Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
Беларусы ў Празе. Прысугнасць беларусаў у П. вядома з 14 ст. У 1397 польская каралева Ядвіга выдала ўказ аб стварэнні ў П. літоўскай калегіі для моладзі з ВКЛ. У Пражскім (Карлавым) унце вучыліся 12 студэнтаў з ВКЛ. У 1й пал. 16 ст. ў П. жыў і працаваў бел. і ўсх.слав. першадрукар і асветнік Ф.Скррына. 3 часоў 1й сусв. вайны П. — буйны цэнтр грамадскапаліт. і нац.культ. жыцця бел. эміграцыі. У 1918—25 тут быў консулам БНР М.Вяршынін. У вер. 1921 у П. адбылася
Панарама г. Прага.
Панарама Старой Прагі
ПРАПНЫ 531
Першая Усебеларуская канферэнцыя, a ўрад Чэхаслаіакіі выдзеліў больш за 100 стыпендый для бел. моладзі з Зах. Беларусі і Латгаліі. У 1922—26 у П. вучылася каля 350 беларусаў, у т.л. В.ЖукГрышкевіч, У.Жылка, Т.Ірыб, У.Тамашчык. 1.11.1923 сюды пераехалі ўрад і прэзідыум Рады БНР (у т.л. П.Крачэўскі і В.Захарка), якія дзейнічалі да сак. 1943 (як эмігранцкі ўрад — да 1925). У міжваен. перыяд у П. існаваў шэраг бел. аргцый і ўстаноў, у т.л. Аб’яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, Беларускае (Крывіцкаё) культурнае таварыства імя Ф.Скарыны, Беларускі навуковы кабінет, у 1928 засн. Беларускі загранічны архіў. Друкаваліся беларускамоўныя газеты і часопісы «Беларускі студэнт», «Перавясла», «Прамень», «Іскры Скарыны» і інш., у 1926 выдадзены зб. «Замежная Беларусь». У П. абаранілі доктарскія дысертацыі Х.Дварчанін, М./льяшэвіч, Я.Станкевіч, Х.Орса, Грыб, выкладаў Я.Ляцкі. Пасля 2й сусв. вайны ў П. асталяваліся каля 300 бел. сем’яў. Тут жылі і працавалі пісьменніца Л.Геніюш, спявак М.ЗабэйдаСуміцкі. Нацкульт. дзейнасць беларусаў у П. актывізавалася ў 1990я г. Гэтаму спрыяла культ. праграма «Беларусы ў П.», у час якой працавалі аднайм. выстаўка (12— 16.2.1996), Скарынаўскі семінар, засн. Згуртаванне беларусаў у Чэхіі імя Ф.Скарыны. 31.10.1996 у Пражскім Градзе адкрыты помнік Скарыну. У сак. 1998 у П. адбылася сустрэча беларусаў з Францыі, Аўстрыі, Польшчы, Германіі, Бельгіі, Канады, прысвечаная 80годдзю абвяшчэння БНР. 25.3.1998 пры чэш. аргцыі «Чалавек у бядзе» адкрыты Бел. цэнтр (каардынатар УЯндзюк), а ў сак. 1999 — інфар.м, прадстаўніцтва бел. грамадз. ініцыятывы «Хартыя97». 2—5.6.1998 у П. адбыўся VII Усеслав. з’езд, у якім удзельнічала прадстаўнічая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь з
Прага. Гадзіннік на ратушы ў Старым горалзе.
10 чал. на чале з дэлегатам Нац. сходу С.І.Касцянам. У 1999 тут зарэгістравана бел. галерэя «Саламея», створаная мастачкай Н.Валавай. У адпаведнасці з рашэннем Мінва адукацыі Чэхіі ў пражскіх ВНУ у 2000 працягвалі навучанне 12 студэнтаў з Беларусі.
Літ:. Георгневская Е.Б. Прага. М., 1967; Б у р н а н М_, Свобода Й. Пражскнй Грал: Путеводнтель. Прага, 1974.
Т.Р.Мартыненка (архітэктура), А.С.Ляднёва (беларусы ў Празе).
ПРАГЕСТЭРбН, жаночы стэроідны палавы гармон пазваночных жывёл і чалавека. Выпрацоўваецца жоўтым целам
Масты Прагі
яечніка, плацэнтай, карой наднырачнікаў. Рыхтуе матку да імплантацыі плоднага яйца, забяспечвае развіццё і захаванне цяжарнасці ў млекакормячых, стымулюе развіццё канцавых сакраторных аддзелаў малочных залоз. Сінтэз і сакрэцыю П рэгулююць лютэінізавальны гармон і харыянічны ганадатрапін. П. і яго прыродныя і сінт. вытворныя (гестагены) выкарыстоўваюць у медыцыне. Выяўлены таксама ў беспазваночных (напр., малюскаў) і ў кветкавых раслінах.
ПРАГІМНАЗІЯ (ад лац. pro замест + гімназія), няпоўная сярэдняя навуч. ўстанова ў Рас. імперыі, у т.л. на Беларусі ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Узнікненне П. выклікана недахопам сродкаў на ўтварэнне неабходнай колькасці поўных гімназій. Ствараліся ў адпаведнасці са статугам гімназій і прагімназій (1864), у мясцовасцях, дзе не было гімназій, адкрываліся П з класічным або рэальным курсам. Мелі 4 класы (пазней у некат. мужчынскіх П. — 6 класаў). Навуч. планы і праграмы П. адпавядалі 4 малодшым класам гімназіі. Выкладаліся: закон Божы, рус., франц. і ням. мовы, гісторыя, прыродазнаўства, геаграфія, матэматыка, чарчэнне, чыстапісанне, маляванне. У жаночых П. даваліся навыкі і рукадзелля, у мужчынскіх — лац. і да 1901 грэч. мовы. Выпускнікоў П. прымалі ў наступны клас гімназіі без экзаменаў. 3 1866 П. рыхтавалі і настаўнікаў прыходскіх вучылішчаў. На Беларусі першыя П. адкрыты як эксперымент у 1860 у Свіслачы і Маладзечне. У сярэдзіне 1860х г. закрыты, а замест іх створаны настаўніцкія семінарыі. Пасля рэарганізацыі павятовых вучылішчаў у 1865—66 школы ў Брэсце, Гомелі і Бабруйску пераўтвораны ў 5класныя рэальныя П. (у 1866—71 атрымалі статус класічных з выкладаннем лац. і грэч. моў). У 1865 у бел. П. 123 выхаванцы, у 1876 —600, у 1879 — 746, у 1881 — 826, у 1890 — 568. 3 пачаткам 1й сусв. вайны і акупацыяй ням. войскамі часткі тэр. Беларусі некат. П. закрыты, частка эвакуіравана. У 1916 засталіся 22 П. У 1917—18 П. скасаваны.
Літ.: Пастухова З.А. Среднее образованве в дореволюцнонной Белорусснн. Мн., 1963. А.Ф Фмусік.
ПРАГІН у супраціўленні мат э р ы я л а ў, вертыкальнае перамяшчэнне пункта, што ляжыць на восі бэлькі (аркі, рамы і да т.п.) або на сярэдзіннай паверхні абалонкі (пласціны), пад уздзеяннем сілавой нагрузкі, тры і інш. фактараў. Па лікавым значэнні найб. П. вызначаюць адно з гранічна дапушчальных станаў канструкцый. Макс. П для розных збудаванняў звычайна нармуюцца. Пры выпрабаванні канструкцый П. вызначаюць спец. прагінамерамі.
ПРАГІНЫ ТЭКТАНІЧНЫЯ, лінейна выцягнутьы адмоўньы тэктанічныя структуры (даўж. ад дзесяткаў да тысяч кіламетраў), запоўненыя асадкавай або
532 ПРАГМАТЫЗМ
вулканагеннаасадкавай тоўшчай (магутнасцю да 10—15 км). Фарміруюцца на працягу многіх мільёнаў гадоў у выніку тэктанічных рухаў на розных стадыях развіцця зямной кары. Па ступені запаўнення бываюць кампенсаваныя (хуткасйь асадканамнажэння адпавядае прагінанню) і некампенсаваныя (хуткасць прагінання значна перавышае асадканамнажэнне). Вылучаюць П.т. геасінклінальныя (унутраныя і знешнія), платформавыя (унутрыплатформавыя розных рангаў, — напр., Прыпяцкі прагін; аўлакагены, напр., ПрыпяцкаДанецкі аўлакаген; перыкратонныя), арагенныя (краявыя прагіны, напр., Перадуральскі, Перадкарпацкі; міжгорныя), перыакіянічныя (уздоўж падводных ускраін мацерыкоў, напр., П.т. з 2 бакоў Атлантычнага ак., Антарктычнага ўзбярэжжа Ціхага ак.). П.т. ўмяшчаюць паклады карысных выкапняў: нафты, газу, каменнай і калійных солей, вуглёў і інш.
ПРАГМАТЫЗМ [ад грэч. pragma (pragma tos) справа, дзеянне], філасофскае вучэнне, якое вызначае значнасць тэарэт. ведаў на аснове іх практычных вынікаў. Узнік у 1870я г. ў ЗША як «рэканструкцыя ў філасофіі», як метад вырашэння філас. спрэчак, пераадоленне абстрактнасці і сузіральнасці (Ч.Пірс). Філас. дактрыну П. распрацоўвалі У.Джэмс, Дж.Дзьюі, Дж.Мід, С.Хук, К.І.Льюіс, Ф.К.Шылер і інш. У канцы 1890х г. ідэі П. былі пашыраны ў ЗША як сродак вырашэння лагічных праблем і практычных спраў. Па сваёй сутнасці П. прымыкае да традыцыі ідэаліст. эмпірызму. Ён атаясамлівае ўсю рэальнасць, што акружае чалавека, з вопытам, які трактуецца як змест свядомасці або «паток свядомасці» (Джэмс). Аб’екты пазнання, паводле П., не існуюць незалежна ад свядомасці. Яны фарміруюцца пазнавальнымі намаганнямі ў працэсе вырашэння практызных задач; мысленне — сродак для прыстасавання арганізма да асяроддзя з мэтай паспяховага дзеяння. Функцыя думкі — у пераадоленні сумнення, якое з’яўДяецца перашкодай для дзеяння (Пірс), у выбары сродкаў, неабходных для дасягнення мэты (Джэмс) або для вырашэння праблематычнай сітуацыі (Дзьюі). Ідэі, паняцці, тэорыі — толькі інструменты, прылады, або планы дзеяння. Традыцыйнае для папярэдняй філасофіі проціпастаўленне ведаў і няведання ў П. змянілася проціпастаўленнем упэўненасці і сумніўнасці. Пры гэтым сумненне і ўпэўненасць тычацца магчымасці вынікаў дзеяння, а не зместу ведаў. Адпаведна і ісціннасць вызначаецца як працаздольнасць ідэі. У філасофіі П. з’яўляецца адзіным крытэрыем праўдзівасці ідэй і самім зместам паняцця ісціны. Цікавасць да П. пачала ўзмацняцца з канца 1960х г.; робяцца спробы зблізіць П. з сучаснай логікай і метадалогіяй навукі.
В.І.Галаўнёў.
ПРАГМАТЫКА [ад грэч. pragma (pragmatos) справа, дзеянне], 1) адзін з раздзелаў семіётыкі, які вывучае адносіны паміж знакавымі сістэмамі і іх карыстальнікамі. Асн. ідэі П. сфармулявалі амер. філосафы Ч.Пірс і Ч.Морыс (прапанаваў тэрмін «П.» ў канцы 1930х г.). Улічвае ўласцівасці і магчымасці чалавечага інтэлекту і чалавечых зносін, імкнецца іх змадэляваць з мэтай вырашэння міждысцыплінарнай праблемы стварэння т.зв. штучнага інтэлекту. 2) Галіна даследаванняў у мовазнаўстве, вывучэнне мовы як універсальнай знакавай сістэмы, што выкарыстоўваецца чалавекам. Уключае комплекс праблем: узаемадзеянне ў працэсе камунікавання адрасанта (таго, хто гаворыць), адрасата і сітуацыі зносін; правілы і мэты размовы, ускосныя сэнсы выказванняў, экспрэсіўныя сродкі маўлення, адносіны суразмоўцаў да прадметаў рэчаіснасці, прэсупазіныі тых, хто гаворыць (аб’ём і разнастайнасць іх ведаў, што адбіваецца на маўленчым кантакце); прынцыпы і магчымасці інтэрпрэтацыі выказанага; форма, стыль, жанр, логіка маўлення, яго рытарычныя характарыстыкі. Узаемазвязана з праблематыкай розных гуманітарных навук і іх раздзеламі (стылістыка, рыторыка, псіхалінгвістыка, этналінгвістыка, тыпалогія маўлення, тэорыя камунікацыі, тэорыя дыскурсу і інш.).
Літ.: Арутюнова Н.Д., Падучева Е В йстокн, проблемы н категорнн прагматнкн // Новое в зарубежной лннгвнстнке. М., 1985. Вып. 16. А.Я.Міхневіч.
ПРАГМАТЫЧНАЯ САНКЦЫЯ 1713, закон пра пераход у спадчыну прастола, выдадзены імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі» Карлам VI Габсбургам 19.4.1713; прыняты ўсімі землямі аўстр. манархіі ў 1720—23. Устанавіла непадзельнасць спадчынных зямель Габсбургаў і парадак атрымання прастола ў спадчыну, паводле якога ў выпадку адсутнасці ў імператара сыноў прастол пераходзіў да яго дачок. П.с. была прызнана большасцю еўрап. дзяржаў, але пасля смерці Карла VI (1740) спадчынныя правы яго дачкі Марыі Тэрэзіі аспрэчвалі Прусія, Францыя, Баварыя, Саксонія і Іспанія, што стала падставай для вайны за Аўстрыйскую спадчыну (1740—48). Паводле Ахенскага міру 1748 П.с. канчаткова прызнана еўрап. дзяржавамі і ўвайшла ў склад асн. законаў аўстр. манархіі.