• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    «ПОЎНЫ ЗБОР ЗАКбНАЎ РАСІ СКАЙ ІМПЁРЫІ» («П олное с о бранне законов Росснйской нмпернн»), найбольш поўны збор заканад. акгаў, размешчаных (незалежна ад зместу) паводле храналогіі праўлення рас. цароў і імператараў. Складзены і выдадзены 2м аддзяленнем уласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі (1826—82), кадыфікацыйным аддзелам Дзярж. Савета (1882—93) і аддзелам Зводу законаў Дзярж. канцылярыі (1898—1917). Складаўся з 3 збораў. 1ы збор (1830) меў 40 тамоў заканад. актаў, 5 дадаткаў і асобную кнігу малюнкаў, чарцяжоў і гербаў. Ўключаў 30 920 акгаў з часу Саборнага ўлажэння 1649 да 24.12.1825. 2і збор (1830—84) складаўся з 55 тамоў (выходзілі штогод у некалькіх кнігах кожны), змяшчаў 61 928 актаў за перыяд з канца 1825 да 12.3.1881. У 1885 да яго выдадзены алфавітнапрадметны паказальнік у 4 кнігах. 3і збор выходзіў штогод да 1916 (не завершаны). Выйшлі 33 тамы (кожны ў 2 ч.), якія ўтрымлівалі больш за 40 тыс. актаў за перыяд з 13.3.1881 да канца 1913. He ўключана заканадаўства адносна царквы і прыдворнага ведамства. У 1м зборы было 1410 актаў, якія датычыліся адносін царызму да ВКЛ, у 2м — 2710 актаў адносна зах. губерняў імперыі. Выданне служыць асн. крыніцай для вывучэння дарэвалюцыйнага права ў Расіі.
    Літ.: Ерошкнн Н.П. Нсторня государственных учрежденнй дореволюцнонной РосСКН. 3 нзд. М., 1983.	Я.К.Анішчанка.
    «ПОЎНЫ ЗБОР РЎСКІХ ЛЁТАПІСАЎ» («Полное собранне рус
    скнх летопнсей», ПСРЛ), шматтомнае выданне помнікаў летапісання ўсх. славян. Выдаваўся з 1841 Археаграфічнай камісіяй у Пецярбургу, з 1922 AH СССР. Да 1921 выдадзена 24 т., усяго выйшла 38 тамоў. Тэксты публікуюцца на мове арыгінала; змяшчаюцца не толькі асобныя летапісныя помнікі, але і іх рэдакцыі з розначытаннямі па інш. спісах і з палеаграфічнатэксталагічным каментарыем. Беларускія і бел.літ. летапісы і хронікі змешчаны ў 17м (1907), 32м (1975) і 35м (1980) тамах. У 17м т. апубл. летапісныя помнікі паводле 20 спісаў, у т.л. «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Пахвала Вітаўту», Беларускалітоўскі летапіс 1446, «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і Хроніка Быхаўца, змешчаны і інш. гіст.літ. матэрыялы, звязаныя з гэтымі творамі сваім паходжаннем. У 32м т. змешчаны Хроніка Быхаўйа і творы, якія раней не друкаваліся ў гэтым выданні: «Хроніка літоўская і жамойцкая», Баркулабаўскі летапіс і Віцебскі летапіс. У 35м т. надрукаваны агульнадзярж. бел.літ. летапісы і хронікі 15—16 ст. паводле 12 спісаў, Валынскі кароткі летапіс, упершыню ўведзена ў шырокі навук. ўжытак Магілёўская хроніка. У 38м т. (1989) упершыню ў гэтай серыі надрукаваны Радзівілаўскі летапіс. У некат. інш. тамах змешчаны помнікі стараж.рус. летапісання, якія непасрэдна датычаць гісторыі бел. народа: Аўрамкі летапіс (т. 16, 1889), Іпацьеўскі летапіс (т. 2, 1962), Лаўрэнцьеўскі летапіс (т. 1, 1962) і інш. На аснове матэрыялаў, змешчаных у розных тамах ПСРЛ, падрыхтавана асобнае выданне летапісных помнікаў у перакладзе на сучасную бел. мову — «Беларускія летапісы і хронікі» (1997).
    В.А. Чамярыцкі.
    ПОЎНЯ. адна з фаз Месяца. ■
    ПОЎП (Pope) Аляксандр, гл. Поп Аляксандр.
    ГібЎСВІЖ, возера ў Лепельскім рне Віцебскай вобл., у бас. р. Эса, за 4 км на ПдУ ад г. Лепель. Пл. 0,41 км2, даўж. 1,3 км, найб. шыр. 480 м, найб. глыб. 5,3 м, даўж. берагавой лініі 3,5 км. Пл. вадазбору 1,7 км2. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 7—9 м (на ПнУ 15—20 м), разараныя, месцамі пад лугам. Берагі выш. да 0,5 м, на 3 нізкія, парослыя азёрнабалотнай расліннасцю і хмызняком. Уздоўж зах. берага забалочаная пойма шыр. 70 м. 2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Дно да глыб. 3 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыб. 2,2 м. Упадаюць 2 меліярац. канавы.
    ГібхВА. 1) абкладка розных органаў у жывёл і раслін (напр., П. нервовага валакна, П. ліста — ніжняя ч., расшыраная ў выглядзе жалабка або трубкі). Наяўнасць (або адсутнасць) і форма П. — пастаянная прыкмета ў сістэматыцы раслін. 2) Уцінанне скурных покрываў у жывёл, якое служыць умяшчальняй не
    кат. органаў (напр., П. языка ў змей). 3) Канечны аддзел палавых праток самак млекакормячых (акрамя аднапраходных), што злучае шыйку маткі і мочапалавы сінус, які ўтварае пераддзвер’е П. У жанчын — мышачная расцяжная трубка ў малым тазе паміж мачавым пузыром і мочаспускальным каналам спераду і прамой кішкой ззаду.
    ПОХВЕННЫ ЛІСТ, тое, што калеоптыль.
    ПОЦА (Pozzo) Андрэа (30.11.1642, г. Трэнта, Італія — 31.8.1709), італьянскі жывапісец і архітэктар, майстар манум. жывапісу барока. Вучыўся ў Мітэлі і Калоны ў Парме і Бібіены ў Балонні. Зазнаў уплыў П. Веранезе і П.П.Рубенса. 3 1677 працаваў у Турыне, Модэне, Рыме, Таскане, з 1703 у Вене. Стварыў віртуознаэфектныя ілюзіяністычныя размалёўкі царк. і свецкіх інтэр’ераў, дзе знікае мяжа паміж рэальнай і жы
    вапіснай архітэкгурай, сценамі і скляпеннямі, сапраўдным і намаляваным ляпным дэкорам. Сярод работ: размалёўкі цэркваў СанФранчэска ў Мандаві (1676—77), СанБарталамеа ў Модэне (1679—80), СантІньяцыо ды Лаёла ў Рыме (1685—94), «Алтар святога Ігнація» ў іль Джэзу (1695—99). У ліку апошніх размалёвак — імператарскі тэатр (не захавалася), «Апафеоз Геркулеса» на плафоне Залы Геркулеса ў летнім палацы Ліхтэнштэйн (1704—08), «Успенне Марыі» ва універсітэцкай царкве (1709) у Вене. Аўтар трактата «Перспектыва жывапісцаў і архітэктараў» (1693—1700).
    ПОЦЕХ, возера ў Браслаўскім рне Війебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 10 км на ПнУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 1,35 км2, даўж. 2,55 км, найб. шыр. 950 м, найб. глыб. 9,1 м, даўж. берагавой лініі 9,72 км. Пл. вадазбору 28,6 км2. Катлавіна складаецца з 4 плёсаў, падзеленых мысамі. Схілы выш. да 10 м, на Пн камавыя ўзгоркі, разараныя; на Пд — пясчаная озавая града аддзяляе П. ад воз. Недрава. Дно да глыб. 1,5 м пясчанае, месца.мі гліністае, глыбей выслана апясчаненымі адкладамі і сапрапелем. На У
    пошліна 521
    3 астравы. Мінералізацыя вады 250 мг/л, празрыстасць 1 м. Эўтрофнае (з прыкметамі антрапагеннага эўтрафіравання), зарастае да глыб. 2,5 м. Злучана пратокай з воз. Недрава, упадае ручай з воз. Ільмёнак. Месца адпачынку, уваходзіць у турысцкія маршруты.
    ПОЦІ, горад у Грузіі, порт на Чорным м., у вусці р. Рыёні. Засн. ў 1578 як крэпасць. Чыг. станцыя. 50,9 тыс. ж. (1995). Прамсць: машынабудаўнічая (суднабудаванне, суднарамонт і інш.), харчасмакавая. Цэнтр рыбалоўства. Тэатр. Краязн. музей.
    ПбіПЛІНА ДЗЯРЖАЎНАЯ, грашовы збор, які спаганяецца дзярж. органамі з грамадзян, устаноў і аргцый за пэўныя віды паслуг. На Беларусі парадак спагнання П.дз. рэгулюецца Законам «Аб
    А Поод Фрэска «Апафеоз Святога Ігнація Лаёлы» ў царкве СантІньяцыо ды Лаёла ў Рыме. 1685—94.
    дзяржаўнай пошліне» ад 10.1.1992. П.дз. бярэцца: у суд. установах пры падачы іскавых заяў, заяў і скарг, за выдачу копій дакументаў; у органах пракуратуры пры падачы наглядных скарг на судовыя пастановы, а таксама за выдачу копій дакументаў; у натарыятах і выканкомах мясц. Саветаў за натарыяльныя дзеянні, выдачу дублікатаў натарыяльна засведчаных дакументаў, складанне праектаў здзелак і заяў, выраб копій дакументаў і выпісак з іх; у органах ЗАГСа за рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану і інш.; у органах мінва унутр. спраў за выдачу дакументаў на права выезду за мяжу, выязных і ўязных віз, з заяў аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь і выхадзе з яго, за прапіску грамадзян і ў некат. інш. выпадках. Стаўкі П.дз. устанаўліваюцца CM Беларусі. Законам аб П.дз. вызначана кола ўстаноў і грамадзян, якія вызваляюцца ад выплаты П.дз. Пдз. выплачваецца наяўнымі грашамі, пошліннымі маркамі, а таксама шляхам пералічэнняў з рахунка плацельшчыка ў банку. 3 тавараў, якія перавозяць праз дзярж. граніцу, спаганяеіша пошліна ў адпаведнасці з мытнымі тарыфамі. ГА.Маслыка.
    522	пошта
    ПбШТА (польск. poczta, італьян. posta ад позналац. posita прыпынак, станцыя, дзе мянялі коней), паштовая с у в я з ь, від сувязі, які ажыццяўляе рэгулярную перасылку паштовых адпраўленняў — пісьмовай карэспандэнцыі, перыяд. выданняў, грашовых пераводаў, бандэролей, пасылак — пераважна з дапамогай трансп. сродкаў.
    Напачатку паштовая сувязь была эпізадычная. 3 узнікненнем дзяржаў пачала набываць упарадкаваны характар. У Стараж. Грэцыі, Рыме, Персіі, Егіпце, Кітаі існавала даволі наладжаная дзярж. паштовая сувязь: пісьмовыя паведамленні перасылаліся з коннымі і пешымі ганцамі паводле прынцыпу эстафеты. У сярэдневяковай Еўропе існавалі манастырскія і універсітэцкія П., з развіццём гандлю і рамёстваў з’явілася гарадская П. У 16—17 ст. у Францыі, Швецыі, Англіі і інш. краінах існавала цэнтралізаваная каралеўская П. 3 развіццём вьгтв. адносін узнікла патрэба ў рэгулярнай і хуткай паштовай сувязі, у т.л. паміж краінамі. Важны этап у гісторыі П. — выпуск паштовай маркі (1846, Вялікабрытанія). У 1874 створаны Усеагульны паштовы саюз (з 1878 — Сусветны паштовы саюз). У 1878 заключана Сусветная паштовая канвенцыя, што рэгулюе абмен карэспандэнцыяй.
    На Беларусі дакладна невядома, кйлі ўзнікла паштовая сувязь, аднак ужо пад 885 у «Аповесці мінулых часоў» гаворыцца аб тым, што князь Алег накіраваў пасланцоў да радзімічаў. У 10 ст. існаваў «павоз» — абавязак насельніцтва даваць коней з павозкамі для княжацкіх ганцоў «ад стану да стану». У Віцебску і Мсціславе знойдзены стараж. пісьмы — берасцяныя граматы 13—14 ст. У ВКЛ 14—15 ст. існавала паштовая княжацкая служба — ганцы. Вял. і ўдзельныя князі трымалі ганцоў для перасылкі ўказаў, вусных і пісьмовых паведамленняў. Пад 1539 бел. летапісы згадваюць т.зв. «пісьманосцаў». Першыя паштовыя ўстановы ў ВКЛ створаны пасля 1558 намаганнямі вял. князя Жыгімонта II Аўгуста. Пачалося будва паштовых дарог, станцый (праз кожныя 3—7 вёрст) і корчмаў. 3 1558 наладжана пастаянная сувязь паміж Варшавай і Вільняй. У 1583 Стафан Баторый увёў плату за пісьмы па іх вазе (існавала да сярэдзіны 17 ст.). Паштовая сувязь у ВКЛ мела шмат агульнага з ямской службай у Расіі. Уздоўж гал. паштовых шляхоў размяшчаліся паштовыя станцыі — «ямы» (адсюль ямшчыкі — возчыкі пасажыраў і П.). У 1658 у вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654— 67) такія «ямы» пабудаваны ў Полацку. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай усталёўваліся паштовыя сувязі. Паштовы шлях пралягаў ад Масквы праз Смаленск да мяст. Мігнавічы ў Смаленскім ваяв., далей праз мяжу ВКЛ да мястэчка Кадзін Мсціслаўскага ваяв., далей праз Магілёў і Мінск на Вільню. Паштовыя сувязі паміж Масквой і Вільняй адкрыліся 11.3.1669. У снежні 1707 прайшла першая П. па тракце Барысаў—Быхаў, у 1708 пабудаваны паштовыя дарогі Ві