Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
528 правая
лоўскі, В.Чарнуха. Дзярж. прэмія Беларусі 1997. А.Л.Карацееў.
ПРАВАЯ ЛЯСНАЯ, рака ў Польшчы і Камянецкім рне Брэсцкай вобл. (бас. р. Зах. Буг). Даўж. 63 км, пл. вадазбору 996 км2; у междх Беларусі — 30 км і 650 км2. Пачынаецца на тэр. Польшчы. За 0,8 км на У ад в. Вугляны Камянецкага рна зліваеййа з р. Левая Лясная (утвараюць р. Лясная, бас. р. Буг). Цячэ па Прыбугскай раўніне, перасякае тэр. Белавежскай пушчы. Даліна трапецападобная, месцамі невыразная, у ніжнім цячэнні яе шыр. да 4 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, слабаразгалінаванае, шыр. ў ніжнім цячэнні 20—25 м. 3 1930 назіранні вядуцца на гідралаг. пасту Камянюкі.
«ПРАВДА», масавапалітычная газета; орган Камуніст. партыі Расійскай Федэраныі. Выдаецца ў Маскве на рус. мове 3 разы на тыдзень. Засн. У.ІЛеніным. Першы нумар выйшаў 22.4(5.5).1912 у Пецярбургу. У 1912—14 газета 8 разоў забаранялася, выходзіла пад рознымі назвамі. 8(21).7.1914 забаронена. Пасля Лют. рэвалюцыі з 5(18).3.1917 адноўлена, некалькі разоў мяняла назву. Пасля Кастр. рэвалюцыі з 27.10(9.11).1917 зноў выходзіла пад назвай «П.». 3 16.3.1918 выдаецца ў Маскве. У жн. 1991 пасля спынення дзейнасці КПСС вьшанне «П.» прыпынена, потым адноўлена. Асвятляе пытанні паліт., эканам. і культурнага жыцця Расіі і краін СНД, у т.л. Беларусі. Mae рубрыкі: «Падзеі, факты, версіі», «Пульс планеты», «Традыцыям верныя», «Вецер падарожжаў» і інш.
«ПРАВДЫ» БЕРАГ. узбярэжжа Зямлі Вільгельма II і Зямлі Каралевы Мэры ва Усх. Антарктыдзе, паміж 88° і 100° усх. д. Абмываецца морам Дэйвіса. Край мацерыковага ледавіковага покрыва, які пераходзіць у Зах. шэльфавы ледавік на 3 і шэльфавы ледавік Шэлктана на У. Стромка ўзвышаецца на Пд і за 100 км ад берага дасягае выш. больш за 1500 м. Тоўшча ледавіка 1000 м. Названы ў гонар расійскай газ. «Правда».
ПРАВЕДНІК, веруючы, які прытрымліваецца ўсіх рэліг. правіл і вядзе «правільнае» (праведнае) жыццё. У праваслаўі — святы, які праславіўся сваімі «ўчынкамі і святасцю жыцця» ў звычайных умовах, а не ў манастыры (св. манаха наз. прападобным).
ПРАВІДЗЁННЯ БЎХТА. фіёрд ў Анадырскім зал. Берынгава м., каля паўд.ўсх. берага Чукоцкага пва, у Расіі. Даўж. каля 50 км, шыр. на ўваходзе каля 9 км, глыб. да 50 м. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Зімой замярзае. На ўзбярэжжы — порт Правідзення. Адкрыта экспедыцыяй В.Берынга ў 1728. Названа ў 1848 англ. капітанам Мурам у азнаменаванне «шчаслівага правідзення», якое дазволіла яго караблю правесці зімоўку ў бухце.
ПРАВІДЭНЦЫЯЛІЗМ (ад лац. ргоvidentia прадбачанне), рэлігійная інтэр
прэтацыя гісторыі як ажыццяўлення боскага плана выратавання чалавека і чалавецтва. Першапачаткова ідэя П. ўзнікла ў працах айцоў царквы, яна сістэматызавана 'і распрацавана Аўгусцінам і М.Лютэрам. Уведзены Аўгусцінам правідэнцыялісцкі шлях да «царства Божага» быў асновай сярэдневяковай схаластыкі. Надаўшы Божай волі статус адзінага вытоку сусв. гісторыі, П. Аўгусціна паслядоўна падводзіў да прызнання абсалютнага наканавання чалавечага лёсу небам, што сустракала крытыку з боку прыхільнікаў пелагіян, якія сцвярджалі наяўнасць у чалавека свабоды волі і магчымасці сваімі добрымі ўчынкамі выпраўляць наканаваны лёс. Ідэі П. былі ўласцівы У.Данілеўскаму, А.Тойнбі, Ж.Марытэну і інш. хрысц. філосафам і гісторыкам. Канцэпцыя П. ў хрысціянстве арганічна суадносіцца з тэлеалогіяй і эсхаталогіяй. П. як дактрына або ідэя ўваходзіць у тэалагічныя сістэмы ўсіх хрысц. плыняў, а таксама ў канцэпцыі ісламу, іудаізму і інш. канфесій. 3 эпохі Асветніцтва ў процівагу П. развіваецца рацыяналістычны погляд на гісторыю як працэс ажыццяўлення «прыроднага закону», розуму, пазней — здаровага сэнсу.
А.А.Цітавец.
ПРАВІЗАРНЫЯ ОРГАНЫ (ад ням. provisorisch папярэдні, часовы ад лац. provideo прадбачу, загадзя клапачуся), органы зародкаў і лічынак шматклетачных жывёл, якія знікаюць у працэсе іх далейшага развіцця (напр., брушныя канечнасці і жабры лічынак у насякомых, сасуды жаўточнага мяшка зародкаў рыб, паўзуноў, птушак і інш.). Адна з форм цэнагенезу ці эмбрыяадаптацыі. П.о забяспечваюць важнейшыя функцыі арганізма да сфарміравання дэфінітыўных органаў, характэрных дарослым асобінам. У сучасных арганізмаў П.о. дазваляюць меркаваць пра арганізацыю іх продкаў, што істотна для ўзнаўлення працэсу эвалюцыі.
А. С.Леанцюк.
ПРАВІЛА АПЯРЭДЖВАННЯ, правіла пастаянства м е с ц a пражывання, заканамернасць, адпаведна якой паўн. вільгацелюбівыя расліны ў межах паўд. граніцы свайго арэала размяшчаюцца на паўн. схілах і на дне лагчын, а паўд. па меры руху на Пн пераходзяць на паўд. схілы, якія лепш праграваюцца. Вызначана рас. батанікам В.В.Алёхіным (1951).
Найб. праяўляецца П.а. на паўд. і паўн. межах лясной зоны. Напр., на паўд. схілах з сярэдняй тайгі далёка на Пн пранікаюць ельнікічарнічнікі і ельнікікіслічнікі У Якуніі на паўн. схілах растуць холадатрывалыя лясы лістоўнійы даурскай, а паўд. схілы пакрыты хваёвымі лясамі. Адхіленні маюць адносны характар і звязаны з вуглом падзення сонечных праменняў. П.а. мае практ. значэнне для картаграфавання сучаснага і адноўленага расліннага покрыва, дазваляе прагназіраваць склад расліннасці на неабследаваных меснах і аднаўляць яе папярэдні склад там. дзе яна знішчана. П.а. можа праяўляцца і ў адносінах да жывёл. А.М. Петрыкаў.
ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАГА РУХУ асноўны нарматыўны акт, які рэгламентуе па
радак дарожнага руху і паводзіны яго ўдзельнікаў (вадзіцеляў, пешаходаў і пасажыраў). Выконваюць арганізацыйнаправавыя функцыі кіравання, вызначаюць пералік няспраўнасцей і ўмоў, пры якіх забараняецца эксплуатацыя трансп сродкаў на дарожнатрансп. сетцы. На Беларусі дзеючыя П.д.р. ўведзены ў 1996.
Дарожны рух — складаны дынамічны працэс, які ўяўляе сабой узаемадзеянне сукупнасці рухомых і нерухомых пешаходаў і розных тыпаў мех. і немех. трансп. сродкаў. П.д.р. садзейнічаюпь падтрыманню неабходнай скорасці руху, устанаўліваюць значэнні сігналаў светлафора, знакаў дарожных, дарожнай разметкі і інш. Першыя правілы аўтамаб. руху з’явіліся ў Вялікабрытаніі (1896), пазней у інш. краінах. У Расіі распрацоўваліся і ўводзіліся мясц. органамі ўлады з 1900х г. У СССР П д.р. ўстаноўлены дэкрэтам СНК (1920). У 1940 зацверджаны «Тыпавыя правілы руху па вуліцах гарадоў СССР», на аснове якіх распрацоўваліся П.д.р. на месцах, у т.л. рэспубліканскія Адзіныя «Правілы руху па вуліцах і дарогах СССР», уведзены ў 1961, у 1965 і 1970. У 1973 уведзены П.д.р. з улікам патрабаванняў Канвенцыі аб дарожным руху і Канвенцыі аб дарожных знаках (1968; Вена), яны змяняліся і дапаўняліся ў 1975, 1976 і 1979. У правілах 1980 улічаны таксама і міжнар. вопыт у галіне аўтамаб. транспарту і дарожнага руху, а таксама дакументы па бяспецы дарожнага руху.
Літ.. Правнла дорожного двнження. Мн., 1998. Дз.Дз. Селюкоў. ПРАВІЛЫ ЎНЎГРАНАГА ПРАЦбЎНАГА РАСПАРАДКУ На Беларусі рэгламентуюцца Тыпавымі П.ў.п.р. (зацверджаны пастановай Дзярж. кта па працы і сац. абароне насельніцтва 19.5.1994). Складаюцца з 7 раздзелаў. Уключаюць паняцці ўнутр. прац. распарадку, рэгламентуюць парадак прыняцця галіновых і мясц. правіл, вызначаюць правы і абавязкі наймальніка і інш. службовых асоб, парадак прыёму і звальнення работнікаў, абавязкі работнікаў і наймальніка, рабочы час і яго выкарыстанне, меры заахвочвання, адказнасць за парушэнне прац. дысцыпліны. На аснове прац. заканадаўства і Тыпавых правіл мінвы, дзярж. кты і ведамствы з удзелам галіновых прафсаюзаў могуць распрацоўваць і зацвярджаць галіновыя правілы. Пры адсутнасці мясцовых дзейнічаюць галіновыя або Тыпавыя П.ў.п.р. У асобных галінах нар. гаспадаркі (напр., транспарт, авіяцыя) унутр. прац. распарадак рэгулюецца статутамі або палажэннямі аб дысцыпліне. ЕА.Маслыка.
ПРАВІНЦЫЯ (лай. provincia), 1) падуладныя Рымскай дзяржаве вобласйі паза межамі Італіі, якія былі пазбаўлены самастойнасці і кіраваліся рым. намеснікамі. 2) Адм.тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 18 ст. Першыя П. ўтвораны Пятром /у 1711 як адзінкі, на якія падзяляліся губерні; у сваю чаргу П. падзялялася на паветы. Паводле закону 1719 П. ўсталяваны ва ўсёй дзяржаве. Напачатку існавала 45 П., потым іх колькасць павялічылася да 66. Скасаваны паводле «Усганаўленняў пра губерні» (1775). 3) Назва буйных адм.тэр. адзінак у некат. сучасных краінах (Італія, Іспанія і інш.). 4) Неафі
цыйнае вызначэнне аддаленых ад сталіц і буйных гарадоў раёнаў краіны.
ПРАВІТАМІНЫ, рэчывы, якія паступаюць з ежай і з’яўляюцца крыніцай утварэння ў арганізме чалавека і жывёл вітамінаў. 3 карацінаў (ёсць у моркве, шыпшыне, парэчках, памідорах і інш.) утвараецца вітамін А (гл. Рэцінол}. Некат. стэрыны з’яўляюцца П. вітаміну D. Біясінтэз вітамінаў з П. адбываецца ў арганізме чалавека (жывёлы) у выніку абмену рэчываў, пад уздзеяннем фактараў навакольнага асяроддзя, напр., УФапраменьвання.
ПРАВбДНАСЦЬ у ф і з і я л о г і і, здольнасць жывой тканкі праводзіць узбуджэнне. У жывёл і чалавека адрозніваюйь 2 тыпы праводзячых элементаў. Праводзячыя шляхі ц. н. с.— група нерв. валокнаў, што звязвае розныя аддзелы ц.н.с. і характарызуецца агульнасцю марфал. будовы і функцыі. Вылучаюць асацыятыўныя (кароткія і доўгія), якія злучаюць розныя аддзелы кары аднаго паўшар’я, камісуральныя, што звязваюць абодва паўшар’і, забяспечваюць іх сумесную дзейнасць, і праекцыйныя, якія злучаюць кару галаўнога мозга з яго ніжнімі аддзеламі, а праз іх — з перыферыяй. Праводзячая сістэма сэрца — сукупнасць утварэнняў атыпічнай мускулатуры (пучкоў, вузлоў і валокнаў), што маюць здольнасць генерыраваць імпульс узбуджэння і праводзіць яго да ўсіх аддзелаў міякарда перадсэрдзяў і жалудачкаў для забеспячэння іх каардынаваных скарачэнняў. Клеткі гэтай сістэмы — атыпічныя кардыяміяцыты — з’яўляюцца маладыферэнцыраванымі мышачнымі клеткамі. Маюць важную фізіял. асаблівасць — здольнасць да аўтаматыі. Менавіта ў структурах праводзячай сістэмы сэрца генерыруецца рытм сэрца. У норме вадзіцелем рытму з’яўляецца сінаатрыяльны вузел. Здольнасць да аўтаматыі памяншаецца ў напрамку ад асновы да верхавінкі сэрца, што забяспечвае яго аптымальную работу.
С.С.Ермпкова.
ПРАВОДНАСЦЬ ЭЛЕКТРЫЧНАЯ, гл Электраправоднасць.
ПРАВбДНЫЯ ТКАНКІ р а с л і н, тканкі, якія служаць для перамяшчэння па расліне пажыўных рэчываў. Па ксілеме ад каранёў да лісця з глебы паступае вада з мінер. рэчывамі, па лубе (флаэме) ад лісця да інш. органаў (каранёў, пупышак, кветак, пладоў) — рэчывы, што сінтэзуюцца ў лісці, пераважна прадукты фотасінтэзу. Ксілема і луб размяшчаюцца звычайна побач і ўтвараюць цяжы, ці праводныя пучкі, што фарміруюць у целе расліны бесперапынную разгалінаваную сістэму, якая злучае ўсе органы. У склад П.т. уваходзяць праводныя, мех., назапашвальныя і выдзяляльныя элементы. Высокаспецыялізаваныя П.т. з сасудамі развіліся ў працэсе эвалюцыі толькі ў вышэйшых, т.зв. сасудзістых раслін.