Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
літычных у СССР, з воінаміінтэрнацыяналістамі, што загінулі ў Афганістане і інш. мясцінах. На месцы гіст. падзей ці ў іх гонар, на месцы пахаванняў ставяцца помнікі, сярод якіх шмат выдатных арх.маст. твораў. Найб. пашыраны абеліскі, храмы, мемар. каплшы, манументы, стэлы, мемарыяльныя дошкі, арх.маст. комплексы і інш. мемарыяльныя збудаванні.
Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва ўключаюць: помнікі горадабуд. мастацтва — гіст. гарады (Гродна, Мінск, Полацк, Тураў і інш.) і іх часткі, рэшткі стараж. планіроўкі, буйныя арх. комплексы і ансамблі, якія вызначаюць сілуэт стараж. гарадоў і вёсак, іх панараму; жыллёвай архітэктуры — rap. і сельскія жылыя дамы, гасп. будынкі, палацы і палацавазамкавыя комплексы; грамадз. архітэктуры — будынкі ратуш, банкаў, судоў, навуч. устаноў, тэатраў, бальніц, вакзалаў, гандлёвыя будынкі, музеі; прамысл. архітэктуры — вытв. збудаванні; культавай архітэктуры — манастыры, цэрквы, саборы, касцёлы, капліцы, сінагогі, мячэці, кірхі; ваеннаабарончага дойлідства — равы, валы, дзядзінйы, вежы, абарончыя збудаванні; садовапаркавага мастацтва — планіроўка паркаў з насаджэннямі, фантанамі, каналамі, альтанкамі, паркавай скульптурай, малымі формамі ў архітэктуры; арх. манументы ў гарадах, на месцах пахаванняў, мемарыяльныя ансамблі на тэрыторыях, звязаных з гіст. падзеямі — абеліскі, стэлы, калоны, Курганы Славы, Курганы Дружбы, арх.скульптурныя комплексы.
Помнікі мастацтва ўключаюць творы манум., выяўл. дэкар.прыкладнога і інш. відаў мастацтва. Помнікі манум. мастацтва: манум. скулытгуры — скульптурныя кампазіцыі, манументы, бюсты, надмагіллі, скульптура прыдарожная, рэльефы, мемарыяльныя дошкі; манументальнага жывапісу — унутр. і вонкавая размалёўка сцен, перакрыццяў; дэкар. мастацтва — арнаментальная і дэкар. размалёўка, дэкар. лепка, разьба па дрэве. Помнікі выяўл. мастацтва — творы станковага і дэкар. жывапісу, мініяцюры; станковая, газетначасопісная, кніжная, прамысл. графіка, плакат, карыкатура; станковая скульптура і скульптура малых форм. Помнікі дэкар.прыкладнога мастацтва — посуд, прылады працы, адзенне, ювелірныя і ткацкія вырабы.
Дакументальныя п о м н і к і — акты органаў дзярж. улады і органаў дзярж. кіравання, інш. пісьмовыя і графічныя дакументы, кінафотадакументы і гуказапісы, а таксама стараж. і інш. рукапісы і архівы, запісы фальклору і музыкі, рэдкія друкаваныя выданні. Да П.г. і к. могуць быць аднесены і інш. аб’екты, якія маюць гіст., навук., мастацкую і інш. культ. каштоўнасць. Іл. гл. пры арт. Архітэктура, Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва, Жывапіс, Манументальная скульптура, Ма
помпа 507
нументальны жывапіс, Мемарыяльныя збудаванні і інш.
Літ:. Короткевнч В.Б. Памятннкн нстормй н культуры. Мн., 1978; К н с е л ь
В.П. Памятннкн всеммрного наследня. Мн., 1998. М.Г.Нікійін.
«пбмнікі ГІСТбРЫІ I КУЛЬТУРЫ БЕЛАРЎСІ», назва час. «Спадчына» ў 1970—89.
ПОМНІКІ ПРЫРОДЫ. прыродныя аб’екты, каштоўныя ў навуковых, куль
3
Помнікі прыролы: 1 — дэндрарый у батанічным садзе БСГА; 2 — валун Вялікі камень у Шумілінскім раёне Віцебскай вобл; 3 — Барэцкая дуброва ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобл.; 4 — агаленне Дарашэвічы ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобл.
турнапазнавальных і аздараўляльных адносінах. З’яўляюцца ўсенар. здабыткам і ахоўваюцца дзяржавай. Адна з форм аховы прыроды.
Каштоўныя прыродныя аб’екты і комплексы аб’яўляюцца П.п. з прычыны іх нязначнай плошчы ці адасобленасці, што не дае магчымасці стварыць запаведнік або заказнік, ці бясшкодна перавесці П.п. ў штучныя ўмовы. Вылучаюць П.п. рэсп. і мясц. значэння. Падзяляюцца на батанічныя помнікі прыроды, геалагічныя помнікі прыроды і гідралагічныя помнікі прыроды. Для кожнага П.п. складаец'іа спец. пашпарт, вызначаецца рэжым яго ўтрымання і меры аховы. У шырокім сэнсе да П.п. часам адносяць таксама запаведнікі, заказнікі, нац. паркі, якія ўяўляюць сабой эталонныя ці унікальныя прыродныя ўгварэнні. У 1972 падпісана Міжнар. канвенцыя па ахове помнікаў сусв. культ. і прыроднай спадчыны.
На Беларусі спісы П.п. зацверджаны ў 1923 і 1926. У 1963 прынята пастанова аб ахове П.п. Існуюць 303 П.п. рэсп. значэння, у т.л. 116 бат., 182 геал. і 5 гідралагічных (2000). У 1992 нац. парк
Схемы помпаў: a — цэнтрабежнай (1 — рабочае кола, 2 — вадкасць); б — восевай (1 —лопасці рабочага кола, 2 — накіравальны апарат); в — шасцерневай (1 — рабочыя шасцерні, 2 — засцерагальны клапан, 3 — усмоктвальная адтуліна); г — пласціністай (1 —ротар, 2 — пласціна, або шыбер); д — радыяльнапоршневай (1 — ротар, 2 — поршань, 3—4 — поласці ўсмоктвання і нагнятання); е — поршневай (1 — рабочая камера, 2 — поршань, 3 — шток, 4 — шатун. 5 — крывашып, 6 — махавік, К—клапаны); ж — плунжэрнай (1—2 — усмоктвальны і нагнятальны клапаны, 3 — плунжэр); з —дыяфрагмавай (1 — дыяфрагма, 2—3 — нагнятальны і ўсмоктвальны клапаны).
1
a
Белавежская пушча ўключаны ЮНЕСКА у спіс аб’ектаў сусв. культ. і прыроднай спадчыны.
ПбМПА (франц. ротре), машына (апарат, прылада) для напорнага перамяшчэння (нагнятання, усмоктвання) вадкасці або мех. сумесі вадкасці з цвёрдымі часцінкамі. Бываюць мех., цеплавыя і электрамагнітныя помпы. П. наз. таксама прыстасаванні для стварэння і падтрымання вакууму (вакуумныя помпы), для перамяшчэння матэрыялаў (бетонапомпы, растворапомпы, грунтавыя П. і інш.). Выкарыстоўваюцца ў нафгаперапрацоўчай і горнай прамсці, сістэмах водазабеспячэння і каналізацыі, у гідратэхніцы, цеплаэнергетыцы, машынабудаванні і інш.
Найб. пашыраныя мех. П. падзяляюцца на дынамічныя (у іх вадкае асяроддзе перамяшчаецца пад сілавым уздзеяннем на яго ў ка
508 ПОМПАВАЯ
меры, якая пастаянна злучана з уваходам і выхадам П.) і аб’ёмныя (вадкасць перамяшчаецца ў выніку перыяд. змен аб’ёму камеры, што папераменна злучаецца з уваходам і выхадам П.). Дынамічныя П.: лопасцевыя (цэнтрабежныя і восевыя), віхравыя, чарпаковыя. П. трэння — шнэкавыя (у т.л. лабірынтныя), дыскавыя і струменныя помпы (у т.л. гідраэлеватары, інжэктары). А б'ё м н ы я П.: ротарныя (у т.л. вінтавыя, шасцерневыя, пласціністыя, радыяльнапоршневыя, аксіяльнапоршневыя помпы), зваротнапаступальныя (поршневыя, плунжэрныя,, дыяфрагмавыя) і інш. Звычайна П. разам з рухавіком і перадачай уваходзіць у склад помпавага агрэгата, якія разам з трубаправодамі, рэзервуарамі для вадкасці, засаўкамі і інш. арматурай, кантрольнавымяральнымі прыладамі складае помпавую ўстаноўку. П. — асн. абсталяванне помпавых станцый рознага прызначэння. Для перамяшчэння газаў звычайна выкарыстоўваюць кампрэсары. Першую П. (поршневую) вынайшаў стараж.грэч. механік Ктэсібій (каля 2—1 ст. да н.э.). Вярчальныя П. (ротарныя) апісаны франц. інж. А.Рамелі ў 1588, ротарныя колаваротныя (правобраз сучасных зубчастых) — ІЛейрэхонам у 1624. Цэнтрабежная П. прапанавана франц. вучоным Д.Папенам (1689), віхравая — ням. інж. С.Хіншам (1920). У Расіі цэнтрабежныя П. пачалі вырабляць з 1880, восевыя ў СССР — з 1932.
На Беларусі цэнтрабежныя П. для розных галін прамсці і камунальнай гаспадаркі выпускае Бабруйскі машынабуд. зд, аксіяльнапоршневыя — гомельскі зд «Гідрапрывод». У.М.Сацута.
ПОМПАВАЯ СТАНЦЫЯ, комплекс збудаванняў, машын, прыстасаванняў для напорнага перамяшчэння вадкасцей. Звычайна ўключаюць прыёмныя збудаванні (водазабор), усмоктвальныя і напорныя трубаправоды, помпы, рухавікі, пускавое, ачышчальнае і размеркавальнае абсталяванне, сродкі аўтаматыкі і тэлекіравання. Бываюць наземныя, заглыбленыя (ніжэй узроўню зямлі), глыбокія (шахтавага тыпу) і плывучыя (на пантонах, баржах); стацыянарныя і перасоўныя (самаходныя, прычапныя, навясныя), якія выкарыстоўваюцца пераважна для падачы вады ў дажджавальныя машыны і ўстаноўкі.
Перасоўная помпавая станцыя: 1 — усмокгвальны трубаправод; 2 — помпа з рухавіком;
3 — разборны напорны трубаправод; 4 — эжэктар дая запаўнення ўсмоктвальнай лініі.
«пбмЯН». прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся больш за 130 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Асецкія, Багаткі, Брудзеўскія, Граб
скія, Макавецкія, Раценскія, Саковічы. Mae ў залатым полі выяву чорнай галавы зубра, прабітай наўскос мячом. Вядомы з пач. 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
ПбНІ, невялікія коні, выведзеныя на астравах Брытанскіх, Готланд, Ісландыя, Корсіка, Сіцылія, Хакайда. Больш за 20 парод, у т.л. спецыялізаваныя верхавыя і запражныя, разнастайнай масці. Рост 80—140 см. Гадаваліся для працы ў дробных сял. гаспадарках, на шахтах, для перавозу грузаў у гарах і інш. Выкарыстоўваюцца ў парках для запрэжкі ў прагулачныя і дзіцячыя экіпажы, пад сядло.
Поні.
ПОНСЕ (Ponce), горад на Пд ПуэртаРыка. Каля 200 тыс. ж. (2000). Порт на Карыбскім м. (вываз цукру). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Прамсць: харч. (вытвсць рому, шакаладу, цукру), тытунёвая, тэкст., гарбарнаабутковая, цэментная. Паблізу П. 3 нафтахім. комплексы. Каталіцкі унт. Музей мастацтва. Цэнтр турызму.
пбНСЕ, Понсе К у э л ь я р (Ponce Cuellar) Мануэль Марыя (8.12.1882 ці 1886, г. Фрэснільё, Мексіка — 24.4.1948), мексіканскі кампазітар, дырыжор, педагог; адзін з вядучых мекс. кампазітараў 1й пал. 20 ст. Вучыўся ў Нац. кансерваторыі ў Мехіка (з 1909 выкладаў у ёй), удасканальваўся ў Італіі, Германіі, Францыі (у т.л. ў Й.Дзюкаў У 1917—19 гал. дырыжор Нац. сімфанічнага аркестра, у 1933—35 дырэктар Нац. кансерваторыі і ў 1945 Вышэйшай муз. школы пры Нац. аўтаномным унue ў Мехіка. Заснавальнік нац. кірунку ў мекс. музыцы. Аўтар арк. твораў: «Начныя эстампы» (1923), сімф. трыпціх «Чапультэпек» (1929), «Песня і танец старажытных мексіканцаў» (1933), сімф. дывертысмент «Кірмаш» (1940) і інш.; «Паўднёвы канцэрт» для гітары з арк. (1941), канцэрт для скрыпкі з арк.; камернаінстр. ансамбляў; твораў для фп., для гітары; больш за 100 рамансаў і песень. 3 1982 у Мексіцы праводзіцца Міжнар. конкурс гітарыстаў імя П.
ПОНТ (ад грэч. Pontos мора), старажытная вобласць у М. Азіі на ўзбярэжжы Понта Эўксінскага, на тэр. якой у 301 да н.э. ўтварылася Пантыйскае царства.
ПОНТ ЭЎКСІНСКІ (Pontos Euxenos літаральна гасціннае мора), старажытнагрэчаская назва Чорнага м. Да 6 ст. да н.э. яго называлі Понтам Аксінскім (негасціннае мора). Пераназвана пасля пашырэння рэгулярных эканам. і культ. сувязей грэкаў з мясц. насельнійтвам прыпантыйскіх абласцей. Плаванне па моры лічылася цяжкім і небяспечным, да 4 ст. да н.э. плавалі недалёка ад берагоў. Шмат ант. пісьменнікаў і географаў складалі перыплы (падрабязнае апісанне ўзбярэжжа П.Э.). Феакрыт, Сенека, Лукіян называлі П.Э. Скіфскім морам. У 9 ст. н.э. яго называлі яшчэ Рускім морам.