Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Да арт. Польшча Выданні Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Польшчы. 1960я г.
Да арт. Польшча. Калектыў «Каласкі» з Беластока ў час выступлення на V агульнапольскім фестывалі «Беларуская песня98».
502 полюс
касць беларусаў у П. ў гэты перыяд ад 1,2 да 2 млн. чал. (ад 4,3 да 6% усяго насельнінтва П.). Па падліках польск. гісторыка А.Жарноўскага, у П. жыло каля 1,7 млн. беларусаў, а паводле Е.Тамашэўскага, — 1,95 млн., у т.л. ў Палескім ваяв. 654 тыс., Навагрудскім 616 тыс., Віленскім 407 тыс., Беластойкім 269 тыс. чал. Беларусы былі трэцяй па колькасці нац. меншасцю ў П. (пасля ўкраінцаў і яўрэяў). Паводле польск. даследчыкаў Г.Халупчака і Т.Браварака, у П. ў гэты час жыло каля 1,9 млн. беларусаў (5,9% ад усяго насельніцтва П.), у т.л. ў Палескім ваяв. яны складалі 43,4%, Навагрудскім — 39,1%, Віленскім — 22,7% і Беластоцкім — 16,3% насельніцтва. Да 1938 колькасць беларусаў у П. павялічылася да 2750 тыс. чал. Пры гэтым зза мала і беззямелля, беспрацоўя, адм. праследаванняў частка беларусаў эмігрыравала ў краіны Зах. Еўропы, Паўн. і Паўд. Амерыкі (з 1921 па 1939 каля 145 тыс. чал., а паводле бел. даследчыка А.А.Ракава —каля 190 тыс. чал.), У Зах. Беларусі — адносна адсталай агр. ускраіне П. — абс. большасць насельніцтва складалі сяляне (каля 90%), 7% — наёмныя рабочыя (да 20 тыс. чал.). Малалікімі былі бел. інтэлігенцыя і памешчыкі (апошнім належала толькі 4,1% маёнткаў). Польскія ўлады праводзілі палітыку прымусовай паланізацыі і асіміляцыі беларусаў. Як і інш. най. меншасці, беларусы служылі ў Войску Польскім, удзельнічалі ў абарончых баях пач. 2й сусв. вайны (гл. ў арт. Польская кампанія 1939), уваходзілі ў Андэрса армію, Армію Краёву, Першую польскую пяхотную дывізію імя Т.Касцюшкі і інш. антыфаш. ваен. фарміраванні. У канцы 2й сусв. вайны паводле сав.польск. пагадненняў аб мяжы ад 26^7.1944 і 16.8.1945 улады СССР перадалі П. са складу БССР 17 раёнаў Беластоцкай і 3 раёны Брэсцкай абласцей, населеныя пераважна беларусамі. У ходзе дэмаркацыі мяжы паміж П. і БССР і ўзаемнай рэпатрыяйыі насельніцтва з Беларусі ў П. (пераважна на Беласточчыну) у 1944—48 пераехалі больш за 270 тыс. чал. (паводле ўмоў рэпатрыяныі беларусыкатолікі дэкларавалі сябе палякамі). 3за тэрору польск. нацыяналіст. падполля, неспрыяльнага эканам. становішча на Беласточчыне частка беларусаў пасялілася ў Альштынскім краі, Памор’і (раёны Гданьска і Шчэціна), Варшаве, Кракаве, Торуні і інш. гарадах. Да 1948 улады П. афіцыйна не прызнавалі існаванне бел. нац. меншасці ў краіне. Арганізаваная нац.культ. дзейнасць беларусаў, якая пачалася тут у канцы 1940х г. з аднаўлення бел. школьніцтва, актывізавалася ў 1956, калі ў П. створаны Беларускае грамадскакультурнае таварыства (БГКТ), кафедра бел. філалогіі ў Варшаўскім унце і інш. 3 1956 выдаецца газ. «Ніва», з 1957 — «Беларускі каляндар», з 1958 дзейнічае літ.маст. аб’яднанне
«Белавежа», створаны бел. ліцэі ў гарадах БельскПадляскі і Гайнаўка (Беласточчына). Паводле сац. статуса да канца 1950х г. большасць беларусаў у П. былі сялянамі. У 1970я г. і ў час ваен. становішча 1981—83 зза абмежаванняў з боку польскіх улад назіраўся спад грамадскакульт. актыўнасці беларусаў. У 1980я г. ўзніклі Бел. аб’яднанне студэнтаў (1981, зарэгістравана ў 1988), Гайнаўскі музей помнікаў беларускай культуры, шэраг бел. выдваў і перыяд. выданняў. Уліку этнічнага складу насельніцтва П., у т.л. беларусаў, у сучасных перапісах не вядзецца. Да канца 1980х г. у П., на думку польск. даследчыка К.Падляскага, жыло ад 250 да 400 тыс. беларусаў, паводле звестак Польск. аўтакефальнай правасл. царквы — 290 тыс. беларусаў ( /з яе вернікаў), а паводле статыстыкі выбараў у сейм 1989 па Беласточчыне беларусы складалі тут 30% насельніцтва (206,8 тыс. чал.), у т.л. ў Беластоку 25% (65,5 тыс. чал.), БельскуПадляскім і Гайнаўцы па 65% (адпаведна 17,2 і 15,1 тыс. чал.). У 1990я г. зарэгістраваны Рада бел. аргцый у П., Саюз гмін усх. Беласточчыны, Зьвяз бел. моладзі, Бел. гіст. тва (кіраўнік Х.Латышонак), Асацыяцыя бел. журналістаў і інш. Створаны Згуртаванне варшаўскіх беларусаў, бел. культ.асв. тва ў Гданьску «Хатка» (з 1992), бел. гурток у Ольштыне. 3 1992 у Варшаве прайуе бел. рэдакцыя Польск. радыё. У 1995 бел. мова выкладался ў 44 школах і 2 лінэях Беласточчыны. 3 1997 у Беластоку існуе унт (б. філіял Варшаўскага унта), дзе ёсць кафедра бел. культуры. У 1997 у сейм выбраны кіраўнік БГКТ Я.Сычэўскі. Гісторыю, культуру, побыт бел. дыяспары ў П. адлюстроўваюць даследаванні А.Глагоўскай, А. і Я. Мірановічаў, Ю.Туронка і інш. польск. гісторыкаў бел. паходжання; выдаюцца літ. творы А.Барскага (А.Баршчэўскага), М.Гайдука, С.Яновіча, В.М.Шведа і інш. бел. пісьменнікаў П. Абароне правоў і інтарэсаў бел. этн. супольнасці ў П. служайь Дэкларацыя аб бел.польск. адносінах (падпісана ў кастр. 1990), пагадненне аб супраноўніцтве паміж Мінвам нар. адукацыі П. і Мінвам адукацыі Беларусі (сак. 1992), бел.польскі Дагавор аб добрасуседстве і супрацоўнійтве ад 23.6.1992 і пагадненне аб магчымасці ўзаемнага працаўладкавання і сац. абароны грамадзян абедзвюх краін.
Літ:. Краткая нсторня Польшн: С древнейшнх времен до нашнх дней. М., 1993; Samsonowicz Н. Historia Polski do roku 1795. 5 wyd. Warszawa, 1990; K i e n i e w i c z S. Historia Polski 1795—1918. Warszawa, 1987; Roszkowski W. Najnowsza historia Polski 1918—1989. Warszawa, 1991; Лойко Л.В. Полмтвческая борьба в Польше (70—80 гг.). Мн., 1995; Часноўскі М.Э. Сістэмныя пераўтварэнні ў Рэспубліцы Польшча (1989— 1999). Мн.. 2000; Нсторня польской лнтературы. Т. 1—2. М., 1968—69; Г о р с к н й Н.К. Польскнй нстортескнй роман н проблема ясторнзма. М., 1963; Ц ы б е н к о Е.З. Польскнй соцнальный роман 40—70х r. XIX в. М., 1971; Л н п а т о в А.В. Возннкновенпе польского просветнтельского романа. М.,
1974; Л о й к a А.А., П е р к і н Н.С. Беларускапольскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст. Мн., 1963; Адам Міцкевіч і сусветная культура. Т. 1—5. Гродна etc., 1998—2000; Literatura polska: Przewodnik encyklopedyczny. T. 1—2. Warszawa, 1984—85; Slownik literatury staropolskiej. Wroclaw, 1990; Slownik literatury polskiej XIX wieku. Wroclaw, 1991; Slownik literatury polskiej XX wieku. Wroclaw, 1992; Тананаева Л.й. Польское мзобразнтельное нскусство эпохя Просвешенмя: Жмвопясь. Рікунох. М„ 1968; Я е ж. Сарматскнй портрет: Йз ясторнн пол. портрета эпохн барокко. М., 1979; L о z і ri s k і J.Z. Pomniki sztuki w Polsce. T. 1—2. Warszawa, 1985—92; K ; Ы o w s k i J. Dzieje sztuki polskiej. Warszawa, 1987; Milob;dzki A. Architektura ziem Polski. Krakow, 1994; Z dziejdw polskiej kultury muzycznej. T. 1—2. Krakow, 1958—66; Baculewski K. Polska twdrczosc kompozytorska, 1945—1984. Krakow, 1987; Bartkowski B. Polskie spiewy religijne w Zywej tradycji: Style i formy. Krakow, 1987; Шндловскнй P. Театр в Польше. Bapшава, 1972; Dzieje teatm polskiego. T. 1—5. Warszawa, 1977—93; Almanach sceny polskiej. T. 1—28. Warszawa, 1961—94; Рубанова H.H. Польское кнно: Фмльмы о войне н оккупацнн, 1945—1965. М., 1966; Соболев Р.П. Встреча с польскнм кнно. М., 1967; Кушевскнй С. Современное польское кнно: Пер. с пол. Варшава, 1978; Historia filmu polskiego. Т. I—6. Warszawa, 1966—94; Encyklopedia kultury polskiej XX wieku: Film. Kinematografia. Warszawa, 1994; P o d 1 a s k i K. (Skaradziriski B.). Bialorusini, Litwini. Ukrairicy. Bialystok. 1990; Gomdlka K. Bialorusini w II Rzeczypospolitej. Gdansk, 1992; Miron o w i c z E. Bialorusini w Polsce, 1944—1949. Warszawa, 1993; Яго ж. Bialorusini//Mniejszosci narodowe w Polsce: Paristwo i spoleczeristwo polskie a mniejszosci narodowe w okresach przetomdw politycznych (1944—1989). Warszawa, 1998.
ПЛ.Рогач (прырода, насельніцтва, гаспадарка), Л.В.Лойка (гісторыя), І.Г.Елісееў (узброеныя сілы), В.В. Мацюшэнка (асвега), Г.М.Малей (друк, радыё, тэлебачанне), С.П.Мусіенка (літаратура), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва), А.А.Лабоеіч (тэатр), В.Ф.Нячай (кіно), Л.У.Языковіч (беларусы ў Польшчы).
ПбЛЮС I ПАЛІРА, спалучаныя пункт і прамая, якія характарызуюць уласцівасці ліній 2га парадку.
Калі гтункт Р і прамая QtQ2 размешчаны адносна крывой 2га парадку L так, што для адвольнага пункта Q выконваецца роўнасць M2Q/QMl = М2Р/РМ{ (гарманічнае размяшчэнне пунктаў Л/,, М2, Р, Q), то пункт Р наз.
ПОМАЗАЎ 503
полюсам, а прамая Q} Q2 — яго палярай. Паляра пункта, што знаходзіцца на лініі L, супадае з датычнай у гэтым пункце. Аналагічна вызначаюцца полюсы і палярныя плоскасці для паверхняў 2га парадку. П. і п. выкарыстоўваюцца ў праектыўнай геаметрыі.
ПбЛЮСЫ ГЕАГРАФІЧНЫЯ, пункт перасячэння восі вярчэння Зямлі з зямной паверхняй. Адрозніваюць Паўночны полюс і Паўднёвы полюс. У полюсах зыходзяцца ўсе мерыдыяны зямныя (геаграфічныя). На П.г. няма звычайных кірункаў свету, няма падзелу на дні і ночы, таму што каля паўгода Сонца не апускаецца за гарызонт і каля паўгода не ўзыходзіць (гл. Палярны дзень, Палярная ноч). Яны перамяшчаюцца па зямной паверхні па складанай траекторыі, якая то закручваецца, то раскручваецца, не выходзячы з квадрата са стараной 26 м.
ПбЛЮСЫ ГЕАМАГНІТНЫЯ, гл. ў арт. Магнітныя палюсы Зямлі.
ПбЛЮСЫ СВЕТУ Паўночны і П а ў д н ё в ы, пункты перасячэння восі свету з нябеснай сферай. Паблізу Паўн. П.с. знаходзіцца Палярная зорка. He ўдзельнічаюць у сутачным вярчэнні нябеснай сферы, але з прьгчыны прэцэсіі павольна перамяшчаюцца адносна зорак па эліпсе, які не замыкаецца, з вуглавым памерам вял. паўвосі 26°27' і робяць поўны абарот за 26 тыс. гадоў. Пры гэтым зза нутацыі маюць месца невялікія ваганні П.с.
ПдЛЮСЫ ХбЛАДУ, мясцовасці на зямным шары з найбольш нізкімі тэмпературамі паветра каля зямной паверхні. У Паўн. паўшар’і П.х. знаходзяцца ў Расіі, у Рэсп. Саха (Якуція), у раёне Аймякона — Верхаянска (мінім. тры блізкія да 72,2 °C), а таксама ў Грэнландыі (ніжэй за 65 °C). У Паўд. паўшар’і П.х. ва Усх. Антарктьшзе, дзе на станцыі «Усход», на выш. каля 3500 м у 1983 зарэгістравана тра 89,2 °C. Сярэднія гадавыя тры ў гэтым раёне (56 °C) таксама самыя нізкія на Зямлі.
ПбЛЮСЫ ЦЯПЛА, мясцовасці на зямным шары з найбольш высокімі тэмпературамі паветра каля зямной паверхні, звычайна ў трапічных паясах. У Паўн. паўшар’і: у пустыні Tap у Індыі (да 53 °C), у пустыні Махаве (Даліна Смерці) у ЗША (да 56,7 °C), у Лівійскай пустьші каля ЭльАзізіі (да 57,8 °C). У Афрыцы (у рне г. Масаўа, у Эфіопіі) самая высокая сярэднегадавая тра паветра на Зямлі (30,2 °C). У Паўд. паўшар’і найвыш. тра паветра: у даліне р. Фліндэрс у Аўстраліі (53 °C), у даліне р. Парана ў Паўд. Амерыцы (47 °C). У Сусветным ак. найвыш. тры паверхневага слоя вады ў Персідскім зал. (35,6 °C), у паўд. ч. Чырвонага м. і ў Мексіканскім зал. (33 °C).