Беларуская энцыклапедыя Т. 12
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 560с.
Мінск 2001
А.П.Герасімчык, А.В.Урублеўскі.
ГібРАХАЎ Фёдар Фёдаравіч (10.7.1914, в. Падгорная Ферганскай вобл., Узбекістан — 4.4.1998), бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Др вет. н. (1957), праф. (1959). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1974). Скончыў Арэнбургскі агравет. інт (1937). У 1964—93 у Віцебскім вет. інце (заг. кафедры). Навук. працы па этыяпатагенезе, прафілактьшы і лячэнні ўнутр. незаразных хвароб с.г. жывёлы.
7в.: Внутреннне незаразные болезнн сельскохозяйственных жнвотных. 5 нзд. М., 1976 (у сааўт.); Незаразные болезнн молодняка. Мн., 1989 (у сааўт.).
ПОРК'ЮПАЙН (Porcupine), рака ў KaHaase і ЗША (на Алясцы), правы прыток р. Юкан. Даўж. 953 км, пл. басейна 78 тыс. км2. Вытокі ў гарах Нахані (сістэма Макензі). Сярэдні расход вады 320 м3/с, летняе разводдзе. Ледастаў ад кастр. да крас.— мая. У межах Аляскі суднаходная для дробных суднаў.
ПОРПЛІШЧА. вёска ў Докшыцкі.м рне Віцебскай вобл., на аўтадарозе Докшыцы—Глыбокае, чыг. раз’езд на лініі Маладзечна—Полацк. Цэнтр сельсавета і племзавода «Порплішча». За 10 км на ПнЗ ад г. Докшыцьі, 197 км ад Віцебска. 784 ж., 279 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Касцёл. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Порплішчанская СпасаПраабражэнская царква.
ПОРПЛІНІЧАНСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ІІДРКВА помнік драўлянага дойлідства 1й пал. 17 ст. ў в. ІІорплішча Докшыцкага рна Віцебскай вобл. Пабудавана ў 1627, перабудавана ў 1794 з элементамі класіцызму. Крыжовакупальны храм з планам у выглядзе лац. крыжа. Зрубы накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі 2схільнымі дахамі. Над сяродкрыжжам масіўны 8гранны светлавы барабан, завершаны гранёным купалам з галоўкай. Абапал 5граннага алтарнага зруба невял. прамавугольныя ў плане рызніцы. У 1883
Порплішчанская СпасаПраабражэнская царква
да гал. фасада прыбудавана 3ярусная вежазваніца з бабінцам у ніжнім ярусе, накрытая невысокім 4схільным шатром. Т.В.Габрусь.
ПОРРАЯЛЬ, П о рР у а я л ь (PortRoyal), жаночы кляштар у Францыі, які ў 17 ст. быў цэнтрам асветы і лры. Засн. ў 1204 каля Парыжа. У 1625 ад яго аддзяліўся кляштар, які размяшчаўся ў Парыжы; кляштар у старым будынку стаў называцца ПР. дэ Шан. Намаганнямі абатысы Анжэлікі Арно і яе братоў у 17 ст. абодва кляштары сталі цэнтрамі франн. лры і, філас. думкі. У 1630я г. П.Р. — цэнтр янсенізму. Сюды з’язджалася моладзь для навук. заняткаў. Для выкладання ў П.Р. былі складзены лепшыя на той час падручнікі па лац. і грэч. мовах, логіцы. 3 П.Р. дэ Шан былі цесна звязаны філосафы, вучоныя, пісьменнікі — Б.Паскаль, Ж.Расін, да яго быў блізкі Р.Дэкарт. П.Р. удзельнічаў у барацьбе супрайь езуітаў. У 1710 П.Р. дэ Шан паводле загаду караля Людовіка XIV разбураны. Парыжскі П.Р. існаваў да 1790. Ш.А.СентБёў напісаў «Гісторыю ПорРаяля» (т. 1—5, 1840—59).
ПОРРАЯЛЬ ГРАМАТЫКА, лінгвістычная тэорыя, паводле якой у аснове ўсіх моў — адзіная ідэальная лагічная схема, задача граматыкі — устанавіць прынцыпы, агульныя для ўсіх моў, і асн. адрозненні паміж імі. Выкладзена абатамі кляштара ПорРаяль А.Арно і К.Лансло ў кн. «Усеагульная рацыянальная граматыка...» (1660). Першыя словы яе назвы з цягам часу сталі абазначэннем асобнага тыпу лінгвістычных даследаванняў (гл. Універсальная граматыка). П.Р.г. як спроба пабудовы на рацыянальным грунце на падставе абагульнення фактаў этн. моў усеагульнай грамат. сістэмы заклала пачатак агульнага мовазнаўства як асобнай навук. дысцыпліны. Нягледзячы на пэўную
портлуі 513
абсалютызацыю дэдуктыўнага метаду і разумовую абстрактнасць, П.Р.г. — крыніца даследаванняў мовы ў такіх кірунках, як філасофія мовы, фармальнаграматычнае апісанне (мадэліраванне) моў, тьшалогія моў, тэорыя моўных універсалій (гл. Універсаліі лінгвістычныя). А.Я.Міхнееіч.
ПОРТ (франц. port ад лац. portus гавань, прыстань), участак берага мора, возера, ракі з зацішнай прьшеглай воднай плошчай (акваторыяй) для падыходу і стаянкі суднаў, з інжынернымі будынкамі і збудаваннямі для прычалу, пагрузачнаразгрузачных работ і інш.
Паводле прызначэння П. бываюць ваен., гандл., прамысл., П.сховішчы, П.марскія станцыі, суднарамонтныя і суднабудаўнічыя. На Беларусі рачныя П.: Гомельскі, Брэсцкі, Віцебскі, Гродзенскі, Бабруйскі, Магілёўскі, Пінскі, Мазырскі, Мікашэвіцкі, Рэчыцкі.
ІібРТА, Высокая Порта, Бліскучая Порта (франц. Porte, італьян. Porta літар. дзверы, брама), назва ўрада Асманскай імперыі ў еўрап. дыпламат. дакументах і літаратуры. Паходзіць ад назвы тур. султанскага палаца.
ПОРТА (Porta) Джакама дэла (каля 1540, Рым — 1602), італьянскі архітэктар. Вучань Мікеланджэла, зазнаў уплыў Аж.Віньёлы. Будаваў пераважна ў Рыме. Пераасэнсоўваў прынцыпы італьян. дойлідства эпохі Адраджэння, імкнуўся да напружаных прасторавых вырашэнняў і ўнутр. дынамізму ў духу ранняга барока. Кіраваў будвам сабора св. Пятра (з 1573), узвёў гал. купал, якому надаў эліпсападобную форму (1586—93). Закончыў паводле праекта Віньёлы царкву Іль Джэзу і стварыў яе барочны фасад (1575). Удзельнік будва ансамбля пл. Капітолія (1563—90я г.).
Дж. дэла Порта. Віла Альдабрандзіні ў Фраскаці. 1598—1600.
Пабудаваў унт у Рыме («Сапіенца»; каля 1575) і вілу Альдабрандзіні ў Фраскаці (1598—1600, дабудавана К.Фантанам).
ІібРТА Пётр Антонавіч (1780 — пасля 1865), бел. архітэктар. Па паходжанні швейцарац. Працаваў губ. архітэктарам у г. Разань (Расія; 1821—24). У 1830— 35 архітэктар Полацкага кадэцкага корпуса, у 1834—42 полацкі епархіяльны архітэктар. Сярод работ: перабудова б. езуіцкага касцёла ў правасл. сабор св. Мікалая ў Полацку (1831—38), праект мураванай 5купальнай царквы для г. Лепель (1835), перабудова паводле свайго праекта мураванага будынка б. езуіцкага вучылішча ў Віцебску для мужчынскага духоўнага вучылішча (1841). Праектаваў таксама драўляныя цэрквы (у в. Курылава Себежскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія; 1840), грамадз'. дзярж. пабудовы, прыватныя жылыя дамы. В.М.Чарнатаў. ПбРТАНбВА (Porto Novo), горад, сталіца Беніна. Знаходзіцца на беразе Гвінейскага зал. 200 тыс. ж. (1999). Марскі порт, чыг. ст., вузел аўтадарог. Прамсць: харч. (пераважна перапрацоўка пладоў алейнай пальмы), мылаварная, лёгкая. Саматужная і рамесніцкая вытвсць. База рыбалоўства. Этнагр. музей.
У 16 ст. на месцы П.Н. партугальцы заснавалі гандл. факторыю. 3 канца 17 ст. сталіца дзяржавы народнасці фон. У 1й пал. 18 ст. падпарадкаваны Каралеўствам Дагамея. У 1883 захоплены французамі. 3 1894 сталіца франц. калоніі Дагамея. 3 1960 сталіца незалежнай Рэспублікі Дагамея (з 1975 Рэспублікі Бенін).
ПОРТАРТЎР, руская назва ў 1895— 1955 г. Люйшунь у Кітаі.
ПОРТАРТЎРА АБАРОНА. баявыя дзеянні рас. сухап. войск і 1й Ціхаакіянскай эскадры пры абароне крэпасці ПортАртур (цяпер Люйшунь) 9.2.1904 — 2.1.1905 у час рускаяпонскай вайны 1904—05. У ноч на 9 студз. яп. мінаносцы нечакана атакавалі на знешнім рэйдзе ПортАртура рас. эскадру, пашкодзілі 2 браняносцы і 1 крэйсер. Гэта паклала пачатак вайне. 5 мая на Пн ад ПортАртура высадзілася яп. 2я армія, якая перарэзала чыгунку і пацясніла рас. войскі каля г. Цзіньчжоў (цяпер г. Цзуньсянь) і чыг. станцыі Вафангоў. Для захопу крэпасці яп. камандаванне стварыла 3ю армію (70 тыс. чал., каля 400 гармат), якая 30 чэрв. аблажыла крэпасць (гарнізон 50,5 тыс. чал., у т.л. 8 тыс. маракоў, 646 гармат). Спробы рас. эскадры 23 чэрв. і 10 жн. прарвацца ва Уладзівасток пацярпелі няўдачу. Тры штурмы яп. войск былі адбіты. 26 ліст. пачаўся 4ы штурм. Пасля гібелі 15 снеж. нач. сухап. абароны V.X.KaHdpaценкі лёс крэпасці быў прадвызначаны. 2.1.1905 нач. Квантунскага ўмацаванага раёна ген.лейт. А.М.Стэсель (насуперак меркаванню ваен. савета працягваць абарону) падпісаў капітуляцыю. У палон трапіла каля 32,5 тыс. рас. вай
скоўцаў. Страты яп. войск склалі больш за 110 тыс. чал. і 15 караблёў. Пасля вайны для ўдзельнікаў П.А.а. быў усталяваны ўзнагародны крыж «За абарону ПортАртура»; шэраг афіцэраў, салдат і матросаў таксама ўзнагароджаны спец. медалём «Чырвонага крыжа» (1906). У час П.А.а. вызначыліся многія вайскоўцы беларусы, ураджэнцы Беларусі і выхаванцы Полацкага кадэцкага корпуса, у т.л. генералы К.М.Смірноў, В.В.Разнатоўскі, афіцэры БА.Вількіцкі (восенню 1904 удзельнічаў у выпрабаваннях падводнай лодкі ў ПортАртуры), В.А.Квіткін, І.МЛівотаў, А.А.Нішчанкоў, У.А.Свіньін, Б.Шышко; поўны Георгіеўскі кавалер матрос Дз.А.Румак і інш.
Літ.: Нсторня русскояпонской войны, 1904—1905 гг. М., 1977; Сорокмн А.й. Оборона ПортАртура. 3 язд. М., 1954.
А.М.Лукашэвіч, В.А.Юшкевіч.
ПбРТАФРАНКА, п о р тф р а н к a (ад італьян. porto franco свабодны порт), порт, горад або прыморская вобласць, у межах якіх дазваляецца свабодны, бязмытны ўвоз і вываз замежных тавараў. Прыкладам такой зоны ў 19 ст. служыла Адэса, якая на працягу 40 гадоў разам з прылеглай да яе тэрыторыяй была вылучана з агульнай мытнай тэр. Рас. імперыі. У гэтай зоне дазвалялася выгружаць, захоўваць, перапакоўваць і перапрацоўваць тавары без пошлін і абмежаванняў, пакуль іх не вывозілі ў глыб Расіі.
ПОРТВІЛА, горад, сталіца дзяржавы Вануату ў Ціхім акіяне; гл. Віла.
ПОРТЖАНТЫЛЬ (Port Gentil), горад у Габоне. Адм. ц. правінцыі Прыморскае Агаве. Каля 180 тыс. ж. (2000). Асн. марскі порт краіны (гал. ч. вываз нафгы і драўніны). Міжнар. аэрапорт. Прамсць: нафтаперапр., дрэваапр. (лесапільная, фанерная), харч., суднабудаўнічая. У раёне П.Ж. здабыча нафты і прыроднага газу.
ПбРТЛЕНД (Portland), горад на ПнУ ЗША, у штаце Мэн. Засн. ў 1623. 62,8 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 200 тыс. ж. (1998). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт (увоз нафты) на Пн Атлантычнага ўзбярэжжа. Міжнар. аэрапорт. База рыбалоўнага флоту. Гандл.фін. цэнтр штата. Прамсць: эл.тэхн., радыёэлектронная, металаапр., суднабуд. і суднарамонтная, харч. (у т.л. перапрацоўка рыбы), гарбарнаабутковая, цэлюлознапапяровая, вытвсць прамысл. абсталявання і стралк. зброі. Унт. Музей ГЛангфела, які нарадзіўся ў П.Турызм.
ПОРТЛУІ (Port Louis), горад, сталіца дзяржавы Маўрыкій, на ПнЗ вва Маўрыкій. Адм. ц. акругі ПортЛуі. Засн. ў 1736. 145,8 тыс. ж. (1996). Гал. порт краіны. Вузел аўтадарог. Паліт., эканам. і культ. цэнтр краіны. Прамсць: