• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    створана Маскоўская Хельсінкская група, якая збірала матэрыялы пра парушэнні ў СССР гуманіт. аспектаў Хельсінкскіх пагадненняў і накіроўвала справаздачы ўрадам усіх краінудзельніц пагаднення. У 1976 узніклі Хельсінкскія групы ў Літве і Украіне, у 1977 — у Грузіі і Арменіі. Сабраныя праваабаронцамі звесткі пра парушэнні правоў чалавека шырока выкарыстаны ЗША і інш. зах. краінамі ў ідэалаг. вайне супраць СССР. У канцы 1970 — пач. 80х г. у выніку ганенняў практычна спыніўся адкрыты і легальны П.р. у СССР. Віднымі дзеячамі П.р. ў розныя гады былі У.&Букоўскі, АА.Салжаніцын, А.Цз.Сахараў, П.Р.Грыгарэнка, С.А.Кавалёў, К.Ф.Арлоў і інш. Удзельнікі руху асн. вынікам сваёй дзейнасці лічаць фарміраванне ў нетрах сав. грамадства сіл, якія ў сярэдзіне 1980х г. ініцыіравалі перабудову ў СССР.
    Літ.: Богораз Л., Голнцнн В., Ковалев С. Полнтнческая борьба нлн зашнта прав? // Погруженне в тряснну. М., 1991; Алексеева Л.М. Нсторня ннакомыслня в СССР. Новейшнй пернод. Внльнюс; М., 1992; Котляр Н.й. Права человека. 3 нзд. Брест, 1996; Яго ж. Права человека в современной Бепарусн: состоянне, проблемы, перспектнвы. Мн., 1999. М.Г.Нікіцін.
    ПРАВААДНбСІНЫ, урэгуляваныя нормамі права грамадскія адносіны, удзельнікі якіх з’яўляюцца носьбітамі суб’ектыўных правоў і абавязкаў. П. —індывідуалізаваныя адносіны, г.зн. адносіны паміж пэўнымі асобамі (грамадзянамі; аргцыямі, дзярж. органамі і грамадзянамі і г.д.), якія звязаны правамі і абавязкамі, што вызначаюць забяспечаную законам меру магчымых і належных паводзін. Мера паводзін азначае ўстанаўленне яго межаў (рамак), а яго магчымасць і належнасць рэалізуецца ў пэўных дзеяннях і рэальных паводзінах. П. ўзнікаюць пры наступленні прадугледжаных законам юрыд. фактаў (дагавору, адм. акта, правапарушэння, падзеі і г.д.).
    ПРАВАБЯР^ЖНАЯ УКРАІНА. гісторыкагеаграфічная назва укр. зямель на правым беразе р. Дняпро (без Гапіцыі), што паводле Андросаўскага перамір ’я 1667 засталіся ў складзе Рэчы Паспалітай. Ахоплівала тэр. сучасных Кіеўскай (без Кіева), Чаркаскай, Кіраваградскай, Жытомірскай, Вінніцкай, Хмяльнійкай, Ровенскай і Валынскай абласцей. У 1663—1704 існавала правабярэжнае ўкр. казацкае гетманства. Пасля няўдалай вайны Рэчы Паспалітай з Турцыяй, у 1672—99 частка П.У. (Падолія і прылеглыя землі) належала Турцыі. На П.У. адбываліся буйныя казацкасял. нац.вызв. і антыфеад. паўстанні, у т.л. pyx C.U.Палія (1702—04) і Калііўшчына (1768). Паводле другога (1793) і трэцяга (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай (1793) П.У. адышла да Рас. імперыі. 3 1917 у складзе Украіны. У наш час назва «П.У.» ўжываецца як геагр. тэрмін.
    ПРАВАВАЯ ДАПАМбГА, д a г a воры аб прававой д a п a м о з е, дагаворы, якія зак^ючаюцца дзяржавамі па пытаннях супрацоўніцтва ўстаноў юстыцыі (судоў, органаў натарыяту, пракуратуры), па аказанні юрыд. дапамогі па цывільных, сямейных і крымін. справах. У СНД прынята Мінская канвенцыя аб П.д. і прававых адносінах (1993). Беларусь мае таксама дагаворы аб П.д. з шэрагам інш. замежных дзяржаў. Мэта дагавораў — забеспячэнне ўзаемнага прызнання і захавання маёмасных і асабістых правоў грамадзян адной дзяражвы на тэр. другой дзяржавы. Дагаворы рэгулююць пытанні супрацоўніцтва паміж установамі юстыцыі, прававой абароны, вызначэння кампетэнйыі судоў і прымянення права, працэсуальных правоў іншаземцаў, выканання даручэнняў аб П.д., прызначэння і выканання рашэнняў па цывільных, сямейных справах, прызнання і перасылкі дакументаў, выдачы злачынцаў і г.д. Паводе дагавора П.д. грамадзяне адной дзяржавы карыстаюцца на тэр. другой дзяржавы такой жа абаронай іх асабістых і маёмасных правоў, як і ўласныя грамадзяне.
    І.І.Катляр.
    ПРАВАВАЯ ДЗЯРЖАВА, дзяржава, у якой функцыянуе рэжым канстытуцыйнага праўлення, ажыццяўляюцца прынцыпы вяршэнства закону і права. Характэрныя адзнакі П.дз.: прызнанне і гарантаванасць правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, узаемная адказнасць дзяржавы і асобы, судовая абарона асоб і інш. суб’ектаў грамадскіх адносін, адпаведнасць унутр. заканадаўства агульнапрынятым прынцыпам і нормам міжнар. права. Канцэпцыя П.дз. склалася на аснове асэнсавання і ўспрымання універсальных ідэй мысліцеляў былых эпох — вяршэнства закона (Сакрат, Платон, Арыстоцель і інш.), раздзялення ўлад (Палібій, Дж.Лок, Ш.Мантэск’ё і інш.), неадчужальнасць прыродных правоў чалавека (Ж.Ж.Русо, Дж.Лілберн і інш.). У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэсп. рэферэндуме 1996, Беларусь абвешчана унітарнай дэмакр. сацыяльнай П. дз.
    І.І.Катляр.
    ПРАВАВАЯ ІНСПЕКЦЫЯ ПРАЦЫ, спецыяльны орган, які ажыццяўляе нагляд і кантроль за выкананнем заканадаўства аб прайы і правілаў па ахове працы. На Беларусі такія функйыі выконвае Кт па інспекцыі працы пры Мінве працы. У структуру Кта ўваходзяць: цэнтр. апарат, абл. і Мінскае гар. ўпраўленні, міжраённыя інспекцыі працы. Рашэнні Кта з’яўляюцца абавязковымі для выканання мінвамі, інш. рэсп. органамі дзярж. кіравання, выканаўчымі і распарадчымі органамі, наймальнікамі і службовымі асобамі. Асн. задачы П.і.п.: нагляд і кантроль за вы
    526	ПРАВАВОГА
    кананнем заканадаўства аб працы; прафілактыка, выяўленне і выкараненне парушэнняў заканадаўства; правядзенне спец. расследаванняў няшчасньгх выпадкаў на вытвсці, а таксама кантроль за выкананнем наймальнікамі Палажэння аб расследаванні і ўліку няшчасных выпадкаў на вытвсці, збор і аналіз інфармацыі аб няшчасных выпадках, прафес. захворваннях, парушэннях заканадаўства, падрыхтоўка прапаноў па іх папярэджанні і да т.п.
    В.І.Семянкоў.
    ПРАВАВОГА ПАРАДКУ ПАРТЫЯ. партыя буйных прадпрымальнікаў і землеўладальнікаў у Расіі ў 1905—07. Узнікла ў кастр. 1905. Праграма (ліст. 1905): увядзенне «прававога парадку» (канстытуйыі), «адзінства і непадзельнасйь» Рас. імперыі, «моцная дзярж. ўлада», умацаванне аўтарытэту манархіі, скасаванне абшчыннага землеўладання ў вёсцы, забарона забастовак пры паляпшэнні жьшня рабочых і «магчымым скарачэнні рабочага дня». У 1906—07 распалася: частка далучылася да акцябрыстаў, частка да манархістаў.
    ПРАВ.АДНАЯ СЎВЯЗЬ, перадача і прыём паведамленняў (інфармацыі) з дапамогай эл. сігналаў (электрамагнітных ваганняў), якія распаўсюджваюцца па правадах; адзін з відаў электрасувязі.
    У залежнасці ад віду паведамленняў, што перадаюцца, адрозніваюць тэлефонную сувязь, тэлеграфную сувязь, факсімільную сувязь (перадача нерухомых відарысаў, напр., фатаграфій, малюнкаў), кабельнае тэлебачанне і інш. Падзяляюць на далёкую (міжгароднюю, міжнар.) і мясновую (гар., вясковую), агульнага карыстання і ведамасную (карпаратыўную і ўнутрывытворчую). Для П.с. выкарыстоўваюць падземныя (падводныя) кабелі сувязі, валаконнааптычныя лініі (гл. Валаконнааптычная сувязь), узмацняльнікі электронных і аптычных сігналаў, рэгенератары (у лічбавых сістэмах), апаратуру каналаўтварэння (ушчыльнення і падзелу сігналаў), камутатары, маршрутызатары і інш. П.с. спалучаюць з радыёсувяззю і спадарожнікаван сувяззю.
    А.П. Ткачэнка.
    ПРАВАДНІКІ элект р ы ч н ы я, рэчывы (целы, матэрыялы) з высокай электраправоднасцю. У адрозненне ад паўправаднікоў і дыэлектрыкаў маюйь значную колькасць свабодных зараджаных часціц (носьбітаў зараду), якія ў эл. полі набываюць упарадкаваны рух. Асн. П. — металы і іх сплавы, электраліты, плазма.
    У металах носьбітамі эл. току з’яўляюцца электроны, у электралітах — іоны, у плазме — электроны і іоны. Пры нізкіх трах многія металы і некаторыя паўправаднікі набываюць звышправоднасць і становяцца звышправаднікамі. Метал. П. выкарыстоўваюцца ў эл. кабелях і правадах электрычных, абмотках эл. машын, трансфарматараў, прылад і апаратаў; электраліты — пераважна ў эл. акумулятарах. Адзін з найлепшых П. — серабро, выкарыстоўваецца для тонкіх правадоў вымяральных прылад, для элек'гродаў, якія уплаўляюць у кераміку, шкло і інш. Найб. пашыраны П. — медзь, спалучае электраправоднасць з трыва
    ласню, гнуткасцю, каразійнай устойлівасцю. Больш лёгкі і танны П. — алюміній, аднак з меншай электраправоднасцю і трываласцю. Медныя, алюмініевыя і сталеалюмініевыя правады шырока выкарыстоўваюцца ў лініях электраперадачы. У.М.Сацута.
    ПРАВАЗДОЛЬНАСЦЬ, здольнасць фізічнай асобы быць носьбітам грамадз. правоў і абавязкаў, прадугледжаных правам дадзенай краіны. Асн. прынцыпам, з якога зыходзіць права развітых краін, з’яўляецца прынцып роўнай грамадз. П. незалежна ад полу, маёмаснага становішча, расы, нацыянальнасйі і да т.п. П. набываецца з нараджэннем і спыняецца са смерцю чалавека. Пры жыцці чалавека П. можа быць абмежавана судом (забарона на занятак якойн. прафесіяй і да т.п.). У мінулым у многіх краінах прадугледжвалася магчымасць пазбаўлення чалавека грамадз. правоў (т.зв. грамадзянская смерць). 3 канйа 20 ст. такое рашэнне судамі не дапускаецца.
    ПРАВАЗНАЎСТВА, гл. ў арт. Юрыдычная навука.
    ПРАВ.АЙ РУКІ ПРАВІЛА. мнеманічнае правіла для вызначэння напрамку індукцыйнага току ў правадніку, які рухаецца ў магн. полі. Вынікае з Ленца правіла.
    Паводле П.р.п. правую руку трэба размясйійь так, каб сілавыя лініі магн. поля ўваходзілі ў далонь, а адагнуты вялікі палей быў накіраваны ўздоўж вектара скорасці руху правадніка, тады выцягнутыя пальцы будуць супадаць з напрамкам індукцыйнага току ў правадніку. Гл. таксама Электрамагнітная індукцыя.
    ПРАВАКАЦЫЯ (ад лац. provocatio выклік), 1) падбухторванне, прымушэнне асоб (груп, арганізацый) да ўчынкаў, якія выклікаюць цяжкія наступствы. 2) Дзеянні агентаў спец. служб і інш. асоб, у т.л. правакатараў, накіраваныя на разгром або дыскрымінацыю варожых ці канкурыруючых арганізацый, партый і інш. 3) Агрэсіўныя захады з мэтай апраўдання ўмяшання ва ўнутр. справы інш. краіны. Можа ажыццяўляцца ў выглядзе нападаў на пагран. ахову, парушэння граніцы, захопу аб’ектаў, дыверсіі, тэракта, уварвання на тэр. дзяржавы, яе ўнутр. воды, паветр. прастору і інш.
    ПРАВАЛІНСКІ Уладзімір Міхайлавіч (н. 3.9.1948, г. Орша Віцебскай вобл.), бел. эстрадны спявак. Засл. дз. культ. Беларусі (1991). Засл. арт. Беларусі (1994). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1977). Працаваў інжынерам. 3 1981 нам. дырэктара Інта біяарган. хіміі Hau. АН Беларусі. На эстрадзе з сярэдзіны 1980х г. Валодае голасам прыгожага мяккага тэмбру, яго выкананне адметнае лірычнай напоўненасйю, эмацыянальнасцю. У рэпертуары песні сучасных, утл. бел., кампазітараў ІЛучанка, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, В.Войціка, А.Чыркуна, Дз.Яўтуховіча, У.Будніка, Ф.Жыляка і інш. на словы бел. паэтаў, шматлікія з якіх выканаў упершыню.