• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Літ:. Тнхомнрова Т.С. Курс польского языка. М., 1988; Кіклевіч А.К., Кожынава А.А., Кур ’ я н І.У. Польская мова. Мн., 2000. І.І.ЛучыцФедарэц.
    ПОЛЬСКАЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА (Biblioteka Narodowa) у В а р ш а в е, адна з буйнейшых бібліятэк Польшчы; навук. цэнтр па гісторыі кнігі і бк, кнігазнаўстве. Засн. 24.2.1928. Стварэнне бкі пачалося ў 1919. Асновай фондаў сталі бкі, вернутыя з Сав. Расіі пасля падпісання Рыжскага дагавора 1921 (бка Залускіх, інш. варшаўскія бкі), кнігазборы, створаныя палякамі ў эміграцыі (Францыя, Швейцарыя). 3 1927 бка атрымлівае абавязковы экзэмпляр. 3 1954 мае статус НДІ. У 2ю сусв. вайну каля 300 тыс. адзінак захавання знішчана. Асн. фонд 7 млн. экз. (2001), сярод якіх рукапісы (23 тыс.), старадрукі (153,6 тыс.), іканаграфія (370,7 тыс.), выданні 19—20 ст., карты, ноты, графічныя лісты, гуказапісы і інш. Mae вял. калекцыю бел. рукапісаў і выданняў. У складзе бкі: Бібліягр. інт (з 1928), які вядзе статыстыку друку, дзярж. бібліягр. бягучую і рэтраспектыўную рэгістрацьпо друк. выданняў, у т.л. штотыднёвік «Pszewodnik bibliograficzny» («Даведнік бібліяграфічны»), штомесячнік «ВіЫіоgrafia zawartosci czasopism» («Бібліяграфія зместу часопісаў»); Інт кнігі і чытання (з 1955; праводзіць даследаванні ў галіне бібліятэказнаўства, сацыялогіі кнігі і чытання). Выдае часопісы, збкі навук. прац, манаграфіі, бібліягр. паказальнікі, каталогі выставак і інш.
    Т.І.Рошчына.
    «ПОЛЬСКАЯ ПРАЎДА», К н і г a Эльблонгская, умоўная назва зборніка польскага права, складзенага на тэр. Тэўтонскага ордэна ў канцы 13 — пач. 14 ст. на ням. мове. Рукапіс «П.п.», выяўлены ў 1868 у г. Эльбланг (Польшча), уключае запісы звычаяў і суд. рашэнняў (усяго 29 арт.). Некат. звычаі на момант складання зборніка выйшлі з ужытку. У «П.п.» адлюстра
    польскі 485
    ваны агр. адносіны, адрозненні ў прававым становішчы розных пластоў грамадства, дадзены тлумачэнні па пытаннях абавязацельнага, сямейнага, спадчыннага права і працэсу. Арыгінал рукапісу загінуў у 2ю сусв. вайну.
    ПбЛЬСКАЯ РАБбЧАЯ ПАРТЫЯ (ППР; Polska Partia Robotnicza), створана 5.1.1942 на падпольным сходзе членамі б. Камуністычнай партыі Лольшчы. Кіраўнікі ППР — М.Навотка (1942), П.Фіндэр (1942—43). У.Гамулка (з 1943). Актыўна ўдзельнічала ва ўзбр. барацьбе супраць герм. акупацыі Польшчы, вясной 1942 стварыла ўзбр. аргцыю — Гвардыю Людову (з 1.1.1944 — Армія Людова). Сумесна з інш. левымі партыямі стварыла Краёву Раду Нарадову, як орган улады ў Польшчы, які не падпарадкоўваўся Польскаму ўраду ў эміграцыі. Прадстаўнікі ППР займалі ключавыя пасады ў Польскім камітэце нацыянальнага вызвалення (1944), часовым урадзе Польскай Рэспублікі (1945) і Урадзе нац. адзінства (1945—47). У снеж. 1945 адбыўся 1ы з’езд ППР, на якім была ўхвалена праграма, якая прадугледжвала радыкальную аграрную рэформу, нацыяналізацыю асн. сродкаў вытворчасці, транспарту і банкаў. Пасля перамогі на выбарах у сейм у снеж. 1947 узяла курс на поўнае падпарадкаванне сабе інш. левых партый 1 прымусовую ліквідацьпо апазіцыі. У снеж. 1948 у выніку аб’яднання ППР з Польскай сацыялістычнай партыяй створана Польская аб’яднаная рабочая партыя.
    ПОЛЬСКАЯ САЦЬІЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ (ППС; Polska Partia Socjalistyczna), левая палітычная партыя ў Польшчы. Засн. ў 1893 на падставе праграмных установак Парыжскага з’езда польскіх сацыялістаў (ліст. 1892), які абвясціў лозунг стварэння незалежнай Польскай дэмакр. рэспублікі і барацьбы за дэмакр. правы нар. мас. Да 1918 дзейнічала гал. чынам у Каралеўстве Польскім. Вышэйшы орган — з’езд, паміж з’ездамі — Цэнтр. рабочы кт. Кіраўнікі ППС (Ю.Пілсудскі, С.Вайцяхоўскі і інш.) планавалі аднавіць Польскую дзяржаву шляхам нац.вызв. паўстання. У 1900—04 у ППС узмацніўся левы кірунак (М.Бялецкі, Ф.Кон і інш.), да якога ў чэрв. 1905 перайшло кіраўнііггва партыяй, што актыўна ўдзельнічала ў рэвалюцыі 1905—07. 9ы з’езд ППС (ліст. 1906, Вена) выключыў Пілсудскага і яго прыхільнікаў з партыі. У 1918 ППС, вядомая як ППСлявіца, аб’ядналася з Сацыялдэмакратыяй Каралеўства Польскага і Літвы ў Камуніст. рабочую партыю Польшчы (з 1925 Камуністычная партыя Польшчы). Прыхільнікі Пілсудскага стварылі ППС — «рэв. фракцыю», якая ў 1909 прыняла назву ППС. У час 1й сусв. вайны 1914—18 ППС Пілсудскага ўдзельнічала ў яго ваен.паліт. кампаніі на баку Германіі і АўстраВенгрыі (стварэнне легіё'наў польскіх), у 1918 — у стварэнні незалежнай Польскай дзяржавы. У ліп.
    1920 увайшла ў кааліцыйны ўрад В.&таса, у 1926 падтрымала дзярж. пераварот Пілсудскага, але з ліст. 1926 адмовілася ад супрацоўніцтва з «санацыйным рэжымам» і перайшла ў апазіцыю. Пасля захопу Польшчы гітлераўскай Германіяй (вер.—кастр. 1939), кіраўніцтва партыі абвясйіла пра роспуск ППС. Пасля вызвалення краіны (1944—45) створана адноўленая ППС (кіраўнік Э.АсубкаМараўскі), якая ў снеж. 1948 утварыла разам з Польскай рабочай партыяй Польскую аб’яднаную рабочую партыю. Дзейнасць ППС у Польшчы аднавілася ў 1987. У 1993—94 у складзе Саюза лявіііы дэмакратычнай. У 1995 з ППС злучыліся інш. невял. сацыяліст. партыі.
    ПбЛЬСКАЯ САІІЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ Ў ЛГТВЁ, ППС на Літве (Polska partia socjalistyczna na Litwie, PPS na Litwie), сацыялістычная партыя ў Літве і Зах. Беларусі рэв.народніцкай арыентацыі ў 1902—06. Узнікла ў вер. 1902 з мясц. груп Польскай сацыялістычнай партыі (ППС). Адзін з яе стваральнікаў і кіраўнікоў П.І.Шумаў. Кіруючы орган — Літ. рабочы кт (знаходзіўся ў Гродне). У пач. 1906 мела аргцыі ў Вільні, Беластоку, Гродне, Брэсце, Коўне, Панявежы, Сувалках і Бельску. Друкаваны орган —газ. «Walka» («Барацьба»), Ставіла за мэту аб’яднаць мясц. рэв. групы ў краёвую дэцэнтралізаваную партыю. Патрабавала самастойнасці Літвы — Беларусі з устаноўчым сходам у Вільні, агульным для ўсіх народаў краю. Заклікала да звяржэння царызму, заваявання рэв. шляхам рэсп.дэмакр. ладу, устанаўлення федэратыўных адносін Літвы—Беларусі з інш. часткамі Расіі. У чэрв. 1906 парвала арганізац. сувязь з ППС, перайменавалася ў С.д. партыю Літвы (СДПЛ) і ў кастр. 1906 аб’ядналася з Літ. с.д. партыяй. М.В.Біч.
    ПОЛЬСКАЯ СГІАДЧЫНА, вайна за польскую спадчыну (1733—35) паміж Расіяй, Аўстрыяй і Саксоніяй з аднаго боку і Францыяй — з другога. Падстава — выбары караля Рэчы Паспалітай пасля смерці Аўгуста II (1733). Францыя падтрымлівала кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага, зацвярджэнне якой вяло да стварэння антырас. блоку дзяржаў на чале з Францыяй. Расія і Аўстрыя падтрымлівалі сына Аўгуста II саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста II. Паводле просьбы групы магнатаў, Расія ў вер. 1733 увяла ў Рэч Паспалітую свае войскі. 12.9.1733 на сейме ў Варшаве каралём быў выбраны Ляшчынскі, але частка шляхты на занятай рас. войскамі тэр. ўзвяла на прастол Фрыдрыха Аўгуста II (гл. Аўгуст III). Рас. войскі ў студз. 1734 захапілі г. Торунь, у ліп. — Гданьск (Данцыг), адкуль Ляшчынскі ўцёк у Прусію. У 1734—35 Францыя з пераменным поспехам вяла ваен. дзеянні супраць Аўстрыі на р. Рэйн і ў Італіі. У кастр. 1735 заключаны папярэдні, а ў ліст. 1738 у Вене — канча
    тковы мір паміж Аўстрыяй і Францыяй, да якога ў 1739 далучыліся Расія, Рэч Паспалітая і Саксонія. Францыя прызнала каралём Рэчы Паспалітай Аўгуста III.
    ПОЛЬСКІ Спартак Атяксандравіч (21.6.1930, г. Новасібірск, Расія — 9.9.1994), бел. географ. Др геагр. н. (1980), праф. (1983). Скончыў БДУ (1954). 3 1973 у Мінскім дзярж. пед. унце. Навук. працы па праблемах сац.эканам. і дэмаграфічнага развіцця гарадоў Беларусі. Узначальваў рэдкалегію і аўтарскі калектыў атласа «Беларусы: этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі» (1996).
    Тв.: Нарысы геаграфіі гарадоў Беларускай ССР (1917—1941 гг.). Мн., 1973; Демографнческве проблемы развнтня Мннска. Мн., 1976; Географня населеннЯ развнтых капнталнствческмх м развнваюшнхся стран (с основамн демографнв). Мн., 1987. М.С.Вайтовіч.
    ПОЛЬСКІ ГРЫБ, падгрыб (Хегоcomus badius), шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Аўстраліі. На Беларусі трапляецца з ліп. па вер. у хвойных, радзей у лісцевых, лясах.
    Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка падушкападобнапукатая, дыям. 4—12 см, гладкая, сухая, у вільготнае надвор’е клейкая, бліскучая, бурая або шакаладнакарычневая. Пласцінкі слаба прырослыя. Ножка звужаная або расшыраная каля асновы, шчыльная, выш. 6—10 см. Мякаць жаўтаватая або белаватая, мяккая, тоўстая, на зломе сінее. Споры гладкія, жоўтабурыя, верацёнападобныя. Ядомы.
    ПбЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ВАНДРбЎНЫ ТЭАТР БССР. Існаваў у 1929—35 з асн. базай у Мінску. Створаны з удзельнікаў тэатр. гуртка польскай моладзі пры клубе імя РЛюксембург. 3 11.7.1932 называўся Дзярж. польскі тэатр БССР імя 11 ліпеня; меў стацыянарную базу ў будынку Чырвонага касцёла. Маст. кіраўнік Э.Багінскі, з 1933 Я.Танальскі. У першыя гады пры тры працавалі кароткатэрміновыя драм. кур
    486	польскі
    сы. Напачатку ў рэпертуары пераважалі аднаактовыя п’есы, скетчы, канйэртныя праграмы. Сярод пастановак: «Недаростак» Дз.Фанвізіна (1931), «Армія міру» Ю.Нікуліна (1932), «Мараль пані Дульскай» Г.Запольскай (1933), «Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава, «Гібель эскадры» А.Карнейчука (абедзве 1934), «Карчмарка» К.Гальдоні, «Сям’я Варанцоў» В.Кавальскага (абедзве 1935). Сярод акцёраў І.Багінская, Ю.Галавач, В.Окалаў, А.Ротар, З.Стома, К.Стэцкі, К.Мацкевіч, В.Татаржыцкая, В.Тышкевіч, І.Худніцкі. М.А.Каладзінскі. «ПбЛЬСКІ КАЛІДОР», частка тэр. Памор’я, якая была ўключана ў склад Польшчы паводле Версальскага мірнага дагавора 1919. Вузкая (ад 30 да 200 км) паласа зямлі давала Польшчы выхад да Балт. мора, дзе ў сярэдзіне 1920х г. быў пабудаваны порт Гдыня. Аддзяляў Усх. Прусію ад асн. тэр. Германіі, што было адной з прычын напружанасці ў германапольскіх адносінах. У самой Польшчы да вызначэння «П.к.» ставіліся адмоўна. У сак. 1939 рэйхсканцдер Германіі К.Гітлер запатрабаваў ад польскага ўрада права будаўніцтва праз «П.к.» экстэрытарыяльньгх аўтастрад; адмова апошняга стала адной з зачэпак для германскай агрэсіі супраць Польшчы ў вер. 1939. Р.Р.Лазько.
    ПОЛЬСКІ КАМІТЭТ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ВЫЗВАЛЕННЯ (ПКНВ), часовы орган улады на тэр. Польшчы, якая была занята сав. войскамі ў 1944. Створаны 21.7.1944 пасля перагавораў у Маскве прадстаўнікоў Краёвай Рады Нарадовай (КРН) з сав. урадам. Старшыня ПКНВ — Э.АсубкаМараўскі, намеснікі — В.Л. Васілеўская і А.Вітас. Уключаў членаў Польскай рабочай партыі, Польскай сацыялістычнай партыі і інш. левых партый. 22.7.1944 у г. Хэлм быў выдадзены маніфест ПК.НВ, які абвясціў Польскі ўрад у эміграцыі самачынным, а адзінай легальнай крыніцай улады ў Польшчы — КРН, якая дзейнічала на аснове канстытуцыі 1921. У далейшым знаходзіўся ў г. Люблін. 26.7.1944 падпісаў з сав. урадам пагадненне аб прызнанні сав.польскай мяжы паводле «Керзана лініі». 1.8.1944 сав. ўрад прызнаў ПКНВ як адзіны афіц. ўрад Польшчы. У вер. 1944 ПКНВ абвясціў аб правядзенні аграрнай рэформы і нацыяналізайыю буйной прамсці. 31.12.1944 ператвораны ў часовы ўрад Польскай Рэспублікі.