• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 12

    Беларуская энцыклапедыя Т. 12


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 560с.
    Мінск 2001
    529.83 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    (у т.л. полікарбанаты), П. малеінавай і фумаравай кіслот (гл. Поліэфірныя смолы) і поліэфірурэтаны (гл. Поліурэтаны).
    М.Р.Пракапчук.
    ПОЛІЯМІЭЛІТ (ад грэч. polios шэры + myelos спінны мозг), х в а р о б a ГейнэМедзіна, эпідэмічны дзіцячы параліч, вострая інфекцыйная хвароба, якая пашкоджвае нерв. сістэму, пераважна шэрае рэчыва спіннога мозга. Бывае ад лёгкіх форм (катаральныя з’явы) да цяжкіх паралічаў. Пашыраны сярод дзяцей. Узбуджальнік — паліявірус (3 незалежных тыпаў). Крыніца інфекцыі — хворы на П. або вірусаносьбіт. Заражэнне адбываецца праз стрававальнакішачны тракт і паветранакропельным шляхам. Вірус размнажаецца ў лімфатычным глотачным кольцы, рэгіянарных лімфатычных вузлах, пранікае ў кроў. Адрозніваюць непаралітычныя формы П., падобныя да менінгіту або да вострага кішачнага расстройства, і паралітычныя (спінальная, бульбарная, панцінная), калі развіваюцца вялыя парэзы і паралічы мышцаў, назіраюцца асіметрычныя паралічы ног, рук, плечавога пояса; аднаўленчы перыяд 2 гады, аднак у 50% хворых на П. развіваецца пажыццёвая інваліднасць (укарачаюцца канечнасці, адбываецца атрафія мышцаў). Для папярэджання П. праводзіцца вакцынацыя дзяцей. Лячэнне сімптаматычнае. На Беларусі значны ўклад у ліквідаванне П. зрабілі Э.Ф. Фельдман, І.І.Протас. У канцы 1990 — пач. 2000х г. П. ліквідуецца як інфекц. хвароба, што выюіікаецца «дзікім» (завозным) штамам.
    Літ:. Полломнелнт. Начало конца. Женева, 1998. А.А.Астапаў.
    ПОЛК, воінская часць; арганізацыйна самастойная баявая і адм.гасп. адзінка ва узбр. сілах шэраіу дзяржаў. Прызначаны для выканання баявых задач у складзе злучэнняў і самастойна; у залежнасці ад прыналежнасці да роду войск (сіл), спец. войск можа весці агульнавайск., паветр., марскі, проціпаветр. бой або забяспечваць баявыя дзеянні (напр., П. інж. войск, войск сувязі і інш.). У склад П. ўваходзяць органы кіравання (штаб і інш.), некалькі батальёнаў (дывізіёнаў, эскадрылляў), падраздзяленні баявога, матэрыяльнага і тэхн. забеспячэння.
    3	10 ст. ў Кіеўскай Русі, пазней у інш. княствах усх. славян П. — асобны атрад, прыведзены князем на поле бою. У 13—14 ст. — баявыя парадкі дзеючай арміі падзяляліся на некалькі П. (напр., перадавы, вялікі, правай рукі, левай рукі, вартавы, засадны, разведвальны). У 14—15 ст. вял. князі ВКЛ стваралі П. для абароны паўд. рубяжоў ад качэўнікаў. У Зах. Еўропе П. існавалі з 16 ст. У 16—18 ст. на Украіне П. наз. ваен. адзінкі і тэр.адм. акругі (ваен. фарміраванні мелі назву гарадоў і мястэчак па месцы стварэння). У канцы 18—19 ст. шэраг П. рас. арміі мелі бел. найменні. Ва Узбр. Сілах СССР П. быў асн. тактычнай адзінкай і, за выключэннем асобных, уваходзіў у склад злучэння. У Вял. Айч. вайну дзейнічалі партыз. П. (гл. Партызанскі полк).
    У	сучасных арміях некат. краін СНД, у тл. Беларусі на базе значнай ч. П.
    полымя	481
    створаны батальёны, якія ўваходзяць у склад брыгад; у інш. дзяржавах, напр. ЗНІА, Вялікабрытаніі, Германіі, — баявыя групы і інш.
    ПОЛКСКІ ПРАЛІЎ (англ. Palk Strait), праліў паміж пвам Індастан і паўн. краем вва ШрыЛанка. Злучае Бенгальскі і Ма'нарскі зал. Індыйскага ак. Даўж. 150 км, найменшая шыр. каля 55 км, глыб. 2—9 м. Названы імем брьгг. дзярж. дзеяча Р.Полка.
    «ІібЛОЦКМЕ ЕПАРХЙАЛЬНЫЕ ВЁДОМОСТН», выданне, орган Полацкай правасл. духоўнай кансісторыі. Выдаваліся штотыднёва ў 1874—1917 у Віцебску на рус. мове. Прызначаліся для Полацкай праваслаўнай епархіі, якая тады тэрытарыяльна адпавядала Віцебскай губ. Мелі афіц. і неафіц. аддзелы. У афіц. аддзеле друкаваліся пастановы і распараджэнні ўрада і мясц. улад па царк. справах, рашэнні і справаздачы Сінода, аб’явы і распараджэнні кансісторыі; у неафіц. — матэрыялы, прысвечаныя гісторыі і традыцыям правасл. царквы на Вшебшчыне, гісторыі асобных храмаў і манастыроў, біягр. нарысы і ўспаміны пра царк. дзеячаў, рэцэнзіі на асобныя працы і агляды друку па пытаннях царк. гісторыі 1 жыцця, агляды і рэкламы царк. і свецкай лры. Шмат увагі аддавалася паказу дзейнасці правасл. царк. брацтваў, што аднавіліся на Віцебшчыне ў 1860я г., Віцебскага кта правасл. місіянерскага тва, ролі правасл. царквы ў развіцці адукацыі на Віцебшчыне. У 1995 выданне адноўлена. В.В.Грыгор 'ева.
    ПОЛ ПОТ (сапр. Салот Cap; 19.5.1928, прав. Кампоніцям, Камбоджа — 9.6.1996), палітычны і дзяржаўны дзеяч 'Камбоджы. У 1949—52 вучыўся ў Сарбоне (Францыя). 3 1940х г. удзельнік антыяп., потым — антыфранц. руху. Чл. Камуніст. партыі Індакітая, з 1951 — Нар.рэв. партыі Камбоджы (з 1963 — Кампучыйская камуніст. партыя), яе ген. сакратар у 1963—89. 3 1967 узначаліў узбр. барацьбу камуністаў («чырвоных кхмераў») супраць рэжымаў Нарадома Сіянука, з 1970 — Лон Нола, якая скончылася захопам «чырвонымі кхмерамі» ў крас. 1975 улады ў краіне. У 1976—79 прэм’ерміністр Дэмакр. Рэспублікі Каушучыі. Пад яго кіраўніцтвам была зроблена спроба хуткай пабудовы ў Камбоджы камуніст. грамадства; факгычна быў усталяваны жорсткі таталітарны рэжым, у выніку голаду і рэпрэсій загінула ад 2 да 3 млн. чал. Справакаваў узбр. канфлікт з В’етнамам. Пасля ўзяцця 7.1.1979 в’етн. войскамі сталіцы Камбоджы Пнампеня ўцёк у Тайланд, дзе ўзначаліў партыз. барацьбу супраць рэжыму Хенга Самрына і в’етн. войск. У 1985 падаў у адстаўку з усіх пасад, застаючыся фактычным кіраўніком «чырвоных кхмераў». У ліст. 1991 вярнуўся ў Камбоджу, дзе хаваўся ад новых улад у горных раёнах.
    ІЮЛТАРАЎШЧЫНСКІ ВЯЛІКІ КАМЕНЬ, геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1995). Размешчаны за 500 м на 3 ад в. Полтараўшчына Смаргонскага рна Гродзенскай вобл. Валун сярэднезярністага гнейсу з крышталямі кварцу і палявога шпату. Даўж. бачнай часткі 4,8 м, шыр. 2,3 м, выш. 1,8 м, у абводзе 10,7 м, аб’ём 20 м , маса каля 53 т. Прынесены ледавіком каля 150— 130 тыс. гадоў назад з тэр. ФенасканДЫІ. В.Ф.Вінакураў.
    ПОЛУКС, р Блізнят, зорка 1й зорнай велічыні, адна з дзвюх яркіх зорак у сузор’і Блізняты.
    ПОЛЫМНАЯ ПЕЧ, прамысловая печ, у якой цеплата атрымліваецца ад непасрэднага згарання паліва, перадаецца вырабам (матэрыялам) выпрамяненнем і канвекцыяй ад газападобных прадуктаў гарэння, а такса.ма выпрамяненнем ад распаленай муроўкі. Да П.п. адносяцца некаторыя награвальныя печы (напр., вярчальная печ, камерная печ), плавільныя печы і тэрмічныя печы. Цвёрдае, вадкае ці газападобнае паліва згарае ў топцы печы або ў яе рабочай прас;торы.
    «ПОЛЫМЯ», аб’яднанне бел. пісьменнікаў. Існавала ў Мінску са снеж. 1927 да 27.5.1932. Ініцыятары стварэння і члены: Я.Купала, Я.Колас, Ц.Гартны, М.Грамыка, А.Гурло, У.Галубок, Я.Нёманскі, М.Піятуховіч, А.Сянкевіч, а таксама нядаўнія чл. «Маладняка» М.Чарот, М.Зарэцкі, А.Вольны, А.Дудар, А.Александровіч, В.Сташэўскі. Чл. праўлення: Я.Колас, Ц.Гартны, М.Чарот; кандыдаты; М.Зарэцкі, Я.Нёманскі, Сташэўскі. Асн. задачы: развіццё бел. маст. лры праз узмацненне творчай працы сваіх членаў, афармленне і замацаванне ў бел. лры пралет. ідэалогіі з удасканаленнем нац. фор.мы. Значная ўвага аддавалася развіццю крытыкі, павышэнню прафес. ўзроўню і агульнаадук. ведаў чл. аб’яднання, беражліваму стаўленню да культ. спадчыны. Наладжвала літ. вечары, сустрэчы з рабочымі, арганізоўвала паездкі пісьменніцкіх дэлегацый у Ленінград, Харкаў, Кіеў і інш. Выступала за памяркоўныя адносіны і творчае супрацоўнінтва з інш. літ. аб’яднаннямі рэспублікі, імкнулася ўраўнаважваць крайнія тэндэнцыі ў літ. руху канца 1920 — пач. 1930х г. Аднак дамагчыся гэтага не заўсёды ўдавалася зза неаднароднасці складу аб’яднання, розных поглядаў і густаў яго членаў. Нярэдка палымянская крытыка была непаслядоўнай, неаб’ектыўнай у ацэнках літ. з’яў.
    Літ:. П ш ы р к о ў Ю.С. Беларуская савецкая проза (20я — пачатак 30х іт ). Мн., 1960; П е р к і н Н.С. Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20—30 гг. Мн., 1960; К о н а н У. М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 іт.). Мн., 1968. С. 142—153; М у ш ы н с к і М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30я гг. Мн., 1975. К.Р.Хромчанка.
    «ПбЛЫМЯ», дзяржаўнае кніжнае выдавецтва ў Мінску. Засн. ў студз. 1950 у выніку зліцця выдваў ЦК ЛКСМБ і газ. «Савецкі селянін» як Газетначасопіснае выдва Мінва культуры БССР. У яго склад уваходзіла каля 20 газет і часопісаў [«Сталннская молодежь» (цяпер «Знамя юностн»), «Чырвоная змена», «Зорька», «Піянер Беларусі» (цяпер «Раніца»), «Бярозка». «Работніца і сялянка» (цяпер «Алеся»), «Полымя», «Беларусь» і інш.]. У кастр. 1963 аб’яднана з выдвам газ. «Мінская праўда» і рэдакцыяй вытв. лры Дзярж. выдва БССР і атрымала назву «Полымя». Пачало выпускаць прамысл. каталогі, інфарм. і рэкламныя выданні, нарматыўныя дакументы, даведнікі, памяткі і метад. рэкамендацыі па медыцыне і інш. 3 вер. 1976 кніжначасопіснае выдва. Стала выдаваць лру па культуры быту і адпачынку, краязнаўстве, фізкультуры і спорце, дамаводстве і інш. У складзе выдва існавала некалькі рэсп. газет («Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета», «Голас Радзімы» і інш.), каля 20 час. і бюлетэняў («Беларусь», «Полымя», «Нёман», «Родная прырода», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» і інш.). 3 ліп. 1996 кніжнае выдва. Выпускае краязнаўчую, навук.папулярнуто, спарт., па пыганнях аховы здароўя, вольнага часу, інфармацыйнарэкламную лру, даведнікі, календары, падручнікі і кнігі серыі «Школьная бка», для інвалідаў па зроку і інш. Mae серыі «Гарады Беларусі», «Горад і наваколле», «Горадпабрацім», «Нашы славутыя землякі», «Помнікі беларускага дойлідства». Выдае творы сучасных бел. аўтараў, перавыдае творы бел. краязнаўцаў і этнографаў 19 ст. С.І.Міхайлава.
    «ГібЛЫМЯ», літаратурнамастацкі і грамадскапаліт. часопіс. Выдаецца са снежня 1922 у Мінску на бел. мове штомесячна. У 1922—24 [да № 3(11)] выданне Бел. каап.выдавецкага тва «Савецкая Беларусь», у 1924 [з № 4(12)] — 31 — Дзярж. выдва Беларусі; у 1932— 34 (да № 5) орган Apr. кта Саюза сав. пісьменнікаў БССР, з 1934 (з № 6—7) — праўлення Саюза сав. пісьменнікаў БССР, з 1945 — Саюза сав. пісьменнікаў Беларусі (з № 2, 1957 — Саюза пісьменнікаў Беларусі), з 1993 (№ 5) заснавальнікамі з'яўляюцца Саюз бел. пісьменнікаў і калектыў рэдакцыі. У 1932—41 (да № 3) выходзіў пад назваю «Полымя рэвалюцыі». У Вял. Айч. вайну не выдаваўся. У першы склад рэдкалегіі ўваходзілі З.Жылуновіч (Ц.Гартны), М.Кудзелька (М.Чарот), З.Бядуля, У.Ігнатоўскі і В.Нодэль. У 1920 — пач. 1930х г. у рэдагаванні час. ўдзельнічалі А.Сянкевіч, Ц.Гартны, М.Зарэцкі, Я.Купала і інш. Рэдактары П.Галавач (1932—33), М.Лынькоў (1933— 41), П.Броўка (1945—48), М.Танк (1948— 67), П.Кавалёў (1967—72), К.Кірэенка