараў (Р.Аўгустын, К.Бацулеўскі, С.Кру
    польшча	499
    повіч, М.Малецкі, Л.Зялінская, П.Шыманскі) развізала розныя муз. жанры. Рэліг. музыку пісалі Пендарэцкі, А.Пануфнік, Гурэцкі, Р.Твардоўскі; у оперных трах ставіліся творы Пендарэцкага, Бэрда, З.Баргельскага, Р.Палестра, Зялінскай, Бацулеўскага і інш. Сярод прадстаўнікоў польскай музыкі 2й пал. 20 ст. кампазітары Сяроцкі, Г.Бацэвіч, Б.Шабельскі, К.Сікорскі, В.Рудзінскі, П.Пяркоўскі, В.Шалёнак, А.Блёх, К.Меер, Стахоўскі, З.Рудзінскі, З.Буярскі, Э.Кнапік, дырыжоры З.Ляташэўскі, Б.Вадзічка, В.Равіцкі, С.Віслойкі, Г.Чыж, Я.Крэнц, К.Корд, Е.Семкаў, Р.Сатаноўскі, Е.Максымюк, хар. дыры
    жор С.Стуліграш, піяпісты З.Джавецкі, Г.ЧэрныСтафанская, К.Цымер.ман, Б.ГесеБукоўская, П.Палечны, скрыпачы Я.Умінская, І.Дубская, КАКулька, спевакі Б.Папроцкі, А.Хіёльскі, Б.Ладыш, В.Охман, М.Фолтын, Е.Подлесь, У.Крыгер.
    У П. (1997) 9 оперных траў, 8 траў муз. камедый, 20 філармоній, 29 сімф. арк., ансамблі нар. песні і танца «Мазоўша» і «Шлёнск», 8 муз. ВНУ, у т.л. Муз. акадэмія імя Шапэна, кансерваторыі ў Варшаве (з 1946 Вышэйшая муз. школа), Катавіцах, Познані і інш. Праводзяцца Міжнар. конкурсы: піяністаў імя Шапэна (з 1927, Варшава), скрыпачоў імя Вяняўскага (з 1935, Варшава; з
    1952, Познань; з 1956 — таксама кампазітараў, з 1957 — скрыпічных майстроў), міжнар. муз. фестывалі «Варшаўская восень» (з 1956), аратарыяльнай музыкі «Wratislavia Cantans» (з 1966, Вроцлаў), стараж. музыкі краін Усх. Еўропы (Быдгашч), джазавай музыкі «Джаз джамборы» (з 1958, Варшава), эстраднай песні (Сопат); фестываль сучаснай песні (ЗялёнаГура) і інш. У 1945 створаны Саюз польск. кампазітараў.
    Многія польск. музыканты былі звязаны з Беларуссю. У 16 ст. пры двары М.Радзівіла Чорнага працавалі і друкавалі свае муз. творы ў Брэсце дзеячы
    польск. муз. адраджэння Ц.Базылік і Вашаў з Шамотул. У канны 18 ст. дырыжорам Нясвіжскага тра быў аўтар вядомай камічнай оперы «Агатка» Я.Л.Голанд. У 19 ст. на Беларусі жылі кампазітары М.Клеафас Агінскі, Ф.С.Л//ладоўскі, С.Манюшка, які паставіў у Мінску свае першыя вадэвілі і камічныя оперы (сярод іх «Сялянка» на бел. і польск. мовах, з шырокім выкарыстаннем бел. муз. фальклору). Бел. фальклорныя мелодыі ўключаў у свае сімф. творы Карловіч, хар. апрацоўкі бел. песень рабілі У Шалігоўскі, С.Казура. Рудзінскі. Сярод удзельнікаў Бел. муз.драм. гуртка ў Вільні (1910я г.) кампазітар Л.М./’лгогсх7. піяністка
    М.І.КімантЯцына. Уклад у збор і вывучэнне бел. муз. фальклору зрабілі этнографы Кольберг, Карловіч, К.Матынскі, М.Федароўскі. Ураджэнцамі Беларусі былі многія вядомыя польск. музыканты (Манюшка, Міладоўскі, Карловіч, скрыпач К.Горскі, дырыжор Бярдзяеў і інш.).
    Тэатр. Вытокі тэатр. мастацтва ў нар. абрадах, ігрышчах, у творчасйі вандроўных акцёраўфрантаў. Асн. формы сярэдневяковага тра — літургічная драма, містэрыя. У 15—16 ст. у рэліг. сюжэты часам уключаліся свепкія нар. матывы («Гісторыя пра слаўнае Уваскрэсенне Гасподняе» Мікалая з Вільковецка, каля 1570—80). Пашырыліся лялечны тр шопка і школьны тр. У 1633 у каралеўскім замку ў Варшаве адкрыта першае пастаяннае тэатр. памяшканне. Пры каралю Станіславе Аўгусце Панятоўскім, тэатр. мецэнаце, у Варшаве пабудаваны тр «У апельсінавай аранжарэі» (1788), амфітэатр «На востраве» (1790). 3 2й пал. 18 ст. на ўзор прыдворных ствараліся тры ў магнацкіх сядзібах. У 1765 у Варшаве адкрыўся публічны пастаянны «Тэатр Нарадовы». Сярод яго акцёраў К.Аўсінскі, Л.Дмушэўскі, А.Жулкоўскібацька, Ю.Ледухоўская, К.Б.Свяжаўскі, Т. і А. Трускаляскія, М.Шыманскі. Рух за перадавое дэмакр. мастацтва ўзначаліў стваральнік нац. прафес. тра В.Дагуслаўскі, які садзейнічаў арганізацыі і станаўленню траў у Кракаве, Вільні, Познані і інш. На развіццё тра 19 ст. значна ўплывала драматургія А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, А.Фрэдры, З.Красінскага. У 1829 як філіял «Тэатра Нарадовага» адкрыўся тр «Раз.маітосці» (зліўся з ім у 1836; першы кіраўнік Б.Кудліч, акцёры А.Жулкоўскісын, Л.Гальперт. Я.Круглікоўскі, Ю.Рыхтэр і інш.). 3 канца 1860х г. вядучую ролю адыгрываў Кракаўскі тр, трупа якога (кіраўнік С.Козьмян, акцёры Ф.Бэнда, А.Гофман, В.Рапацкі, пазней Х.Зельвяровіч, Г.Маджаеўская, Л.Сольскі і інш.) сфарміравала т.зв. кракаўскую школу, што вызначалася рэаліст. скіраванасцю