• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Вядучая галіна прамсці — машынабудаванне (больш за 30% занятых у прамсці); вылучаюцца транспартнае: вытвсць (1997) легкавых (522 тыс.) і грузавых (60,2 тыс.) аўтамабіляў (Варшава, Люблін, Старахавіцы, БельскаБяла, Кельцы, Тыхы); марскіх і рачных суднаў (Гдыня, Гданьск, Шчэцін, Быд
    польшча	491
    гашч, Тчэў); рухавікоў для суднаў (Познань, Гданьск), лакаматываў і вагонаў (Вроцлаў, Познань), авіятэхнікі (Варшава, Жэшаў, Свіднік), матацыклаў і веласіпедаў (Быдгашч, Свіднік) і інш. Развіта станкабудаванне (Варшава, Вроцдаў, Быдгашч, Познань, Лодзь, Катавіцы), вытвсць с.г. і дарожнай тэхнікі. Вялікае значэнне мае вытвсць быт. электратэхнікі (1999): пральных (352 тыс.) і швейных машын (58,7 тыс.), быт. халадзільнікаў (726 тыс.), пьшасосаў (1,2 млн.), тэлевізараў (5,1 млн.) і інш. Хім. прамсць вылучаецца выпускам прадукцыі неарган. хіміі на базе ўласнай сыравіны: сернай кіслаты, фосфарных і азотных угнаенняў, каўстычнай соды; гал. цэнтры — Гданьск, Тарнобжаг, Хожаў. Развіта вытвсць хім. валокнаў (85,8 тыс. т, 1999) у Торуні, Лодзі, Шчэціне і інш. У 1999 выпушчана 15,9 млн. шын для легкавых і грузавых аўтамабіляў і сельгастэхнікі. Вял. цэнтры шыннай і гумавай прамсці — гарады Ольштын, Познань, Лодзь, Грудзёндз, Бялхатаў. Ёсць вытвсць лакаў, фарбаў, лекаў. Развіта вытвсць цэменту — 15,3 млн. т (1999). П. мае значную дрэваапр. прамсць, асабліва вытвсць мэблі. Вытвсць (1999) піламатэрыялаў з хвойных парод 2,3 млн. м3, з лісйевых — 448 тыс. м . Развіта лёгкая прамсць, асабдіва выпуск тканін (388 млн. м2, 1997, */з іх вырабляецца ў г. Лодзь), абутку (43,9 млн. пар, 1999), трыкатажу і швейных вырабаў. 3 галін харчасмакавай і харч. прамсці вылучаюцца (1999) тытунёвая (94,6 млрд. папярос і цыгарэт), алейная (699 тыс. т алею), цукр. (1,8 млн. т цукру), малочная (133 тыс. т масла), віннагарэлачная (736 тыс. дэкалітраў гарэлкі), піваварная. Развіты шкляная, фарфорафаянсавая, паліграф., парфумерная, фармацэўтычная, буд. матэрыялаў прамсць. Выраб муз. інструментаў (Лягніца, Каліш і інш.).
    У сельскай гаспадарцы пераважае дробнатаварны ўклад. С.г. ўгоддзі займаюць 18,5 млн. га, або 59,2% тэр. краіны, з іх 14,1 млн. га ворыва (1997). Прыкладна 50% апрацаваных зямель займаюць гаспадаркі пл. да 5 га. Асн. с.г. культуры (пасяўныя пл., млн. га, 1999): пшаніца — 2,6, жыта — 2,3, ячмень — 1,2, авёс і трьшікале — па 0,6, зернебабовыя — 1,4. Валавы збор збожжа (1997) склаў 24,3 млн. т, ураджайнасць 28,7 ц/га, у т.л. пшаніцы — 8,2 млн. т, ураджайнасць 35,7 ц/га. Пад бульбай 1,3 млн. га, збор (1997) 27,2 млн. т, ураджайнасць 203 ц/га. 3 тэхн. культур вырошчваюць цукр. буракі — 16 млн. т (1997), ураджайнасць 392 ц/га, pane, лён, тытунь. Валавы збор гародніны 5,3 млн. т, пладоў і ягад — 2,6 млн. т (1997). Сярод краін Еўропы П. вылучаецца значнай вытвсйю хмелю і фасолі. Жывёлагадоўля мае мясамалочны кірунак. Гадуюць (1999, млн. галоў): буйн. par. жывёлу —6,1 (у т.л. кароў 3,3), свіней — 18,2, авечак і коз — каля 0,5. Вытвсць (1997) мяса ў забойнай вазе 1,2 млн. т, малака 12,1 млн. т
    (сярэдні надой ад адной каровы 3506 л за год), яек — 7,7 млрд. штук, настрыг воўны — 2 тыс. т.
    Транспарт — чыг., аўтамаб., унутр. водны, марскі. Даўж. (1998) чыгунак 24,3 тыс. км (каля палавіны электрыфікавана), аўтадарог 377 тыс. км, унутр. водных шляхоў 3,8 тыс. км, газаправодаў 17 тыс. км, нафтаправодаў 2,3 тыс. км. Гал. марскія парты Гданьск, Гдыня, Калобжаг, Шчэйін, Свінауйсьце; рачныя — Глівіцы, Варшава, Вроцлаў. У марскім флоце 61 карабель агульнай грузападымальнасцю 1,2 млн. т (1998). У перавозках грузаў 58,9% прыпадае на аўтатранспарт, 29,6% — на чыгуначны, у перавозках пасажыраў 71,4% — на аўтатранспарт, 28,2% — на чыгуначны. У краіне 74 аэрапорты, у т.л. міжнар. каля Варшавы, Лодзі, Вроцлава, Кракава, Гданьска. У 1999 экспарт склаў 27,4 млрд. дол., імпарт — 45,9 млрд. дол. Гал. тавары экспарту: каменны вугаль, сера, каляровыя металы, прадукцыя машынабудавання, лёгкай і харч. прамсці, лекі. Імпартуюцца нафта і нафтапрадукты, прыродны газ, сыравіна для чорнай металургіі, харч. тавары, разнастайнае абсталяванне, трансп. сродкі, хім. прадукты. Важнейшыя гандл. партнёры: Германія (32,9% экспарту, 24,1% імпарту), Італія (адпаведна 5,9 і 9,9%), Расія (8,4% і 6,3%), Францыя (4,4% і 5,9%), Вялікабрытанія, Украіна, Нідэрланды, ЗША і інш. Гандл. абарот Беларусі з П. склаў (1999) 422,3 млн. долараў, у т.л. экспарт 208,3 млн. дол. і імпарт 214 млн. дол. Беларусь пастаўляе хім. валокны і ніці, казеін, трактары, калійньы ўгнаенні, некат. віды сыравіны і тавары нар. ўжытку; атрымлівае з П. акумулятары, помпы, абутак, харч. тавары, лекі і інш. Значную ролю ў выраўноўванні гандл. балансу адыгрывае замежны турызм. П. ў 1998 займала 8е месца ў свеце па колькасці замежных турыстаў — 18,8 млн. чал., даходы ад турызму склалі 8,4 млрд. дол. Грашовая адзінка — злоты.
    Узброеныя сілы. Уключаюць рэгулярныя ўзбр. сілы (205 тыс. чал., 2000) і ваенізаваныя фарміраванні (33 тыс. чал.), у т.л. войскі МУС і адміністрацыі (10 тыс. чал.), пагран. аховы (20 тыс. чал.), фарміраванні грамадз. абароны (каля 3 тыс. чал.). Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Рэгулярныя ўзбр. сілы складаюцца з сухап. войск, ВПС і ППА, BMC. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляе міністр абароны (цывільная асоба), аператыўнае кіраванне (баявая падрыхтоўка, тылавое забеспячэнне, мабілізайыйная работа) — нач. ген. штаба. Камплектаванне паводле закона аб усеагульнай воінскай павіннасці. Тэрмін абавязковай ваен. службы — 12 месяцаў. Тэр. П. падзелена на 2 ваен. акругі — Паўночную (Быдгашч) і Паўднёвую (Вроплаў). У сухап. войсках 138 тыс. чал., 1 аэрамабільны корпус, 7 дывізій, у т.л. 5 механізаваных, 1 танкавая, 1 аховы ўзбярэжжа, а таксама 12 асобных брыгад, з якіх 2 горнапяхотныя,
    1 танк., 2 дэсантнаштурмавыя і інш. На ўзбраенні 50 пускавых установак аператыўнатактычных і тактычных ракет, 1730 танкаў, 1440 баявых браніраваных машын, каля 1600 адзінак палявой артылерыі, рэаетыўных сістЗм залпавага агню, мінамётаў і інш. У ВПС і войсках ППА, якія з’яўляюцца (з 1989) адзіным відам узбр. сіл, 2 корпусы, 50 тыс. чал., 340 баявых самалётаў, да 245 пускавых установак зенітных кіроўных ракет, да 100 верталётаў і інш. У BMC, якія ўключаюць флот, авіяцыю BMC, камандаванні берагавой абароны і раёна базіравання BMC на Балтыйскім м., 17 тыс. чал., 42 баявыя караблі (3 падводныя лодкі, 1 эсмінец, 1 фрэгат, 4 карветы, 24 тралыпчыкі і інш.), 26 баявых катэраў, 39 дапаможных суднаў, 45 баявых самалётаў, 10 верталётаў. Асн. базы BMC: Гдыня, Гэль, Свінауйсьце, Калобжаг і інш.
    Ахова здароўя. Сярэдняя працягласйь жыцця мужчын 69, жанчын 77 гадоў (2000). Смяротнасць 9,7 на 1 тыс. чал. Забяспечанасць бальнічнымі ложкамі — 1 на 180 чал., урачамі — 1 на 436 чалавек. Узровень нараджальнасці — 10,6 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост 0,089%. Дзіцячая смяротнасць у 1971 складала 29,7, у 1999 — 12,8 на 1 тыс. нованароджаных. Вядуцца рэформы з мэтай стварэння свабоднага рынку мед. паслуг. Дзярж. статут 1998 аб забеспячэнні аховы здароўя прадугледжвае пашырэнне самафінансавання, права свабоднага выбару хворым урача і бальніцы. Ствараюцца т.зв. Касы хворых (рэгіянальныя, галіновыя і інш.), якія з’яўляюцца ўстановамі самакіравання і фінансуюцца ў памеры 7,5% ад даходаў падаткаплацельшчыкаў. Існуе прыватная медыцына.
    Асвета Сістэма адукацыі П. ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. і прафес. школы, сярэднія спец. і вышэйшыя навуч. ўстановы. На ўсіх узроўнях адукацыі існуюць дзярж. і прыватныя навуч. ўстановы. 3 1998/99 навуч. г. ў П. пачалася рэформа сістэмы адукацыі, паводле якой у агульнаадук. школе ўведзены 4 ступені адукацыі з 3гадовым тэрмінам навучання на кожнай з іх. 1я ступень — пач. школа для дзяцей з 7гадовага ўзросту (інтэграванае навучанне); 2я — базавая школа (блокавае навучанне); 3я — гімназія (прадметнае навучанне выраўновання); 4я — ліцэй (профільнае навучанне, якое заканчваецца дзярж. экзаменам і атрыманнем атэстата аб поўнай сярэдняй адукацыі). Пасля гімназіі можна атрымаць у прафес. школе рабочую прафесію або пасля дадатковага 2гадовага курса — атэстат. Сярэднюю спец. адукацыю даюць тэхнікумы. У сістэме вышэйшай адукацыі унты, акадэміі, вышэйшыя школы. Званне ліцэнцьмта можна атрымаць пасля 3—3,5 года навучання ў ВНУ, інжынера — 3,5—4, магістара — 5 гадоў прафес. падрыхтоўкі. У 1998/99 на
    492	польшча
    вуч. г. ў дашкольных установах 492,8 тыс. дзяцей; больш за 21 тыс. агульнаадук. школ, у т.л. каля 40 бел., працуюць 2 бел. ліцэі (5551,3 тыс. дзяцей); 7660 сярэдніх спец. навуч. устаноў (1565,5 тыс. навучэнцаў); 120 ВНУ (1,2 млн. студэнтаў, у т.л. замежных 5541, з іх 693 з Беларусі). Найбуйнейшыя ВНУ: Ягелонскі універсітэт і Эканам. акадэмія ў Кракаве; Вроцлаўскі унт (з 1702); Варшаўскі універсітэт, Мед. акадэмія, Варшаўская палітэхніка, Вышэйшая гандл. школа (усе ў Варшаве); Унт імя А.Міцкевіча ў Познані (з 1919); Каталіцкі унт (з 1918) і Унт М.Кюры
    Да арт. Польшча Курган Т. Касцюшкі ў Кракаве.
    Складоўскай (з 1944) у Любліне; Унт М.Каперніка ў Торуні (з 1945) і інш. Найбольшыя бкі: Ягелонская (з 1364; выконвае функцыю нац. бкі), Польская нацыянальная бібліятэка ў Варшаве (з 1928; 7 млн. экз.), Варшаўскага унта (з 1817; каля 2,5 млн. экз.), Унта імя А.Міцкевіча (з 1902), «Ossolineum» (з 1817 у Львове, з 1945 у Вроцлаве), Польск. АН у Варшаве і інш. Музеі: Hau. (з 1862; мае філіялы ў Вілянаве, Лазенках, Нябораве), Каралеўскі замак (з 1980) у Варшаве; экспазіцыя на Вавелі, Ягелонскага унта, археал., гіст., этнагр. музеі (усе ў Кракаве); Нац. музей у Вроцлаве (з 1948), Нац. музей у Познані (з 1857); Музей Ф Шапэна ў ЖалязоваВолі; кляштар на ЯснаГоры ў Чанстахове; Замкавы комплекс у Мальбарку (з 1961), каралеўскія замкі ў ПясковаСкале і Любліне, Дзярж. музеі АсвенцімБжазінка (з 1947), Мазавецкі ў Плоцку (з 1821) і інш. Навук. даследаванні праводзяцца ў Польск. АН, н.д. установах, на кафедрах унтаў і акадэмій.
    Друк, радыё, тэлебачанне. У 2000 у П. больш за 2500 перыяд. выданняў. Найбуйнейшыя штодзённыя газеты: «Gazeta Wyborcza» («Выбарчая газета», з 1989),
    «Rzeczpospolita» («Рэспубліка», з 1982), «2усіе Warszawy» («Жыццё Варшавы», з 1944), «Kuner Polski» («Польскі кур’ер», з 1957), «Trybuna» [«Трыбуна»; у 1948 — 90 наз. «Trybuna Ludu» («Трыбуна народа»)], штотыднёвікі — «Nie» («Не», з 1990), «Polityka» («Палітыка», з 1957), «Wprost» («Супраць», з 1982). Бел. перыяд. выданні: штотыднёвік «Ніва» (з 1956), часопісы «Сустрэчы» (з 1987), «FOS» («ФОС», з 1989), «Czasopis» («Часопіс», з 1990), «Дыскусія» (з 1993) і інш. Інфарм. агенцтвы — Польскае агенцтва друку і Польскае інфарм. агенцтва (ПІА; у 1967—91 наз. Польскае агенцтва Інтэрпрэс). Працуюць службы «Польскае тэлебачанне АТ» і «Польскае радыё АТ» (абедзве з 1992). Дзейнасць радыё і тэлебачання каардынуе Нац. савет па радыёвяшчанні і тэлебачанні (з 1992). Тэле і радыёвяшчанне ўключае каналы агульнанац., асобных ваяводстваў і прыватных кампаній, якія размяркоўваюцца па наземных, спадарожнікавых і кабельных сетках. Дзейнічаюць 36 тэлецэнтраў, у т.л. 11 дзярж., і 167 радыёстанцый, у т.л. 17 дзяржаўных. Тэлебачанне з 1952 (рэгулярнае з 1953). Перадачы трансліруюцца па 3 дзярж. каналах (ТВП 1, ТВП 2, «Палонія»), 3 1993 існуюць камерцыйныя каналы («Польсат», «Канал +», «РТЛ7» і інш.). Радыёвяшчанне вядзе перадачы па 4 каналах. у т.л. на замежжа. 3 1990 развіваецца камерцыйнае радыёвяшчанне (Радыё Зэт і інш.). У Беластоку працуе радыё «Рацыя» (з 2000 бел. праграмы трансліруюцца на Беларусь). Перадачы вядуцца таксама на англ., франц., ням., італьян., ісп., фін., швед., араб. і эсперанта мовах. П. належыць да еўрап. аргцыі спадарожнікавай сувязі ЭУТЭЛСАТ (з 1990).