Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Порцік будынка Вялікага тэатра ў г. Познань (Польшча).
бора. П. іанічнага ордэра выкарыстаны ў палацах Сноўскага палацавапаркавага ансамбля і ў в. Хальч Веткаўскага рна, Магілёўскім касцёле кармелітаў і інш. Своеасаблівае арх. аблічча надаюць П. карынфскага ордэра палацам у Гомелі і в. Жылічы Кіраўскага рна. Арыгінальна трактаваны класічныя формы ў драўляных П. палаца Радзівілімонтаўскага палацавапаркавага комплексу і
Порцік сядзібнага дома ў в. Хальч Веткаўскага раёна Гомельскай вобл.
інш. У архітэктуры 1930—50х г. П., у якіх творча перапрацаваны класічныя ўзоры, выкарыстоўваліся як асн. элементы кампазіныі гал. фасадаў грамадскіх будынкаў (Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў у Мінску, будынкі абл. драм. тра і Палаца культуры і тэхнікі чьпуначнікаў у Гомелі). Буйныя стылізаваныя П. маюць будынкі Белдзяржфілармоніі ў Мінску, чыг. вакзала ў г. Баранавічы і інш. Г.С.Ларкін.
ПбРШНЕВАЯ МАШЫНА, прыстасаванне для пераўгварэння энергіі рабочага цела (газу, пары, вадкасці) з дапамогай поршня, які робіць зваротнапаступальны рух у цылівдры. Пры руху поршня аб’ём, што займаецца рабочым целам, перыядычна мяняецца раза.м з інш. параметрамі (ціскам, трай і гл.), у сувязі з чым энергія рабочага цела паніжаецца (П.м. — рухавік) або павышаецца (П.м. — кампрэсар, помпа). Да П.м. адносяцца большасць рухавікоў унутранага згарання, паравыя машыны, поршневыя кампрэсары і помпы.
ПбРШНІ, тое, што пасталы.
«ПбРШЭ» (Porsche), сям’я спартыўных і турыстычных аўтамабіляў аднайменнай герм. фірмы. Выпускаецца з 1948. Вырабляюцца мадэлі задне ці поў
516
ПОРЫ
«Поршэ» мадэль Карэра серыі 911.
напрывадныя з кузавамі тыпу купэ і кабрыялет. Магугнасць рухавіка да 316 кВт, найб. скорасць да 295 км/гадз.
ПОРЫ (ад грэч. poros адтуліна). У р а с л і н — паглыбленні ў другаснай клетачнай абалонйы. Фарміруюцца ў абалонках сумежных клетак адна супраць адной. Адрозніваюць П. простыя — у клетачных абалонках парэнхімных і мех. тканак і абкружаныя — у водаправодных элементах. Адыгрываюць важную ролю ў правядзенні вады і пажыўных рэчываў. У ж ы в ё л П. — адтуліны вывадных пратокаў потавых залоз на паверхні эпідэрмісу (потавыя П.); адтуліны каналаў, якімі смакавыя органы злучаюцца з паверхняй эпітэлію слізістай абалонкі ротавай поласці (смакавыя П.). У марфалогіі П. —круглыя ўчасткі ў абалонцы клетачнага ядра, запоўненыя складана арганізаванымі глабулярнымі і фібрылярнымі структурамі. Адыгрываюць важную ролю ў транспарце буйных малекул з ядра ў цытаплазму і назад. А.С.Леанцюк.
ПОРЫ гбДА, перыяды года (вясна, лета, восень, зіма), змена і паслядоўнасць якіх абумоўлены рухам Зямлі вакол Сонца і нахілам яе восі да плоскасці арбіты (пад вуглом 66 °33'). Нахіл восі і пастаянства яе напрамку ў прасторы прыводзяць да таго, што ў адзін перыяд года Сонца асвятляе больш
Летняе сонцастзянне 22 чэрееня
.Лертыкальмы прамень
—Экватар
— Паўдмёвы тропік
Прамень, які сліэгае
Асветлены бок
Пм _ Прамень, які слізгае _ Паўмочны . палярны круг
Прамемь, які слДга£_ Паўночны тропі Экватар —/^ Вертыкальмы прамемь
Зімооае сонцастаянне 22 снежня
Паўднввы паяярмы круг Прамень, лкі слізгав Пд
Паўн. паўшар’е, у другі — Паўд. паўшар’е і адбываецца змена П.г. Астранамічны пачатак П.г. ў Паўн. паўшар’і супадае з момантамі праходжання Сонца праз пункт веснавога раўнадзенства (20 або 21 сак.), пункт летняга сонцастаяння (21 або 22 чэрв.), пункт асенняга раўнадзенства (23 вер.) і пункт зімовага сонцастаяння (21 або 22 снеж.). 3за эліптычнасці зямной арбіты і нераўнамернасці руху Зямлі вакол Сонца П.г. маюць неаднолькавую працягласць. У Паўн. паўшар’і астр. працягласць вясны 92,8 сут.; лета 93,6; восені 89,8; зімы 89 сут. П.г. ў прыродзе могуць не супадаць з калявдарнымі, што залежыць ад перамяшчэння паветр. мас атмасферы. Таму побач з астр. вылучаюцца феналагічныя сезоны, якія не маюць цвёрдых каляндарных межаў і вызначаюцца ўмовамі надвор’я, рознымі феналагічнымі з’явамі. На Беларусі (56—51° паўн. ш.) вясна пачынаецца ў канцы сак. і цягнецца да сярэдзіны мая, лета канчаецца ў сярэдзіне вер., зіма пачынаецца ў сярэдзіне лістапада.
ПОСАРТ (Possart) Эрнст (11.5.1841, Берлін — 8.4.1921), нямецкі акцёр, рэжысёр, тэатр. дзеяч. Дэбютаваў у 1861. 3 1864 акцёр, пазней рэжысёр, маст. кіраўнік Мюнхенскага прыдворнага тра. У 1883 удзельнічаў у стварэнні Ням. тра ў Берліне, у 1901 — «Прынцрэгенттэатра» ў Мюнхене. Акцёр рацыяналістычнага складу. Філас. пранікненне ў вобраз спалучаў з дакладнай распрацоўкай ролі і беззаганнай тэхнікай дэкламацыі. Як рэжысёр асаблівую ўвагу аддаваў масавым сцэнам. Найб. значныя ролі: Натан («Натан Мудры» ГЛесінга), Мефістофель, Карлас («Фауст», «Клавіга» І.В.Гётэ), Франц («Разбойнікі» Ф.Шылера), Шэйлак, Яга, Рычард Ш («Венецыянскі купец», «Атэла», «Рычард 111» У.Шэкспіра), консул Бернік («Стаўпы грамадства» Г.Ібсена) і інш.
ПОСНІК, імя рускіх дойлідаў (ці дойліда) сярэдзіны 16 ст. П о с н і к
Да арт. Поры года Рух зямлі па арбіце і асветленасць яе паверхні сонечнымі прамянямі ў дні сонцастаянняў і раўнадзенстваў.
Я к а ў л е ў, «царкоўны і гарадавы майстар» у Пскове. Работы: праслы паўд. сцен і шэраг вежаў (у т.л. Спаская) крамля (1556—62) і Дабравешчанскі сабор (1562) у Казані (абедзве пабудовы з І.Шыраем). Яму прыпісваецца таксама будва Успенскага сабора (1560) Успенскага манастыра ў г. Свіяжск. Другі П. — будаўнік (разам з Бармам) Васіля Блажэннага храма (1555—60) у Маскве. Ёсць меркаванні пра ідэнтычнасць абодвух П., а таксама П. і Бармы.
ПОСТ, у некаторых рэлігіях устрыманне на пэўны перыяд ад прыняцця ўсякай ежы або асобных яе відаў; адзін з важных сродкаў царк. рэгламентацыі жыцця вернікаў, паглыблення іх рэлігійнасці. Напр., у праваслаўных у П. забараняецца скаромная ежа, асабліва мяса. Харч. забароны ўзыходзяць каранямі ў мінулае, калі ў выніку недахопаў прадуктаў харчавання людзі вымушаны былі самаабмяжоўвацца ў ежы. 3 часам гэтыя забароны атрымалі рэліг. санкцыю.
Існуюць шматдзённыя і аднадзённыя П. У праваслаўных П. займаюць каля 200 дзён у год. Вял. П., што папярэднічае Вялікадню, доўжыцца 7 тыдняў; пятроў П. — ад 8 да 42 дзён; прачысценскі — 2 тыдні і інш. Аднадзённыя П. прадпісваюцца вернікам па серадах і пятніцах, а таксама ў інш. дні года. На час П. забараняецца браць шлюб, удзельнічаць у свецкіх забавах. У католікаў П. не такі строгі, яны не прытрымліваюцца шматдзённых П., хворым і дзецям дазваляецца ўжываць малочныя стравы., Шчыра посцяць у 1ю сераду перадвелікоднага П., у пятніцу і на пярэдадні Прачыстай, у перадкалядны дзень (на 1ю, ці посную, куццю). У мусульман важнае месца займае П. ураза, у час якога на працягу месяца рамазан забараняецца прымаць ежу ад усходу да захаду сонца. У іудзеяў побач з грамадскімі П. існуюць індывідуальныя — па зароку, у дзень шанавання памяці бацькоў.
ПОСТ (франц. poste ад лац. positus пастаўлены), 1) аб’ект, які даручаны для аховы і абароны вартавому, а таксама месца або ўчастак, на якім ён выконвае свае абавязкі. 2) Вайсковец або інш. асоба (невял. падраздзяленне), якія выконваюць спец. задачу, а таксама месца (пункт), укамплектаванае адпаведнай тэхнікай для яе выканання. Напр., П. назірання, у т.л. паветр., П. пагран. аховы, П. аховы, П. ДАІ і інш. 3) Адказная пасада ў органах дзярж., гра.мадскага кіравання і інш.
ПОСТ... (ад лац. post пасля), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «пасля», «пазней», напр. постадаптацыя, постмадэрнізм.
ПбСТАВАНГАРД (ад пост... + авангард), неаавангард, у музыцы ўмоўная назва розных плыней сучаснага зах.еўрапейскага муз. мастацтва, для якіх характэрна адмаўленне ад эстэт. установак авангарда. Тэрмін зацвердзіўся ў канцы 1960х г. Выявіўся ў змешванні розных стыляў (гл. Полістылістыка), тэхнік пісьма ў адным творы (напр., «Атмасферы» В&.Лігеці). Разрыў паміж пераўскладненай аван
ПОСТМАДЭРНІЗМ 517
гарднай музыкай і ўспрыманнем яе публікай прывёў да ўзнікнення музыкі мінімалістаў з культам прастаты, звароту да традыц. музыкі ўсх. культур з іх запаволеным успрыманнем часу. Для П. характэрны пошук новых уласйівасцей гуку (у галіне санорыкі, мікрахраматыкі, электроннай музыкі), панаванне т.зв. афармальнай музыкі: «адкрытых» твораў, ці якія «развіваюцца» (усе віды алеаторыкі, «момантавая музыка», «жывая электронная музыка», «музыка дзеяння» і інш., у якіх муз. твор прадстаўлены не як вынік творчай дзейнасці, а як працэс). Яскравыя вынаходніцтвы П. — формульная, мультыформульная і суперформульная кампазіцыі. Рысы П. найб. уласйівы творчасці кампазітараў Л.Берыо, Г.Генцэ, К.Штокгаўзена, П.Булеза, Л.Нона. У бел. музыцы П. у чыстым выглядзе не знайшоў увасаблення, пэўныя яго прыёмы выкарыстоўваюць А.Сонін («Прысвячэнне Сапфо»), Дз.Смольскі («Актафонія») і інш.
Літ:. С о к о л о в А.С. Музыкальная компознцня XX в.: Дналектнка творчества. М., 1992. В.С.Клакоцкая.
ПОСТАДАПТАЦЫЯ (ад пост... + адаптацыя), эвалюцыйнае змяненне арганізмаў (або органаў), якое ўдасканальвае іх адаптацыю да ўжо асвоенага асяроддзя пражывання. П. проціпастаўляюць прэадаптацыі, якая развіваецца на падставе П. да папярэдняга асяроддзя пражывання (або да папярэдняй адаптыўнай ролі органа). Прэадаптацыя і П. фарміруюцца ў працэсе эвалюцыі, якая накіроўваецца натуральным адборам, але П. —яго непасрэдны вынік, a прэадаптацыя — ускосны выпадковы вынік.
ПОСТІМПРЭСІЯНІЗМ (ад пост... + імпрэсіянізм), умоўная збіральная назва некалькіх кірункаў франц. мастацтва канйа 19 — пач. 20 ст. (неашпрэсіянізм,
Да арт. Посгімпрэсіянізч. В. в а н Г о г. Дарога з кіпарысамі і зоркамі. 1890.
Да арт. Постімпрэсіянізм. М. Д э н і. Пейзаж з зялёнымі дрэвамі. 1893.
сімвайзм і інш.). Узнік у сярэдзіне 1880х г., калі майстры імпрэсіянізму пачалі шукаць новыя выяўл. сродкі, якія дазваляюць адлюстроўваць не імгненныя ўражанні, а працяглыя, сутнасныя станы жыцця. Перыяд П., для якога характэрны актыўнае ўзаемадзеянне кірункаў і індывідуальных творчых сістэм, стаў сувязным звяном паміж мастацтвам 19 і 20 ст. Найб. ярка вьывіўся ў творчасці ГІ.Гагена, В. ван Гога, М.Дэні, П.Сезана, Х.ТулузЛатрэка, мастакоў групы «Набі» і інш.
Літ.: Прокофьев В.Н. Постнмпрессмоннзм: [Альбом]. М.. 1973.
ПОСТІНДУСТРЫЯЛЬНАЕ ГРАМАДСТВА, фаза гіст. развійця, якая прыходзіць на змену індустрыя.іьнаму грамадству. Характарызуецца трансфармацыяй усіх форм грамадскага жыцця на базе навук.тэхн. рэвалюцыі; асаблівая роля адводзіцца інфармацыі, навуцы і кіраванню. Тэарэтычна абгрунтавана ў 1970я г. ў працах амер. сайыёлагаў і палітолагаў Д.Бела, З.Бжазінскага (тэорыя тэхнатроннага грамадства), Р.Дарэндорфа (посткапіталіст. прамысл. грамадства), А.Тофлера (звышіндустр., інфарм. грамадства), франц. вучоных А.Турэна, Ж.Фурасцье і інш. Асн. прыкметы П.г.: стварэнне эканомікі паслуг, дамінаванне слоя навук.тэхн. спецыялістаў, цэнтр. роля тэарэт. ведаў як крыніцы новаўвядзенняў і паліт. рашэнняў. На сучасным этапе развіцця П.г. вылучаюць неатэхнакратычную і гуманітарнаэкалагічную пазіцыі, збалансаванасць якіх з’яўляецца гал. умовай развіцця грамадства. В.В.Краснова.