• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    даволі поўным спісам шляхецкіх родаў ВКЛ з’яўляецца попіс 1765, бо ён праведзены на ўсёй тэр. дзяржавы. Дакументацыя попісаў — каштоўная крыніца па сац.эканам., вайсковай гісторыі ВКЛ, генеалогіі, гіст. геаграфіі.
    У.М.ВяроўкінШэлюта.
    ПбПЛАЎ, тое, што пойма.
    ПОПМУЗЫКА (англ. pop music ад popular music папулярная агульнадаступная музьжа), паняцце, якое ахоплівае розныя стьші і жанры масавай муз. культуры 20 ст.; сучасная музыка, якая не адносіцца да катэгорый джаза, класічнай музыкі. Часам яе атаясамліваюць з лёгкай музыкай, эстраднай музыкай. Тэрмін «П.м.» з’явіўся ў 1950я г., першапачаткова ўжываўся для абазначэння рокмузыкі. Зараз да П.м. адносяць усе з’явы камерцыйнай муз.забаўляльнай «індустрыі», у т.л. шлягер (пашыраны з 1910х г.). Уключае музыку стыляў рознага паходжання: «кантры» і «вестэрн», дыска, шансон, мяшаныя стылі (джазрок і інш.), элементы мюзікхола, камерцыйны джаз, аўтарскую песню, а таксама рокмузыку (лічыцца і самастойным муз. кірункам) і інш. Тэматыка П.м. шматпланавая: ад перадачы ідэалізаваных пачуццяў, адчування эмацыянальнапсіхал. камфорту (шлягер) да пратэстных тэндэнцый, сац. крытыкі (рокмузыка).
    Складанасць вызначэння П.м. як з’явы культуры звязана з яе сац. роляй, якая перавышае эстэт. каштоўнасць. Яе асн. прынцып — стварэнне стылявых стэрэатыпдў (у т.л. з элементамі фальклору, класічнай музыкі, джаза), якія аблягчаюць успрыняцце і забяспечваюць камерцыйны поспех. П.м. звязана з разгалінаванай сістэмай музычназабаўляльных паслуг, з шоубізнесам. Распаўсюджваецца таксама праз грамзапіс, аудыёкасеты і дыскі. Некат. кампазіцыі існуюць толькі ў выглядзе гуказапісаў.
    У бел. П.м. доўгі час панаваў жанр эстраднай песні, шлягера. Сярод кампазітараў у гэтай галіне працавалі і працуюць: У.Буднік, А.Елісеенкаў, Э.Зарыцкі, Л.Захлеўны, В.Іваноў, ІДучанок, У.Мулявін, У.Прохараў, В.Раінчык, Ю.Семяняка, Э.Ханок і інш., сярод вьжанаўцаў В.Вуячыч, Т.Раеўская, Н.Багуслаўская, Э.Міцуль, А.Падгайскі, В.Кучынскі, Я.Еўдакімаў, Я.Паплаўская і А.Ціхановіч, І.Афанасьева, М.Скорыкаў, І.Дарафеева, В.Дайнэка, Л.Ялінская, І.Абалян і інш. Папулярызацыі П.м. садзейнічае Дзяржаўны цркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М.Фінберга. Праводзяцца міжнар. муз. фестывалі «Славянскі кірмаш», > «Залат шлягер». У галіне сучаснай аўтарскай песні вылучаюцца А.Шадзько, а таксама Э.Акулін, З.Бартосік, Б. і Г. Вайханскія, Данчык, А.Казанцава, А.Камоцкі, А.Мельнікаў, В.Цярэшчанка, В.Шалкевіч і інш. А.А.Карпілава. пбПРАДКІ, в я ч о р к і, даўні звычай бел. вясковых дзяўчат збірацца вечарамі з работай у адной хаце. Пачыналіся ад Пакроваў (1 кастр. с.ст.) і доўжыліся да
    ПОРАЗАЎСКІ	511
    Вялікадня. На П. звычайна пралі, ткалі, вышывалі. Прыходзілі і хлопцы, якія плялі лапці, вырэзвалі лыжкі, рамантавалі калаўроты для дзяўчат. На П. жартавалі, расказвалі цікавыя здарэнні, казкі, паданні, былічкі, загадвалі загадкі. У перадсвяточныя вечары дзяўчаты прыносілі невял. пачастунак, пасля якога моладзь спявала песні, танцавала пад гармонік ці скрыпку. Звычай не захаваўся. Л.І.Мінько.
    попыт. прадстаўленая на рынку патрэба ў таварах і паслугах, абмежаваная дзеючымі цэнамі і плацежаздольнасцю спажыўцоў. Характарызуецца велічынёй, якая вызначае колькасць тавараў (паслуг), што пакупнік жадае і здольны набыць па дадзенай цане ў дадзены перыяд часу. Аб’ём і структура П. залежаць ад цэн на тавар і ад інш. нецэнавых фактараў (мода, даходы спажыўцоў, цэны на інш. тавары, у т.л. на таварызаменнікі і спадарожныя тавары). Таварная структура П. — сукупнасць удзельнай вагі асобных тавараў і таварных груп у агульным аб’ёме П. Часавая структура П. харакгарызуе час узнікнення П. (бягучы і перспектыўны П.). Адрозніваюйь індывідуальны П. адной асобы, р ы н а ч н ы П. на дадзеным рынку і с у к у п н ы П. на ўсіх рынках дадзенага тавару (паслугі) альбо на ўсе тавары (паслугі), што вырабляюцца і прадаюцца. П. у эканоміцы звязаны з прапановай тавараў і паслуг; раўнавага паміж імі — неабходная ўмова раўнавагі ў нар. гаспадарцы.
    ПОРАЗАВА. гарадскі пасёлак у Свіслацкім рне Гродзенскай вобл., на р. Рось. Аўтадарогамі злучаны са Свіслаччу, Ваўкавыскам, Ружанамі. За 22 к.м ад г.п. Свіслач, 112 км ад Гродна. 1,4 тыс. ж. (2000).
    Вядома з 15 ст. як каралеўскае мястэчка ў Ваўкавыскім пав. Навагрудскага ваяв. ВКЛ. 3 1523 мела магдэбургскае права. 3 1795 у Рас. імперыі, дзярж. маёнтак, цэнтр воласці Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр вытвсці Поразаўскай керамікі. У 1897 каля 1,5 тыс. ж., 2 гарбарні, ганчарны і піваварны зды, пач. вучылішча, аптэка. У 1921—39 у складзе Польшчы, мястэчка Ваўкавыскага пав. Беластоцкага ваяв. 3 ліст. 1939 у складзе БССР, з 15.1.1940 вёска, цэнтр Поразаўскага раёна Брэсцкай вобл. 3 чэрв. 1941 акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў П. 354 чал. Вызвалена 15.7.1944 у ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. 3 30.4.1958 гар. пасёлак. 3 20.1.1960 у Свіслацкі.м рне.
    Працуе фка лазовай мэблі; сярэдняя, муз. школа, спецшколаінтэрнат, вучэбнавытворчы камбінат, дашкольная ўстанова, Дом культуры, бка, бальніца, паліклініка, аптэка, аддз. сувязі, СвятаТроіцкая царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнікі архітэктуры 19 ст.: Поразаўскі Міхайлаўскі касцёл, Поразаўская сядзіба.
    пбРАЗАЎСКАЯ КЕРАМІКА, бел. традыцыйныя ганчарныя вырабы з г.п. Поразава Свіслацкага рна Гродзенскай вобл. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў Поразаве працавала каля 200 майстроў. Вы
    раблялі чорнаглянцаваны посуд гасп. прызначэння (гаршкі з накрыўкамі, збанкі, рынкі, гладышы, бабачнікі, міскі і інш.). У залежнасці ад аб’ёму вырабы мелі характэрныя мясц. назвы: міскі малыя (да 1 л), сярэднія (1,5 л), вялікія. (да 3 л), гаршкі падзяляліся на пітушкі (да 1 л), саганчыкі (да 2 л), скляпнікі (3 л), сярэднікі (да 10 л). Вырабы вызначаліся буйнымі, выразна прафіляванымі формамі, падкрэслены.мі глянцаваным дэкорам у выглядзе вертыкальных і касых рысак, паяскамі ўзораў, выціснутых зубчастым колцам (карбоўкай), нярэдка аздабляліся суцэльным глянцаваннем. У сярэдзіне 1990х г. промысел заняпаў. Я.М.Сахута.
    Да арт. Поразаўская кераміка I. Ш о п і к. Ганчарны посуд. 1980.
    ПбРАЗАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры сярэдзіны 19 ст. ў г.п. Поразава Свіслацкага рна Гродзенскай вобл. Размешчана каля дарогі на в. Гарнастаевічы. У ансамбль уваходзяць сядзібны дом і парк. Сядзібны д о м — прамавутольны ў плане будынак, накрыты высокім ламаным дахам. У архітэктуры будынка спалучаюцца рысы барока і класіцызму. Дом пастаўлены на падмурку з драўляных брусоў. Тры рызаліты (над сярэднім — мансарда) вылучаны на гал. фасадзе выступамі, на паркавым — гранёнымі эркерамі з ламанымі шатровымі дахамі. Тарцы дома фланкіраваны 2 двухпавярховымі вежападобнымі алькежа.мі, завершанымі спічастымі шатровымі дахамі. Цэнтр. ўваход аформлены 4слуповым ганка.м. У аздобе фасадаў выкарыстана разьба (балясіны, валюты,
    ліштвы). Інтэр’еры не захаваліся. П а р к рэгулярнай планіроўкі з сістэмай узаемна перпендыкулярных алей. Перад гал. фасадам дома размешчаны кругЛЫ партэр. С.А.Друшчыц, Ю.А.Якімовіч.
    ПОРАЗАЎСКІ МІХАЙЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры класіцызму ў г.п. Поразава Свіслацкага рна Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1825—28 з цэглы і бутавага каменю. Прамавугольны ў плане будынак накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад завершаны трохвугольным франтонам. Сцены складзены
    Поразаўскі Міхайлаўскі касцёл.
    з абчасанага каменю. Пілястры на фасадах, прамавугольныя абрамленні аконных праёмаў, фрыз, карніз і франтон гал. фасада цагляныя, атынкаваныя. Разныя алтары, кафедра, паліхромная драўляная скульптура (18 ст.) — характэрныя ўзоры нар. манум.дэкар. мастацтва. У падбрамнай званійы — звон з сюжэтнай гравіроўкай, адліты ў 1749.
    С.А.Друшчыц.
    ПбРАЗАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у Брэсйкай, з 20.9.1944 у Гродзенскай абл. Цэнтр — г.п. Поразава. Падзяляўся на 7 сельсаветаў: Крапіўніцкі (утвораны 16.7.1954 са скасаваных Дашкавіцкага, Нізянскага, Лескаўскага, Хрустаўскага, Шчурынкага с/с), Кукліцкі, Лаўрынавшкі, Міхайлаўскі, Навадворскі, Падароскі, Поразаўскі. 20.1.1960 скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Свіслацкі раён.
    Пораздўская сядзіба
    512 порай
    «ПбРАЙ», «Р у ж а», прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Бярнацкія, Ваўжэцкія, Гедройцы, Малдрыкі, Міцкевічы, Немаеўскія. Mae ў чырв. полі выяву сярэбранай 5пялёсткавай ружы з зялёнымі лістамі. Клейнод — над прылбіцай з каронай такая самая ружа. Вядомы з сярэдзіны 14 ст., у ВКЛ — пасля Гарадзельскай уніі 1413.
    Герб «Порай*
    ПбРАЎНА, возера ва Ушацкім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, за 19 км на Пд ад г.п. Ушачы. Пл. 0,21 км2, даўж. 620 м, найб. шыр. 430 м, даўж. берагавой лініі 1,72 км. Пл. вадазбору 8,75 км2. Схілы катлавіны выш. да 2 м, спадзістыя, пад лесам. Берагі нізкія.
    ПОРАЎТВАРАЛЬНІКІ, асобныя рэчывы ці іх сумесі, якія выкарыстоўваюць для атрымання порыстых (газанапоўненьк) матэрыялаў. П. з’яўляюцца арган. (т.зв. парафоры) і неарган. злучэнні (напр., гідракарбанат натрыю), што вылучаюць газы пры тэрмічным раскладанні. Выкарыстоўваюць у вытвсці пенапластаў (гл. Газанапоўненыя пластыкі), сітаватай гумы, пенабетону і інш.
    ПОР.АХ. цвёрдая сумесь хім. злучэнняў (арган. і неарган.), здольная ўстойліва (без пераходу ў дэтанацыю) гарэць без доступу паветра і ў паветры пры знешнім ціску ад 0,1 да 1000 МПа. Адносіцца да кідальных выбуховых рэчываў. Выкарыстоўваюць як крыніцу энергіі для надання снарадам, ракетам і да т.п. неабходнай скорасці пры палёце да цэлі.
    Для стварэння рэжыму ўстойлівага гарэння з рэгламентаванай скорасцю цепла і газавыдзялення П. фармуюць у маналітныя шчыльныя зарады з высокай мех. трываласцю, што засцерагае іх ад разбурэння ў ствале гарматы пры выстрале ці пры гарэнні ў ракетным рухавіку. Гарыць П. паслойнапаралельна ў на
    прамку перпендыкулярным да паверхні зарада. У ствольных сістэмах згарае за сотыя і тысячныя долі секунды, у ракетных рухавіках — за дзесяткі секунд. Пры гарэнні вылучаецца вял. колькасйь (да 1 м3/кг) газаў з трай 1200—3700 °C. Асн. энергет. характарыстыкі П. — цеплата згарання (2,5—5,4 МДж/кг) і працаздольнасць: для ствольных сістэм т.зв. сіла П. (для піраксілінавых порахаў каля 106 Нм/кг), для ракетных сістэм — адзінкавы імпульс, які адпавядае лікаваму значэнню ўдзельнай цягі, што развівае ракетны рухавік пры згаранні 1 кг П. Паводле хім. саставу адрозніваюць П. нітрацэлюлозныя (бяздымныя порахі) і сумесевыя. Сумесевыя П. — гетэрагенныя кампазіцыі з крышт. акісляльніку (звычайна перхларат амонію NH4C1O4, 70—80% па масе) і гаручага палімернага сувязнага (пераважна сінт. каўчукі і смолы, 10—20%). Іх выкарыстоўваюць у ракетных рухавіках і называюць сумесевымі цвёрды.мі ракетнымі палівамі. Да сумесевых адносіцца таксама дымны порах.