Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
бны П.м. з дрэва, гліны, саломы, лазы, бяросты (карцы, сальніцы, талеркі і інш.) простых канструктыўных форм, часта падкрэсленых нескладаным геам. ці зааморфным дэкорам, які захоўваў стараж. сімвалічную ролю. У 2й пал. 19 ст. прыёмы і сродкі аздаблення традыц. нар. П.м. ўзбагаціліся, пашырыўся яго асартымент (гліняныя вазы, цукарніцы, масленіцы, сальніцы з размалёўкай і ляпнінаю, фігурныя пасудзіны для вадкасцей, драўляныя талеркі з разьбой, берасцяныя вырабы з цісненнем і інш.). Нар. майстры імкнуліся паўтараць формы і дэкор прамысл. вырабаў, але інтэрпрэтавалі іх у адпаведнасці з мясц. традыцыямі і ўласнымі густамі. У 1920я г. П.м. амаль не вырабляўся. Шкляны і хрусталёвы П.м. (пераважна для выставак) выпускалі шклозаводы ў Барысаве, Бярозаўцы Лідскага рна Гродзенскай вобл. (гл. Барысаўскае шкло, Нёманскае шкло). У характары вырабаў выяўляліся рэмінісцэнцыі маст. стьыяў 19 ст. Недахоп П.м. часткова кампенсавалі вырабы традыц. ганчарных цэнтраў, у многіх з іх былі створаны арцелі (гл. Ганчарства). У 1940—50я г. выставачны П.м. вызначаўся арнаментальным багаццем, перавагай дэкору над формай, пампезнасцю і электычнасцю. У 1951 пачаў працаваць Мінскі фаянсавафар
Да арт. Посуд мастацкі. Л. М я г к о в а. Фрагмент набору «Універсальны». Шклозавод «Нёман». 1980.
форавы зд (гл. Мінскі фарфоравы завод), прадукцыя якога ў значнай ступені стваралася па ўзорах здаў Расіі і Украіны. У канцы 1950х г. задачы масавасці і функцыяналізму выклікалі выпрацоўку адточаных і выразных форм пры мінімуме дэкору, прастату і лаканізм абрысаў П.м. У I960—80х г. мастакі пры стварэнні ўзораў П.м. звярталіся да асн. прынцыпаў нар. дэкар.прыкладнога мастацтва: спалучэн
ня мэтазгоднасці і функцыянальнасці з умелым выкарыстаннем магчымасцей матэрыялу, яго колеру і фактуры. З’яўляюцца больш індывід. творчыя вырашэнні, вырабы пазбавіліся залішняга лаканізму. Сучасны П.м. вызначаецца разнастайнасцю форм, багаццем дэкар. вырашэнняў. Керамічны, драўляны разьбяны і размаляваны, плецены з саломы і лазы П.м. ў характэрным нац. стылі вырабляюць прадпрыемствы і майстры народных мастацкіх промыслаў.
Літ:. Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Беларусі ХП—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1984; ЯніцкаяМ.М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мн., 1977; Я е ж. Беларускае мастацкае шкло XIX — пачатак XX ст. Мн., 1984; Жук В.Н. Современная белорусская керамнка: Тенденцмн развнтня. Мн., 1984; Здановіч Н.І. Трусаў А.А.. Беларуская паліваная кераміка XI— XVIII стст. Мн., 1993; Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997. Я.М.Сахута.
ПбСЦІЛКА, узорыстатканы выраб утылітарнага, дэкар., а ў мінулым і абрадавага прызначэння; від тканін мастацкіх. Пашырана ў многіх народаў
A. К a 6 я к. Посцілка. 1967.
свету. На Беларусі тэхнікай выканання, памерам, кампазіцыйнаарнаментальным вырашэннем блізкая да дывана. Выкарыстоўваецца для накрывання, засцілання ложка, выязных вазка і саней, у якасці дывана. Традыц. П. ткалі ў 3—4 ніты або перабіранай («на дошчачку», «на матузы» і інш.) ці шматнітовай тэхнікай ткацтва. Паводле формы прамдвугольныя (1,5—2,3 м даўж.,
Да арт. Посуд мастацкі У. У г р ы н о в і ч. Дэкаратыўная кампазіцыя «Подых зялёнага ветру». 1988.
потавыя 519
А. Русаковіч. Посцілкі. 1980я г.
0,9—1,5 м шыр.,) з 2—3 (радзей аднаго) кавалкаў тканіны з ільняных або ваўняных (ці аснова льняная, уток ваўняны) нітак. Вызначаліся разнастайнасцю арнаментальных кампазіцый: ад геам. да расл. матываў, утвораных спалучэннем 2 і болей колераў. Стрыманы каларыт ранейшых па часе П. характарызаваўся выкарыстаннем натуральных колераў матэрыялу і адценняў фарбаў, якія рабілі ў хатніх умовах з кары дрэў, раслін і г.д. Грубатканую П. наз. радзюжкай. Цяпер П. вырабляюйua асобнымі майстрамі, а таксама фабрыкамі маст. вырабаў.
Лт:. Курнловнч АН. Беторусское народное ткачество. Мн„ 1981; Сахута Я.М. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997. М.Ф.Раманюк.
ПОТ, бясколерная салёная вадкасць, якая выдзяляецца потавымі замззамі. Састаў П. залежыць ад віду жывёлы, тыпу яго потавых залоз, стану арганізма, інтэнсіўнасці потавыдзялення і колькасці розных рэчываў у крыві. У чалавека П. мае 98—99% вады, каля 0,1% мачавіны, арган. кты, аміяк, тлушчы, хлорысты натрый (каля 0,3%) і інш. Рэакцыя П. бывае кіслай (pH 3,8—6,2) або шчолачнай (пры раскладанні мачавіны і выдзяленні аміяку). У капытных з П. выдзяляюцца бялкі (таму спацелы конь мае «запенены» выгляд). У некат. жывёл П. мае пігменты (напр., у бегемота і самца вял. кенгуру ён чырвоны). У чалавека выдзяляецца 0,5—12 л П. за суткі ў залежнасці ад мышачнай нагрузкі, тры навакольнага асяроддзя, колькасці выпітай вады. Пры паталаг. стане П. можа мець глюкозу (цукр. дыябет), жоўцевыя пігменты, цысцін (цыстынурыя), часам эрытрацыты — крывавы П. А.СЛеанцюк. ПОТАВЫЯ ЗАЛрЗЫ. простыя скурныя трубчастыя залозы ў млекакормячых жывёл і чалавека. Выпрацоўваюць і выдзяляюць пот, выконваюць выдзяляльную, тэрмарэгулятарную, сігнальную і інш. функцыі. Па характары развіцця, будове, тыпу сакрэцыі адрозніваюць апакрынныя залозы і экрынныя
520 поткін
залозы. У арганізме П.з. значна менш, чым тлушчавых, у многіх млекакормячых жывёл яны адсутнічаюць на абваласелай скуры і сканцэнтраваны на невял. участках. Часам уваходзяць у склад спецыфічных скурных залозістых комплексаў — пахучых залоз. А.С.Леанцюк. пбткін Уладзімір Іванавіч (н. 19.7.1953, г.п. Красныя Бакі Ніжагародскай вобл., Расія), бел. хімікарганік.
У.І.Поткін.
Чл.кар. Нац. АН Беларусі (2000), др хім. н. (1996). Скончыў Горкаўскі унт (1975). 3 1975 у Інце фіз.арган. хіміі Нац. АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара). Навук. працы па хіміі галагенвытворных арган. злучэнняў, у т.л. гетэрацыклічных. Распрацаваў метады атрымання цяжкадаступных гетэрацыклічных сістэм і поліфункцыян. арган. рэчываў розных класаў з выкарыстаннем новых высока рэакцыйназдольных селектыўных рэагентаў — нітразамешчаных галагенбутадыенаў. Адкрыў новую рэакцыю нітразлучэнняў, якая з’яўляецца зручным шляхам пабудовы ізатыязольнага цыкла. Сінтэзаваў шэраг злучэнняў з высокай біял., у т.л. проціпухліннай актыўнасцю.
Тв.: Полнхлор1,3бутаднены. Мн., 1991 (разам з Р.В.Кабердзіным); Нмтробутаднены н мх галогенпронзводные: сннтез м реакцнн (разам з Р.В.Кабердзіным, В.А.Запольскім) // Успехн хнмян. 1997. Т. 66, № 10; Сннтез н реакцнн смешанных галоген1,3бутадненов (з імі ж) // Там жа. 1999. Т. 68, № 9.
ПОТЭС Інеса Сяргееўна (н. 28.9.1956, Мінск), бел. спартсменка (вадналыжны спорт). Майстар спорту СССР міжнар. класа (1973). Засл. майстар спорту СССР (1980). Суддзя міжнар. катэгорыі (1992). Скончыла БДУ (1978.). 3 1992 старшы трэнер Рэсп. спарт. дзіцячаюнацкай школы алімп. рэзерву па водных лыжах. Чэмпіёнка Еўропы па фігурным катанні (1978, г. ТэмільсюрЛот, Францыя), 14разовая чэмпіёнка СССР (1972—77) у мнагабор’і і асобных відах практыкаванняў. Рэкардсменка Еўропы (1980) па фігурным катанні, 29разовая рэкардсменка СССР у мнагабор’і, фігурным катанні, скачках з трампліна.
ПОЎГ (Pogue) Уільям (н. 23.1.1930, г. Окіма, ЗША), касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС (у адстаўцы). Бакалаўр пед. н. (1951), магістр матэматыкі (1960). 3 1951 у ВПС. 3 1966 у групе касманаўтаў
НАСА. 16.11.1973—8.2.1974 з Дж. Карам і Э.Гібсанам здзейсніў палёт на касм. караблі «Апалон» і арбітальнай станйыі «Скайлэб» (як член 3га экіпажа), у час якога двойчы выходзіў у адкрьгты космас (агульны час 13 гадз 31 мін). Правёў у космасе 84 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
У. С.Ларыёнаў.
ПОЎДЗЕНЬ. пункт поўдня, адзін з 4 гал. пунктаў гарызонту (старон свету); пункт перасячэння матэм. (сапраўднага) гарызонту з нябесным мерыдыянам, найбліжэйшы да Паўд. полюса свету (гл. Нябесная сфера). Абазначаецца літарамі Пд або S.
ПОЎНАГА ТОКУ ЗАКОН адзін з асн. законаў электрамагнітнага поля; інтэгральная форма другога Максвела ўраўнення, якое крыніцай магн. поля вызначае токі праводнасці і зрушэння. Паводле П.т.з. цыркуляцыя вектара напружанасці магн. поля 71 уздоўж адвольнага замкнёнага контура L, праведзенага ў полі, роўная поўнаму эл. току скрозь паверхню S, абмежаваную гэтым контурам: f (^ '^І) = \ (J*' Й), дзе 7* —
L S
вектар шчыльнасці поўнага току, роўны геам. суме вектараў шчыльнасцей токаў праводнасці і зрушэння.
ПОЎНАГАЛОССЕ. спалучэнне дзвюх галосных і плаўнага «р», «л» паміж імі на месцы праславянскіх дыфтангічных спалучэнняў or, ol, er, еі паміж зычнымі. Фанетычная асаблівасць усходнеславянскіх моў, якая проціпастаўляе іх мовам зах. і паўд. славян (гл. Няпоўнагалоссе). Сутнасць П. — у змяненні праслав. каранёвых злучэнняў tort у torot, tolt, telt у tolot, tert y teret (t — любы зычны); праслав. *borda — бел. «барада» (з адлюстраваннем акання), праслав. *kolda, *melko — рус. «колода», «молоко», праслав. *bergb — укр. «берег». У бел. мове значна больш поўнагалосных форм (бел. «вораг», «нораў», «палон», «сорам») у параўнанні з рус. («враг», «нрав», «плен», «сра.м»), дзе ўжываюцца шматлікія няпоўнагалосныя формы.
Літ.: К р н в ч н к В.Ф., М о ж е й к о Н.С. Старославянскнй язык. 3 нзд. Мн., 1985.
А.В.Зінкевіч.
ПОЎНАЕ ЎНУТРАНАЕ АДБІЦЦЁ, асобны выпадак адбіцця святла ці эл.магн. выпрамянення інш. дыяпазону на мя
жы падзелу двух асяроддзяў. Адбываецца, калі выпрамяненне падае на паверхню падзелу з боку аптычна больш шчыльнага асяроддзя (з большым пераламлення паказчыкам п^ пад вуглом і > і^, дзе /гр —т.зв. гранічны (крытычны) вугал, які вызначаецца з умовы sin і^ = п^/п^ л2 — паказчык пераламлення другога асяроддзя. Пры П.у.а. эл.магн. энергія поўнасцю вяртаецца ў аптычна больш шчыльнае асяроддзе. У другое (менш шчыльнае) асяроддзе поле пранікае толькі на характэрную адлегласць парадку даўжыні хвалі выпрамянення і яго амплітуда экспаненцыяльна затухае з аддаленнем ад мяжы падзелу. П.ў.а. выкарыстоўваецца ў аптычных прыладах (напр., прызме аптычнай) і валаконнай оптыцы.
ПОЎНАЧ, п у н к т поўначы, адзін з 4 гал. пунктаў гарызонту (старон свету); пункт перасячэння матэм. (сапраўднага) гарызонту з нябесным мерыдыянам, найбліжэйшы да Паўн. полюса свету (гл. Нябесная сфера). Абазначаецца літарамі Пн або N.
ПОЎНЫ ДЫФЕРЭНЦЫЯЛ функцыі п пераменных, тое, што дыферэнцыял функцыі. Тэрмін выкарыстоўваецца, каб падкрэсліць адрозненне ад «частковага дыферэнцыяла».